• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Павы жанучы, пер’е збірала, Каляда, пер’е збірала.
    Пер’е збірала, ў хвартушок клала, Каляда, ў хвартушок клала.
    3 хвартушка брала, вяночак віла, Каляда, вяночак віла.
    Вяночак звіла, на Дунай пусціла, Каляда, на Дунай пусціла:
    — Хто вяночак пойме, той мяне возьме, Каляда, той мяне возьме!
    Ой, адазваўся малады Васілька, Каляда, малады Васілька:
    — Я вяночак пайму, я цябе вазьму, Каляда, я цябе вазьму!
    Як ступіў нагою — па пояс вадою, Каляда, па пояс вадою.
    Як ступіў другою — на дно галавою, Каляда, на дно галавою.
    Ля варот, варот высокі цяром...
    Ля варот, варот высокі цяром, Святы вечар добрым людзям!* А ў тым цераме дзевачка сядзіць, Дзевачка сядзіць, кужалёк прадзець Свайму татухну на сарочачку, Сваёй матухні на намётачкі, Сабе, маладзе, на падарачкі.
    Яе брахненька з войска прыехаў,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Зімовыя песні
    Прывёз жа ён ёй тры падарачкі: Первы падарак — пярловы вянец, Другі падарак — залаты персцінь, Трэці падарак — зялёны саян. Пярловы вянец галоўку клоніць, Залаты персцінь ручку цісніць, Зялёны саян след замятаіць.
    Яна прыбраўшысь у цэркаўку пайшла, На ўсходцы ўзышла — сходцы абламіла, У цэркаўку ўвайшла — цэркаўку свяціла, Князі, баяры дзіваваліся:
    — Ці царэўна йдзець, ці каралеўна?
    — Я ні царэўна, ні каралеўна, Бацькіна дачка, злічная панначка.
    Ой, па мосціку, па залатому, Каляда, Каляда!
    Ой, па мосціку, па залатому, Каляда, Каляда!* Ой, стучаць, бяжаць калядоўнічкі, Ой, пытаюцца да новага двору: — А ў каго, у каго ты, двор новенькі, Двор ты новенькі, сад вішнёвенькі?
    А ў тым садзе тры сталы стаяць, На тых сталах кружасты абрусы, А на тых абрусах зялёна віно, Зялёна віно, пшанічны хлябы. За тымі сталамі красна панна Чэша русу касу, просіць у Бога долі, Каб у зялёным віне выкупалася, Салодкім мядком аблівалася, 3 красным панічком павіталася.
    У нашага пана двор гароджаны...
    У нашага пана двор гароджаны, Добры вечар, шчодры Васілей! Двор гароджаны, садам саджаны, Добры вечар, шчодры Васілей! А ў тым садзе хадзіла зверка, Добры вечар, шчодры Васілей! Гэта не зверка, маладая дзеўка,
    105
    * Прыпеў «Каляда!» паўтараецца пасля кожнага радка.
    Калян.дарнаабрадавая паэзія
    s
    106
    Добры вечар, шчодры Васілей! Шылапашыла шоўкам кашулю, Добры вечар, шчодры Васілей! Шчэй на падоле — бурыя арлы, Добры вечар, шчодры Васілей! А на рукавах — ясны сакалы, Добры вечар, шчодры Васілей! Бурыя арлы, хочуць сядаці, Добры вечар, шчодры Васілей! Ясны сакалы хочуць ляцеці, Добры вечар, шчодры Васілей!
    Да мостам, мостам да вярбовенькім...
    Да мостам, мостам да вярбовенькім, Шчодры вечар, добры вечар!* Ішла тудэма слічна паненка, Несла мёдвіно ў туравым розе. За ёю, за ёю панскі сыночак: — Пажджы, пажджы, слічна паненка, Дай мне мёдвіна пакаштаваці, Віна пакаштаваці і цябе паймаці. — He тваё дзела, панскі сыночак, Віно каштаваці і мяне паймаці. Ты ж не бачыў сошкібаронкі, Хай табе за гэта — варона жонка. Да мостам, мостам да вярбованькім Ішла тудэма слічна паненка, Несла мёдвіно ў туравым розе. За ёю, за ёю пахарскі сыночак: — Пажджы, пажджы, слічна паненка, Дай мне мёдвіна пакаштаваці, Віна пакаштаваці, цябе паймаці, — To ж тваё дзела, пахарскі сыночак, Віно каштаваці і мяне паймаці. Ты і з коніка да не ссядаеш, Буйна жыта да вырашчаеш.
    Там на рэчаньцы, там на быстранькай...
