Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
У гады дзяцінства я і сам марыў, што некалі, гадоў праз дваццаць... буду вывучаць або, дакладней, давучваць родную сваю мову і для гэтага падарожнічаць па тых самых месцах, што дарагія для мяне ўспамінамі аб шчаслівым мінулым. Цяпер настаў для мяне час выкарыстаць даўняе знаёмства з гэтай старажытнарускай мовай, на якой гаварылі галоўныя плямёны славянарускія, крывічы і дрыгавічы, і на якой пісалі на Русі многія акты і дагаворы, нават Літоўскі статут. Прыгадаліся і казкі, чутыя ў дзяцінстве, і прымаўкі, і прыказкі, і розныя павер’і пра духаў, ведзьмароў, чараўнікоў і страшыдлаў некалі язычніцкага рускага народа.
Тое, над чым раней у нас смяяліся і лічылі не больш чым забавамі лакейскіх і дзявочых у памешчыцкіх хутарах, цяпер звяртае ўвагу вучонага рускага свету, за тое цяпер узяліся сур’ёзна і разумна ў вучоных кабінетах і кафедрах... I не дзіва, беларуская мова, паданні, павер’і і казкі беларусцаў варты таго: беларуская мова такая самастойная, настолькі характарыстычная ў археалагічных і філалагічных адносінах, паданні, павер’і і казкі яе настолькі арыгінальныя, да таго напоўнены першабытнай, старажытнай паэзіяй славянарускай, што пры сучасным напрамку і развіцці ў нас філалогіі і археалогіі становіцца неабходным даследаваць і знайсці галоўны прытулак старажытнай рускай славяншчыны і пазнаёміцца добра з роданачальнымі яе элементамі, якія захаваліся ў Беларусі: вывучаючы беларускую мову, паданні, павер’і і казкі беларускага народа, мы вывучаем мову, паняцці і вераванні гпаіх продкаў.
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
18
Пачуўшы даўно знаёмую мне беларускую мову, я міжволі спыніўся і, здавалася, удыхаў у сябе пачутыя ў паветры гукі меладычнай, пявучай мовы, у душу маю так вось і прасіліся адгалоскі слоў, вымаўленых, па звычаю беларусцаў, нараспеў, працягла.
АЛЯКСАНДР РЫПІНСКІ
Ёсць у простай яго [селяніна] думцы, у шчырай наіўнай ноце яго песні, у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца; захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць розум.
ЯН ЧАЧОТ
Калі б такія ўсе ўрачыстасці (вяселлі і старажытныя святы) не ўнікалі вока даследчыка, які цікавіцца і любіць свой край і сялян, быў бы гэта цудоўны помнік уласнай фантазіі і ўяўлення жыхароў беларускай зямлі, што не настроены ні на грэчаскі, ні на лацінскі, ні на французскі лад, а спяваюць так, як адчуваюць сэрцам. Такіх урачыстасцяў шмат, напрыклад, купалле, дзяды, каляды, вялікдзень, шчадрэц, зажынкі, дажынкі, Юр’е. Усё гэта з рытуаламі і песнямі... Словам, пільна трэба заняцца збіраннем такіх помнікаў сапраўднай літаратуры гэтага краю.
Сёння кожны шкадуе, чаму Длугаш або Стрыйкоўскі, нашы храністы, не сабралі песень і паданняў народа, пра якія толькі мімаходам упамінаюць; будуць некалі, праз колькі вякоў пасля нас, шкадаваць і больш слушна папракаць сённяшнія часы, калі мы не збяром рупліва гэтых помнікаў і не перададзім патомкам: бо хоць просты народ — гэта верны і не вельмі зменлівы хавальнік мясцовых нораваў і звычаяў, аднак і ён з поступам цывілізацыі або нават са зменай адносін у краіне павінен перайначыцца і не можа зберагчы ў чысціні карціну жыцця, што праходзіць у гэтай юдолі; аднак любяць нашчадкі аглядаць абліччы сваіх прадзедаў; захавайма ж іх для іхняй чуллівасці, а пагаслі, яшчэ абудзім у іх сэрцах большую прыхільнасць да цяперашняга веку і памяць аб ім.
