• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Параўноўваючы жанравы склад фальклору трох братніх усходнеславянскіх народаў, можна адзначыць і іншыя адрозненні. Некаторыя жанры і віды народнай паэзіі ўласцівы толькі беларускаму фальклору або найбольш шырока ў ім прадстаўлены. Да іх ліку можна аднесці валачобныя песні і некаторыя іншыя творы веснавога цыкла: куставыя, песні,
    5 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. С. 9.
    6 Rubon. 1845. N 5.
    Асаблівасці і значэнне вуснапаэтычнай творчасці
    якія суправаджаюць абрад пахавання стралы, і інш. Наогул, абрадавая паэзія беларусаў, асабліва каляндарная, звязаная з земляробчай працай, у пэўнай ступені вызначае нацыянальную спецыфіку беларускай песеннай творчасці. Свае адметныя рысы маюць не толькі валачобныя, жніўныя, восеньскія, але і тыя групы песень, якія больш ці менш поўна прадстаўлены ў фальклоры ўсходнеславянскіх народаў, напрыклад, калядныя, летнія, а таксама радзінныя песні. Асаблівасці ў жанравым складзе мае таксама беларускі казачны эпас. Беларускія казкі ўзбагачаюць казачны эпас славян некаторымі новымі сюжэтамі і вобразамі. Характэрным відам беларускага народнага тэатра з’яўляецца батлейка.
    Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова. Але вылучаючы некаторыя спецыфічныя рысы беларускага фальклору, не менш важна адзначыць агульнае ў паэзіі братніх народаў як вынік агульнасці іх паходжання і непарыўных сувязей на працягу ўсёй гісторыі.
    У эпоху феадалізму па канкрэтных сацыяльнаэканамічных, палітычных і гістарычных прычынах роля фальклору ў духоўным жыцці працоўных Беларусі была як ніколі вялікай. Доўті час ён заставаўся для працоўных мас адзінай даступнай сферай выяўлення эстэтычных поглядаў і мастацкіх здольнасцей, адзінай даступнай шырокім масам скарбніцай ведаў аб навакольным свеце. У гэты гістарычны перыяд асабліва ярка праявіліся асноўныя спецыфічныя рысы фальклору як народнага мастацтва слова — калектыўнасць, вуснасць, варыянтнасць, канчаткова склалася традыцыйная паэтыка. Казкі і песні, прыказкі, прымаўкі і іншыя творы, накіраваныя супраць паноў і служак культу, адыгрывалі важную ролю ў фарміраванні светапогляду працоўных мас, заклікаючы на барацьбу з прыгнятальнікамі.
    Многія складзеныя беларускім народам у мінулым вуснапаэтычныя творы дзякуючы глыбіні выказанай у іх думкі, шчырасці пачуццяў і дасканаласці мастацкай формы вытрымалі выпрабаванне часам і зараз шырока бытуюць у народзе. Вобразы Несцеркі, Рымшы, мудрай дзяўчынкіСемілеткі і многіх іншых герояў беларускага фальклору дапамагаюць глыбей зразумець гісторыю нашага народа, асаблівасці яго нацыянальнага характару.
    3 усталяваннем новых грамадскіх адносін, зменамі ў сацыяльнай структуры грамадства, у дэмаграфічнай сітуацыі, сямейным быце, якія інтэнсіўна адбываліся з другой палавіны XIX ст., беларуская народная паэтычная творчасць набы
    13
    Асаблівасці і значзнне вуснапаэтычнай творчасці
    14
    вае новыя рысы, больш складаным становіцца фальклорны працэс. Хаця паранейшаму ў жыцці шырокіх мас вялікае месца займае традыцыйная паэзія, яна не застаецца нязменнай і не з’яўляецца ўжо адзіным выразнікам мар і спадзяванняў народных, адзіным сродкам выяўлення мастацкага таленту і задавальнення эстэтычных запатрабаванняў.
