Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Народ глядзіць на казачныя эпізоды як на падзеі, якія сапраўды адбываліся ў жыцці. Нездарма пры размовах спасылаюцца на тыя альбо іншыя сказанні з вядомых казак, апавяданняў і г. д.
Апавядальнікамі з’яўляюцца, вядома, больш здольныя і развітыя людзі. Гэта, так сказаць,— інтэлігенцыя. Адны з апавядальнікаў валодаюць найвыдатным красамоўствам, другія адрозніваюцца дарам мастацкага чуцця і творчасці, і амаль усе яны маюць схільнасць да філасофіі.
<...> Хаця кожны беларус ведае дзесяткі два бытавых апавяданняў і некалькі казак, не кожны любіць і ўмее расказваць. Добрыя апавядальнікі сустракаюцца даволі рэдка. Усё іх мастацтва заключаецца ў тым, што яны ў свае апавяданні ўносяць асабістыя рысы,— перадаюць апавяданне пад вуглом гледжання свайго светапогляду... Добры апавядальнік... не звяртае ўвагі на дасканаласць зместу і падрабязнасці якойнебудзь падзеі. Ён бярэ ў апавяданні галоўную думку, якая выражаецца прыказкай ці адной характэрнай фразай, развівае гэту думку і вобразнымі зваротамі мовы тут жа складае цэльнае, закончанае, апавяданне. Добры апавядальнік — гэта свайго роду мастакраманіст плюс акторапавядальнік.
Вось такія таленавітыя людзі, нікім не заўважаныя, усё
Пісыяеннікі і дзеячы культуры аб фальклоры
32
сваё жыццё праводзяць у глухіх кутках. Пры іншых умовах,
мусіць, яны сталі б нацыянальным гонарам. <...>
МАКСІМ ТАНК
Мне хацелася б адзначыць тую вялікую ролю, якую адыгралі ў маім жыцці творы нашых беларускіх класікаў Я. Купалы і Я. Коласа. Толькі дзякуючы ім і народным казкам і песням, якія я чуў ад сваёй маці, ад народа, я пачаў пісаць на сваёй роднай мове.
Я ўжо збіраўся пакінуць кірмаш, калі пачуў песню. Яе спявала нейкая ў чырвонай хустцы маладзіца, седзячы на возе, засланым даматканай зялёнай посцілкай, на якой ляжалі закуска, казюковыя пернікі і вянок смаргонскіх абаранкаў.
Запала сонейка за лес калінавы.
Ападае раса на ліст малінавы.
He ападай, paca, раса сцюдзёная.
Як босы я пайду сцежкай знаёмаю?
Падзёр я боцікі, з любай ходзячы.
Праз лес калінавы яе праводзячы.
<■••> Заўсёды народная песня пакідае глыбокае ўражанне. Яшчэ будучы малым, я не раз прыслухоўваўся, як пяялі жнеі: доўга, працяжна, быццам нашы нізінныя рэкі, звонючы нізка звісаючай лазой, алешнікам, чаротам, калышучы срабрыстыя россыпы сонца, пераліваючыся цёплымі перламі летніх зораў, плылі, шырока разліваючыся вясеннім разлівам, парываючы сваёй бязмернай глыбінёй пачуцця. I не ведаю, чаму, пачуўшы народную песню, не толькі заслухоўваюся, але мне хочацца глянуць вачыма ў яе.
Шмат я чуў, як пяялі народныя песні.
Ледзь не заўсёды яны неяк іначай гучэлі, як там, каля сваіх вытокаў.
У выкананні адных яны гублялі сваю прастату, другія — пелі іх чужымі вуснамі, і здавалася, што за голасам недзе яшчэ б’ецца незразумелае, дзіўнае сэрца гэтых песняў, якое ці і патрапіць хто адчуць.
Забег у бібліятэку Беларускага музея, дзе пазычыў некалькі фальклорных зборнікаў. М. паказала мне цікавы сшытак Дубяйкоўскага: «Пагаворкі». Я, захапіўшыся, так і не змог адарвацца ад гэтага рукапісу, пакуль не прачытаў і не перапісаў у свой блакнот з паўсотні яго пагаворак. Шкада, што ў нас няма ніякіх сродкаў, ніякіх магчымасцей выдаваць такія рэчы.
