• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    На мяжы двух цыклаў развіліся масленічныя, або запусныя, песні. Масленічныя абрады прызначаліся наблізіць прыход вясны. Масленкі, што суправаджалі гульні моладзі, абход двароў, дзе была сёлетняя нявеста, уключалі матыў заклінання ўраджаю, перадавалі радасць з выпадку набліжэння вясны, гуллівы настрой удзельнікаў святкавання.
    Веснавыя абрады і песні павінны былі асвячаць сабою асабліва адказны перыяд у жыцці старажытнага земляроба — пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу. Прызыванне (гуканне) вясны, песнівяснянкі, абрад валачобніцтва і валачобныя песні, пачатак ваджэння карагодаў, абрадавы выган жывёлы на Юр’еву расу (23 красавіка), ушанаванне памяці продкаў на Радаўніцу, Сёмуха, або Тройца, з культам расліннасці, русальны тыдзень, абрад куста, песні траецкія, русальныя, куставыя складалі змест веснавога каляндарнаабрадавага цыкла.
    Летнія абрады і песні прызначаліся зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Абрады, звычаі, павер’і, паданні Купалля нясуць на сабе адбітак глыбокай даўніны, маляўнічыя паводле зместу і формы. Купальскія рытуалы выконвалі ахоўную (апатрапеічную) і прадуцыравальную функцыі. Купальскія і пятроўскія песні пранікнёна паэтызуюць хараство прыроды ў час яе найбольшага росквіту, стварылі поўныя пяшчоты і першароднай чысціні дзявочыя вобразы. Невялікую групу ў летнім цыкле складаюць песні сенакосныя. Купальскія і пятроўскія мелодыямі сваімі яшчэ блізкія да позневясновых. Уласна летнімі, паводле сталай народнай традыцыі, лічацца жніўныя песні — зажынкавыя і дажынкавыя. Яны непасрэдна перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям’і — жніва, цяжкай працы, перажыванняў жняі, сацыяльныя адносіны, асабліва добра выражаныя ў песнях прыгоннай пары. Важны элемент летняга цыкла — дажынкі і звязаныя з імі песні.
    Асенні перыяд земляробчага календара быў бедны на абрады. Звязаны з уборкай яравых, выбаркай, апрацоўкай ільну, засяваннем азімых — заканчэннем палявых работ, ён характарызаваўся дамінаваннем у песнях перадвясельных матываў, развіццём у іх моцнага лірычнага пачатку. Сярод восеньскіх свят вылучаліся Пакроў, Багач (суправаджаўся аграрным абрадам), і, асабліва, Змітраўскія дзяды, Асяніны, прысвечаныя ўшанаванню памяці продкаў.
    У рамках веснавога, летняга і асенняга сезоннавытворчых перыядаў бытавалі талочныя песні, песні працоўнай узаемадапамогі. Разам з валачобнымі і восеньскімі яны складаюць нацыянальную спецыфіку паэзіі беларускага земляробчага календара.
    Талочныя песні хоць і развіліся ў рамках паэзіі земляробчага
    Каляндарнаабрадавая паззія
    календара, але стаяць крыху асобна. Яны звязаны са старажытнай формай узаемадапамогі ў працы — талакой (адсюль паходзіць і іх назва). На талаку склікаліся сваякі і суседзі. Збіраліся талокі вясной — на вывазку гною, у жніво — на дажон, часам і ўвосень — на малацьбу, апрацоўку лёну, вывазку дрэва на зруб... Спяваліся талочныя песні звычайна ў застоллі. У іх успамінаўся сам гаспадарчы занятак, але пераважалі бяседныя матывы. Найбольш захавалася песень так званай жніўнай талакі, але нямала ёсць і песень веснавой талакі. Усе талочныя песні вылучаюцца жартоўным зместам.
    Каляндарнаабрадавая паэзія — шматжанравая па прыродзе. Яна ўключае паэтычныя абрады, звычаі, заклінальныя, велічальныя, баладныя, лірычныя і жартоўныя песні, рэцэіпрыгаворы, прыказкі, паданні. У каляндарных прыказках і прымаўках знайшлі адлюстраванне ў першую чаргу назіранні над прьтродай, шматвекавая земляробчая практыка селяніна, практычныя парады, філасофскія абагульненні («Сей авёс у гразь — будзеш, як князь», «Якое семя, такое і племя», «Прыйшоў багач, кідай рагач (саху), бяры сявеньку і сей памаленьку», «Селянін пры сасе — то краса» і інш.). Паэзія зямлі па сваёй сутнасці, каляндарныя песні ўзялі ад прыроды працоўнавытворчага быту земляроба сваю выяўленчую палітру. Вобразы міфалагічныя, народжаныя фантазіяй суседнічаюць у ёй з пачэрпнутымі з рэальнага жыцця, створанымі па законах рэалістычнага мастацтва, вобразы сонца, вясны, жыта, купалкі, калядкі, спарыша, талакі, зімы — з вобразамі гаспадараземляроба, хлопцаў, дзяўчат, жняіпастацянкі і інш.
