• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Хадзілаблудзіла семсот малайцоў...
    Хадзілаблудзіла семсот малайцоў, Святы вечар!*
    Семсот малайцоў да й каляднічкаў. Прыблізіліся к новаму двару, К новаму двару, к пану Івану. — Ох, пазволь, пане, поле змераці, Поле змераці, стада зганіці,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Зімовыя песні
    Стада зганіці на калінаў мост. А калінаў мост да й уламіўся, Вараное стада да й затанула. Ох, не жаль жа мне варанога стада, Толькі жаль жа мне сіўцаваранца, Сіўцаваранца, белага капытца. Ён капыцечкам зямліцу сячэ, Ён хвасцічачкам слядкі замяце, А грывенькаю ўсё поле ўкрые, А вушыцамі ўсю роду шчуе, А вочыцамі ўсё войска згляне. Усё войска згляне, свайго пана знае, Свайго пана знае з войска выбаўляе.
    Зажурылася крутая гара...
    Зажурылася крутая гара, Што не парасла шаўкова трава. Святы вечар добрым людзям!*
    He парасла шаўкова трава, Да парос, парос зялён вінаград.
    Што парос зялён вінаград, Да хто ж яго будзе сцерагчы?
    Малады Яська сцярог ночаньку, Малады Яська сцярог другую.
    Ох, да ён сцярог другую, А на трэцюю сон яго змарыў.
    А на трэцюю сон яго змарыў, Да сільненька ён заснуў.
    Прыйшла да яго матачка яго: — Да ўстань, устань, сыночак мой,
    Да ўстань, устань, сыночак мой, Да ўжо твая стрэлачка да пылам запала,
    Твая стрэлачка пылам запала, Твая дзеванька між дзевачак стала.
    113
    * Прыпеў паўгараецца пасля кожнай страфы.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    114
    — Я сваю стрэлачку з пылу падыму, Я сваю дзеваньку між дзевачак вазьму.
    А збегла, збегла з поля старожа...
    А збегла, збегла з поля старожа, Святы вечар, з поля старожа.* Ды прыбегла к Іваньку на двор: — Ці спіш, ці ляжыш, малаДы Іванічка? — He сплю, не ляжу, лісточкі пішу. Лісточкі пішу да к паненцы шлю.
    — Хоць шлі, хоць не шлі — не твая будзець, Тваю паненку ў палон забралі, У палон забралі туркі з татарамі, Туркі з татарамі, баяр з баярамі.
    — А я тых баяр мечам парублю, А я тых турак канём патапчу, Я сваю паненку за сябе вазьму.
    Калядка йдзе, сто коні вядзе...
    Калядка йдзе, сто коні вядзе, Каляду!
    Ой, выйшаў, выбег млоды Ясенька: Каляду!
    — Пазыч, Калядка, свайго коніка, Каляду!
    Паеду сабе дзеўкі шукаці.
    Каляду!
    Яшчэ Ясенька дзеўкі не знайшоў, Каляду, А ўжо Калядка па каня прыйшла, Каляду!
    Ляцеў каршунішча, каляда...
    Ляцеў каршунішча, каляда, Цераз папялішча, каляда, Відзеў курак стаду, каляда, А ён жа лятаіць, каляда, Курак выбіраіць, каляда. — А каб жа я ведаў, каляда, Якая мне будзіць, каляда.
    Што белае скрылле, каляда, Лятучая курка, каляда, Што жоўтыя ножкі, каляда, Нясушчая курка, каляда. А што ў чубочку, каляда, Тая каршуночку, каляда. А каб жа я ведаў, каляда,
    * Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Зімовыя песпі
    А што мая будзіць, каляда, Я б ножкамі браў бы, каляда, На скрыллейку нёс бы, каляда. А нёс бы я, нёс бы, каляда, Аж у роўна поле, каляда, У сваё гняздзечка, каляда.
    А у новых сенях, каляда, Там карагод дзевак, каляда. А ў тым карагодзе, каляда, Там Валодзька ходзіць, каляда, Дзевак выбіраіць, каляда. — А каб жа я ведаў, каляда, Якая мне будзіць, каляда.