<.„> Сяджу над галошаннямі Шэйна. Столькі ў іх цяжко
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
га і жудаснага, што аж страх чытаць. Прыпомнілася наша пількаўская плакальшчыца Тэкля Калбун, якая не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў суседніх аплаквала нябожчыкаў. Колькі ад яе можна было запісаць галошанняў і па старых і па малых, па дзяўчатах і хлопцах! Колькі ў яе імправізацыях было паэзіі і трагізму, навеянага жыццём нябожчыка, падказанага абставінамі яго асірацелай сям’і! Усё яна ўмела ўлічыць, нічога не забыць, пра ўсё ўспомніць. На пахаванні пастыра Данілкі, пералічваючы яго заслугі, успомніла, як ён прыгожа іграў на трубе, якія цудоўныя плёў лапці, вязаў венікі, майстраваў кошыкі і спускаў жалейкі, не забылася ўспомніць, што ён пакінуў неагледжаную на зіму сваю хату і батрачую спадчыну, якую будуць дзяліць яго дзеці:
33
...А хто ж, мой Данілачка, Нацягае кастры на шаламя, Ацепліць у хаце прызбачку, Пазатыкае ўсе дзірачкі Каля шулы і на покуці? А хто ж памірыць дзетачак, Як паспрачаюцца, дзелячы Тваю торбу пастырскую, Пужкудратаваначку, Дзесяць пар лапцей пакінутых, Песню трубыберасцяначкі, Скарынку хлеба чэрствага, Долечку незайздросную...
Шкада, што, як бьгў там, я не змог запісаць яе галошання па нашым суседзе — Езупавым Мацеі, галошанне, якое цягнулася ўсю ноч; або яе галошанне па майму дзядзьку Ціхану, пра якое і сёння ўспамінаюць пількаўшчане.
Ізноў узяўся за фальклор. Я часта вяртаюся да яго, як крыніцы, каб асвяжыць свае вусны, змыць з твару дарожны пыл. Але доўга каля гэтай крыніцы стараюся не затрымлівацца. Паэзія павінна адкрываць новае. Інакш яна перастане быць паэзіяй. А новае трэба шукаць на жыццёвых шляхах не толькі свайго, але і іншых народаў.
ЯНКА БРЫЛЬ
<...> Звычайны дзядзька ў Пасынках — Барыс Харута. От сабе, не так жыве чалавек, як з клопату не вылазіць. А голас — божа мой, што за голас! Яго б для цэлага свету, па радыё перадаваць, ды салавей гэты навек ублытаўся ў сіло вераўчаных лапцюжных абораў. Усяго і свету пабачыў за век, што ў царскіх салдатах ды на вайне (прападзі ён, той акопны светі),
2 Беларускі фальклор
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
34
адкуль прынёс дахаты для сябе аднаго — пакалечаную руку, а для сябе і для другіх — многа цудоўных песень.
3 волжскім, з раўнінным, з таёжным раздоллем Расіі, з сардэчным сумам ямшчыцкіх званочкаў, з бурлацкім стогнам ды з грознаю, гордаю сілай усенароднага «Барадзіна» ці «Ермака»... 3 хмельнаю, буйнаю, ціхім і шчодрым сонцам залітай украінскай радасцю, пышнагрудай і каравокай, з дасціпным, смачным смехам: з размахам і адчаем запарожскай славы, страчанай, ох як даўно, на бязмежжы крывавага Прыдняпроўя...
У гэты навальнічнамагутны рокат дзвюх музычных стыхій задушэўна ўпляталіся песні пра слуцкіх прыгонных ткачых, пра Нёман, быстры і чысты, як быццам з расы, пра юнака, што памірае ў турме, пакідаючы любы свой край у пакуце, пра ясную крынічную ваду, што плешчацца ў залацістасасновых вёдрах прысухісуседачкі...
Вясной, толькі вясной — ніколі так не спяваецца! I колькі б іх, мужчын ды хлопцаў, ні было, якімі б шырокімі ні былі іх маладыя грудзі, як ні грымела б іх песня пад самыя зоры,— усіх перамагаў Барыс Харута. Нават свайго любімага памочніка, Алеся. He крыкам, а нейкай дзіўнай ціхай сілай голасу, які з пашанай называлі хто проста тэнарам, а хто яшчэ і «дражашчым».
