• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Захвея Хвораст не толькі сустракала новага чалавека,— яна хадзіла закрыць вочы і таму, хто прайшоў свой жыццёвы шлях, для кожнай душэўнай раны ў яе знаходзілася цёплае слова. Затое якой вялікай любоўю і павагай адказвалі ёй! Нават малыя дзеці, сустрэўшы яе, калі яна ішла па вуліцы, цёпла віталі словамі: «Добры дзень, бабулька!»
    На вяселлях Захвея Хвораст заўсёды займала самае пачэснае месца; там, дзе трэба было павесяліць чалавека, дарэчы была яе песня, прыгожае мудрае слова, з якімі, здаецца, весялей і лягчэй было маладым пачынаць жыццё.
    ...Акрамя Захвеі Хвораст, мне даводзілася сустракаць многа іншых таленавітых спявачак і спевакоў. Назаўсёды засталіся ў памяці Наталля Хадзінская з вёскі Новыя Зімодры Маладзечанскай вобласці, Тэран Карпюк з вёскі Страшава былога Ваўкавыскага павета, Буцэя Рэдзька з вёскі Каралевічы на Дзісеншчыне, Васіль Скурко з Навасёлак на Пастаўшчыне і цэлая плеяда маладых талентаў ва ўсіх кутках Савецкай Беларусі. Іх вуснамі народ расказваў пра сябе, аб сваім горы і радасцях, якія жылі ў яго марах.
    3 гэтымі талентамі я заглянуў у бяздонныя крыніцы народнай песнятворчасці, ад якой як зачараваны не ў сілах больш адарвацца. Я бязмерна шчаслівы, што яны дапамаглі мне захаваць найвялікшыя каштоўнасці музычнай культуры нашага народа.
    Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях.
    Народ пяе,— па песні адразу можна распазнаць, з чыіх вуснаў, а галоўнае, з чыйго сэрца яна выйшла. У песнях чувацЬ, аб чым народ сумуе і да чаго рвецца яго душа.
    Песня народа — гэта сапраўдная жывая чалавечая душа.
    Беларуская народная песня, заўсёды ясная, пластычная і багатая, часцей засмучаная, чым рэзвая і гуллівая, адзначаецца асабліваю задумаю аб жыцці і долі.
    3 боку настрояў, мелодыі і рытму яна зусім самабытная.
    Цудоўная, шчырая, як народнае сэрца, мелодыя, высокапаэтычны верш народнае паэзіі з яго наіўнымі чаруючымі вобразамі і зваротамі,— усё гэта разам узятае падымае беларускую песню на высокамастацкі п’едэстал.
    Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    АЛЯКСАНДР ФАДЗЕЕЎ (з пісьма да Р. Шырмы)
    Дарагі Рыгор Раманавіч! Пішу вам як вялікі аматар і паклоннік харавога спеву, пішу з адзінай мэтай перадаць Вам, якую асалоду я атрымаў, слухаючы па радыё некалькі дзён назад канцэрт Вашага цудоўнага хору...
    Вы — вялікі і сапраўдны майстар, дарагі Рыгор Раманавіч! Праслухаўшы першыя дзве песні «Выходзіла праўда» і «Радзіма мая дарагая» (асабліва іменна гэту, другую), я ўжо страціў тыя халодныя ацэначныя адносіны, якія, на жаль, заўсёды жывуць у нас недзе побач з непасрэдным эстэтычным пачуццём, асабліва калі мы маем справу са з’явай новай, нам невядомай,— я іх зусім страціў і ўвесь аддаўся жывой, непасрэднай, так сказаць, бескарыслівай асалодзе.
    Уласна — беларускія песні, як народныя ў той ці іншай апрацоўцы, так і сучасныя, створаныя на народнай аснове, вельмі краналі мяне яшчэ і неяк асабіста. Я сам рускі, з рускай сям’і, але біяграфічна так склалася, што ранняе дзяцінства маё, а пасля невялікага перапынку і ўсё астатняе дзяцінства і малалецтва былі ў значнай меры звязаны з беларускім асяроддзем (маці — фельчарка — служыла ў Мінскай губерні, у вёсцы, потым у Віленскай губерні, а затым сям’я наша жыла сярод перасяленцаў — беларусаў і ўкраінцаў — на Далёкім Усходзе). А вы самі ведаеце, як гэта дзейнічае на душу, калі ў незвычайным майстэрстве, пранікнёным выкананні раптам пачуеш тое (ці роднае), што пела табе маці ў дзяцінстве!
