• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    22
    He толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора і радасць, але і народная творчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна, рабілі на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі... Якія былі паэтычныя штуршкі? Усё навакольнае. I сацыяльная і нацыянальная крыўда, і беларуская прырода, і песні, пачутыя на полі, на вяселлі, на вечарынцы і г. д.
    ЯКУБ КОЛАС
    <•■•> I другое, што ўражала бельш за ўсё: матчын голас. Нават калі яна сварылася на нас і пачынала ўшчуваць, голас не траціў мяккасці і дабраты. Я вельмі любіў, як яна спявала. Спявалі ў нас рэдка: прыедуць госці, падгуляюць і тады заводзяць песні: і жанкі і мужчыны. Тут ішлі ў ход найболей жартоўныя мелодыі, скочныя. Галасы, у тым ліку і матчын, рабіліся прарэзлівымі, як бы штучнымі. А мне падабалася іншае. Управіўшыся з чарнейшаю работаю »па хаце і па гаспадарцы, маці садзілася, як на адпачынак, за верацяно або за шытво. Яна спачатку абзывалася ледзь чутна, тонкатонка, як шчыгол, прабуючы голас, ці не ахрып часам за ноч. Потым матчына песня бралася ў сілу і запаўняла хату.
    Спявала маці, калі дома не было мужчын, бацькі і дзядзькі. Ці то саромелася яна, ці можа лягчэй было ёй думаць, успамінаць дзявочыя гады пад той просценькі напеў. А ўлюбёная матчына песня расказвала пра нешчаслівае каханне, і галоўнаю асобаю, разлучнікам, выступаў Нёман. Hi матыву, ні слоў успамянуць не магу, але яна недзе жыве ва мне, і калі пачынаю ўяўляць нашу хату, маці пры рабоце,— здаецца, чую і песню. <—>
    <...> Я многа запісваў такога (этнаграфічнага і фальклорнага) матэрыялу і ведаў многа апавяданняў і анекдотаў з сялянскага жыцця. Гэтымі апавяданнямі я на працягу чатырох год забаўляў сваіх таварышоў у часы адпачынку.
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    Прыпеўка — гэта менавіта тая песня, якую спявае ў цяперашні час ледзь не ўся вясковая Расія. Здавалася б, аднаго гэтага зусім дастаткова, каб даць прыпеўцы права на самую пільную і сур’ёзную ўвагу. А між тым колькасць прац, прысвечаных ёй, вельмі невялікая, прычым працы гэтыя прайшлі міма шырокай публікі і фактычна не ўнеслі прыкметнай папраўкі ў агульнаадмоўныя адносіны да прыпеўкі — гэтага цікавага роду песеннай творчасці... Менавіта лічыцца, што
    Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    прыпеўка ёсць хваравіты прадукт фабрычнай гарадской культуры, якая разбурае моцны ўклад вясковага жыцця... Прыпеўка ў многіх адносінах з’яўляецца прамым працягам старадаўняй песні. Так, напрыклад, і там і тут незвычайна развіты паралелізм (параўнанне), і там і тут ён з’яўляецца арганізуючым пачаткам, паэтычным сродкам. Апрача таго, шэраг прыпевак уяўляе сабой не што іншае, як асколкі «старадаўніх» песень...
    Гэта тым больш цікава, што такім чынам часткова падрываецца думка пра фабрычнае паходжанне прыпеўкі. Канчаткова ж высветлілі памылковасць такога погляду этнаграфічныя звесткі: песні, якія складаюцца з кароценькіх радкоў, вядомыя здавён... Існуюць яны... у многіх славянскіх народаў: палякаў («кракавякі»), украінцаў («каламыйкі»), беларусаў («прыпеўкі») і г. д. Ва ўсіх іх прыпеўка развілася і зарадзілася раней, чым з’явілася якаянебудзь капіталістычная культура (у Беларусі ж, прынамсі, развіццё і зараз невялікае, а між тым прыпеўка тут здавён шырока распаўсюджана і з’яўляецца ледзь не самай лепшай выразніцай беларускай народнай песні). Такім чынам, ужо з гэтых нешматлікіх слоў зусім ясна відаць памылковасць пашыраных поглядаў на прыпеўку...
