• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Каляндарныя абрады
    стольныя, песні не маюць асобага значэння. Прыводзім адну для ўзору:
    85
    Ой, паслала мяне маці Спелае жыта жаці, Ой, нуце, жнейкі, He будзьце санейкі! Ой, я жытка не жала, У баразёнцы ляжала, Ой, нуце...
    Наехалі чужы жнейкі, Нашлі мяне ў баразейке, Ой, нуце...
    Зажурылася Кацярына, Што не зжата жыціна, Ой, нуце...
    Праз твае русы валосы Выкасілі ўсе пакосы, Ой, нуце...
    Цераз твае чорны бровы Выкасілі ўсе дубровы, Цераз твае белы рукі Выкасілі ўсе прылукі I жыціну выжалі, I Кацярыну палюбілі, Ой, нуце, жнейкі, He будзьце санейкі, He рана пачалі, Трэба, што б багата уцялі...
    Пасля абеду бяруцца зноў жаць і зноў з песнямі. Гадзіны цераз тры па полудні гаспадары прывозяць падвячорак з халоднай стравы і закускі. Як пры абедзе, так і ў час падвячорка гаспадары частуюць жней гарэлкаю.
    Пад вечар жнеі дружна бяруцца за працу і, падганяючы адна другую рознымі прыказкамі і прымаўкамі, спяваюць песню:
    Ой, мілы Божа Нам дапаможа? Ці не выжнем? Сонейка нізка, Вячэрайка блізка, Ай, не выжнем! Пташкі злятайце, Снапочкі знашайце, Ай, мілы Божа Нам дапаможа? Ці не зносім? Саколікі злятайце,
    Копачкі складайце, Ой, мілы Божа Нам дапаможа? Зязюлейка кукуе, Копачкі рахуе, He злічыць!
    Ой, мілы Божа Нам дапаможа? Сонейка нізка, Вячэрайка блізка, He злічыць!..
    Нарэшце, калі дажынаюць ужо апошні загон, кожная са жней адкладае па каласку для аднаго агульнага снапа, так
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    86
    званага дажыначнага. Сабраўшы такім чынам дастатковую колькасць каласоў і звязаўшы дажыначны сноп, жнеі дзеляцца на дзве палавіны: старыя і замужнія жанчыны зносяць і складаюць у копы снапы, а дзяўчаты, сабраўшыся ў кружок, доўга раяцца, каго выбраць багіняю (талакою). Выбраўшы ў багіні прыгожую сяброўку, жнеідзяўчаты дажынаюць пакінутую лапінку жыта і з гэтага сплятаюць вялікі вянок і аздабляюць яго рознымі кветкамі і стужкамі.
    Старыя жнеі спяваюць:
    У нас сягоння вайна была, Усё поле зваявалі, Змялі поле мяцёлкамі, Ідзём дамоў вясёлкамі. Ніўка, ніўка, ніўка, Аддай нашу сілку.
    Мы свайму гаспадару Да зрабілі славу: Жытачка нажалі, У снапы павязалі, У копы паскладалі, Мы свайму гаспадару Да зрабілі славу.
    Ой, гаспадарачку наш! Дажыначкаў час!..
    У гэты самы час дзяўчатыжнеі, дажынаючы жыта для вянка, спяваюць:
    Канец ніўцы, канец! Упляцём гаспадару вянец, Да ўжо жніво ў канца, Нуце, дзевачкі, да вянца! Кружыліся, кружыліся, Ужо мы жытка дажаліся, Дажаліся дзевачкі Да яснага сонейка.
    Звіўшы вянок, Дзяўчаты ўскладаюць яго на галаву «багіні», а ў рукі даюць дажыначны сноп, пакрыты доўгім белым пакрывалам. Потым дзяўчаты абкружаюць яе ланцужком і скачуць, прыпяваючы:
    Кружком, дзевачкі, кружком, К гаспадару з паклонам. He самі мы ідзём, Мы вяночак нясём, У нашай гаспадыні Поўна хлеба ў адрыні, Трэба пакланіцца, Штоб к ёй дабыцца.
    Каляндарныя абрады
    У гэты час да дзяўчат далучаюцца старыя і замужнія жнеі, і, узначаленыя «багіняю», усе разам адпраўляюцца да гаспадаровай хаты. Пры гэтым спяваюць:
    Да гудзець поле, гудзець, Багіня з поля ідзець. Гаспадарку, не ўлякайся, У святлічку не схавайся. Выкаці бочку піва, А другую гарэлкі... Мы жнейкі не жаўнеркі, He пап’ём усёй гарэлкі. Наша гаспадыня міла Дасць нам белага сыра. Сіва пава лятала, Крыламі двор мятала, Спадзявалася вянца Да свайго гумянца!
