Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
ТАЦЦЯНА ЛАПАЦІНА
Уцехай і радасцю ў нашай сям’і былі толькі песні. Праўда, больш за ўсё спявалася ў іх пра гора, пра няшчасную жаночую долю. Бывала, як пачнём спяваць, як растрывожым сабе душы, то і наплачамся.
Мы чакалі, не маглі дачакацца бацьку яшчэ і таму, што
Пісьменнікі і дзеяч.ы культуры аб фальклоры
ведалі,— кожны раз прынясе з сабою новую песню. Шмат тады мы пераспявалі і ўкраінскіх песень.
Але ніколі столькі і так не спявалася, як пры Савецкай уладзе. Нібы спалі з душы ўсе аковы...
41
НІЛ ГІЛЕВІЧ
...«He цурайцеся роднай песні»,— завяшчаў нам вялікі Купала. Да яго запавету можна было б далучыць не менш пранікнёныя наказы многіх іншых слаўных сыноў зямлі нашай беларускай, для якіх таксама найдаражэйшаю святыняй была ў жыцці родная матчына песня.
...Раскрытая ў яркіх паэтычных вобразах гісторыя жыцця і барацьбы працоўных здольна глыбока запасці ў душу і capita маладога чалавека і абудзіць, ускалыхнуць у ім пачуцці патрыятызму, любві і замілавання да роднага краю, сыноўняй гордасці за гераічнае мінулае і сучаснае свайго народа, за яго вялікасныя здзяйсненні на шляху камуністычнага будаўніцтва. Жывое паэтычнае слова, спалучанае з цудоўнай мелодыяй, здольна раскрыць для моладзі хараство і багацце народнай душы, недасягальную вышыню, сілу і моц народнага духу, дапаможа акрыліць іх веру ў вялікую будучыню свайго народа, у яго шчаслівае заўтра.
Правераная і выпрабаваная часам, адшліфаваная ў сэрцах і ў вуснах тысяч безыменных майстроў, беларуская народная песня і сёння хораша служыць і будзе служыць людзям добрай волі ў іх імкненні да міру і шчасця на зямлі. Наш клопат, наш абавязак — каб яна і надалей развінала свае крыллі піырока над светам, каб яна несла ў свет высакародныя, прыгожыя і гуманныя думы, пачуцці і мары таленавітага, працавітага, гераічнага народа.
* * ^
Песні і казкі, легенды і паданні, прыказкі і загадкі роднага краю! Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто стварыў — душы працоўнага люду! Колькі жыццёвай сілы і хараства ў іх мове! I як жа важна кожнаму чалавеку з маладых гадоў далучыцца душою да паэтычных і моўных скарбаў свайго народа — так, каб праз усё жыццё адчуваць патрэбу зноў і зноў прыгубіць сэрцам з гэтай цудоўнай невычэрпнай крыніцы, а прыгубіўшы — адчуць, як ты мацнееш духам, святлееш думкай, дужэеш і акрыляешся на добрыя людскія справы!
А найлепшы прыклад такога далучэння да вуснапаэтычнай
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
42
творчасці народа, як і найлепшы ўзор авалодання яго мовай, падаюць паэты і пісьменнікі, тыя, каму наканавана самім тварыць высокую паэзію ў слове. Знаёмства з тым, як яны пранікаюць у таямніцы народнай паэзіі і жывога народнага слова, як авалодваюць сакрэтамі моўнага майстэрства народа,— карысна, на нашу думку, кожнаму, хто нераўнадушны да лёсу роднае мовы і сваёй нацыянальнай культуры, да лёсу Ба цькаўшчыны.
ЗамоВы
За м о в ы (у народзе іх яшчэ называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі) — гэта славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы — від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.
У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста утылітарнае значэнне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рэальнасць, падобным выклікаць падобнае.
Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей — «прафесіяналаў», так званых шаптуноў, чараўнікоў, ведзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі народнай медыцыны, чым забяспечвалі больш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе.