    Частка твораў найбольш старажытных жанраў народнай паэзіі, заснаваных на міфалагічных уяўленнях нашых продкаў аб навакольным свеце, паступова выходзіла з актыўнага бытавання, што выклікала непакой Е. Р. Раманава і некаторых іншых фалькларыстаў мінулага за лёс традыцыйнага фальклору, у прыватнасці чарадзейных казак. Але, прызнаючы гэты факт, мы ў той жа час маем не менш падстаў гаварыць аб жыццяздольнасці традыцыйнага фальклору, чым аб яго адміранні ў эпоху капіталізму. Гэта жыццяздольнасць праявілася не ■голькі ў бытаванні старога, але і ў наяўнасці тых унутраных жыватворных сіл, якія садзейнічалі ўзнікненню новых варыянтаў традыцыйных песень, узбагачэнню старых жанраў новымі творамі і фарміраванню новых відаў народнай паэзіі. Ды і адмірала старое даволі своеасабліва: забываліся, знікалі некаторыя абрады, але частка песень, звязаных з імі, працягвала сваё існаванне ўжо як творы пазаабрадавай паэзіі.
    У песнях, казках і ў іншых жанрах яскрава праявіліся тэндэнцыі да больш глыбокага і праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці, зварот да самых надзённых, важных і хвалюючых праблем. Гэтыя тэндэнцыі ўласцівы ў першую чаргу творам сацыяльнай тэматыкі, але прыкметныя ў любоўнай лірыцы, казках і г. д.
    У рамках старых жанраў нараджаліся варыянты раней вядомых твораў, а таксама новыя творы, якія адлюстравалі новы этап барацьбы працоўных супраць прыгнятальнікаў. З’явіліся казкі, песні і творы іншых жанраў, у якіх беларускі народ узнімаўся да крытыкі існаваўшага ладу як ладу сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці, выступаў супраць цара, выкрываў неадпаведнасць паміж словамі і справамі служак культу, маляваў Бога абаронцам багацеяў, адмаўляючы яго існаванне. Да іх ліку адносяцца казкі «3 чаго ліха на свеце», «Іванка Прастачок», «Прошча», «Заламка», песні «Ой, ляцелі гусі...», «Горка доля ты, батрацкая...», прыказкі Ад прыгона аслабанілі, ды пад пана пасадзілі; Да Бога высока, да цара далёка; За тым і Бог, хто бедака перамог і многія іншыя. Характэрнай рысай развіцця традыцыйных жанраў было ўсё больш глыбокае адлюстраванне рэчаіснасці, узмацненне рэалістычнай плыні ў народнай паэзіі.
    Асаблівасці і значэнне вуснапазтычнай творчасці
    Адбываецца канчатковае фарміраванне і далейшае развіццё новых відаў вуснапаэтычнай творчасці — частушкі, народнага анекдота,— якія выраслі на глебе традыцыйнага фальклору і хутка сталі вядомы шырокім колам гарадскога і сельскага насельніцтва.
    Яшчэ больш значнай і прынцыпова новай з’явай у паэзіі беларускага народа было зараджэнне і развіццё рабочага фальклору з яго новымі тэмамі, ідэямі, мастацкімі вобразамі. Рабочы фальклор на Беларусі быў звязан з традыцыйнай паэзіяй і ў той жа час ён развіваўся разам з рабочай паэзіяй рускага і ўкраінскага народаў, што спрыяла ўзаемаўзбагачэнню паэтычнай творчасці, надавала ёй рысы інтэрнацыяналізму. Мастацкая творчасць рабочых праяўлялася ў розных формах: апрача вуснай паэзіі, назіралася некаторае развіццё мастацкай самадзейнасці, самадзейнай паэтычнай творчасці і інш. Паэзія рабочых нараджалася як паэзія працы і барацьбы, паэзія сацыяльнага пратэсту, паэзія светлай веры ў перамогу ідэй сацыяльнай справядлівасці. На развіццё традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасці, рабочага фальклору, на фарміраванне светапогляду працоўных прыкметны ўплыў аказала рэвалюцыйная паэзія.