    Песні не моўкнуць усю дарогу. Праходзячы праз вёску, жнеідзяўчаты прытанцоўваюць, старыя пяюць:
    Будзь сяло весяло, Бо мы вянок несямо 3 добрага жыта, Вельмі красавіта...
    Потым усе разам спяваюць:
    Адчыняй, гаспадару, свой двор, Бо вядзём увесь жніўны збор. Ай, нажалі, навязалі копачак, Як на небе звёздачак...
    Спраў жа нам, гаспадару, дажынкі, Бо мы страцілі для цябе свае сілкі. Адчыні нам хатку, Упусці багінюматку.
    Забі нам, гаспадару, барана, Забі нам вялікага быка, Забі нам свае гускі, He пажалуй цялушкі!..
    He крыйся ж, гаспадару, перад намі, Бо мы відзім цябе вакнамі. Выйдзі да нас, Выкупі вянок у нас!..
    Гаспадар і гаспадыня, пачуўшы песні жней, выходзяць з хаты і сустракаюць іх на дварэ хлебамсолью. «Багіня» выступае наперад і, пакланіўшыся гаспадару, кладзе ля ног яго дажыначны сноп, які гаспадыня акрапляе «святой» вадою, а вянок перадаюць яму ў рукі, прыгаворваючы:
    87
    Каляндарна абрадавая паэзія
    88
    — Паздароў, Божа, гаспадару! Прыняслі табе вянок з шырокага поля, з ядронага жыта. Гаспадар свайго гаспадарства не страціць, нам за вянок заплаціць, хоць чырвоныя боты для нашай ахвоты — жыту на ўраджай, гаспадару на доўгі век. Гаспадару вянок, а нам гарэлкі збанок!
    Гаспадар бярэ вянок з паклонам «багіні», а гаспадыня дорыць ёй грошы і боты...
    У той час, як «багіня» вітае гаспадароў, усе жнеі пяюць:
    Прынеслі вам плён
    За ўсіх чатырох старон, Прынеслі вам збор 3пад зялёных гор, I з гары, зпад гары На гаспадарскія двары, 3 падвароў да каморы На ўсялякія зборы...
    З’яўляецца музыка, і гаспадары пры гуках хатняга аркестра і прытанцоўванні дзяўчат вядуць «багіню» ў хату. Вянок і дажыначны сноп нясе якаянебудзь дзяўчына. Увайшоўшы ў хату, гаспадары ставяць дажыначны сноп на покуці, пад абразамі, разам з зажыначным, дзе ён стаіць часам цэлы год, а вянок вешаюць на абразы. Затым садзяць «багіню» на першым месцы, побач з ёю садзяцца гаспадар і іншыя жнеі. Гаспадыня кланяецца «багіні». «Багіня», не кранаючыся з месца, гаворыць:
    Гаспадынечка, нутка!
    Звівайся нам хутка, Так як мы звіваліся, Каля ніўкі напажыналіся!..
    Жнеі тут жа спяваюць:
    Гаспадыньцы сорам,
    Што сядзяць так жнейкі за столам.
    Сілы ўсе яны растраслі, Шыпкі на руках нараслі. Трэба нам гарэлкі, Штоб разагнуць касцелкі... Дайце ж нам гарэлкі 3 новай барэлкі!..
    Казала нам ніўка, Ёсць у каморы гарэлка, У каморы на паліцы, У маляванай шкляніцы...
    Пасля такой просьбы «багіні» і жней гаспадыня прыносіць у вядры гарэлку, і гаспадар частуе ёю работніц. Першая чарка
    Каляндарныя абрады
    прапануецца «багіні», затым падаюць гарачыя стравы.
    У час пачастунку музьіка, седзячы воддаль, іграе розныя п’есы сваёй кампазіцыі...
    Час ад часу ў прамежках змены страў некаторыя ахвотніцы спяваюць, але прыпевы не што іншае, як урыўкі або нават некалькі слоў з цэлых песень.
    Пасля вячэры старыя застаюцца ў хаце разам з гаспадаром і гаспадыняй, а дзяўчаты і маладзіцы разам з дачкою і іншымі гаспадаровымі родзічамі выходзяць на двор, дзе, упрасіўшы музыку іграць, пачынаюць скакаць народныя мясцовыя танцы. I танцамі і музыкай распараджаецца «багіня»; музыка не адважваецца адказаць ёй ні ў якай просьбе. Любімыя танцы падчас дажынак розныя, але часцей іншых паўтараюцца «Талакуха», «Журавель», «Мяцеліца» і «Скакуха». Усе яны большменш падобныя адзін на другі. Адна «Талакуха» некалькі адрозніваецца ад іншых танцаў. Асаблівасць яе ў тым, што спачатку наперадзе ўсіх кружыцца «багіня», а іншыя дзяўчаты, стоячы паўкругам, топаюць нагамі і падскокваюць, не сыходзячы са свайго месца і размахваючы хусткамі. Потым усе дзяўчаты даганяюць «багіню» і, абкружыўшы яе, кланяюцца ёй, а яна, седзячы на зямлі, спявае:
    Да іграла сонейка, Небагата іграла, У хмарку схавалася, Дажджу баялася... Камарочкі вы мае, He кусайце вы мяне, А кусайце вы жнеек, Што мне ўстаць неяк...
