• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    59
    Каляндарна абрадавая паэзія
    60
    і прыходзілі ўсе з выгану дадому. Для таго каб куры несліся дома, а не дзенебудзь на чужым двары, пасля вячэры робяць з чагонебудзь абруч, кладуць яго на зямлю і потым выкладваюць у яго круг астаткі ад вячэры — куццю. Хтонебудзь са сваіх выходзіць у гэты час з хаты на двор і кажа пад акном: «Добры вечар!» 3 хаты адказваюць: «Добрае здароўе!» Той, што пад акном, пытаецца: «А дзе вашы куры нясуцца?» 3 хаты адказваюць: «Пад печчу!» Паўтараецца гэта тры разы. Потым выпускаюць курэй, якія павінны падабраць (скляваць) куццю ў крузе.
    Звязваюць або спутваюць ножкі стала, каб жывёла не пераскоквала праз платы і не таптала пасеваў, а таксама і для таго, каб не ўцякалі пчаліныя раі.
    Дзяўчаты на багатую Куццю варожаць пра свой лёс. Бяруць першы спечаны блін, вымятаюць хату, смецце кладуць на засланку і нясуць на сметнік. Там становяцца на засланку са смеццем, ядуць блін і ў гэты час прыслухоўваюцца, дзе брэшуць сабакі: з якога боку брэшуць, адтуль і жаніхі прыедуць.
    Бяруць каноплі або проса, бягуць пад чыёнебудзь акно, там гэта высыпаюць і прыслухоўваюцца да размовы ў хаце. Калі пачуюць словы: «ступай», «хутка ідзі», «што засядзеўся», «чаму не йдзеш» і да т. п.,— да каго б яны ні адносіліся, то дзяўчына верыць, што яна ў надыходзячым годзе выйдзе замуж; калі данясуцца словы: «садзіся», «яшчэ рана», «пачакай трохі», «астанься» і да т. п., то гэта азначае, што дзяўчына замуж у гэтым годзе не выйдзе. А калі ж гаворка ідзе пра папа, свечку або пра дошкі, то гэта азначае, што дзяўчына або той, хто яе хоча сватаць, у гэтым годзе памрэ.
    Ходзяць у хлеў і ловяць у цемнаце авечак, прытым калі зловіць барана — выйдзе замуж, а калі авечку — не. Бяруць на сваім двары, колькі можна захапіць у ахапку, дровьг, нясуць у хату і пералічваюць паленне; абхватваюць рукамі частакол і лічаць калы або насыпаюць куцці, даюць есці пеўню і лічаць зярняты, якія засталіся, пры гэтым калі іх цотны лік — выйдзе замуж, калі не цотны — не выйдзе.
    Дзяўчаты збіраюцца ў адну хату, пякуць з мукі булачкі велічынёй з курынае яечка, кладуць іх у рад і клічуць сабаку: чыю булачку ён схопіць першую, тая першая выйдзе замуж. Бяруць першую лыжку куцці ў час вячэры, але так, каб ніхто гэтага не заўважыў, і кладуць пад галаву сабе на ноч, спадзеючыся, што ноччу абавязкова прысніцца жаніх; калі сасніцца штонебудзь накшталт свечкі, дошкі, дамавіны, то або яна або ён павінны памерці.
    Багатая Куцця называецца яшчэ «Шчадрэц», відаць, таму,
    Каляпдаркыя абрады
    што ў гэты вечар хлопцы і дзяўчаты ходзяць шчадраваць, г. зн. ходзяць пад вокны, па хатах спяваць песні з прыпевам: «Шчодры вечар». Шчадраваць ходзяць звычайна невялікімі групамі: ад двух да пяці чалавек. За праспяваную песню гаспадары даюць па аднаму або па два бліны на кожнага або па паляніцы (маленькая булачка з жытняй, ці грэцкай мукі, ці з простай пшаніцы), а хто багацей, то і сала кусок, а іншыя — і грэшы.
    Некаторыя хлопцы робяць звязду і ходзяць з ёй. Ходзяць таксама і з «казой». Тут ужо ёсць скрыпка і бубен. Каза, вядома, не сапраўдная, галаву яе робяць з дрэва — з доўгімі рагамі, абшываюць латкамі са старога кажуха, прымацоўваюць палку. Потым выварочваюць вялікі кажух поўсцю наверх і ў адзін з рукавоў устаўляюць палку з «казой» і моцна завязваюць на «шыі». Адзін з найбольш спрытных хлопцаў, звычайна здатны танцор, носіць гэту «казу», а калі трэба спяваць, ён залазіць у кажух, рукамі бярэцца за палку і варочае «казінай» галавой.
