• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Вечарам на Купалу сялянскія хлопцы і дзяўчаты наладжваюць рознага роду гульні. Выбраўшы папярэдне месца па агульнай згодзе, яны познім вечарам выходзяць з вёскі са спевамі розных песень:
    — Ой, маладая маладзіца, Ой, выйдзі, выйдзі на вуліцу, Ой, развядзі нам купальніцу. — Ой, як я магу выхадзіці, Вам купальніцу развадзіці? У мяне свёкарка — не баценька, У мяне свякроўка — не мацюхна, У мяне дзеверы — не брацікі, У мяне залованькі — не сястронкі, У мяне дзіця маленькае.
    Што дзіця пісне, To кулаком сцісне. Што дзіця квякне,
    Каляндарныя абрады
    To кулаком гракне.
    Некаму ўстаці, яго пакалыхаці.
    79
    Ідучы па дарозе, хлопцы і дзяўчаты набіраюць крыху дроў, запальваюць з аднаго канца доўгія палкі і з імі часам праходзяць праз усю вёску. Прыйшоўшы ў вызначанае месца, моладзь кладзе «купалу» — вялікі агонь з дроў, і пачынаюць тут рознага роду перакульванні, гульні, танцы і песні:
    Сягоння ў нас Купала... Тотото!* Сам Бог агонь расклаў,
    Усіх святых к сабе зазваў, Толькі няма Іллі з Пятром, Пайшоў Ілля каля жыта...
    Або:
    Купальнай ночы Выпеклі ведзьме вочы, Каб у ночы не хадзіла, Каб расы не збірала, Каб у печы не сушыла, Каб у жорнах не малола, Каб кашы не варыла, Каб дзяцей не карміла, Каб вядзьмят не пладзіла.
    Зашалясціць штонебудзь удалечыні — вясёлы гурт адразу сціхне, але тут жа хвіліннае маўчанне перапыняецца яшчэ болей гучным крыкам: «Ведзьма ідзе!» Раздаюцца вясёлыя крыкі і рогат. Пачынаецца скаканне праз агонь, каб адным хутчэй жаніцца, другім — выйсці замуж, а там ізноў паліліся песні:
    Звала Купала Іллю на ігрышча. Тотото!* — Хадзі, Ільішча, ка мне на ігрышча. — He маю часу, Купалічка.
    Гэту ночку мне не спаці, Нада жыта ўсяго пільнаваці, Каб змяя заломаў не ламала, У жыце карэнні не капала, У кароў малака не адбірала. Адбяры, Божа, таму ручкі, ножкі,
    * Прыпеў «Тотото!» паўтараецца ў канцы кожнага радка.
    Каляндарнаабрадавая паззія
    80
    Выдзеры, сава, са ілба вочкі, Каб не відзеў, не чараваў, Каб не хадзіў, а прапаў.
    У некаторых месцах (в. Гарадок Вілейскага п. Віленскай губ.) у час вяртання назад з гульні дзяўчаты абыходзілі свае засеяныя палі і па вуглах іх утыкалі па адной галінцы. Думалі, што гэтым загародзяць ведзьме доступ на ніву і такім чынам засцерагуць пасевы ад той шкоды, якую б яна магла зрабіць. Ці па канцах нівы забівалі асінавыя калы, на верх якіх клалі каменьчыкі. У гэтым бачылі засцерагальны сродак ад граду. Часам крапяць яшчэ свае пасевы асвячонай вадой. Лічаць гэта засцерагальным сродкам і супраць ведзьмаў і супраць рознага роду насякомых.
    Абрады сялян Віцебскай і Мінскай губерняў пры ўборцы хлеба з палёў
    Уборка хлеба з палёў складае на Беларусі адну з найважнейшых падзей.
    ...Пры ўборцы хлеба з палёў захоўваюцца наступныя абрады: 1) пакрыванне поля, 2) зажынкі і 3) дажынкі.
    Першы і другі абрады звычайна здзяйсняюцца пры пачатку жніва ў кожнага селяніна, багатага і беднага, таму што не звязаны з вялікімі выдаткамі; трэці — пры канчатковай уборцы з поля жыта (а ў некаторых гэты ж абрад святкуецца пасля поўнай уборкі ўсяго хлеба з поля) і спраўляецца толькі ў багатых сялян і пераважна на панскім двары, таму што такі абрад патрабуе немалых расходаў для пачастунку значнай колькасці жней.
