• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Мясцовыя народныя звычаі на Калядныя святы
    Свята Каляд — адно з тых свят, якіх увесь хрысшянскі свет чакае з асаблівай радасцю і стараецца сустрэць найболей урачыста. I горад, і вёска, і стары і малы — усе рыхтуюцца сустрэць свята як мага лепш, але ў горадзе гэта не так прыкметна, як у вёсцы. У вёсцы падрыхтоўка да свята пачынаецца з першага ж тыдня посту. Кожную ноч з 2—3 гадзін апоўначы ўся вёска напаўняецца глухімі пераменлівымі ўдарамі, як бы падземным грукатам — гэта таўкуць куццю. Тыдні праз два стогны ступ сціхаюць, і ў тую ж пару пачынаецца роўны, аднастайны, які схіляе да сну, гоман жорнаў. Уся вёска робіцца падобнай да велізарнага вулля, у якім усё рухаецца, шуміць, трывожыцца, гудзе ў чаканні чагосьці вялікага, вельмі важнага. Але вось і гэта работа заканчваецца, і апошнія тыдні праходзяць у нарыхтаванні рыбы, грыбоў, маку; а ў апошнія дні мыюць, беляць, пякуць, вараць і г. д. На Куццю, калі ўжо ўся работа закончана, кожная сям’я пачынае мыцца. Затым, апрануўшыся пасвяточнаму, усе дарослыя ідуць да вячэрні. Вярнуўшыся з царквы, прымаюцца за вячэру. Стол засцілаецца сенам і накрываецца белым абрусам. Пасля малітвы садзяцца за стол, п’юць спачатку гарэлку, а потым падаецца ежа ў такім прыблізна парадку: селядцы з ільняным алеем, боршч з рыбаю і грыбамі, рыба, пампушкі, кісель і, нарэшце, куцця. Вечарам і на працягу ўсёй ночы, на другі дзень Каляд ходзяць славельшчыкі, папростанароднаму ка
    Каляндарныя абрады
    ляднікі. Звычай калядаваць існуе ў нашым народзе спрадвеку і заключаецца ў тым, што моладзь і мужчыны сярэдніх гадоў збіраюцца асобнымі групамі, бяруць з сабою скрыпача, пераходзячы з хаты ў хату, распяваюць nefcHi, выказваюць сваю добразычлівасць і віншаванні кожнаму гаспадару — багаты ён ці бедны. Падышоўшы да вядомай хаты, калядоўшчыкі прыпыняюцца каля акна і хтонебудзь з іх пытаецца ў гаспадара: «Дзядзька, ці кажаш спяваці, ці так каляду даці?» Калі гаспадар дазваляе, то і пачынаюць спяваць свае простанародныя песні. 3 такіх песень некаторыя даволі характэрныя і заслугоўваюць увагі. Пасля выканання песень калядоўшчыкі звяртаюцца да гаспадара з прыпевамі і куплетамі:
    65
    Пахадзі, дзядзька, каля кваскі, Пашукай, дзядзька, нам каўбаскі, Пахадзі, дзядзька, каля печкі, Пашукай, дзядзька, нам панечкі.
    У кожнай сялянскай сям’і для калядоўшчыкаў пякуць асобныя невялікія булкі хлеба, пірагі, даюць сала, каўбасу, а падчас і грошы. Адпусціць іх без нічога ніхто не адважваецца, і кожны гаспадар абавязкова павінен штонебудзь даць, інакш калядоўшчыкі нагавораць яму вострых жартаў і стануць пець з’едлівыя песні. Абышоўшы такім чынам спачатку сваю вёску, калядоўшчыкі адпраўляюцца ў суседнія, іншы раз вёрст за 10—15 і болей. Сабраныя прадукты затым прадаюцца і ўтаргаваныя грошы дзеляць паміж сабою. У некаторых месцах на гэтыя грошы купляюць іконы і ахвяруюць цэрквам. Час ад Каляд да Вадохрышча называюць Трыма каралямі, у гэтыя дні вечарамі ніхто не працуе, таму што вечары гэтыя лічацца святымі вечарамі.
    Пярэдадзень Новага года называецца «Шчодры вечар», «Шчадруха». Ён мае для нашых сялян такое ж значэнне, якое для велікарусаў вечар на Вадохрышча. Усе дзяўчаты займаюцца варажбой.
