Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
У некаторых рускіх губернях заклікаюць першы дождж. 3 паданняў вядома, што раней у закліканні дажджу ўдзельнічалі людзі ўсіх узростаў, цяпер жа гэтым займаюцца адны дзеці.
Рэшткі гэтага звычаю сустракаюцца і ў Беларусі. Дзеці прыгаворваюць:
Каляндарныя абрады
Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку, Цэбрам, вядром, дайніцаю Над усякаю пашніцаю.
На Беларусі спецыяльна велікоднай забавай служыць гульня ў яйкі...
На другі і трэці дзень Вялікадня ў Беларусі па вёсках ходзяць валачобнікі (ад слова «валачыцца»), Так называюцца велікодныя ўслаўляльнікіспевакі. Валачобнікі захаваліся толькі на Беларусі, гэты велікодны звычай даўно ўжо знік ва ўкраінскай вёсцы, а ў Расіі яго, здаецца, ніколі не існавала...
Валачобнікі гуртам блукаюць з вёскі ў вёску, з хаты ў хату, усюды пад акном, а часам і ў хаце, у выпадку ветлівага прыёму іх гаспадарамі, спяваюць розныя валачобныя песні, атрымліваючы за гэта валачобнае, г. зн. фарбаваныя яйкі ці штонебудзь з велікодных страў, а часам і грошы. Усе гэтыя падачкі збіраюць у адно месца і дзеляць між сабой пароўну або наладжваюць агульнае баляванне валачобнікаў. Падышоўшы да хаты, валачобнікі трохкратна вітаюць гаспадароў, потым цачынаюць пець песню і першнаперш гаспадару.
Святхаванне Вялікадня працягваецца толькі тры дні, а астатнія дні Велікоднага тыдня беларус не лічыць святам, хоць і ўстрымліваецца ад работы, але пасвойму прымхліва. Так, у сераду не праводзяць палявых работ, каб град не пабіў збажыны. Гэты дзень называецца Градавай серадою. У пятніцу не працуюць дзеля царквы, бо кожная першая пятніца пасля вялікага свята лічыцца нейкім асобым днём.
69
Святы Юрый на Беларусі
Свята св. Юр’я, памяць якога ўшаноўваюць 23 красавіка, належыць да аднаго з самых вялікіх свят народных, таму што Юрый лічыцца заступнікам сельскай гаспадаркі. Напярэдадні свята неабходна на ноч выводзіць коней у поле, таму што ў гэты час з’яўляецца першая веснавая раса, якая вельмі карысна для хатняй рабочай жывёлы, апекуном якой лічыцца той самы Юрый...
Абраду вываду коней у поле ў ноч на Юр’я папярэднічаюць такія падрыхтоўчыя цырымоніі. Гаспадар з усёй сваёй сям’ёй старанна моліцца дома перад іконай св. Георгія, каб гэты святы захаваў у цэласці яго коней. Затым па колькасці коней бярэ яйкі і накіроўваецца да стайні, у якой знаходзяцца яго коні. Абыходзіць яе кругом тры разы, а затым кладзе
Каляндарна абрадавая паэзія
70
яйкі пад парог. Тры разы перахрысціўшыся, ён адчыняе ўваходныя дзверы стайні і пры ўваходзе гаворыць:
Прыйшла Юр’ева раса, He дам вам аўса!
Падыходзіць па чарзе да кожнага каня, гладзіць па ўсёй спіне, надзявае на кожнага вяровачную аброць, выводзіць з канюшні, прычым стараецца правай нагой ступіць на парог стайні, дзе раней ім былі пакладзены яйкі. У гэтымта месцы і знаходзіцца «нячыстая сіла», якая ўсімі сваімі сродкамі стараецца шкодзіць росту і здароўю коней, а на гэта ёй дадзена права толькі ў ноч на Юр’я. Калі гаспадар ступіць на парог пры вывадзе коней правай нагой, то д’ябальская сіла абясшкоджана на працягу цэлага года.
Пасля вываду коней з канюшні ці хлява гаспадар перадае іх работнікуначлежніку, прычым дае апошняму пару кілбас, кварту пшанічнай мукі, кусок сала, некалькі яек і грошы.