    23
    ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ
    Дакуль у народзе жыве песня яго, датуль народ мае душу сваю, мае сваю паэзію. Замрэ песня, і душа ў народзе замрэ, астанецца ён бяздушнай істотай, пазбаўленай сваёй адметнай псіхікі.
    Песня народная — гэта бяздонны скарб паэзіі, неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Яна апавядае нам далёкую мінуўшчыну і атварае цяпершчыну, тлумачыць нам звычаі і абычаі, апавядае перажытыя народам мукі і радасці. Апавядае няраз у такіх пекных словах і формах, што дарэмна бы кусілася мастацтва патураці ім: не патрапіць мастацтва даць тэй свежай красы слова, як малярства не патрапіць аддаць свежасці барвы і багацтва форм простай палявой краскі, узросшай між дзікай травы.
    Калі паўстала народная песня? Дарэмна шукаць гэтага часу. Навуковыя доследы не могуць азначыць час паўстання народнай песні. Радзілася яна на свет разам з першымі людзьмі. Нечыя перапоўненыя пачуццём грудзі яе выспевалі, нечае некалісь кволачулае сэрца яе выпесціла — і гэтак пайіпла яна ў свет, між людзей далей і далей, з вусн у вусны, з пака
    Пісыпеннікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    24
    лсння ў пакаленне і будзе жыць датуль, пакуль жыве душа ў народзе.
    Багат беларускі народ песнямі, хоць доля гэтага народу і перажытая ім гісторыя неспрыяльны былі. Да нас аднак наша песня не дайшла ў сваёй першабытнай чыстаце, ды да таго многа нашых песень замерла і загінула нет ведама калі і як. Гэтак не дайшоў да нас наш былінны эпас, у каторым народы апавядаюць сваю гісторыю і легенды аб сваіх героях. He дайшлі да нас у цэлку і песні княжага часу. 3 княжых часоў маем толькі абломкі, руіны песень. Там сям блісне багатазалочаны гзымс, разбітыя часткі рэзных стаўбоў калісь стройнай будоўлі, залепленыя прыбудоўкамі і надбудоўкамі, ды пераробкамі пазнейшых часоў. I судзячы з гэтых абломкаў адно толькі цяпер можна сказаць, што калісь песні гэтыя распяваліся не толькі ў курных хатках сярмяжным народам, але пяяліся яны 1 за «цісовымі сталамі», пры «залатых кубках», поўных «салодкага віна», людзьмі адзетымі ў «тонкія кітайкі», дарагія «саеты» і г. д. Калі ж чужая песня выцясніла нашу родную песню з багатых харомаў, яе прытуліў сярмяжны народ і, нягледзячы на трудныя варункі нацыянальнага жыцця, перахаваў яе і перадаў нам, хоць і перайначаную і агрубеўшую, але маючую яшчэ гэтулькі красы, што смела можа яна раўняцца з любымі творамі мастацтва. I хоць частагуста народная песня не падходзіць пад меру і форму, вымаганую правіламі вершавага мастацтва, аднак гэта не робіць ёй уймы, наадварот: характэрны лад народных песень становіць іх воблік, у каторым адбілася і далёкая мінуўшчына і цяпершчына, яе родплемя і яе доля.
    Найбагацейшы аддзел народнай беларускай славеснасці твораць песні.
    ЦЁТКА
    Наша народная песня вылілася з сэрца, вуснаў і фантазіі ўсяго народу беларускага і дзеля таго называецца народнай. Гэту песню наш народ складаў вякамі ў розныя хвіліны свайго жыцця: ён як бы выкаваў шчырымі словамі ў вузкія рамкі песні ўсе свае радасці, свой смех, сваё гора, долю і нядолю, слёзы жыццёвыя. Песня народная шчырымі словамі, не раўнуючы, як працавітымі пчолкамі, сабрала ўсё багаоде красы і праўды для сваіх узораў. 3 пакалення ў пакаленне народ ад дзеда — унуку, а ўнук — праўнуку перадаваў у песні глыбокую і праўдзівую навуку тым, перад каторымі яшчэ слаўся няпройдзены цяжкі жыцця шлях.