    Каляндарнаабрадавая паэзія, асабліва велічальныя песні, вельмі шырока карыстаецца гіпербалай, беручы параўнанні з касмічнай і гаспадарчай сфер. Яна мае свае адметныя сталыя эпітэты (вяснакрасна, сонца ярае, раса мядовая, жыта каласістае і ядраністае, сярпы сталёвыя або залатыя, поле руннае, сяўня залатая, віно зеляно).
    Старажытны пласт каляндарнай паэзіі вылучаецца сцісласцю формы, эканомнасцю слова і яго выяўленчай выразнасцю. Царква і касцёл на працягу стагоддзяў усякім чынам стараліся ўздзейнічаць на старажытныя земляробчыя святы, абрады, звычаі, каляндарную песнятворчасць. Аднак уплыў хрысціянства закрануў народную паэзію толькі знешне. Народная паэтычная стыхія толькі часткова ўспрыняла паасобныя элементы хрысціянскай міфалогіі, перапрацаваўшы іх у адпаведнасці са стыхійнаматэрыялістычным бачаннем свету. Юрый, Мікола, Ілля, Пятро з песень гадавога круга — сялянеземляробы, ратаі і сейбіты. I клопат іх пра жыта караністае ды ядраністае, пра Юр’еву расу ў дзень першага выгану статка ў поле, пра пагодлівы сенакос і спорны ўжон жыта, пра раі семяністыя ды мядзістыя — чыста сялянскі клопат. 3 карэннымі зменамі ў вытворчым укладзе сялянства ў савецкі час каляндарныя абрады страцілі першапачатковую магічную прадуцыравальную функцыю, перайшлі ў звычаі, забыліся, зберагаліся часцей у форме гульні, забавы. Строгая прымеркаванасць песень парушылася. Некаторыя з іх трапілі ў іншыя цыклы, перайшлі ў дзіцячы фальклор. Аднак асноўны песенны фонд каляндарнай паэзіі яшчэ даволі трывала захоўваецца ў памяці старэйшага пакалення. Жывучасць каляндарнаабрадавай паэзіі абумоўлена багатымі векавечнымі традыцыямі яе ў Беларусі, а таксама класічнай мастацкай завершанасцю. Менавіта высокая мастацкая вартасць лепшых здабыткаў каляндарнай паэзіі і мелодый перадвызначыла іх непераходнае значэнне для прафесійнай культуры — літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва.
    57
    Каляндарна абрадавая паэзія
    58	ЛІТАРАТУРА
    Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць / Рэд. калегія: П. Ф. Глебка, I. В. Гутараў, М. Я. Грынблат. Мн., 1967. С. 61—77.
    Беларуская народнапаэтычная творчасць / Пад рэд. М. Р. Ларчанкі. Мн., 1979. С. 135—192.
    Валачобныя песні / Склад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, муз. часткі — В. I. Ялатаў. Мн., 1980.
    Веснавыя песні / Склад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, муз. часткі — В. I. Ялатаў. Мн., 1979.
    Восеньскія і талочныя песні / Склад. A. С. Ліс, уклад. і каменціраванне талочных песень С. Т. Асташэвіч, муз. часткі — В. I. Ялатаў. Мн., 1981.
    Жніўныя песні / Уступ. арт., уклад., сістэматызацЬія тэкстаў і каментарыі A. С. Ліса, напеваў — В. I. Ялатава. Мн., 1974.
    Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі / Уклад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ. арт. і камент. A. I. Гурскага, уклад., сістэматызацыя, характарыстыка і рэдагаванне напеваў — 3. Я. Мажэйка. Мн., 1975.
    Купальскія і пятроўскія песні / Уклад. A. С. Ліса, С. Т. Асташэвіч, муз. часткі — Г. В. Гаўлай. Мн„ 1985.
    Земляробчы каляндар (абрады і звычаі). Мн., 1990.