    Што сінія вочкі, каляда, Драмлівая дзеўка, каляда, Што белыя ручкі, каляда, Лянівая дзеўка, каляда. Што чорныя броўцы, каляда, Рабочая дзеўка, каляда. А каб жа я ведаў, каляда, Што маёю будзіць, каляда, На коніку вёз бы, каляда. А вёз бы я, вёз бы, каляда, Аж у роўна поле, каляда, Аж у роўна поле, каляда, У сваё падвор’е, каляда.
    115
    А йшоўперайшоў, каляда...
    А йшоўперайшоў, каляда, Месяц па небу, каляда, А браўперабраў, каляда, Усе звёздачкі, каляда.
    А выбраў сабе, каляда, Ясней за сябе, каляда. Рана усходзіць, каляда, Позна заходзіць, каляда.
    А йшоўперайшоў, каляда,
    Млоды Мішачка, каляда. А браўперабраў, каляда, Усіх дзевачак, каляда. А выбраў сабе, каляда, Павышай сябе, каляда. Позна лажыцца, каляда, Кожан дзівіцца, каляда, Рана ўстаець, каляда, Пятух не пяець, каляда.
    Чаго ты, рожа, адна ў гародзе?..
    — Чаго ты, рожа, адна ў гародзе?
    Рожа мая чырвоная.*
    — Я тут не адна, няпраўда твая.
    Што ёсць красачак, то ўсё са мной, Аднаго нету — баравога цвету.
    I дзе ж ён будзе, ка мне прыбудзе, Ка мне прыбудзе, са мной цвісці будзе.
    — Чаго ты, Мар’ечка, адна ў карагодзе? — Я ж тут не адна, няпраўда твая. Што ёсць дзевачак, то ўсё са мной, To ўсё са мной, перада мной, Аднаго нету — маладога Іванечкі.
    I дзе ён будзе, ка мне прыбудзе, Ка мне прыбудзе, са мной жыць будзе.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каляндарна абрадавая паэзія
    116
    Да я Каляду да на кут павяду...
    Да я Каляду да на кут павяду, Ой, рана, рана, да на кут павяду; Да мне Каляда да гулянне дала, Ой, рана, рана, да гулянне дала; Да я Калядзе кісялю навару, Што мне Каляда да гулянне дала, Ой, рана; рана, да гулянне дала; Да я Калядзе да куцці натаўку, Што мне Каляда да гулянне дала, Ой, рана, рана, да гулянне дала; Да я Калядзе пірагоў напяку, Што мне Каляда да гулянне дала, Ой, рана, рана, да гулянне дала; Да я Калядзе каўбасу спяку, Што мне Каляда да гулянне дала, Ой, рана, рана, да гулянне дала; Да я Каляду да з куста павяду, Што мне Каляда да гулянне ўняла, Ой, рана, рана, да гулянне ўняла.
    Пайшла Каляда калядуючы...
    Пайшла Каляда калядуючы, Каляда, да ты Калядзіца,* За ёю хлопцы жабруючы. Зайшла Каляда да пана Якіма: — Чым у пана Якіма вароты завешаны? — To стужкамі, то паяскамі — Званке звоняць, сватэ едуць, Аддай дачку, хоць ядыначку!
    Пайшла Каляда калядуючы, А за ёю хлопцы жабруючы. Зайшла Каляда да пана Уласа: — Чым у пана Уласа вароты завешаны? — Каўбас лыка, пірагоў у века.
    Або:
    — Лапцямі, лапцямі, ўсё анучамі. Пайшла Каляда калядуючы,
    * ГІрыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Зім.овыя песні	
    За ёю хлопцы жабруючы, Зайшла Каляда ў Янкавы вароты,	117
    А ў пана Янкі да куццю таўкуць, Куццю таўкуць, кісель вараць, Кісель вараць, дзеці плачуць,
    Дзеці плачуць, кіі скачуць.
    У канцы сяла да стаіць вярба...