    Пакрыванне ноля. У Беларусі жыта звычайна даспявае ў пачатку месяца ліпеня, і кожны селянін імкнецца як мага хутчэй пачаць жніво, каб жыта не пераспела. Пачынаюць жаць нават крыху зеленаватае жыта, думаючы, што з такога бялейшая бывае мука; няхай лепей, кажуць, жыта даспее ў снапах, чым пераспее ў каласах. Жнуць звычайна жанчыны і дзяўчаты (а не мужчыны, як бывае ў велікарускіх губернях), а таму і ў жніўных абрадах удзельнічаюць выключна яны адны; нават пры частаванні вечарам амаль не бывае мужчын.
    Раніцай, да ўсходу сонца, адпраўляецца на поле маладзіца, пераважна нядаўняя замужніца, і ў прысутнасці некалькіх дзяўчат нажынае невялікі снапок жыта і, абвіўшы яго намёткаю або проста ручніком і нават кавалкам новага палатна, падкідае ўверх, прыгаворваючы:
    Каляндарныя абрады
    Пакрыла ніўку На добрую спажыўку; Парадзі, Божа, Наша збожжа!..
    Затым дзяўчаты спяваюць, пляскаючы ў далоні і кружачыся:
    Пашлі, Божа, многа збожжа!
    Нарадзі хлеба пры дарозе: Штоб было ўсім гожа I не пуста на кожным возе. Крыта, крыта! Поўна, сыта! Божа, памажы, Хлеба ўрадзі!..
    Потым маладзіца і дзяўчаты адпраўляюцца дамоў, г. зн. да таго селяніна, чыё поле пакрывалі. Пры ўваходзе ў хату ўсе разам спяваюць:
    Крыта, крыта! Поўна, сыта! Божа, памажы, Хлеба ўрадзі!
    Маладзіца падае снапок гаспадыні, якая дарыць яе грашыма і палатнінай; потым разам з дзяўчатамі падыходзіць да гаспадара з паклонам. Гаспадар частуе іх гарэлкаю і запрашае на дажынкі. Тым і заканчваецца пакрыванне поля.
    Пакрыванне поля робіцца амаль у кожнага селяніна Віцебскай і Мінскай губерняў; думаюць, што ў выпадку нездзяйснення гэтага абраду ўборка хлеба будзе няўдалая.
    Зажынкі. Праз два дні пасля пакрывання поля ідуць зажынкі. Вечарам, на захад сонца, гаспадарова дачка разам з сяброўкамі адпраўляецца на поле. Выходзячы з дому, яны спяваюць:
    Выпраўляюцца малажайкі На спраўленне зажынак, Паглядзець на дабро гаспадаркі Да прыняць поўны жыта абірак... Да гатоў жа, гатоў, і'аспадыня, Сустрэчанне ім шчырае, Расчыняй, халі ёсць скрыня, Да бяры нясі мёд з вырая...
    81
    Гаспадыня ім дае яечню, сыр і гарэлку, з чым дзяўчаты
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    82
    і адпраўляюцца на поле*. Прыйшоўшы на месца жніва і падсілкаваўшыся, дзяўчаты зразаюць па каласку і звязваюць невялічкі снапок, які вядомы пад назвай гаспадараснапка; потым акрапляюць яго гарэлкаю і з ім адпраўляюцца ў гаспадарову хату, прыпяваючы:
    Галубокснапок Нажалі малажайкі Да іх белыя ручайкі. Месяц месячыку!
    Свяці ж нам дарожачку: Што б мы не заблудзілі, Снапочка не згубілі, Бо наш снапок красны, Як месячык ясны, Яшчэ высшы ад плота, Яшчэ дарожшы ад злота, Яшчэ высшы ад гары, Ясней ад зары.
    Увайшоўшы ў хату, гаспадарова дачка з паклонам падносіць бацьку снапокгаспадарок. Гаспадар, падкінуўшы ўверх снапок, ставіць яго на покуці пад абразамі; пад снапок кладзе чатыры медныя манеты і кланяецца.
    Паставіўшы гаспадарснапок, гаспадар частуе дзяўчат гарэлкаю, а гаспадыня дорыць іх пшанічнымі булачкамі; дзяўчаты спяваюць:
    Слаўся, гаспадарку, слаўся, Што малажаек не стыжаўся, Як яны не стыжалі, Ніўку тваю зажыналі...
    Затым дзяўчаты разыходзяцца. Пры развітанні гаспадар з гаспадыняй запрашаюць іх на дажынкі. Зажыначны снапок захоўваецца «на куце», пад абразамі, да Прачыстай; напярэдадні яе снапок абмалочваюць, і зерне прыносяць у царкву для свянцання; гэтым жа зернем засяваюць свежаўзаранае для азімага хлеба поле — некаторыя на Прачыстую, а іншыя на другі ці на трэці дзень пасля свянцання; пры засеўках звоняць манетамі, якія былі пакладзены пад снапком...