    Складаным і супярэчлівым было развіццё народнай паэтычнай творчасці пасля Кастрычніка 1917 г. Высокія мэты, абвешчаныя партыяй, згуртоўвалі працоўных, аб’ядноўвалі іх, выклікалі непадробны, сапраўдны энтузіязм, з якім яны ўзяліся за будаўніцтва новага жыцця і які знайшоў сваё паэтычнае ўвасабленне ў шматлікіх творах, прысвечаных абароне краіны і новай савецкай улады, індустрыялізацыі, калектывізацыі, культурнай рэвалюцыі і іншым буйным падзеям, што адбываліся на нашай зямлі і змянялі — не заўсёды ў лепшы бок — яе аблічча. Але побач з Днепрагэсам і Магніткай існавалі ГУЛАГ і Курапаты, побач з калгасамі, на палетках якіх загулі трактары, былі раскулачаныя, побач з энтузіязмам з’явіліся расчараванасць, апатыя, крытычнае стаўленне да рэчаіснасці, адмаўленне яе, што таксама знаходзіла водгук у народнай паэзіі.
    Тая дваістасць, што заўважалася ў грамадскай свядомасці, той водападзел паміж афіцыйнай ідэалогіяй і грамадскай думкай з яе разнастайнымі ацэнкамі рэчаіснасці, адбіліся і ў народнай паэтычнай творчасці, дзе існавала, умоўна кажучы, афіцыйная плынь — яна ўсяляк падтрымлівалася, прапагандавалася,— і бесцэнзурная народная творчасць, якая адлюстроўвала розныя погляды на рэчаіснасць, розныя яе ацэнкі, часам супрацьлеглыя афіцыйным і таму практычна
    15
    Асаблівасці і значзнне вусна пазтычнай творчасці
    16
    забароненыя. На вялікі жаль, сёння ў распараджэнні даследчыка ёсць у асноўным запісы твораў першай плыні і амаль адсутнічаюць творы, якія супрацьстаялі афіцыйнай ідэалогіі, што вельмі ўскладняе стварэнне аб’ектыўнага малюнка развіцця народнай творчасці ў гэты час.
    I ўсё ж нават у такіх складаных умовах фальклор развіваецца. Паранейшаму істотнае месца ў жыцці сучаснікаў займае традыцыйны фальклор, многія творы якога аказаліся сугучнымі новаму часу. Яны не толькі бытуюць, але і ўплываюць на фарміраванне мастацкага мыслення, эстэтычных ідэалаў і застаюцца крыніцай мастацкай вобразнасці.
    Жанравы склад вуснапаэтычнай творчасці савецкага часу некалькі змяніўся ў параўнанні з мінулым. Асноўнае месца зараз належыць песеннай творчасці: песням і частушкам. Сярод новых песень ёсць узоры грамадзянскай і любоўнай лірыкі, балад і г. д. Разнастайнасцю вылучаюцца і частушкі. Менш прыкметныя ў рэпертуары апавядальныя жанры, асабліва казкі. 3 апавядальных жанраў трэба адзначыць вусныя сказы, успаміны, анекдот. У час Вялікай Айчыннай вайны былі створаны легенды пра Заслонава, Каўпака і іншых герояў. Паранейшаму шырока бытуюць прыказкі і прымаўкі.
    Характэрнай асаблівасцю сучаснай беларускай паэзіі з’яўляецца яшчэ большае ўзаемадзеянне фальклору і літаратуры, узаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне паэтычнай творчасці народаў нашай краіны і суседніх краін.
    Адна з галоўных рыс фальклорнага працэсу нашых дзён — разнастайнасць форм праяўлення мастацкіх талентаў народных мас. Побач з вядомымі класічнымі фальклорнымі формамі маюць месца такія з’явы, у якіх больш выразна праяўляецца ўжо не калектыўны, а індывідуальны пачатак. Асабліва гэта датычыць самадзейнай паэтычнай і музычнай творчасці.
    Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне. Разам з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным набыткам нацыі, адным са сродкаў выхавання яе самасвядомасці.
    Пісьменнікі і jium кцпыпір аб фапькпоры
    П. М. ШПІЛЕЎСКІ
    Па дарозе мне сустракаліся знаёмыя твары і касцюмы, чулася родная беларуская мова, якая... шчаслівы час!.. некалі, у гады маленства і дзяцінства, гучала ў вушах маіх, калі добрая бабульканянька закалыхвала мяне фантастычнымі казкамі пра шапачкуневідзімку, пра заклятых княжнаў, пра БабуЯгу — касцяную нагу.