• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Замова ад ліхаманкі
    Наперш вяснянка, а другая лядзянка, а трэцяя лістападніца, а чацвёртая касцяніца, а пятая квактуха, а шостая начніца, а сёмая смутніца! Адкаціся, адваліся ад грудзей і ад бела цела, ад буйнай галавы! Ты дзеўкай не шляйся, на мяне не зазірайся. Я ў хаце ляжу, на вугаль гляджу. Як вуглю згарэць, так табе ў катле кіпець. Бяжы не азірайся, назад не вяртайся, ступай у пні, у калоды, у гнілое балота. Там табе жыць, са мхоў ваду піць. Амінь.
    Замовы
    52
    Замова ад лішая
    Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю. А ты, лішай, рабу божаму не мяшай і выхадзі з яго і з касцей, і з мажджэй, і з ясных вачэй, і з гарачай крыві, і з чыстага цела і карэння не пускай. I здымала цябе матар божая духам сваім і ссылала цябе на мхі і на балоты, і на дзікія лозы — там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных, і белых, і купленых, і коленых, і падзіўных, і прастудных, і пасмешных, і ветраных, і вадзяных, і знаючых, і нязнаючых. I чур цябе, хрышчонага, нараджонага!
    Замова ад скулы
    Ты, заразарыца, ты, расарасіца, ранняя і вячэрняя! Ты, скулішчаасудзішча, ты, скула белая, ты, скула чорная, ты, скула сіняя, ты, скула багровая, ты, скула жоўтая, ты, скула завісная, ты, скула радасная, ты, скула ўрошная, ты, скула ўгрумая, ты, скула грудзішча, ты, скула залатніца — якой бы ты ні была, я, раб божы, цябе ўпрашаю. Я цябе высылаю з касці, з машчэй, з ясных вачэй, з буйнай галавы, з рацівага сэрца, з усіх жыл, з усіх поўсуставаў, каб раб божы балець перастаў.
    Ты ступай, скула, на сінія моры. На сінім моры ляжыць белы камень, на белым камні сядзіць там белая дзявіца; яна не шые, яна не мые, яна не тчэ, яна не прадзе, толькі рабу божаму помач ад скул дае.
    Мы ж просім: «Красная дзявіца, сама чыстая вадзіца, ты ішла з марскога ключа, з землянога нутра, ты размывала жоўтыя пяскі, ты падлівала крутыя беражкі — змый з раба божага (імя) скулу ўтрумую і ўсю балесць!»
    Замова ад зубнога болю
    О вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце, як велькі пан у гарэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзема вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырокае поле, у сухія лясы ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаднай не трэба, бо яна прышла ад чорта, але не з неба.
    Замова ад хваробы валасоў
    Ты волас, волас калавы і волас ламавы, і мазгавы, і рассыпны, і волас жыльны, і трохжыльны, і волас дзянны, і во
    Замовы
    лас начны, і волас свярбучы, і волас ламучы, і волас знабучы! Адчаго ты колеш, адчаго ты ломеш? У буйнай галаве, у рацівым сэрцы, у скорых нагах, у ясных вачах уцішся, умірся і не
    53
    калі, не ламі, ні ў маладзіках, ні ў ветахах, ні на сходзе красна сонца, ні на закаце красна месяца. Ступай у зямлю цёмную, у цьму крамешную, не к людзям жывым, а к папурам ліхім.
    Замова ад залатніка
    Загаворваю залатнік ступны, стрывожаны, калючы, падзіўны, прыгаворны, дзявочы, жаночы і хлапечы. Дванаццаць разоў загаворваю і замаўляю: не гарэць, не балець, не ламіць і жыл не сушыць. Цары, каралі б’юцца, сякуцца і зноў усціхамірваюцца. Так і ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся і ўсціхамірвайся, на сваё месца станавіся, якое табе Гасподзь Бог паказаў. Уніз не схадзі, касці не ламі, раба божага (імя) не сушы. Як чорны мак пасеўны, так і ты, залатнік, пяром угору ўзніміся, на сваё месца станавіся не ніжэй, не вышэй пупа. Як на небе маладзічок, зоркі і балачынкі круг свету ходзяць, расходзяцца і на сваё месца становяцца, так і ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся, свайго месца пільнуйся і на сваё месца станавіся — ля пупа, ля пупа, ля пупа.