Паэзія, якую мы называем сёння гміннай, простанароднай, была некалі агульнай для ўсіх нашых продкаў: для паноў, князёў, словам, агульнанароднай; ужо ад аднаго гэтага яна павінна была б карыстацца большай павагай нават у тых, хто нічога добрага не хоча бачыць ва ўсім, што ёсць простанароднае, сялянскае.
Нашым сялянам мы абавязаны тым, што яны захавалі
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
старажытныя абрады і песні. Ім за гэта мы павінны быць удзячныя. Паддаўшыся ўплыву суседніх плямён і цывілізацый Еўропы, мы самі змяніліся хутчэй, чым яны; а таму і забылі мы тыя песні, якія далёкая прабабка не аднаго з нас, можа, нават у той самай вёсцы спявала пры кудзелі разам са сваімі роднымі, нашчадкі якіх ад таго, што не мелі заслуг у краі, засталіся ў становішчы падданых.
19
ЯН БАРШЧЭЎСКІ
Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і сумныя апавяданні, як пошум дзікіх лясоў, навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінай марай.
Некаторыя з гэтых родных успамінаў я прыгадаў у баладах; гэта быў мой самотны напеў. Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер расказаць падрабязней. Гэта ў чалавечай натуры — ад песні пераходзіць да апавядання таго, што нас найбольш займае.
Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў народных іх аповесцях, якія перайшлі з вуснаў у вусны з старадаўніх часоў, былі для мяне гісторыяй гэтай зямлі, характару і пачуццяў беларусаў.
Шмат і іншых паданняў у тым краі кружыць сярод простага народа; у многіх з іх згадваюцца гістарычныя выпадкі, іншыя ж — болей плён фантазіі і меланхалічнага духу, які адзначае жыхара гэтых дзікіх і лясістых ваколіц; па прыродзе ён здольны да жвавай думкі, уяўленне яго стварае дзіўныя карціны. Некаторыя з тамашніх простанародных паданняў я перадаў у баладах, змешчаных у трох томіках штогодніка «Niezabudka», а менавіта: «Крыніца Дзяўчыны», якая знаходзіцца ў паўночным баку ад горада Полацка, схаваная ў цяні адвечных лясоў; «Дзве Бярозы», якія і цяпер народ паказвае нападалёку ад берагоў возера Шэвіна; «Курганы і Русалка», узятыя з песні чараўніцы, якая, сумуючы па сваім каханку, спявае:
Гусанькі лябёдэнькі, Скіньця мне па пёрэчку, Я з вамі полечу.
У большасці песень гэтага простага народа, як у думках, так і ў мелодыі, ёсць нешта меланхалічнае, і нават вясельныя песні, дзе маладым жадаюць шчаслівага супольнага жыцця, маюць у сабе нейкае пачуццё суму, як быццам яны не давяраюць будучаму лёсу ў гэтай юдолі плачу... Але вясельныя
Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
20
абрады характарызуюцца рыцарскім запалам; малады перш чым стаць ля парога нарачонай, прывучае свайго каня не баяцца агню і кідацца ў полымя, а пасля такой падрыхтоўкі, калі збіраецца ехаць да сваёй нарачонай, ён і яго дружына апранаюць чырвоныя шапкі, звешваюць на грудзі чырвоныя хусткі і імчацца праз горы да дому, дзе іх чакаюць нявеста і сабраныя госці.
ІГНАТ ХРАПАВІЦКІ
He трэба думаць, што паэзія беларуская была пазбаўлена ўсялякай гістарычнай вартасці. Наадварот, можа стаць прадметам цікавых назіранняў для гісторыка, які, не абмяжоўваючыся храналогіяй, сухой наменклатурай славутых імён, апісаннем войнаў і да т. п., хацеў бы адкрыць нам унутранае жыццё народу. Бо ў ёй выразна адбіты звычаі, хатні быт, характар нашага люду.
