Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
* * *
Вусная народная творчасць гэтак жа старая, як і само чалавецтва. Нарадзіўшыся адначасна са з’яўленнем чалавека, як мыслячай істоты, вусная народная творчасць расце, развіваецца, ускладняецца адначасна з узростам, развіццём і ўскладненнем чалавечага духа. Народная творчасць жыве датуль, пакуль жыве народ.
<...> Народная вусная творчасць дае багаты матэрыял і для лінгвістамовазнаўца, і для гісторыка культуры, і для юрыста (народнае звычаёвае права), і для гісторыка літаратуры, і для паэта, і для артыстамастака, і для разьбяра і г. д. Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку — гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць.
* * *
Братыпісьменнікі! Гадуйцеся на чытанні класікаў і ўдыхайце свежае паветра народнай паэзіі, пазнавайце прыгажосць гэтай паэзіі, тчыце праўдзівамастацкія ўзоры беларускага жыцця. Працуйце пяром так, каб творы вашы красаваліся на пачэсным месцы ў кватэры інтэлігентабеларуса і знаходзілі б шчырае спатканне пад самай беднаю стрэшкаю маламожнага селяніна.
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
КАНДРАТ КРАПІВА
27
<...> Мастацкі бок прыказак гаворыць нам аб вялікай жывасці ваабражэння стваральнікаў прыказак, аб чым сведчаць тыя надзвычайныя супастаўленні, якія мы бачым у метафарах і параўнаннях. Мастацкі густ народа выявіўся як у справе маляўнічасці, так і ў сугучнасці прыказак, якая часамі дасягае ўзроўню лепшых узораў сучаснай паэзіі. Вобразнасць скрозь вызначаецца канкрэтнасцю і пластычнасцю. Нават адцягненыя паняцці, як голад, бяда, няволя, уяўляюцца рэальнымі істотамі.
Спецыфічнымі рысамі светапогляду і характару беларускага селяніна мінулага часу, якія адбіліся ў прыказках, на мой погляд, з’яўляюцца адсутнасць рэлігійнага фанатызму, скромнасць і некаторы скептыцызм у адносінах да рэчаў і людзей, а адгэтуль іронія, якой прасякнута такая значная колькасць беларускіх прыказак. <...>
A. А. АФАНАСЬЕЎ
Чароўная беларуская народная казка па праву можа лічыцца непараўнальнай па сваёй паэтычнасці ў свеце казак славянскіх народаў.
С. В. САЎЧАНКА
<—> Багацце казак пра жывёл у Беларусі — даволі знамянальная з’ява. Да таго ж, беларускія казкі пра жывёл і расказваюцца на дзіва захапляюча. Нам здаецца, што гэтыя казкі — сапраўдныя ўзоры беларускага народнага эпасу... У беларускіх зборніках багата таксама «лірычных» казак, старых, традыцыйных, пра Кацігарошка, Сучанка, пра пачварных змеяў і інш. I расказваюцца яны надзвычай жыва і маляўніча; адчуваецца, што апавядальнік вельмі блізка зжыўся са сваімі героямі, цудоўна разумее ўсе матывы іх учынкаў і ўмее надзвычай вобразна перадаць.
Перачытаўшы ўсе рускія казкі, мы можам смела сцвярджаць, што па жывасці і прыгажосці апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных. Нават лепшыя казкі Анчукова і Сакаловых уступаюць ім у гэтых адносінах, хаця пераўзыходзяць у строгасці эпічнай канструкцыі.
Е. Р. РАМАНАЎ
...Беларускія песні... рашуча абвяргаюць думку аб беднасці беларускіх мелодый. Праўда, большая частка іх тужлівая
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
28
і выклікае слёзы ў слухачоў, якія хоць крыху знаёмы з трагічнай гісторыяй гэтага народапакутніка, але затое яны ж сведчаць аб глыбокай старажытнасці беларускай народнай паэзіі і служаць доказам жывучасці і сілы беларуса, які не згубіў, нягледзячы на ўсе гістарычныя перавароты і цяжкія ганенні, свайго этнаграфічнага аблічча.