    Дажынкі. Дажынкі бываюць розныя: багатыя і небагатыя. Для лепшага ўяўлення пра гэты абрад апішам дажынкі заможнага селяніна, якія адрозніваюцца ад панскіх дажынак тым, што пры першых захоўваецца больш народнасці і праста
    * Чаго не з’ядуць і не вып’юць, тое закопваюць на тым месцы, дзе зжата жыта для снапка.
    Каляндарныя абрады
    ты, чым пры другіх. Дажынкі ў сялян маюць аблічча старажытнаславянскага быту і знакаміты свабоднай нязмушанасцю жыцця...
    Звычайна ў той дзень, калі назначаецца канчатковая ўборка жыта, збіраюцца на полі пэўнага селяніна (па запрашэнні яго дачкі ці жонкі напярэдадні дажынак) мноства жней, большай часткай бясплатна пажаць, адзіна дзеля таго, каб павесяліцца ў гасціннага гаспадара. Колькасць жней залежыць ад гаспадаровай гасціннасці або прыхільнасці да яго суседзяў. Некаторыя жнеі прыходзяць нават незапрошанымі і з другіх вёсак... Гаспадар вельмі рады такім жнеям і іх старанне цэніць больш за гатоўнасць запрошаных работніц. На дажынкі збіраюцца большай часткай бясплатна; платных жа жней збіраюць у такіх выпадках, калі ў адзін і той жа дзень назначаюцца дажынкі ў некалькіх гаспадароў, а між тым чамунебудзь пэўнаму гаспадару трэба неадкладна скончыць уборку жыта ў гэты самы дзень.
    Збіраюцца на поле, як толькі рассвітае, і, калі жней шмат у параўнанні з невялікім участкам пасеянага жыта, жнуць паволі, не спяшаючыся; калі ж жней мала, жнуць як мага хутчэй, каб дажаць усё жыта.
    Старшая між жнеямі размяркоўвае месца, каму дзе жаць, усе падпарадкоўваюцца і ахвотна выконваюць яе распараджэнні... Старшую называюць пачынальніцай, а астатніх — памагальніцамі.
    Прыступаючы да жніва, пачынальніца запявае:
    83
    Наша ніўка залатая,
    Нашы сярпы вострыя, Наш пан гаспадар налягае, Што б мы не былі чорствыя...
    Памагальніцы працягваюць:
    — Ой, чыё ж то поле Зажаўцелае стаіць?
    — Янукова поле Зажаўцелае стаіць! Жнейкі маладыя, Сярпы залатыя... Да зялён бор, зялёны Над усімі барамі, Да славен наш гаспадар Над усімі гаспадарамі. У нашага гаспадара Куна на дварэ іграе, Сабаля вызывае: — Саболю, саболю!
    	Каляндарнаабрадавая паэзія
    84	Пагуляем з табою. Развесялім свайго гаспадара I гаспадыню маладую, I чалядку вясёлую.
    Калі ж жнуць на панскім полі, спяваюць наступную песню:
    Золата маё, золата На таку малочана, На стале насыпана. Хто золата палічыць, Той на чужу старану не паедзець... Да наш пан маладзенькі На чужынку не паедзець, Пашлець служку маладога I каня варанога.
    Конік будзе гарцаваці, Служка паганяці. Наш пан маладзенькі, Пад ім конь вараненькі, Выехаў на ніўку У шчаслівую гадзінку, Стаў жнеек лічыць, Стаў Бога хваліць: — Слава табе, Божа, Маё жыта будзе ў стозе.
    Песні складаюць галоўную асаблівасць дажынак. Hi адзін абрад не багаты так песнямі, як абрад дажынак. I ўсе гэтыя песні больш або менш маюць адносіны да той нагоды, з якой іх спяваюць.
    Дык вось праз некаторы час (не больш двух гадзін), нажаўшы па дзесятку снапоў, жнеі спяваюць наступную песню, у якой гаворыцца, што яны ўжо сто коп нажалі:
    Добрая ніўка была, Сто коп жыта зрадзіла I яшчэ хваліцца, Што на капу калоссе валіцца... Запрагайце волы, Паедзем на дубровы Хвойкі выцінаць, Копкі падпіраць.
    Калі настае час полудня (10 ці 11 гадзін раніцы), гаспадары прыносяць усякай ежы і піцця: на гэты раз нічога не шкадуюць...
    Полудзень цягнецца гадзіны дзве: вясёлая шумная гаворка, звонкі рогат, песні, жарты, плясканне ў далоні не змаўкаюць на працягу ўсяго полудня. Полудневыя, або, так сказаць, за