Прынята дзяліць замовы на некалькі тэматычных груп: першая група— замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю); другая — замовы супраць хвароб (ліхаманка, зубны боль, укус змяі, шал і г. д.); трэцяя — замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бьгіам (сюды адносяцца таксама прысушкі і адсушкі — любоўныя замовы); чацвёртая група — замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі, і г. д.
Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне многія бакі гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа. Па эстэтычнаэмацыянальных вартасцях, паэтычным майстэрстве, вобразнасці мовы замовы стаяць побач з іншымі фальклорнымі жанрамі і складаюць цікавую частку вуснай спадчыны народа.
ЛІТАРАТУРА
Замовы / Склад. Г. А. Ьарташэвіч. Мн., 1992.
Беларуская народнапаэтычная творчасць / Пад рэд. М. Р. Ларчанкі Мн„ 1979. С. 127—135.
Кабашнікаў К. П., Фядосік A. С., Ліс A. С., Цішчанка I. К. Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мн., 1988. С. 108—115.
Замовы
44
Замова паляўнічага
Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружынуружніцу і булатжалеза. Як страляе з неба Міхаілархангел громам і маланняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба Божага, стральца, і маю ружынуружніцу і булатжалеза. А над маёй ружынайружніцай і булатжалезам няма спаругання на векі вякоў.
Замова на стрэльбу
На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб зялёны, да зямлі нахілёны. А з таго дуба як узняліся шуры ды буры, ветры кавуры, як нанасілі глушцоў, цяцерак, гусей і вутак, малога птаства, як цёмнай хмары. Як наганялі лісіц і зайцоў, ласей і дзікоў мне на патрэбу. Ой, ляціце, пташкі і шэрыя вуткі, ка мне, стральцу, малайцу. Бяжыце, лісіцы і шэрыя зайцы, на маю стрэльбу. А мая стрэльба ручоная, вучоная, каб маху не давала, усякае жывёлу на месцы клала.
Замова для пчол
Стой, рой малады! He іграй, да сырой зямлі прыпадай.
Вось вам, пчолкі, святліца — новая, цясовая, адмысловая. Жыць вам тут і быць сто лет і зім і дзвесце дзяцей павадзіць. I ты, матка ліпа Валляна, ліпа красная дзявіца, і ты, труцень Іван, параней уставайце, сваіх дзетак пабуджайце і пасылайце іх у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Майце шум баравы, майце роў прудавы, мядзведжую лапу, воўчы рост. Саграбайцеся, змятайцеся. Да чужых пчол не лятайце і чужых да сябе не пускайце. Як маці зямлі, свайго месца пільнуйцеся.
Замова пры выгане скаціны ў поле
Красна сонца і ясен свет, і з лунамі яснымі, і звёздамі частымі, і з зорамі вогненнымі, і ранішняй расой і з вячэрняй і сушу і мора асычаеш і маць сыру зямлю ўграваеш! I з вясеннім цяплом і з летнім агнём і ўгрэй, упар зямлю, распусці зялёну траву па лясах, па лугах, па канавах, па кустах. I сахрані ты маіх мілых жыватоў ад усякага ліхадзея! Даруй маім жыватам піценне і ядзенне, пакрый іх шоўкавай
Замовы
пеляной, а ліхадзея забі вогненнай стралой, агнёмпламенем. Ідзіце, матушкі, у чыстае поле, у зялёныя лугі! Там вам яда — трава зялёная, там піццё — вада студзёная. I ўгрэй іх, красна сонца, а дамоў прывядзі, ясен месяц. I саблюдзі іх, красна сонца, ад ліхога чалавека, ад цара палявога, ад цара вадзянога, ад цара лесавога, ад яго дзетак царанят, каб ён кароў дамоў не вадзіў і царат малаком не паіў. I сахрані іх ад стралы вогненнай, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад змяі папілухі. Амінь.