    Найбольш распаўсюджана варажба па калах, хоць існуе выліванне на ваду растопленага воску ці волава, падслухоўванне, аб чым гавораць, і многае іншае. Пры варажбе па калах дзяўчаты бяруць міску з каўбасой ці з кашай, выходзяць на двор і ставяць яе ў тым месцы, куды выкідваюць смецце (на сметніку), а самі бягуць да плота, і, хапаючыся рукой за калы па парадку, кожны раз паўтараюць: «Удавец, маладзец»; апошні кол і выявіць, удавец ці маладзец. Тады ж прыслухоўваюцца да брэху сабак: у якім баку забрэша сабака, адтуль, значыць, і з’явіцца жаніх. Кашу і каўбасу аддаюць на другі
    3 Беларускі фальклор
    Каляндарнаабрадавая палзія
    66
    дзень старцам, але большую частку, калі варажбіткі бегаюць вакол плота, хлопцы, якія падпільноўваюць, выкрадваюць у іх. У гэты ж дзень, як гавораць сяляне, «ходзяць па шчадрусе», г. зн. таксама калядуюць, як на першы і другі дзень Каляд, толькі песні спяваюцца ўжо трохі іншыя, больш свецкія:
    Шчодры вечар, добры вечар, Пане гаспадару да цебе!
    Маеш хлопцаў пышных, гарных, Яны ў стадоле пшаніцу мераць. Намералі трыццаць шанкоў,— To табе.
    А другія штыры — нам, каляднічкам, Каляды.
    Акрамя ўсяго гэтага, напярэдадні Новага года існуе звычай красці. Пагэтаму кожнага, хто прыходзіць у хату вечарам у гэты дзень, прымаюць за злодзея і хаваюць рэчы. Крадуць не толькі рэчы, але і скаціну. Усе, хто ўкраў, на другі дзень прыносяць і прыводзяць да гаспадара ўкрадзенае, і гаспадар павінен іх частаваць. Гэтым звычаем часам карыстаюцца сапраўдныя злодзеі, і тады крадзенае прападае.
    На Вадохрышча, ці папростанароднаму «на вадзяную Каляду», устаноўлены такі звычай. Пасля агульнай малітвы перад вячэрай гаспадыня дома ставіць у невялікай місцы куццю з макам ці мёдам, кладзе туды адну лыжку і падае гаспадару кавалачак крэйды. Гаспадар бярэ прынесенае, хрысціцца і пачынае пісаць крэйдай крыжы; перш на вокнах, дзвярах і печы, у сярэдзіне дома, а затым знадворку малюе па 3—4 крыжыкі на вокнах і дзвярах жылога дома і на дзвярах усіх сваіх будынкаў. У гэты час усе хатнія размяшчаюцца за сталом і сядзяць у чаканні гаспадара. Падышоўшы да апошняга акна (запечнае акно) і намаляваўшы крыжыкі, гаспадар пытаецца: «Баба, а дзе будзем лён сеяць?» Прысутныя ў хаце адказваюць: «Там, дзе Бог ходзіць». Вярнуўшыся ў хату, гаспадар ставіць на стол узятую ім куццю і, пакаштаваўшы яе тры разы, прапануе таксама і ўсім астатнім. Пасля гэтага падаюць тыя ж стравы і ў тым жа парадку, як перад Калядамі.
    У канцы вячэры варожаць, як лён уродзіць у наступным годзе. Для гэтага хтонебудзь з жадаючых устае зза стала і, стаўшы да яго спіной, не гледзячы, цягне зпад абруса сяннінку да трох раз. Па даўжыні сцяблінак і мяркуюць пра будучы ўраджай. Рэшткі куцці на другі дзень даюць патроху ўсёй скаціне. Такія агульныя звычаі нашых сялян на Каляды.
    Каляндарныя абрады
    Масленіца ў вёсцы
    У вёсцы Масленіца, уласна, пачынаецца ў чацвер. Спачатку мужычок скупіцца: першыя дватры дні на Масленічным тыдні яго гаспадыня пячэ бліны аржаныя, аўсяныя ці ячныя, а пасля, калі работа зусім спыніцца і настануць дні «развітальныя», мужык, за малым выключэннем, есць бліны з куплёнай грэцкай мукі. Сялянскі блінец рэзка адрозніваецца ад бліна іншых саслоўяў і па сваім аб’ёме, і па сваім змесце: цяжкі, наздраваты. Звычайна на стол падаецца цэлы стос бліноў. Гаспадар разразае гэты стос крыжнакрыж, на чатыры часткі, а затым кожны член сям’і бярэ чвэрць бліна, скручвае яго і апускае ў міску з тварагом і разагрэтым каровіным маслам. Добрая вясковая баба ўмее цудоўна зберагчы летні «пятроўскі» (г. зн. назапашаны ў час Пятроўскага посту) тварог, які яна злёгку перацірае з соллю, кладзе ў якінебудзь посуд і зверху залівае гарачым каровіным маслам. У такім выглядзе тварог можа доўгі час захоўвацца несапсаваным. Бедны мужык, гаспадыня якога не змагла назапасіць тварагу, змазвае свае бліны посным канапляным алеем.