    ...Яшчэ раз хочацца сказаць, што ў Вашай асобе наша краіна можа ганарыцца адным з лепшых настаўнікаў і выхавацеляў, зберагальнікаў і прадаўжальнікаў таго самага лепшага, што можа даць нам харавое мастацтва.
    А. КАНДРАТОВІЧ
    (A. Т. Твардоўскі пра Беларусь і беларускі фальклор)
    ...Радаслоўная Твардоўскага і сапраўды далей дзеда не ідзе, ды і з дзедам не ўсё ясна. Дакладна вядома, што дзед Гардзей Васільевіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і на Бярэзіне, пад Бабруйскам. Але што азначае дакладна, калі так ніхто і не ведае, дзе на Бярэзіне і дзе пад Бабруйскам: назвы сяла ці вёскі не захавалася ў сямейных паданнях, а пасля столькіх войнаў і разрухаў ні ў якіх цэрквах не адшукаеш цяпер запісаў аб нараджэнні простага сялянскага сына...
    37
    Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    38
    У Загор’і, з якім звязана дзяцінства Аляксандра Трыфанавіча, сям’я яго пасялілася на пачатку века. Там была ўпершыню куплена свая зямля. Дзед Гардзей Васільевіч быў беззямельным салдатам.
    Загор’е размешчана на ўсход ад Смаленска. Гэта ўжо сапраўдная Расія. Твардоўскія рухаліся да яе з захаду, з Беларусі.
    I вось гэтую акалічнасць Твардоўскі таксама падкрэсліваў.
    Сваю першую аўтабіяграфію, пазначаную маем 1946 года, ён пачаў такімі словамі: «Мова, на якой я гаварыў у дзяцінстве, была блізкай да беларускай. Гэта вызначйася не толькі блізкасцю этнаграфічнай мяжы, але і тым, што продкі мае былі родам з Мінскай губерні. Пазней, пазнаёміўшыся з узорамі беларускай літаратуры і фальклору і пачуўшы жывую мову Беларусі, я адчуў іх як нешта роднае мне. Сляды гэтай моўнай стыхіі няцяжка заўважыць ва ўсім, што напісана мною ў вершах і прозе».
    В полбуханкн режу скнбку.
    Ешьте, детн, что глядеть.
    Гэта з ранняга верша. Скібка (скіба) — рус. «ломоть», «краюха» — слова беларускае. Але ў рускай народнай мове яно існуе.
    У Твардоўскага можна знайсці і «посул», і «кужаль» і «ляды» і іншыя словы з дзяцінства, з мовы бацькі і дзеда, а іх мова была рускай, але з моцнай прымессю беларускай. Адзін крытык, які аналізаваў паэму «За даллю — даль», з замілаваннем пісаў пра наватвор Твардоўскага «метуснться», але гэта ніякі не наватвор. Метусіцца — дыялектнае слова з заходніх абласцей, ёсць яно і ў беларускай — мітусіцца. Твардоўскі вельмі любіў гэты выразны дзеяслоў. «Не метуснсь, как крнтнк вздорный, по пустякам не трать огня»,— не адзіны выпадак, калі ён яго ўжываў. Але не адны гэтыя слоўцы вылучалі мову Твардоўскага. Той, хто чуў Твардоўскага, лёгка мог заўважыць у яго вымаўленні і моцнае аканне, і мяккае «г», і многае іншае, што ніяк не паходзіла на мову масквіча. 3 гадамі, натуральна, і беларусізмы, і наогул немаскоўскае гучанне мовы амаль зніклі, але не зусім. Калі ён хваляваўся, то ранейшае гучанне раптоўна ўсплывала на паверхню, і тады можна было пачуць мову дзяцінства Твардоўскага — «хаканне», як ён сам казаў.
    Ён ведаў многа беларускіх песень і любіў іх спяваць.
    Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    Гэтыя песні жылі ў ім ад бацькі і дзеда і былі прынесены на Смаленшчыну з Бярэзіны ці яшчэ аднекуль.