    Любоўная замова (прысушка)
    Устану я, добры маладзец, і выйду не дзвярыма за новыя вароты ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць тры бясы, два бясы, адзін бес: бес Сава, бес Савул, бес Калдун. Падыйду я, добры маладзец, пабліжэй, пакланюся паніжэй, і вы, трыдзевяць бясоў — бес Сава, бес Савул, бес Калдун, паслужыце мне, як служылі Іраду цару. Ідзіце па гарадах, па сёлах, па дзярэўнях і збярыце ўсю таску і сухоту ад звярэй, птушак, рыб і ўсякага роду людзей і знясіце тую таску і ўсякага роду сухоту дзявіцы Прасінні ў ясныя вочы, у чорныя бровы, у румянае ліцо, у рацівае сэрца, у чорную печань , у гарачую кроў, у трыдзевяць жыл і адну жылу станавую, падпятную, і каб гэта дзявіца не магла ні жыць, ні быць ні днём па сонцу, ні ноччу па месяцу без мяне, добрага моладца. У чыстым полі стаіць сарачынскі дуб, зпад дуба выходзіла БабаЯга і паджыгала трыдзевяць кастроў дубовых дроў. Так жарка, так ясна, каб разгарэліся ў дзявіцы ясныя вочы, чорныя бровы, румянае ліцо, рацівае сэрца, чорная печань, гарачая кроў, семдзесят адзін сустаў; каб тая дзявіца не магла наслаждац
    Замовы
    54
    ца, ні ў чыстым полі нагуляцца, ні ў парнай лазні парыцца, ні прэсным малаком нахлябацца, ні ў мяккай пасцелі адаспацца без мяне, добрага моладца. I гэтым добрым маім словам ключ і замок, замок замкну і ключ знясу ў акіянмора пад латыр камень. Амінь.
    Замова ад нагавору
    Зоры зарыцкія, хвораму памачніцы, прыступіце, памажыце ўпрасіць і ўмаліць 12 прымавак і ўгаварыць, адкуль яны ўзяліся, ці ветраныя, ці віхраныя, ці ўрочныя, ці ўлечныя, ці падумарыя, ці пакідоныя, ці памаўлёныя, ці нагавораныя, ці страчаныя, ці пасланыя. Прашу я вас усіх: выступіце з следу, з печаней, з касцей, з вачэй, ад белае касці, ад чырвонае крыві, ад русых косак, ад чорных вочак. I прашу я Госпада Бога. Ідзіце вы на сіняе мора. На сінім моры стаіць дуб зялёны, пад тым дубам 12 панове гуляюць. Стаяць столікі засціланыя, кубачкі паліваныя, там вам піці, гуляці, а гэтаму чалавеку здароўечка даці. На лёгкае спанне, на смачнае ўжыванне, па беламу свету хадзіці і з добрымі людзьмі гаварыці.
    Як чорнаю кароваю па мору не араці, чорным катом не баранаваці, жоўтым пяском не сеяці, у жоўтым пяску каласку не бываці, так ліхім людзям яго здароўечка не ўцінаці.
    Прысушка
    Лягу я, раб Божы, памалюся, устану я, благаслаўлюся, памыюся я расою, вытруся я прастольнаю пеляною, пайду я з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, выйду я ў чыстае поле, у зялёнае памора, стану я на сырую зямлю, пагляджу я на ўсходнюю старану.
    Як красная сонейка ззяе, прыпякае мхі і балоты, чорныя гразі, так і ты прыбягай, ка мне прысыхай, раб Божы, ка мне, рабе Божай. Вочы ў вочы, сэрца ў сэрца, мыслі ў мыслі. Спаць бы ён не засыпаў, гуляць бы ён не гуляў, а ўсё б ка мне прыбягаў. Амінь, слава табе.
