Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Калектыўнасць, вуснасць бытавання, варыянтнасць — рысы, якія ўласцівы толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы паралелізмаў, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай
Асаблівасці і значзнне вуснапаэтычнай творчасці
паэзіі спецыфічны каларыт. Гэтыя мастацкія сродкі характэрны і для старадаўніх класічных форм народнай творчасці, і для многіх твораў, што ўзнікаюць у наш час, хаця, бясспрэчна, паэтыка сучаснага фальклору набывае і новыя рысы.
Фальклор адрозніваецца ад пісьмовай літаратуры і асаблівасцямі тыпізацыі. Літаратуры рэалістычных напрамкаў уласціва стварэнне тыповых характараў у тыповых абставінах. Тыповы характар, адлюстроўваючы асноўныя рысы свайго сацыяльнага асяроддзя і сваёй эпохі, праяўляецца праз індывідуальныя якасці героя, праз яго індывідуальнае і непаўторнае аблічча. Вобразы вуснапаэтычнай творчасці не маюць такой індывідуалізацыі. Асаблівасцю фальклору з’яўляецца і тое, што мастацтва слова тут вельмі цесна звязана з музычным мастацтвам, харэаграфіяй і неаддзельна ад працэсу выканання.
Узнікненне фальклору адносіцца да глыбокай старажытнасці і звязана з працоўнай дзейнасцю чалавека, з яго барацьбой за падпарадкаванне сіл прыроды. «Прызнана і ўстаноўлена,— пісаў A. М. Горкі,— што мастацтва слова нарадзілася ў глыбокай старажытнасці з працэсаў працы людзей. Прычынай узнікнення гэтага мастацтва служыла імкненне людзей да арганізацыі працоўнага вопыту ў моўных формах, якія найбольш лёгка і трывала замацоўваліся ў памяці,— у формах двухрадкоўяў, «прыказак», «прымавак», працоўных лозунгаў старажытнасці»4. Далейшае развіццё народнай паэзіі таксама было звязана з працоўнай дзейнасцю чалавека, з яго барацьбой за справядлівасць і сацыяльную роўнасць. Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выказвае інтарэсы працоўных. У беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці моцна гучыць голас сацыяльнага пратэсту. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. Патрыятызм працоўных мас, іх самаадданая барацьба за свабоду і незалежнасць нашай краіны ярка праявіліся ў творах часоў Вялікай Айчыннай вайны. Выкрышталізаваныя ў фальклоры маральныя і этычныя нормы, эстэтычныя густы, адносіны да працы — гэта мараль і этыка працоўных, гэта погляды народа на мастацтва, гэта яго адносіны да працы. Аднак трэба мець на ўвазе, што не ўсе вуснапаэтычныя творы адлюстроўвалі толькі перадавыя, прагрэсіўныя і дэмакратычныя ідэі. Умовы жыцця працоўных мас у грамадстве, падзеленым на антаганістычныя класы, адбіліся на іх свядомасці, якой былі ўласцівы і супярэчнасці і абмежаванасць, што
9
4 Горькйй М. О лнтературе. М., 1953. С. 787.
Асаблівасці і значэнне вусна паэтычнай творчасці
10
знайшло адлюстраванне і ў некаторых творах. Таму да шматлікіх твораў, якія бытавалі і бытуюць у народзе, патрэбен гістарычны падыход, які дапаможа пазбегнуць суб’ектывісцкіх памылак у іх ацэнцы і адрозніць сапраўдную народную паэзію ад твораў, якія ўзнікалі ў іншым асяроддзі.
Фальклор займаў і займае важнае месца ў духоўным жыцці народа. Цяжка пераацаніць яго грамадскапалітычнае, эстэтычнае і выхаваўчае значэнне на ўсіх этапах развіцця грамадства, хоць роля яго і ўдзельная вага не заўсёды былі аднолькавымі. Народная вусная паэтычная творчасць вучыць палымяна любіць сваю радзіму, садзейнічае выхаванню лепшых якасцей чалавека: імкнення да свабоды, павагі да людзей, працавітасці, справядлівасці, сумленнасці, непрымірымасці да недахопаў і інш., выхоўвае пачуццё прыгожага на лепшых узорах створанага народам мастацтва.
Для большасці працоўных фальклор з’яўляўся фактычна і школай, і кнігай, і, нарэшце, цэлым кодэксам маральнаэтычных норм. Палымянае паэтычнае слова народа ўзнімала масы на барацьбу з прыгнятальнікамі, садзейнічала росту свядомасці працоўных.
Народная творчасць — адна з жыватворных крыніц развіцця нацыянальнага прагрэсіўнага мастацтва і літаратуры. Асабліва вялікае значэнне меў фальклор для развіцця літаратуры тых народаў, якія доўті час пакутавалі пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам, мова і літаратура якіх былі пад забаронай. Фальклор з’явіўся першай паэтычнай школай многіх выдатных беларускіх пісьменнікаў. Творчасць В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы і многіх іншых вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй і па сутнасці вырастала з яе. Гэта сувязь праявілася не толькі ў шырокім выкарыстанні фальклорных сюжэтаў, тэм, вобразаў, мастацкіх сродкаў, але і ў падыходзе, ацэнцы і адлюстраванні з’яў рэчаіснасці. Сувязь з народнай творчасцю спрыяла станаўленню рэалізму і народнасці беларускай літаратуры.