    Толькі кожнае новае пакаленне да дзедавай навукіпесні
    Пісыленнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    дадавала яшчэ ўласнымі губамі свой уласны погляд на жыццё, свой боль, свой жаль, свой смутак і сваю радасць. Таму то для нас народная песня так зразумела, так родна, так блізка сэрцу, бо ў ёй мы чуем і слёзы памершай маткі і радасць брата, надзеі сястры і залатыя свае ўласныя сны. Затым то наша песня народная так гудзе ўлетку пры кожнай працы — ці то на полі, ці то на лузе, ці ў лесе, ці ў садочку. А прыдзе зіма,— заштурмуюць сіверы — народная песня разам з намі туліцца пад страху — у цесную нашу хатку, жыве ў ёй разам з намі, з нашымі думкамі, жаданнямі. Сэрцу нашаму песня дае пацеху, а дзеткам, слухаючым яе,— жывую навуку.
    25
    ЗМІТРОК БЯДУЛЯ
    <...> Беларуская народная творчасць — гэта заварожанае люстра сялянскага жыцця, якое адбівае жывы малюнак не толькі за пэўны перыяд, за маленькі час, але цэніруе быт ад самога пачатку гістарычнага існавання народа да апошніх дзён. Калі возьмем любую песню, любую казку, дык адразу пабачым вобраз, пачуем непадроблены голас народа, які падсвядома, інстынктыўна рваўся да вольнага жыцця доўгімі вякамі. Наша народная творчасць — гэта рухлівы калектыўны вусны летапіс, пісаны не ў манастырскіх мурах... але апяваная ў песнях на сотні ладоў горанядоля мужыкаселяніна. На прасторах палёў і лугоў араты бачыў вакол сябе волю, а на сваім карку адчуў бізун панскага прыганятага, які не адыходзіў ад нявольніка ні на крок.
    <...> Песня гэта кіравалася тахтам грабель і цапоў; дзынканне касы і шастанне сярпоў на спелых каласах тварылі яе рытмы; зычная крынічка, пералівы рэчкі на лузе даравалі ёй час ад часу просценькія вянкі рытмаў; чырвоная калінка, шэрая зязюленька і зялёны яварок шчыра вартавалі беларускую песню з абодвух канцоў: служылі ёй загартаванымі прыпевамізамовамі.
    <...> Водгалас пушчы падхопліваў яе, песню, прапускаў праз сіта галінпляцёнак, рассяваў яе ветрам віхурным па ўсіх абшарах беларускага краю. Па разлогахдалінах, па вёскахсялібах яе сустракалі, як шчыра пажаданую госцейкусваццю, жалейка, дуда, цымбалы і ліра.
    — Хадзі, песня родная, к нам у нашы святліцы! — на лад салаўіны прасіла жалейка; кволым голасам кленчыла дуда; дробным макам рассыпаючыся, шапталі цымбалы; залацістабасавым голасам малілася ліра,— пагасціш у нас і пойдзеш далей у вандроўку. Ніякія перуны цябе не заб’юць, ніякія
    Пісьм.еннікі і дзеячы культуры аб фальклоры
    26
    астрогі цябе не зняволяць, ніякія мячы і стрэльбы ў цябе жыцця не забяруць.
    Ты, песня, будзеш жыць вечна, з пакалення ў пакаленне, пакуль прыдуць пісьменныя людзі і перальюць цябе на белы пергамент для ўнукаў і праўнукаў.
    Нібы слуцкія паясы, нібы зычна барвяныя дываны беларускіх гарапашных сялянак, будзеш выражаць сэрцы родных песняроў і вучоных і пакажаш свету ўсяму, як жыў калісьці беларускі ратай — твой глебны творца. <...>
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    <■••> Мастацкасць вусных народных твораў з’яўляецца прадуктам безупыннай творчасці на працягу многіх вякоў, прычым усё горшае з мастацкага быту забывалася ці адкідалася, а ўсё лепшае жыло. Паміма таго, што першымі аўтарамі вусных твораў былі выдатныя паэтымастакі, іхнія творы шліфаваліся потым масамі, праходзячы праз многіямногія вусны, і з’яўляліся школаю для далейшага развіцця мастацкасці.