МІХАЛ ФЕДАРОЎСКІ
Багацце беларускай народнай песні — нязмернае: вяселле ці пахаванне, хрэсьбіны ці заручыны, кожны занятак, кожная пара года мае свае арыгінальныя спевы. Пачуцці, страсці выражаюцца ў спеве. У песні гучыць прызнанне ў каханні, часам скарга або нават, хоць вельмі рэдка, пракляцце. Мелодыі іх, за выключэннем вясельных, якія грашаць манатоннасцю, тужлівыя, паважныя, у вольным тэмпе, нібы шум сосен у беларускіх барах.
АНТОН ГРЫНЕВІЧ
Песня людская адбівае ў сабе душу чалавека, яго боль і гора, яго патрэбы, жаданні і само жыццё. Як па абліччу пазнаюць чалавека, так па песні, асабліва народнай, пазнаецца цэлая нацыя, яе характар і душа. Разам з гэтым песня многа прыносіла і прыносіць карысці для народу: яна быццам зменшвае людскія няшчасці, пацяшае ў нядолі, а калі трэба, дык і весяліць. Усім вядома, што песня — гэта быццам нейкая вялікая таемная сіла: яна памагала будзіць народ, узахвочваць яго да працы, падымаць з цемнаты, клікаць да святла — навукі, да абароны свайго краю, на добрыя важныя справы. Для таго ў народаў з шырокай асветай песня даўнымдаўно заваявала сабе пачэснае месца, яе справядліва шануюць, як вялікі ўсенародны скарб...
М. М. ПЯТУХОВІЧ
Беларускі мастацкі фальклор вызначаецца вялікім багаццем і своеасаблівай разнастайнасцю. На тэрыторыі Беларусі да гэтай пары сабрана манументальная скарбніца фальклорных матэрыялаў. Але гэта скарбніца мала выкарыстана навуковымі даследчыкамі. Багацце беларускага фальклору ў навуковадаследчым ужытку да нашай пары застаецца амаль мёртвым капіталам, які яшчэ чакае свайго абароту ў галіне навуковай думкі.
...Беларуская абрадавая паэзія грунтуецца на шырокай аг
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
рарнай аснове. Гэта аснова ва ўсіх нашых абрадах і звязаных з імі песнях выступае вельмі яскрава; можна сказаць, што ў нашай абрадавай паэзіі «ўлада зямлі» выдаецца на першы план.
29
УЛАДЗІМІР ТЭРАЎСКІ
Хоць народныя спевы па складзе сваім і бываюць цяжкія, але, услухаўшыся ў іх, шмат хто ўбачыць хараство родных мелодый, унясе іх з сабой у жыццё і, можа быць, не раз дзякуючы ім знойдзе духоўны спакой.
АЛЯКСАНДР ГРАЧАНІНАЎ
(з пісьмаў да Р. Р. Шырмы)
Беларуская народная творчасць мяне заўсёды захапляла і захапляе. Многія песні Вашага запісу мне вельмі падабаюцца, і я з задавальненнем буду працаваць...
Я быў шчаслівы атрымаць свае любімыя беларускія песні. Чакаю, каб і «Пчолка» прыляцела: памятаецца, яна была цудоўная песенька...
У мяне здавён засела ў галаве думка напісаць беларускую оперу, калі б знайшоўся добры сюжэт (вядома, народны), добры лібрэтыст, упэўненасць, што опера будзе пастаўлена (дзе?), я б з руплівасцю прыняўся б і за работу і можа зрабіў бы штонебудзь нядрэннае...
Я ўсё яшчэ не трачу надзеі трапіць у Ваш край і пазнаёміцца з Вамі асабіста.
СЯРГЕЙ ГАРАДЗЕЦКІ
У неўміручай скарбніцы паэтычных твораў, складзеных славянскімі народамі, беларуская народная паэзія ззяе, як адна з самых старажытных і самых цудоўных каштоўнасцей.
М. В. АНЦАЎ
Сярод некаторай часткі грамадства, спешчанай сучаснымі гукавымі дасягненнямі, здаралася няраз чуць, што нашы беларускія песні пазбаўлены тых паэтычных элементаў, якія могуць зачароўваць і захапляць слухача. Тэхнічны бліск інструментальнавакальнага музыказнаўства, відавочна, мае ўплыў на гэтых людзей ашаламляючы, так засляпляе іх, што прастата і натуральнасць родных беларускіх напеваў здаюцца
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
30
ім нязначнымі і пазбаўленымі цікавасці. Наша родная абяздоленая песня, якая радзілася сярод палёў і лугоў Беларусі, была амаль заўсёды прыгнечанай. Калі ж яна выпадкова з’яўлялася на свет, дык не інакш, як у нямецкім убранні. Вось адна з галоўных прычын, чаму беларускія песні да гэтага часу не былі вядомы шырокім колам грамадзянства, вось чаму і да гэтага часу многія глядзяць на гэту сапраўдную з’яву народнага жыцця недаверліва, баючыся, без разумення.