    Ходзяць у гэты вечар яшчэ адны спевакі, якія шчадруюць на царкву. Усё імі сабранае прадаюць і атрыманыя грошы аддаюць у царкву. Гэтыя, аднак, ходзяць са званочкам і з дазволу прыходскага свяшчэнніка. Яны спяваюць тыя ж песні, што і шчадроўшчыкі, якія ходзяць са «звяздой», але ім за песню даюць больш.
    Вечары ў час Каляд усе лічацца святымі. Як толькі зойдзе сонца, усе перастаюць працаваць. У гэтыя вечары хлопцы і дзеўкі ў сувязі з тым, што няма ніякай работы, збіраюцца на так званыя ігрышчы. Наймаюць музыкаў — у складзе скрыпкі і бубна, хлопцы закупляюць гарэлку, піва і квас, а дзяўчаты прыносяць прадукты і гатуюць вячэру. На ігрышчах п’юць, весяляцца і танцуюць. А калі ў які вечар няма музыкі, то слухаюць апавяданні, байкі і казкі старых; загадваюць загадкі, спяваюць шчадроўкі або і такія песні, якія можна спяваць у любы час, гуляюць і ў розныя гульні.
    Днём жа на Каляды не робяць той работы, якую звычайна робяць у любы іншы час. Так, нельга прасці, віць вяроўкі і ніткі, намотваць іх у клубок, круціць дзіркі, скручваць штонебудзь, звязваць, гнуць, плесці лапці або штонебудзь іншае, шыць, малаціць, калоць, шчапаць. I ўсё гэта таму, што такія работы маюць (паводле сялянскіх уяўленняў) шкодны ўплыў на прыплод дамашняй жывёлы: усё будзе нараджацца з крывымі нагамі, або сляпымі, або і яшчэ з якімі заганамі. He вараць нічога, не кінуўшы папярэдне ў гаршчок косткі, хоць голай, дзеля таго, каб не радзілася штонебудзь без касцей.
    61
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    62
    He пякуць на Каляды хлеба да Шчадраца і бліноў, каб не пякла печая (пякотка). Стараюцца, каб на першы дзень Каляд не прыйшла першай дзяўчына, таму што будуць сякеры ламацца. На Новы год стараюцца не піць вады, каб і летам не хацелася піць. Стараюцца на Каляды не разбіваць чагонебудзь з посуду, каб наогул посуд не біўся ўвесь год. Смецце не выкідваюць на сметнік, а складваюць у жлукту, адкуль пасля Каляд выбіраюць і выносяць на балота, каб не было пустазелля ў полі.
    Калі ж хто па неабходнасці або незнарок парушыць штонебудзь з прыведзеных вышэй звычаяў, устаноўленых даўніною, то, каб не шкодзіла, не здарылася чаго, на наступную раніцу рассякаюць у плятні перавясла, прыгаворваючы: «Што секлася — рассячыся, што вязалася — развяжыся, што шылася — расшыйся» і г. д.г а на галодную Куццю ўстаюць да сонца, рассякаюць дзяркач на дробныя часткі і кідаюць каля будынкаў, дзе больш за ўсё свінні бегаюць.
    Абраднасць Куцці
    На першую Куццю жонцы з ранку трэба прыбраць хату ды пахаваць усе верацёны, каб, барані Божа, нідзе не відно было ніводнага ў час свята, бо яно летам скінецца верацяніцаю і, як пойдзеш у лес, палохаць будзе. Дзяўчаты павінны прыбраць свае прасніцы, каб Каляда не зрабіла ім пакасці ў кудзелі. А калі ўжо затопіш печ, то куццю сып у гаршчок як можна мерна ды прыглядайся, каторая куцця вырасце лепш: ці першая, ці другая, ці трэцяя. Тады трэба так і ячмень сеяць, каторая куцця лепш вырасце, значыць, той і ячмень будзе лепшы: ці першы, ці сярэдні, ці апошні. За сенам пасылаюць таго хлопца, які заўсёды валы пасе. Калі ён і згубіць валы палету, то шукаць іх не трэба, самі прыйдуць, таму што ён прынёс сена на куццю. Калі ж хочаш, каб у цябе рана квахталі куры, то прывяжы белы фартух, вазьмі ім з печы гаршчок з куццёю і, несучы на покуць, квахчы, як курыца, дзевяць раз «кво, кво, кво...» ды старайся, каб схапіць кагонебудзь за чуб: тады ў цябе будуць чубатыя кураняты. Сухую корку куцці збяры ў чарапок і захавай. Звараную куццю пастаў на сене і закрый хлебам...