    НапяндаршбрадаВая паэзія
    Каляндарнаабрадавая паэзія — від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокі каляндарнаабрадавай паэзіі — у родавым грамадстве. У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў, павер’яў, песень ужо адбіўся культ сонца. Невыпадкова і найбольшыя земляробчыя ўрачыстасці, святкаванні, у першую чаргу Каляды, Купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне. Назіранні старажытнага чалавека над кругазваротам у прыродзе, біялагічнымі цыкламі раслін склаліся ў цэлую сістэму поглядаў, якія знайшлі выяўленне ў аграрнамагічных абрадах, павер’ях, каляндарных прыкметах, прыказках, песнях. Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся разгадаць таямніцы прыроды, паўплываць на іх дзеля захавання роду, каб забяспечыць аснову дабрабыту сям’і — вырасціць і сабраць ураджай, павялічыць статак, спадзяваўся дасягнуць гэтага заклінаннем, магічным словам, абрадавым рытуалам. 3 развіццём грамадства каляндарнаабрадавая паэзія шырока адлюстроўвала ў сабе працоўную дзейнасць земляроба, маральнаэтычныя ўяўленні народа, яго характар, паэтычны погляд на свет, прыроду, чалавека.
    Беларуская каляндарнаабрадавая творчасць як з’ява нацыянальна адметная, са сваёй лексічнавобразнай структурай, жанравай і ладаваінтанацыйнай спецыфікай склалася не пазней чым у XIV — XVI ст. У цэлым яна ўяўляе сабой складаную многасастаўную сістэму. Паэзія беларускага земляробчага календара ўключае звыш дваццаці жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развівалася, добра захавалася і складае своеасаблівы феномен беларускай нацыянальнай паэтычнапесеннай культуры. Цыклізацыя каляндарнаабрадавай паэзіі абумоўлена кругазваротам у прыродзе, чаргаваннем пор года. У паэзіі беларускага земляробчага (ратайскага) календара вылучаюцца чатыры вялікія цыклы: веснавы, летні, асенні і зімовы. Кожная пара года, кожны сезоннавытворчы перыяд мелі адпаведныя абрады, звычаі, павер’і, песеннае суправаджэнне. Агульнай у іх была іпырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе каляндарныя абрадавапесенныя комплексы былі прасякнуты думкай аб будучыні роду, сям’і, клопатам пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву, вырасціць і захаваць ад стыхій ураджай, зберагчы статак ад паморку і дзікіх звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоўнай, функцыяй змест каляндарнаабрадавай паэзіі не вычэрпваўся. Выконвала яна і гуллівапацешлівую функцыю, а таксама мела немалое эстэтычнае значэнне.
    Пры пераемнасці некаторых абрадавых элементаў, пераклічцы паасобных матываў кожны песеннакаляндарны цыкл вызначаецца разнастайнасцю і своеасаблівай непаўторнасцю паэзіі. Гэта абумоўлена нрыроднымі асаблівасцямі кожнай пары года, неаднолькавым характарам працы, клопатаў земляроба ў розны час.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    56
    Зімовы перыяд у сялянскім календары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб заі'адзя, наперад паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях. Насычанасцю абрадамі, песнямі вылучалася святкаванне беднай Куцці, Каляд (25 снежня ст. ст.), Шчадрухі, багагай Куцці ў пярэдадзень Новага года. У ходзе каляндарнапераднавагодніх урачыстасцей шмат увагі аддавалася аграрнай і любоўнай варажбе, розным гаспадарчым прыкметам. Зорнае неба на Куццю абяцала добры ўраджай на ягады і грыбы ў новым годзе, іней на дрэвах — багатую квецень у садах, снег і мяцеліца — добрае раенне пчол улетку. У аснове такіх павер’яў, уяўленняў ляжыць сімільная магія.
    Вызначальнае месца ў зімовым каляндарнаабрадавым цыкле належала калядаванню і шчадраванню. Паэтычнае ядро яго складалі калядкі і шчадроўкі, песні, што ўвабралі ў сябе быт і помыслы земляроба і вызначаюцца метафарычнасцю і пластыкай вобразаў. Піліпаўскія песні выразных жанравых адзнак не мелі. Зімовы цыкл уключаў ігрышчы, драматычныя прадстаўленні з пераапрананнем, абрадавае «ваджэнне казы» на багатую Куццю (пярэдадзень Новага года), аграрнашлюбную гульню «Жаніцьба Цярэшкі» і інш.