    КАЛЯНДАРНЫЯ АБРАДЫ
    Каляды
    Пад назваю «Коляды» ў нас разумеюць усе дні з 25 снежня да 7 студзеня, прычым у апошні дзень «толькі да абеду Каляда». Дзень напярэдадні Каляд называецца Куццёй. Назву гэту ён атрымаў ад стравы, якую абавязкова гатуюць у гэты дзень і падаюць на стол. На Куццю гатуюць і многа іншых страў, але самая галоўная з іх — куцця. Яе гатуюць з раніцы. Як толькі сонца зойдзе, уся сям’я адзяваецца пасвяточнаму, стол засцілаюць белым абрусам, і потым ставіцца на сена на покуці куцця, якая застаецца там да вячэры. А калі сядуць вячэраць, дык стол засцілаюць сенам і ядуць спачатку іншыя стравы, а куццю пад канец. Акрамя гэтай Куцці адзначаюць яшчэ дзве іншыя: адну напярэдадні Новага года, якую называюць багатай (у іншых месцах — тоўстай), а другую напярэдадні Вадохрышча — яе называюць галоднай (або поснай). Апошнія дзве куцці адзначаюць з такой жа абраднасцю, як і першую, з той толькі розніцай, што на багатую гатуюць мясныя стравы і запрашаюць мароза «куццю есці», а на галодную ўсе стравы гатуюцца посныя і не ў такой колькасці, акрамя таго, «Каляду запісваюць». На багатую куццю, калі сама куцця ўжо стаіць на стале, гаспадар, калі адчыняецца акно, адчыняе яго і кліча:
    — Мароз, мароз, ідзі куццю есці! Улетку не бывай, а ў зіму прабывай, бо мы будзем цябе біці жалезнымі пугамі!
    Каляндарныя абрады.
    Гэта паўтарае ён тры разы.
    А «запісваюць Каляду» на галодную Куццю гэтак. Бяруць перад вячэрай кавалак крэйды і пішуць ёю крыжык на гаршку з куццёй і на хлебе, якім яна накрыта. Потым бяруць куццю, хлеб, крапіла з каласоў жыта, крыжык, зроблены з дрэва, і свянцоную ваду. Апошняй акрапляюць дом і ўсе будынкі каля яго, а крэйдай пішуць тры крыжы на верхнім і бакавых дзвярных і аконных вушаках і па аднаму на дзвярах, варотах і на кожнай сцяне, а ў хаце — таксама на дзвярах. Акрамя крыжа, крэсляць чалавека на белым кані і дрэвы, а некаторыя крэсляць яшчэ гусей, качак, кароў і інш. Крыжык і крапіла ўтыкаюць потым у зямлю ля варот гумна. Крыжы пішуць таму, што яны праганяюць «нячыстую сілу», засцерагаюць ад чараў і перадаюць здароўе таму, хто там жыве, дзе ўсё гэта накрэслена. Чалавек на кані азначае каляду, якая павінна ехаць далей.
    Калі гатуюць куццю, то кожны раз насыпаюць у гаршчок аднолькава і па тым, як варыцца, мяркуюць аб будучым ураджаі. Так, калі на першую Куццю гаршчок з куццёй паўней, то лепшы ячмень будзе ранні, калі на другую, то лепшы ячмень будзе не зусім ранні, калі на трэцюю, то лепшы будзе позні ячмень. Звяртаюць увагу і на надвор’е ў гэты час: шэрань, іней і зоркавае неба прадказваюць ураджай грыбоў, грэчкі і раенне пчол; шэрань азначае грыбы, іней — грэчку, зоркавае неба — раі пчол.
    Сена, якое было пад абрусам і на покуці пад куццёй, раніцай аддаюць свойскай жывёле. На багатую Куццю замест сена на стол пад абрус кладуць жытнюю салому. Пасля вячэры, не ўстаючы зза стала, гэту салому малоцяць кулакамі, г. зн. б’юць імі па настольніку, пад якім яна ляжыць, а потым выцягваюць зпад яго ж па адной саломінцы, па даўжыні якой адгадваюць, які будзе лён гэтым летам. Потым салому сабіраюць і старанна вышукваюць у ёй зярняты, якія змешваюць з насенным запасам у надзеі, што гэта засцеражэ каласы ад галаўні, а па колькасці знойдзеных зярнят мяркуюць аб якасці будучага ўраджаю. Саломай гэтай абвязваюць ігрушы, яблыні і іншыя пладовыя дрэвы, упэўненыя, што садавіна ад гэтага будзе лепшай, саладзейшай і добра ўродзіць. Далей — у гэты самы дзень ходзяць у хлеў з куццёй глядзець, як ляжаць цельныя каровы, і па тым, як ляжаць, адгадваюць, у які час сутак яны будуць цяліцца. Так, напрыклад, калі карова ляжыць галавою на поўдзень, то гэта паказвае, што яна ацеліцца днём, калі на захад — ноччу, а на ўсход — раніцаю. Пасля вячэры не мыюць лыжак, а звязваюць іх шарсцяной ніткай і пакідаюць на стале; гэта для таго, каб авечкі не адбіваліся