    «Ах, Лявоніха!» — пісаў ён у час вайны.— Упершыню я пачуў твой слаўны, заліхвацкагарэзлівы і разам з тым журботнаняшчасны лад даўнодаўно не толькі да вайны, яшчэ ў дзяцінстве, недзе ў родных мясцінах, куды яго выпадкам занесла, можа, з якімнебудзь кірмашовым музыкам. I, бадай, ён і тады ўжо нешта нагадваў мне, толькі ён увайшоў у маю душу невядомым шляхам яшчэ раней.
    «Ах, Лявоніха, Лявоніха мая...» — за кожным матывам, пачутым калінебудзь, як за кожным пахам кветкі, цэлае бяздонне ўспамінаў, лепшая палова жыцця, a то і цэлае жыццё».
    А я прыгадваю, як ён сам спяваў яе, лёгка, прытупваючы нагой і дырыжыруючы невялікім застольным хорам,— рука яго так і лётала над сталом.
    39
    А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў. Лявоніха, душа ласкавая, Чаравічкамі паляскавала. А чаму ж цябе пярун не пабіў, Як ты мяне ў маладосці любіў...
    I «А ў лузе касец косіць» спяваў, але ўжо задуменна, гледзечы на тых, хто падцягваў. I «Лятуць, лятуць белы лебедзі цераз сад». А аднойчы пасля такой песні ён раптам весела ўсміхнуўся і сказаў: «Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў, параіцца, што заўтра прапіць».
    Усе рассмяяліся ад нечаканасці. «Гэта адкуль?» — хацеў спытаць я ды тут жа ўспомніў: ён жа гэты жарт у «Краіне Муравіі» выкарыстаў, там ён сярод розных песенек і прыгаворак вельмі ўдала падышоў, перакладзены, вядома, на рускую мову.
    Будет нам пнть,
    Будет дурнть,
    Пора бы нам одуматься, Пойтн домой задуматься: Что завтра пропнть?
    Любоў да беларускай мовы, да беларускага фальклору і цудоўнае, не з кніг веданне іх, веданне, якое даецца, як кажуць, ад нараджэння, убіраецца, уваходзіць у свядомасць з самага ранняга дзяцінства, натуральна, пералівалася ў Твардоўскага ў такую ж моцную сталую любоў да беларускага народа, да яго паэзіі і да яго паэтаў.
    Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    40 ГЕНАДЗЬ ЦІТОВІЧ
    Багатае і разнастайнае народнае мастацтва беларусаў!
    У маляўнічай народнай вопратцы ўвасоблен вялікі вопыт пакаленняў у галіне вышыўкі, ткацтва і вязання. У ліштвах і вільчаках, у керамічных вырабах і драўлянай скульптуры здзіўляюць невычэрпная фантазія і высокае майстэрства народных умельцаў. Мудрыя і глыбоказмястоўныя беларускія казкі, прыказкі і прымаўкі, дасціпныя народныя анекдоты.
    Разнастайны і ўзорысты беларускі народны танец — ад урачыстаспакойных веснавых карагодаў да імклівай «Лявоніхі».
    А колькі настрояў, арыгінальных сюжэтаў у беларускай народнай песні! Пры перавазе ў ёй лірычнага пачатку мы знойдзем тут і нястрымную весялосць, і гарэзлівы жарт, і едкую сатыру, і гнеўны сацыяльны пратэст.
    У гісторыі беларускага народа праз доўгі час фальклор быў адзінай формай мастацкай творчасці і дамінуючае становішча займала ў ім народная песня, якая выконвалася звычайна без суправаджэння. Яна давала тэмп, настрой, а часта і сюжэт карагодам і скокам, жывіла характэрнымі інтанацыямі інструментальныя найгрышы.
    Народнае музычнае мастацтва беларусаў развівалася і развіваецца ва ўмовах гістарычна склаўшыхся рускаўкраінскабеларускіх узаемасувязей, якія маюць многавяковыя традыцыі і адзіную крыніцу ў старажытнай агульнарускай народнай культуры. Многімі ніцямі яно звязана з фальклорам заходніх і паўднёвых славян, а таксама суседніх літоўцаў і латышоў.
    Знаходзячыся ва ўмовах заняволення, беларускі народ рупліва зберагаў самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры. Процідзеянне асіміляцыі садзейнічала захаванню ў беларусаў і перажытачных з’яў, якія мы цяпер не знойдзем у народнай творчасці рускіх і ўкраінцаў. Дзеля таго даследчыкі культуры старажытнай Русі нярэдка звяртаюцца да прыкладаў з беларускага фальклору.