Спяваючы, дзядзька Барыс — і высокі, і стройны, і нават прыгожы, якім ён без песні ніколі не быў,— пагойдваўся, як тая гонкая сасна, разгайданая радасным, сонечным шумам. I, пераймаючы запявалу, у такт песні пагойдваліся мужчыны, дзяцюкі, падлеткі, што шумелі вакол яго лесам, ноччу нікому не бачным, але затое ж патрэбным і проста наўздзіў, як здаецца, прыгожым — за шум свой, вядома, за песню, што красіць любое жыццё!..
РЫГОР ШЫРМА
Я памятаю 1915 год. На карысць дзяцей — ахвяр вайны — трэба было зрабіць этнаграфічны канцэрт, выканаць народныя песні ў кампазітарскай апрацоўцы. Павінны былі выконвацца песні рускія, украінскія і беларускія. Цудоўны хор у 80 асоб з прыгожымі галасамі вывучыў песні рускія і ўкраінскія, а як дайшло да беларускіх, то аказалася, што не было ніводнай апрацаванай беларускай песні.
У друті раз з такім з’явішчам я сутыкнуўся ў Віленскай гімназіі. Стварылі мы там з энтузіястаў надзвычай добры хор, а апрацаваных беларускіх песень не бЫло. Паруску спяваць забаронена было (тое, што было ў харавой літаратуры,
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
прыходзілася перакладаць). Вось і прышлося збіраць беларускія песні і шукаць кампазітараў, якія б зацікавіліся гэтымі песнямі, апрацавалі іх. Інакш кажучы, гэту простую беларускую сяляначку трэба было вывесці на канцэртную эстраду дамай высокага культурнага свету. Такія кампазітары знайшліся: прафесар Галкоўскі, украінскі кампазітар Кошыц, рускі кампазітар Грачанінаў. Такім чынам, мы атрымалі матэрыял для паказу народу, пакуль не дасталі праз зялёную граніцу апрацовак беларускіх песень з Савецкага Саюза.
Запіс мелодыі — вельмі складаная справа. Той, хто запісвае народную мелодыю, павінен добра яе адчуваць. Кожная сапраўды народная песня па сваёй структуры вельмі ясная, вельмі пластычная і даходзіць да сэрца. Але не заўсёды фалькларысты правільна разумеюць яе. Некаторыя фальклорныя зборнікі, выданыя да рэвалюцыі, даюць мелодыі народных песень, якія ў кампазітарскай практыцы не знайшлі свайго месца. Зборнік 3. Радчанкі музыказнаўцы і фалькларысты ўпамінаюць, але мелодыі з гэтых зборнікаў у жыцці, у практычнай дзейнасці кампазітараў свайго праламлення не знаходзяць, бо 3. Радчанка не праніклася духам народнай песні.
Мне прыходзілася многа жыць у народзе і з народам хадзіць ад сяла да сяла. Тыя песні, якія я запісваў, я сам вывучаў на памяць. Мне не трэба было ні фанографа, ні магнітафона, мне лёгка было іх захоўваць.
Больш за трыццаць гадоў я займаюся збіраннем беларускай народнай творчасці. Вандруючы па сёлах, мястэчках і гарадах Беларусі, я знайшоў багатую крыніцу народнага меласу ў вёсцы Кацялкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Тут жыла сямідзесяцігадовая Захвея Хвораст — таленавітая народная песенніца, вядомая на ўсё наваколле.
Чатыры гады запар, кожнае лета, прыязджаючы ў вёску Кацялкі, я засвойваў мелодыі, перакладаў іх на ноты і запісваў народныя звычаі і абрады ад гэтай мілай старэнькай бабулі.
Захвея Хвораст — самародны талент. Яна карысталася ўсеагульнай павагай сельскай грамады і суседніх сёл і вёсак не толькі як славутая народная песенніца, але і як чалавек мудры і справядлівы.
Апрануўшыся ў чыстае ільняное адзенне і старанна вымыўшы рукі, яна хадзіла сустракаць з’яўленне на свет новага чалавека. Яна прайшла суровую цяжкую школу жыцця, дзяўчынкай працавала ў панскіх маёнтках яшчэ тады, калі крывавелі на народным целе раны ад парваных ланцугоў прыгоннай няволі. Глыбока ў сабе таіла яна багатую народ
35
Пісьмекнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
36
ную песню для таго, каб потым аддаць яе на ўцеху, радасць і адпачынак свайму працалюбіваму братуселяніну і батракуработніку.