...Недалёкі той час, калі зусім незаслужана абяздоленая беларуская песня ўзмужнее, прыбярэцца і выйдзе на людзі паказаць сябе, а не будзе хавацца на пазадворку, як гэта было да рэвалюцыі; недалёка той час, калі гукі роднай песні будуць чутны не толькі ва ўсіх кутках Беларусі, але і далёка за межамі яе. Вольна, радасна, смела будзе гучаць наша родная беларуская песня, тая песня, якую наш селянін прыгрэў і прытуліў пад сваёй саламянай страхой, хаваў і песціў яе, перадаючы з пакалення ў пакаленне.
<„.> У музычных адносінах беларускія песні адрозніваюцца шчырасцю, цеплынёй, мяккасцю. Песень, западаючых у душу і пакідаючых уражанне суму, у нас значна больш, чым песень бадзёрых, жыццярадасных. Матывы суму пераважаюць, але мастацкая каштоўнасць такіх песень зусім не памяншаецца. Сумная мелодыя, як дагараючы вечар, як ранняя зорка, прымушае хвалявацца чалавечае сэрца мацней, чым бойкая, шумлівая, поўная бляску, як яскравы, радасны дзень, вясёлая песня. У заміраючых гуках беларускай элегіі значна больш прыгажосці і паэзіі, клічучай да жыцця заўзятай мазуркі. Уражанне суму застаецца доўга, прападае не хутка, а ўражанне радасці мімалётнае, хуткаплыннае. Пачуцці, песцячыя сэрцы пачуцці, грэючыя душу, найбольш уласцівыя нашым беларускім мелодыям. Шырокі размах, пустое вяселле, несустрымная дзікая гульня ў беларускіх песнях адсутнічае. Бадзёрасць і стрыманасць вяселля адчуваецца толькі ў песнях жартаўлівага характару, іншы раз у вясельных і калядных.
...Адносьцеся да роднай беларускай песні ўважліва, з павагай. He забывайце, што сярод гэтай народнай спадчыны пападаюцца перлы, якія ад няўмелага і грубага абыходжання трацяць сваю прывабнасць. He забывайце, што гэта скарбніца народнага розуму, народнага гумару з’яўляецца таксама выявіцельніцай яго глыбокага суму; гэты скарб — наш нацыянальны гонар, наша слава. He забывайце, што родная песня — гэта далікатная пахучая кветка, што расла на працягу доўгага часу — дзесяткаў, а можа быць і цэлага стагоддзя на ніве
Пісьм.еннікі і дзеячы культуры аб фальклоры
чалавечага гора, на ніве, палітай нярэдка горкімі слязьмі. He забывайце, што гэта сціплая палявая кветка, якая вырасла на дзікіх прасторах, а не ў багатых цяпліцах, лёгка завяне, калі да яе падысці без ласкі, без любові <...>
31
A. К. СЕРЖПУТОЎСКІ
<...> Хаця добрыя апавядальнікі трапляюцца даволі рэдка, затое яны заўсёды прыцягваюць многа слухачоў. Бо тут вусныя апавяданні замяняюць усю літаратуру, якою карыстаюцца пісьменныя людзі, і таму маюць велізарнае значэнне ў жыцці непісьменнага простага люду. Пад уплывам апавяданняў, казак, прыказак і іншых твораў вуснай народнай творчасці вырабляецца часткова ўвесь светапогляд, уся жыццёвая мудрасць і ўсе этычныя ўяўленні цёмнага вясковага люду.
<...> Сапраўдныя падзеі змешваюцца ў апавяданнях беларуса з дзівоснай выдумкай. Нярэдка сам апавядальнік не ўсведамляе, дзе канчаецца рэчаіснасць і дзе пачынаецца выдумка. Такія, напрыклад, апавяданні пра страхі, пра хаджэнні мерцвякоў, пра штукарствы чараўнікоў і г. д.