    Пасля гэтага дзяўчаты ўсе разам садзяцца ля «багіні»...
    Між тым гаспадыня не забывае дзяўчат і час ад часу выносіць ім гарэлку і закускі. Знамянальна, што пры падобных абрадах ніколі не бывае п’янства. П’юць няшмат для весялосці, але ніколі для таго, каб зваліцца з ног.
    Танцы цягнуцца да позняй ночы. «Багіня» першая напамінае жнеям, што пара ісці дамоў, і вось уся грамада старых і маладых пачынае развітвацца з гаспадарамі. На развітанне гаспадар і гаспадыня яшчэ раз частуюць усіх жней гарэлкай, закускамі і дзякуюць за аказаную ім паслугу, просячы не адмовіць у дапамозе і ў наступнае лета. Жнеі дзякуюць гаспадарам за пачастунак, прычым «багіня», звяртаючыся да гаспадара, кажа:
    Дай Божа табе, нябожа, Абсяваць, насяваць, А нам жаць, дажынаць!
    89
    Каляндарна абрадавая паэзія
    90
    Тут гаспадар накідае на галаву «багіні» пакрывала з дажыначнага снапа і адорвае яе пшанічным хлебам.
    Грамада жней разыходзіцца па хатах з песнямі і ў суправаджэнні музыкі... Нягледзячы на тое што музыка замучаны дарэшты, «багіня» ўсё ж патрабуе, каб ён праводзіў яе да самай хаты разам з іншымі дзяўчатаміжнеямі. Нярэдка здараецца, што жнеі вяртаюцца дамоў на світанні і праз гадзіну адпраўляюцца на панскую або на сваю работу.
    Жніўныя абрады
    Зажынкі. Жніво пачынаецца з жыта таму, што яно раней за іншую збажыну даспявае. Таму на яго долю пераважна і прыпадае больш абрадаў, пачынаючы з зажынак. Падобныя ў цэлым сярод рускага насельніцтва (Шэйн, паводле афіцыйнай тэрміналогіі, так называў і беларусаў.— А. Л.) ПаўночнаЗаходняга краю, гэтыя абрады адрозніваюцца па мясцовасцях некаторымі падрабязнасцямі, якія выразна сведчаць аб старажытнасці іх паходжання.
    ...У Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні перад пачаткам жніва гаспадар кладзе на стол буханку хлеба, зверху якога ставіць салонку з соллю і, накрыўшы ўсё гэта чыстым абрусам, акрапляе свянцонай вадой. У такім выглядзе хлебсоль застаецца на стале ўвесь першы дзень зажынак, на працягу якога неаднаразова паўтараюцца выпіўкі і танцы.
    У Гродзенскай губерні зажынкі паўсюдна робяцца ў аўторак або чацвер, але найчасцей у суботу пад вечар, да захаду сонца.
    Адпраўляючыся на зажынкі, гаспадыня бярэ акрамя простага аржанога хлеба і цэлы, знарок на гэты выпадак падрыхтаваны сыр і, прыйшоўшы на ніву, кладзе ўсё гэта на край загона, дзе збіраецца зрабіць зажын. Першую жменю зжатага жыта яна кладзе асобна, а зверху яе — прынесеныя сыр і хлеб. Затым, нажаўшы снапоў з дзесяць, гаспадыня вяртаецца дамоў, распяваючы песні ўсю дарогу. Хлеб і сыр яна прыносіць з сабой назад некранутымі і кладзе іх на стол, дзе яны толькі перад вячэрай з’ядаюцца сям’ёй. Першы ж сноп нажатага жыта, перавязаны чырвонай ніткай, гаспадыня ставіць на покуць, за абразы, дзе ён і застаецца да будучага года.
    У Бельскім павеце Смаленскай губерні да жніва жыта прыступаюць так. Гаспадыня адпраўляецца на зажын адна або ў суправаджэнні сваіх нявестак. Бярэ з сабой некалькі яек, невялікі кавалак хлеба з соллю і сала. Прыступаючы да зажыну першага снапа, прыгаворвае: «Стань, мой сноп, на тыся