    Там на рэчаньцы, там на быстранькай, Святы вечар людзям добрым!*
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Зімовыя песні	
    Стаіць перавоз слічнай паненкі, Слічнай паненкі, панны Ганны.	107
    Прыйшлі да яе тры браткі яе: — Перавязі нас, слічная паненка. — He маю часу да перавозу.
    Ужо ж мой татулька з дарогі прыехаў, Прывёз жа ён мне тры гасцінчыкі, Тры гасцінчыкі да тры венчыкі: Першы гасцінчык — пярловы венчык, Другі гасцінчык — чэрзлосны персцень, Трэці гасцінчык — зялёна сукенка. Пярловы венчык — на вянчаннейка, Чэрзлосны персцень — на заручаннейка, Зялёна сукенка — на пагуляннейка. Пярловы венчык галоўку клоніць, Чэрзлосны персцень ручаньку цянець, Зялёна сукенка — то краса яе.
    Красна дзевачка, расці скоранька...
    Красна дзевачка, расці скоранька, Святы вечар, расці скоранька! Расці скоранька, будзь разумненька. Прыйдзе к табе кароль у сваты, Прывязе сукно нямеранае, Прывязе грошы няшчытаныя, Прывязе злота няважанае.
    Красна дзевачка разумна была: Узяла сукно перамерала, Узяла грошы перашчытала, Узяла злота пераважыла, Каралевіча не ўзняважыла.
    Ой, у лузе, у лузе красна каліна...
    Ой, у лузе, у лузе, красна каліна, Святы вечар!*
    А красней за таго Ганна ў таткі. Маладая Ганначка па двару хадзіла, Па двару хадзіла, увесь двор скрасіла. У сенічкі вайшла, сенцы заззялі, У хатачку вайшла, паны стаялі. Паны стаялі, шапкі знімалі,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каляндарна абрадавая паэзія
    108
    Шапкі знімалі, яе пыталі:  Ці ты царэўна, ці ты каралеўна? — Я Іванава дачка, да Ганначка.
    Там за садамі травамурава...
    Там за садамі травамурава, Шчодры вячор, багаты вячорі* На той мураве — бела бяроза, На той бярозе — залаты росы. Як узняліся буйныя ветры, Абцерусілі залаты росы. — Ідзі, Ганначка, пазбірай росы I купі сабе трое надоб’е: Перша надоб’е — медзяны кубак, Друга надоб’е — срэбна талерка, Трэце надоб’е — залаты персцень. Медзяны кубак — к запіваннечку, Срэбна талерка — к дараваннечку, Залаты персцень — то к вянчаннечку.
    Узышло, узышло тры месяцы...
    Узышло, узышло тры месяцы...
    Гэй, каляда, каляда!* Тры месяцы, ўсе тры ясны. Было ў маткі тры сыночкі, Паўставалі, паўмывалісь, Паехалі аж на места. А на месце тры таночкі, Тры таночкі, усе дзявочкі: Адзін любіць берасцянку, Другі любіць кабрынянку, Трэці любіць камяньчанку.
    Ой, пад лесам да пад высокім...
    Ой, пад лесам да пад высокім, Ой, там ходзіць стада коней, Добры вечар, шчодры вечар!* А ў тым стадзе конь гаворыць:
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Зімовыя песні	
    «Ніхто мяне не паймае, не асядлае». Адазваўся малады малойчык:	109
    «Я й таго каня паймаю, я й асядлаю.
    Ой, паеду ў чыста поле, Выпалюю дзевяць лісаў, Дзевяць лісаў, дзесятуто кунку, Да сваёй матачцы на шубку». Як пачула гэта — загневалася Ой, да яго міленькая. «Ох, не гневайся, мая міла! Ці ж ты мяне гадавала?
    Гадавала мяне родна матанька: Цёмнай ночы не даспаўтпы, Яснай свечы не тушыўшы, Ачэпак з ножак не спушчаўшы».
    Ой пад вярбою, пад зеляною...
    Ой, пад вярбою, пад зеляною, Святы вечар!* Ой, там стаяла мужаў грамада, Мужаў грамада, вяліка рада. — Станьма мы, братцы, у вяліку раду, Пастройма мы, братцы, залаты човен, Леньмапаленьма да сваго пана.
    А наш бо пан — слаўны багатыр, Слаўны багатыр, дорага плаціў, На месяц плаціў па сто чырвоных, Па сто чырвоных, па вараным кані. На тым кані залатое сядло, А на тым кані залата грыва, Залата грыва персцень укрыла. На тым сядле пышнае дзіця, Пышнае дзіця — малады Іванка.
    Ой, ранапарану да куры запелі...