Другая, больш урачыстая абраднасць здзяйснялася дзеля каровінага статка. Напярэдадні Юр’ева дня гаспадынісялянкі пякуць хлебкаравай, загортваюць яго ў чысты белы абрус і аддаюць гаспадару, які кладзе яго ў бярозавы кашэль. На світанні ён выходзіць з хаты з гэтым кашалём, абыходзіць усе свае палі, падышоўшы да апошняй паласы, засеянай жытам, дастае з кашаля хлебкаравай, кладзе яго ў жытнёвую рунь і параўноўвае вышыню сцябла з караваем. Калі апошні хаваецца ў жыце, то ў гэтым годзе жыта будзе добрае. Пасля малітвы ён вяртаецца з караваем дадому, разразае яго на кавалкі па колькасці членаў сям’і, і ўсе ядуць яго.
У іншых жа мясцовасцях гэтыя абрады праходзяць пры болып урачыстых абставінах. Сям’я гаспадара раніцай нашча адпраўляецца ў абход па сваіх палях, захапіўшы з сабою каравай, кілбас, яек, гарэлку і косці ад асвячонай велікоднай смажаніны ці ў натуральным выглядзе, ці ў выглядзе парашку (перапаленых касцей). Прыйшоўшы на ніву, яну качаюцца па ўсходах, каб абкрапіцца «Юр’евай расой», прычым спяваюць:
Здраствуй, ніва святая!
Паздраўляем з хлебамсоллю
I з святым Юр’ем, Каб Бог найвысшы і святы Юр’я Пацешыў нас пагодаю і здароўем.
Гаспадару пры гэтым жадаюць:
Піва рабіць,
Сына жаніць.
Каляндарныя абрады
Гарэлку гнаць, Дочку замуж даць.
I пачынаецца частаванне. Касцямі абтыкаюць мяжу, a KaAi яны ў парашку, то абсыпаюць тыя месцы, дзе расце пустазелле, каб яно ніколі не расло. Звычай абыходжання палёў, паводле народнага падання, тлумачыцца тым, што ў гэты дзень можна падслухаць, аб чым гаворыць жыта. Па надвор’і, якое будзе ў дзень Юр’я, сяляне мяркуюць аб ураджаі. Калі ідзе буйны дождж, то будзе расці вялікае жыта, а калі дождж будзе толькі капаць, то будуць увесь год кароў даіць. Калі будзе раса, то будзе даволі коням аўса. Зразумела, шмат з гэтых народных абрадаў цяпер ужо адышлі ў вобласць паданняў, але ўсё ж просты беларус яшчэ жыве рэшткамі сваёй роднай старасветчыны. Прыкладам можа быць звычай, які паўсюдна і зараз існуе, выганяць у поле хатнюю жывёлу вярбою, асвячонаю ў Вербную нядзелю. Яе ўтыкаюць у зямлю каля мяжы, і гэта ахоўвае ніву ад граду.
Дзень Тройцы
Дзень св. Тройцы беларусы называюць Сёмухай. Як жа святкавалася ў старажытнасці Сёмуха і наколькі абрады, прыстасаваныя да гэтага свята, захаваліся да нашых дзён сярод беларусаў? Гэта было свята ў гонар вясны як апекуна шлюбаў і любоўных асалод, вяснынявесты, упрыгожанай кветкамі і зеленню, якая ішла насустрач свайму жаніху — Сёміку. Таму і свята гэта лічылася лепшым у годзе часам для кахання і для варажбы аб будучым сямейным шчасці. Сам Сёмік, па паданнях, паказваўся вясёлым, ласкавым юнаком, вялікім прыяцелем Масленіцы, а святкаванні, прысвечаныя яму, пачыналіся з таго, што дзяўчаты і жанчыны выходзілі на луг з зялёнымі галінкамі ў руках, танцавалі каля пастаўленай у полі статуі вясны ці Сёміка, упрыгожанай зеленню і кветкамі, і пелі песні ў гонар кахання, якія прыносілі ім асалоду. Гэты звычай, які перажыў стагоддзі і пакаленні, цалкам захаваўся сярод беларусаў. У Пінскім павеце ў гэты дзень сялянскія дзяўчаты выбіралі са свайго асяроддзя самую прыгожую сяброўку, абвязвалі яе бярозавымі і кляновымі галінкамі і пад назвай «куст» з адпаведнымі песнямі вадзілі па вуліцах і дварах. Затым нашьі продкі збіраліся каля вады, якая прабуджалася з прыходам вясны, і там праводзілі варожбы: упрыгожаныя вянкамі, знакам кахання і шлюбнага жыцця, яны дапытвалі гэтую прарочую стыхію аб сваім будучым лёсе, пускалі па вадзе свае вянкі і назіралі за
71
Каляндарна абрадавая паэзія
72
іх рухам, прамывалі вочы і ва ўдзячнасць за «прадказанне» кідалі ў яе розныя дары, прынесеныя з сабою. I гэтыя абрады не выміралі. У гэты ж дзень сялянскія дзяўчаты адпраўляліся ў лес «вянкі завіваць». Яны бралі з сабою каўбасу, яйкі, смажылі ў лесе яечню і, паеўшы, прымаліся за варажбу. Кожная выбірала дзве невялікія бярозкі і, звязаўшы іх вярхушкі ў выглядзе вянка, праходзіла пад імі і спявала:
Пойдзем, дзевачкі, у луг гуляць, Зялёныя вянкі завіваць.