    Разам з блінам падаецца на стол і селядзец. Гарэлку на Масленіцу пачынаюць піць з пятніцы. Даўней быў добры звычай: у апошні дзень Масленіцы «развітвацца». Вечарам, пасля вячэры, гаспадар садзіўся «на кут» у строгім і набожным настроі духу. Да яго па чарзе падыходзілі спачатку браты і сыны, а пасля і жанчыны і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: «Прасці, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справай ці языком». Пасля таго як усе сямейнікі канчалі з абрадам «развітання», гаспадар сыходзіў са свайго месца і ў сваю чаргу кланяўся да зямлі ўсёй сваёй сямейцы, просячы таксама даравання за ўсе свае грахі і памылкі.
    Сваты, кумы і радня бойка ездзяць на сваіх санках адзін да другога. Прыцемкам збіраецца на вуліцы гурт моладзі. Песні спяваюць, скачуць. Масленіцу праводзяць.
    У Краснінскім павеце па вёсках існаваў такі звычай, які меў прамыя адносіны да Масленіцы. У панядзелак на Масленічным тыдні збіраюцца бабы з усёй вёскі, бяруць пояс ці папругу і прывязваюць да аднаго канца яго невялікі, але тоўсты абрубак дрэва, а другі канец пояса прывязваюць да нагі халастога хлопца, які ім сустракаўся, як бы ў пакаранне за тое, што ён не жаніўся за мінулы Мясаед. Калі хлопец не пажадае насіць гэты цяжар за сабою ўвесь дзень, ён павінен адкупіцца і даць бабам на пернікі некалькі манет. Тое самае прараблялася і з дзяўчатамі, калі яны не выйшлі ў Мясаед замуж, хоць гэта адбылося і не па іх віне.
    67
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    68 Вялікдзень на Беларусі
    Тыдзень св. Вялікадня ў простага народа называецца Велікодным, вялікім і радасным. Першы дзень Вялікадня ў беларусаў называецца «Вялікадзень». Народ чуе ў царкве, што свята Вялікадня вышэй за ўсе іншыя, свята са святаў і ўрачыстасць з урачыстасцей. 3 другога боку, святкаванне Вялікадня ранняй вясною, калі толькі што пачынае ажываць прырода, надае гэтаму святу ў вачах селяніна нейкае асаблівае значэнне. Разам са святам сяляне сустракаюць пачатак палявых работ — галоўную крыніцу іх дабрабыту, галоўную сваю эканамічную задачу.
    3 Велікоднага тыдня пачынаюцца летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. На першы дзень Вялікадня ў некаторых мясцовасцях Беларусі сяляне ходзяць глядзець на «ігру» сонца. Дарослыя мужчыны падымаюцца на званіцы глядзець, як будзе «іграць» сонца, а жанчыны і дзеці назіраюць на ўзгорках і стрэхах хат. З’яўленне сонца на ясным небе і яго «ігранне» вяшчае добрае лета, добры ўраджай, шчаслівыя вяселлі. Бабулі пры ўсходзе сонца мыюцца з пасудзіны, у якую кладзецца золата, срэбра і чырвонае яйка, спадзеючыся разбагацець і памаладзець. Дзяды расчэсваюць валасы з прыгаворам: «Колькі на галаве валасоў, няхай столькі будзе ўнукаў». У панядзелак святога тыдня на Беларусі выходзяць на могілкі «пахрыстосавацца» са сваімі памерлымі і пагаварыць аб жыццібыцці. Даўней выходзілі на могілкі ўсёй сям’ёй і частаваліся да вечара. У аўторак спраўляюць «купалішча»: тых, хто прасыпае «заутраню», абліваюць вадой.
    3 Велікоднага тыдня паўсюль пачынаецца ваджэнне карагодаў, і першыя з іх, веснавыя, працягваюцца да канца Фаміна тыдня, які завуць таксама «краснай горкай», Радаўніцай. У іншых месцах «краснай горкай» завуць толькі панядзелак гэтага тыдня, Радаўніцай — аўторак. Беларусы Фамін панядзелак называюць «магілкамі» «грабкамі», «праводзінамі»; на «красную горку» яны спяваюць свае вяснянкі — ходзяць з песнямі па вуліцах; дзеці ходзяць па хатах славіць «яр» і «зялёначку».