    Ой, ранапарану да куры запелі, Святы вечар, да куры запелі. Раней таго Васілька ўстаў, Святы вечар, Васілька ўстаў, Да рана ўстаў, тры свячы ссукаў, Святы вечар, тры свячы ссукаў,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    110
    Да ўсё папаліў, да ўсё папаліў, Святы вечар, да ўсё папаліў: Да адну спаліў, абуваючыся, Святы вечар, абуваючыся. А другую спаліў, умываючыся, Святы вечар, умываючыся.
    А трэцюю спаліў, браткаў пабуджаючы, Святы вечар, браткаў пабуджаючы: — Уставайце, браткі, да хадзем на аблаву, Святы вечар, да хадзем на аблаву, ’ Да хадзем на аблаву да ў зялёну дубраву, Святы вечар, да ў зялёну дубраву.
    Вам, браточкі, куна ў дзераве, Святы вечар, куна ў дзераве, А мне ж, маладому, дзеўка ў цераме, Святы вечар, дзеўка ў цераме.
    Зажурылася крутая гара...
    Зажурылася крутая гара, Святы вечар!*
    Што ні ўрадзіла шоўкава трава, Толькі ўрадзіў зялёны вінаград. — Хто таму вінаграду старожка будзе? Малады Сцяпанка сцярог ночачку, Сцярог ночачку, сцярог другую, А на трэцяю крэпенька заснуў.
    Прыйшоў к яму яго татачка: — Вунь твае гарады туркі абляглі, Вунь твая патрава пылам запала, Вунь твая дзевачка между дзевак стала. — Я ж тых турачак ды ні баюся, Агнём выпалю, меччу высяку, А сваю вячэру з перцам прыпраўлю, А сваю панну паміж дзевак вазьму.
    Там за рэчкаю, там за быстраю...
    Там за рэчкаю, там за быстраю, каляда, Там за быстраю, каляда!
    Ой, там Іванька стружа стрэланькі, каляда, Стружа стрэланькі, каляда!
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Зімовыя песні	
    Стружа, малюе, на Дунай пускае, каляда, На Дунай пускае, каляда!	111
    — Ляціце, стрэлкі, да маёй дзеўкі, каляда, Да маёй дзеўкі, каляда!
    Няхай гатуе тонкі падаркі, каляда, Тонкі падаркі, каляда!
    Тонкі падаркі для маёй маткі, каляда, Для маёй маткі, каляда!
    Майму татулю — тонку кашулю, каляда, Тонку кашулю, каляда.
    Мне, маладому, з руты вяночак, каляда, 3 руты вяночак, каляда!
    Ой, за варацьмі крутая гара...
    Ой за варацьмі Кругая гара, Святы вечар!*
    Ой, на той гарэ — Шаўкова трава.
    А на той гарэ — Стада каней ходзіць.
    А між тых коней — Адзін вараны,
    Адзін вараны, Да й не сядланы.
    Хлопцы лавілі, Да й не злавілі.
    Адкуль узягўся Малады Пецечка.
    Як к каню прыпаў, Так коніка ўзяў.
    Як сеў паехаў
    К новаму двару,
    К новаму двару, К цесцейку свайму.
    Цесцейка кажа: — Вон ясен сокал.
    А дзевачка кажа: — To не ясен сокал,
    To не ясен сокал, To Пецечка мой.
    Вазьміце коніка Да із стаенькі,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
    Каляндарна абрадавая паэзія
    11 2 Маладога Пеценьку — Да й да Святланкі.	За естым словам Жывіце з Богам.
    Дайце коніку Сена аброку,	Святое Ражаство Радасць прынясло.
    Маладому Пеценьку — Мёду і віна,	Святое Васілле Развесяліла.
    Мёду і віна, Сітняга хлеба.	За естым словам Жывіце з Богам.
    А ў лузе, ў лузе красна каліна...
    А ў лузе, ў лузе красна каліна, Святы вечар!*
    Пад тою калінаю калодзезь цячэ, Молад Іванька коніка поіць.
    Коніка поіць, з канём гаворыць: — Ой, коню, коню, запрадам цябе, Заіірадам цябе, за дзвесце рублёў. — Малады Іванька, не прадавай мяне, (He прадавай мяне), дзяржы ля сябе. Як будзеш ты да жаніціся — памашчу масты, Памашчу масты ўсё калінавыя, Пастаўлю стаўбы да ўсё залатыя, Павешу хусты ўсё шаўковыя.
    Як будзеш ты дзевачку вязці, Забраджаць масты ўсё калінавыя, Заззяюць стаўбы ўсё залатыя, Замашуць хусты ўсё шаўковыя.