Заўём вянкі на ўсе святкі, На ўсе святкі, на ўсе празнічкі.
Пасля гэтага адломлівалі са сваіх бярозак галінкі, рабілі з іх вянкі і, спяваючы:
Выхвалялася бяроза, Што ў яе лісточак зялёненек, Што ў яе вецвікі да долу. Як зачуў, пачуў серы дуб: — He хваліся,— кажэць бярозе,— He сама бяроза расцілася, Расціў бярозу Гасподзь Бог, Зеляніў лісточкі дожджычак. Выхвалялася дзевачка, Што ў яе спадніца да долу. Як зачуў, пачуў дзяцінка: — He сама, дзевачка, спраўляла, Спраўляла табе мамачка.
— А ў мяне касіца да пояса, He сама касіцу расціла, Расціла касу мамачка,—
кідалі свае вянкі ў ваду і варажылі аб будучым. Калі вянок паплыве — добрая прыкмета, а калі патоне — дрэнная.
Праз тыдзень прыходзілі развіваць вянкі. Ішлі і развівалі бярозкі, сплеценыя ў выглядзе вянка, пры гэтым заўважалі: калі чый вянок не засох — таму доўга жыць, а калі засох — таму смерць блізка. Пры развіванні вянкоў спявалі:
На Тройцу мы вянкі завілі, На Разгары — развілі, Гарэлачкі папілі
I яешню з’елі.
Звычай гэты не ўсюды на Беларусі захаваўся аднолькавым чынам, кожная мясцовасць уносіла ў яго свае рысы. Так, напрыклад, у іншых месцах не звязвалі бярозкі, а вешалі на іх вянкі і спявалі:
Каляндарныя абрады
Русалачкі зямляначкі На дуб лезлі, кару грызлі, Зваліліся, забіліся.
Тройца!
73
Часам кожная дзяўчына пускала на ваду не адзін вянок, а два. Адным вянком загадвала на сябе, другім — на хлопца, якога яна хацела б мець сваім мужам. Глядзела, ці сходзяцца іх вянкі, ці не. Па гэтым жа яна і вырашала, збудуцца яе жаданні ці не.
Зелень і кветкі адыгрывалі галоўную ролю на вясёлым святкаванні вясны. Яны служылі абавязковымі атрыбутамі пры ўсіх абрадах і ўшанаваннях гэтай любімай багіні і, прайшоўшы горан стагоддзяў, якія захавалі нам паданні старажытнасці, адлюстраваліся ў нашых бярозках, у звычаях і г. д.
«Куст»
У Пінскім павеце на другі дзень Тройцы збіраюцца дзяўчаты з усёй вёскі, выбіраюць самую прыгожую і маладую са сваёй кампаніі і надзяваюць на яе ўбранне, сплеценае з маладых бярозавых і кляновых галінак з лісцем. Прыбраная такім чынам атрымлівае назву «куст». Дзяўчаты становяцца парамі па ўзросце: старэйшыя ідуць уперадзе, пасля — малодшыя, а нарэшце — дзеці, і ў такім парадку, з «кустом» уперадзе ідуць на панскі двор ці да знаёмых, Свята гэта выключна дзявоцкае — рэдка прымаюць у іх удзел замужнія жанчыны ці маладзіцы. У такім выпадку яны займаюць месца ў першым радзе за «кустом». Мужчыны ж зусім не прымаюць удзел. Ідучы ў двор ці да якоганебудзь гаспадара, выконваюць «куставыя» песні:
Да чэраз сяло Багданаўскае Ішло войска ўсё ж дзявоцкае, Да камяньчане не здзівіліся, Што ў Багданаўцы нарадзіліся. Бог вам даў, багданавачкі, Што ў вас кусты ўсё кляновыя, А вяночкі ўсё ж пярловыя. А ў нас кусты ўсё лазовыя, А вяночкі ўсё ж бярозавыя.
У двары ці ў гаспадара:
На гары, на новай крамяніцы Танцавалі дзеўкі, маладзіцы. Там ягамосць да па перадочку ходзіць,