Фальклор як мастацтва слова звязаны з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва. Можна было б прывесці шмат прыкладаў дабратворнага ўплыву народнай паэтычнай творчасці на прафесійнае музычнае, выяўленчае мастацтва, на драматургію. Многія буйныя музычныя творы напісаны на фальклорныя сюжэты і шырока выкарыстоўваюць народны мелас. Напрыклад, толькі на сюжэт вядомай многім народам казкі «Папялушка» кампазітарамі розных краін напісана каля дзесяці опер і балетаў, у тым ліку дзіцячая опера Б. Асаф’ева
Асаблівасці і значэнне вуснапаэтычнай творчасці
і балет С. Пракоф’ева. Беларускае народнае паданне «Машэ 11 ка» лягло ў аснову лібрэта аднайменнай оперы Р. Пукста. Пастаянна звярталіся да беларускага народнага меласу кампазітары М. Чуркін, М. Аладаў, А. Туранкоў і інш. Да фальклорных сюжэтаў звярталіся сусветна вядомыя майстры жывапісу В. Васняцоў, В. Сяроў і інш. Шырокае выкарыстанне сюжэтаў і матываў вуснапаэтычнай творчасці ўласціва таксама народнаму прыкладному мастацтву, асабліва кераміцы, разьбе па дрэве. У сваю чаргу літаратура і прафесійнае мастацтва ўплываюць на развіццё фальклору, асабліва на мову, стыль, вершаскладанне, у пэўнай ступені на сістэму вобразаў і прыёмы мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.
Фалькларыстыка як навука аб народнай паэзіі таксама звязана з іншымі галінамі навукі і ў першую чаргу з гісторыяй. Вывучэнне народнай вуснапаэтычнай творчасці толькі тады будзе плённым, калі даследчык знойдзе тлумачэнне складаных з’яў развіцця фальклору ў фактах гісторыі яго стваральнікаў і захавальнікаў. Значная частка фальклорных твораў, асабліва песень, звязана з абрадамі. Іх вывучэнне патрабуе добрых ведаў этнаграфіі — навукі, якая займаецца даследаваннем матэрыяльнага і духоўнага быту народа, у прыватнасці пытаннямі паходжання і сутнасці тых ці іншых абрадаў або звычаяў. Знаёмства з тэорыяй музыкі і харэаграфіяй аказвае вялікую дапамогу ў вывучэнні песень, прыпевак і частушак, у першую чаргу пры разглядзе іх мастацкіх асаблівасцей, рытмікі, структуры верша, а таксама пры класіфікацыі песень і г. д.
У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць нацыянальную спецыфіку фальклору. Разам з тым вельмі многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя; прычынамі такога падабенства з’яўляюцца агульнасць законаў развіцця чалавечага мыслення, свядомасці людзей і мастацкай творчасці, асабліва ў падобных умовах жыцця, генетычная блізкасць некаторых народаў, як, напрыклад, славянскіх, пастанны культурны абмен паміж народамі.
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць таксама мае шмат агульнага з творчасцю іншых народаў свету і ў той жа час уносіць у сусветную скарбніцу народнай паэзіі свой пэўны ўклад, канкрэтнае значэнне якога становіцца відавочным пры разглядзе асноўных этапаў развіцця беларускага фальклору і асобных яго жанраў.
Фальклор уяўляе сабой складаную ўзаемазвязаную сістэму жанраў, якія пастаянна знаходзяцца ў руху, у зменах, у нараджэнні новага і адміранні старога. Асаблівасці фальклорнага працэсу, дынаміка жанраў абумоўлены зменамі ў
Асаблівасці і значэнне вускапаэтычнай творчасці
12
сацыяльнаэканамічным жыцці грамадства і ў значнай ступені вызначаюцца мастацкім бачаннем рэчаіснасці, якое пануе на тым ці іншым гістарычным этапе. Народная паэзія, па словах М. Гарэцкага, «адбівае жыццё розных эпох, жыццё пры ўсякіх класавых групіроўках, эканамічных адносінах, веравызнаннях, светапоглядах, звычаях»5. У выніку кожны этап гістарычнага развіцця грамадства так ці інакш адбіўся ў фальклоры, у яго тэматыцы, вобразах і г. д.
Адным з важных фактараў, пад уплывам якога адбывалася і адбываецца развіццё беларускага фальклору, з’яўляецца адзінства паходжання, роднасць моў і трывалыя сувязі духоўнай культуры ўсходнеславянскіх народаў, што абумовіла блізкасць паэзіі і садзейнічала ўзаемапранікненню, узаемаўзбагачэнню фальклору.
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць прадстаўлена амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейная абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльнабытавая лірыка. He было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як быліны або думы, спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору, але беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія гераічныя старонкі нашага мінулага. «Не трэба думаць,— пісаў яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў часопісе «RuЬоп» Ігнат Храпавіцкі, палемізуючы з думкай аб безэпічнасці нашага народа,— што паэзія беларуская была пазбаўлена ўсялякай гістарычнай вартасці. Наадварот, яна можа стаць прадметам цікавых назіранняў для гісторыка, які, не абмяжоўваючыся храналогіяй, сухой наменклатурай славутых імён, апісаннем войнаў і да т. п., хацеў бы адкрыць нам унутранае жыццё народа»°. На Беларусі бытавалі казкі і паданні аб волатах і асілках, казкі на былінныя сюжэты і песні быліннага складу, гістарычныя песні і паданні, якія апавядаюць аб барацьбе беларускага народа з рознымі іншаземнымі захопнікамі і прыгнятальнікамі.