Памыліліся б мы, аднак, гаворачы, што гэта схільнасць нашага селяніна прыймання ўсялякіх уражанняў выключала здольнасць глыбока прасякнуцца імі. Нават павярхоўнае знаёмства з паэзіяй нашага люду павінна засцерагчы нас ад падобнай памылкі. Без гэтай велічы сэрца як бы мог просты беларускі селянін аздобіць свае творы кветамі найтанчэйшых пачуццяў і выпрацаваць у сабе такі мастацкі інстынкт, які часта адкрывае яму без дапамогі навуковых росшукаў самыя запаветныя таямніцы мастацтва.
АДАМ МІЦКЕВІЧ
...3 усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі Літоўскі статут напісаны іх мовай, самай гарманічнай, з усіх славянскіх моў найменш змененай. Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце.
УЛАДЗІСЛАЎ СЫРАКОМЛЯ
Справай вялікага значэння з’яўляецца ці то збіранне легенд, якія засталіся з часоў дахрысціянскай славяншчыны, у мэтах чыста гістарычных, ці то мастацкае адкрыццё цераз іх мінулага, што мроіцца за імглой вякоў, мінулага, частку вестак пра якое данеслі летапісы, частку дакапваемся мы з курганоў. Здаецца, гэта няшмат, але і з такой крыхі геніяль
Пісьмепнікі і дзеячы культуры аб фальклоры
ны паэт можа стварыць рэчы гамераўскай магутнасці, бо шмат таго, што нам недарасказала кніжка або старая магіла, знайсці можна пад саламянаю страхою народа, які ў паданнях, казках, прыказках, прымхах і мове захаваў яшчэ мноства дахрысціянскага элементу. Вышэй жа за ўсё — умець падслухаць біццё сэрца гэтага народа, умець адкрыць іерогліфы легенд ключом уласнай шчаслівай інтуіцыі, умець узнавіць вобразы мінулага ў барвах і контурах, якія на працягу стагоддзяў асталіся,— вось задача паэта, вось яго наглядная ніва.
21
М. В. ДОЎНАРЗАПОЛЬСКІ
У песнях беларусаў шмат хараства і грацыі. Калі беларуская дзяўчына дзенебудзь у лесе ці на паляне зацягне вяснянку, у яе песні адбіваецца лікаванне веснавой прыроды, ціхая радасць прабуджэння вясны; любоў і пяшчота нястрымана ліецца ў голасе спявачкі. Гэта — гімн вясне. На полі ў час жніва раздаецца ціхая журботная мелодыя, здольная выклікаць у слухача шчырыя слёзы: гэта маладзіца аплаквае сваю горкую долю. Але калі жнеі вяртаюцца дахаты, асабліва пасля дажынак, то з іх грудзей выліваецца вясёлая бадзёрая песня, у якой чуецца здаволенасць пасля несупыннай дзённай працы. Матывы песень, прымеркаваных да другіх часоў года, адрозніваюцца тужлівым настроем, які цалкам гарманіруе са словамі.
...Народная творчасць беларусаў складае наша вялікае багацце, якім беларусы могуць ганарыцца. Яго павінны падтрымліваць і захоўваць.
ЯНКА КУПАЛА
<..•> Кнігі абудзілі маю фантазію... Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве. Калі мы жылі ў Прудзішчы (тады я быў яшчэ хлапчуком), у нас служыў рабочы... нехта Песляк... I вось ён быў, як мне тады здавалася, надзвычайны майстра расказваць казкі, ды яно так і было. Памятаю, што я не даваў яму праходу. Ці пойдзе ён у поле араць, ці паедзе на начлег, я заўсёды з ім і заўсёды выпрошваю ў яго казкі. Расказваў ён захапляюча... Можаце сабе ўявіць: чалавек ходзіць за сахой, а следам за ім, як варона, хаджу я і слухаю. Друті такі апавядальнік... быў ужо ў Селішчы. Таксама я яму не даваў спакою ні днём, ні ўначы. Дык вось хто, бадай, быў маім першым настаўнікам, хутчэй натхніцелем у адносінах да маёй... паэтычнай творчасці.