    Як прыйдзе вечар і запаляць агонь у хаце, а сям’я збярэцца вячэраць, адскубні палавіну сена, дзе стаіць куцця, і пасцялі на стол, пасля накрый белым абрусам. Гаспадар павінен прынесці пляшку гарэлкі і паставіць на стол. Потым гаспадару трэба ўзяць куццю з гаршком і абысці тройчы хату, затым
    Каляндарныя абрады
    пастукаць у акно, а жонка з хаты павінна спытаць: «Хто там стукае?» Гаспадар адкажа: «Сам Бог стукае з цёплай, мокрай вясною, з гарачым небурлівым летам, з сухой і багатай восенню». А жонка павінна сказаць: «Просім да хаты».
    На вячэру трэба, каб быў квас добры з грыбамі, а то і з рыбай, блінцы з макам і з мёдам, гарох з сытою ды ўзвар добры, як на радзіны, і куцця. Як садзяцца за стол, то гаспадар першым садзіцца на покуці (пад абразамі), а жонка насупраць яго на ўслоне, бо ёй трэба ўставаць, ставіць міскі на стол. Як пачнуць піць гарэлку, то гаспадар, наліўшы першую чарку, павінен сказаць: «Дай жа, Божа, за год даждаць Каляд у добрай радасці і карысці...». На апошнюю страву, куццю, гаспадар, зачэрпнуўшы першую лыжку, павінен пазваць мароза: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці! Каб ты не марозіў ячменю, пшаніцы, гароху, сачавіцы, проса і грэчкі і ўсяго, што мне трэба пасеяць». А гаспадыня, набраўшы ў лыжку куцці, павінна падысці да таго акна, што насупраць печы, пастукаць і сказаць: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці, каб не марозіў расады, агуркоў, гарбузоў, морквы і буракоў і ўсяго таго, што мне трэба пасадзіць і пасеяць». Дзеўкі павінны выцягваць сяннінкі зпад абруса і мераць: чыя будзе даўжэйшая, у той і лён будзе лепшы. А як павячэраюць, то ўсе павінны адысці ад стала. Гаспадар, тройчы перахрысціўшыся, павінен сесці на покуці, а жонка насупраць яго і запытаць:
    — Чы бачыш ты мяне?
    А ён павінен сказаць:
    — He бачу!
    — Каб жа ты не бачыў за стагамі, за капамі, за вазамі, за снапамі свету.
    Тады гаспадар пытае ў жонкі:
    — Баба! Чы бачыш ты мяне?
    — He бачу!
    — Каб жа ты не бачыла за агуркамі, за гарбузамі, за капустай, за буракамі свету.
    Затым жонка брала качаргу і штурхала гаспадара. А ён хутка падаў на лаўку і гаварыў:
    — Дай, Божа, каб твае снапы так хутка падалі на ніве!
    Пасля клаліся спаць. Дзеўкі варажылі пра жаніхоў. Сена з покуці не прымалі. Яно ляжала аж да апошняй Куцці. На АРугую Куццю зноў здымалі вяршок з ячменнай кашы і захоўвалі ў тым жа самым чарапку. Пяклі блінцы, якія давалі шчадроўнікам.
    На галодную Куццю зноў клікалі мароза. Гэты дзень трэба было пасціць да зары дай напісаць крыжы на ўсіх дзвярах, вокнах і варотах дзеля таго, каб не ўвайшоў чорт у двор...
    63
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    64
    і каб сваркі не ўнёс у хату, каб сям’я жыла лагодна, а ў хлявах каб дамавік скаціны не чапаў. Можа чула, што дамавік ездзіць на конях і на валах, дай так замучыць, што і рукамі не гожа дакрануцца да іх, а ў гумнах і свірнах каб чорт нічога не хаваў, a то ён на пакасць як схавае штонебудзь, то хоць і перад вачыма, ды не знойдзеш,— а як будуць крыжы напісаны, то ён пакасці рабіць не пасмее. Пасля крапілі куткі святой вадой у хаце, бо так рабілі нашы бацькі, то і мы так будзем рабіць. На Вадохрышча хадзілі ў царкву ды стараліся як можна хутчэй вярнуцца дадому. Тады ты першая і з поля збярэш. He забудзь унесці ў хату на Вадохрышча рана абручыка, пасыпаць куццю, што збірала ў чарапок, няхай куры яе паклююць, то не будуць губляць яек па чужых харомах, а будуць несціся ў сваім двары. I сена тое, на якім праз усе гэтыя Каляды стаяла куцця, аддаць па крошцы ўсякай скаціне, бо гэтае сена, не раўняючы, для яе так, як ля нас праскурка.