45
Замова на сцаленне малака ў каровы
Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу і мамцы прачыстай пакланюся і Госпада Бога папрашу з усімі сіламі нябеснымі, кіеўскімі, пячэрскімі. А ўсе вы, праведнічкі прападобныя, станьце ж гасподухначку на помач божай кароўцы чорненькай. У полі стаяла богава стаянка, а ў той стаянцы богава кароўка, а ў тыя кароўкі залатыя рожкі, мядзяныя ножкі, сярэбраны язык. Прыдзі ж, кароўка, к маёй божай кароўцы, паліжы, кароўка, маю кароўку, ножкі і рожкі, і вымечка. Як жа ў моры вадзіца прыбаўляецца, каб у маёй божай кароўкі, Божа, малако прыбаўлялася; як жа ў моры бераг з беражком не сходзіцца, каб і к маёй божай кароўцы ўрокі не прыходзілі,— ні жаноцкія, ні хлапоцкія, ні дзявоцкія, ні схода, ні маладзіка і не пад поўнае і ветрам ненаноснае. I дай жа ты, Госпадзі, маёй божай каровачцы белага малачка, а жоўтага маслечка, тоўстага сырцу; не будзь жа ты ўрочна, а будзь жа ты малочна; як было, так каб і было, каб даў Бог яшчэ болей прыбыло. А хто завідуе ды прыглядаецца, дык соль яму ў вочы і галаўня ў зубы...
Замова на захаванне жывёлы
Уставала я ранюсенька, умывалася бялюсенька, выганяла я кароўку ў зялёную дуброўку, на Юр’еву роску, на мікульную траўку, на скацеркуатаўку ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць прыстол. На прыстоле сядзіць святая матка, прачыстачкабагародзіца і дзяржыць на прыполе Ісуса Хрыста і накрывае чорнаю рызаю. Як Ісусу Хрысгу з чорнае рызы не ўставаці, так блуднікусамаблудніку каля маёй каровы не бываці, з маёй кароўкі плоду, малачка не браці. Мая кароўка будзе ўросная, праросная і будзе добра малосная. Будзе па чысту полю пахаджаці і капыцікам траўку збіваці, і роску злізаці, і сваёй хазяйцы малачко збіраці з дзевяці жылачак у ча
Замовы
46
тыры цыцачкі. Смятанка жоўценька, тлусценька, тваражок гусценькі.
Кароўка на пажытак, малачко на прыбытак.
Замова ад ваўка
Першым разам, божым часам. Госпаду Богу памалюся, святой матары божай прыкланюся. Ёсць у свеце многа царыкаў, а мне тры трэба: першы царык — ясны месяц на небе; другі царык — воўк у калодзе; трэці царык — мядзведзь пад выскаддзей. Як мне з ім не схадзіцца, а ім за адзін стол не садзіцца і не піць і не есць, не гуляць, не бяседаваць, так рабу зверу з маёй скацінкай, з бурай шарсцінкай, не схадзіцца, не відацца, не стракацца. Я сваю скаціну загаворваю дзвёмі зарамі — ранняй і вячэрняй — застанаўляю, цёмнай ноччу пасцель усцілаю, дробнымі зорамі абсяваю, ясным месяцам пакрываю. Ваўку валаўство, ваўчыцы юцы, чорнай рызай вочы засцілаю, застанаўляю і замыкаю зубы, губы, ногці, когці залатымі замкамі, сярэбранымі ключамі. Я ж тыя ключы вынімаю і на сіне мора кідаю. Маёй скаціне, бурай шарсціне, чур ад пары да пары, да слушнага часу.
Замова ад лесуна
Хаджу па лясах, па кустах, па імхах, па балотах, па лыкадзёрах, па гніліцах, па чарніцах, па малінах — куды ні хаджу, ніколі не блуджу; сонца па сонцу, месяц па месяцу; пры частых зорках, пры вячэрніх зорах хаджу не блуджу, а табе, лясны хазяін, пакорнасць аддала; ад мяне, раба, адшатніся, у бярозу абярніся. Амінь.