    У канцы сяла да стаіць вярба, Каляда, да ты Калядзіца! Да на той вярбе да дзіка каза. Прыйшоў да яе да сівы ваўчок: — Да злезь, козка, да патанцуйма, Да патанцуйма, да пажартуйма! — Да не палезу, бо цябе баюся: Калі ў цябе, воўча, вялікія вочы. — Я ў караля быў, усю ноч свяціў, Усю ноч свяціў, вочы павялічыў. А ў канцы сяла да стаіць вярба, Да на той вярбе да дзіка каза. Прыйшоў да яе да сівы ваўчок: — Да злезь, козка, да патанцуйма, Да патанцуйма, да пажартуйма! — Да не палезу, бо цябе баюся: Калі ў цябе, воўча, вялікія лапы. — На вяселлі быў, каравай пляскаў, Каравай пляскаў, лапы параспляскаваў. У канцы сяла да стаіць вярба, На той вярбе да дзіка каза.
    Прыйшоў да яе сівы ваўчок: — Да злезь, каза, да патанцуйма, Да патанцуйма, да пажартуйма! — Да не палезу, бо цябе баюся: Калі ў цябе, воўча, галава вяліка. — Я ў караля быў, усё судэ судзіў, Усё судэ судзіў, галаву наклапаціў. У канцы сяла да стаіць вярба, Да на той вярбе да дзіка каза. Прыйіпоў да яе да сівы ваўчок: — Да злезь, козка, да патанцуйма, Да патанцуйма, да пажартуйма! — Да не палезу, бо цябе баюся: Калі ў цябе, воўча, хвост вялікі. — Я ў караля быў, пакоі замятаў,
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    118
    Пакоі замятаў, хвост размахаў, Каляда, да ты Калядзіца!
    Ой, рана, рана каваліха ўстала...
    Ой, рана, рана, каваліха ўстала, Святы вечар добрым людзям! Каваліха ўстала, кавалёў будзіла: — Уставайце, кавалі, куйце тапары, А йдзіце ў лясы, ішчыце дуб’ё, Цяшыце брусся, масціце масты. Чыраз тыя масты ішлі тры празнічкі: Первы празнічак — святое Ражство, Другі празнічак — святое Васілля, Трэці празнічак — святое Хрышчэнне. Святое Ражство каўбас прынясло, Святы Васілля сватоў узнасіла, Святое Хрышчэнне — саўсім вяселле.
    МАСЛЕНІЧНЫЯ ПЕСНІ
    Наша масленка катліва...
    Наша масленка катліва, Штось катліва, Люлі, катліва!
    А мы масленку пракацілі, Пракацілі, Люлі, пракацілі!
    Сырам ropy набівалі,
    Набівалі, Люлі, набівалі!
    Паверх маслам палівалі,
    Палівалі, Люлі, палівалі!
    Нашы дзеванькі гуллівы, Штось гуллівы, Люлі, гуллівы!
    Нашы хлопцы гарэзлівы, Гарэзлівы, Люлі, гарэзлівы!
    Нашы маткі штось бурчлівы, Штось бурчлівы, Ой, бурчлівы!
    Нас да хаты з горкі клічуць, Дамоў клічуць, Люлі, дамоў клічуць!
    Зімовыя песні	
    У нас сягоння масленіца... У нас сягоння масленіца,	Даганяйце ў чыстым полі! Прыляцела ластавіца,	Папытайце ў ластавіцы, Селапала на жэрдачку,	Што дзеецца ў Прудзішчы, Шчабятала вестачку.	А ў Прудзішчы дзеецца, Ластавіца песню спела,	Дзевяць хлопцаў жэніцца, Назад у поле паляцела.	Адна дзеўка замуж ідзець, Садзіцеся, хлопцы, вы на коні, У карагодзе дзевак вядзець.	119
    Наша масленіца гадавая...
    Наша масленіца гадавая, Яна госцейка дарагая. Яна пешаю к нам не ходзіць — Усё на коніках раз’язджае.
    Штобы конікі былі вараныя, Штобы слугі былі маладыя.
    У нас маслены дзень...
    У нас маслены дзень... На гары бабы сядзелі, Кулаком зямлю пабілі, Аб нявестках судзілі. Адна нявестка шэльма была: Клець запаліла, ўпроч пайшла. А як там багацця згарэла: Жалудова бочка віна было, Арэхава міса масла было.
    Мы на горушцы пабывалі, пабывалі...
    Мы на горушцы пабывалі, пабывалі, Айлюлі, пабывалі!
    Масленку сустракалі, сустракалі, Айлюлі, сустракалі!
    Сырам гару набівалі, набівалі, Маслам гару палівалі, палівалі, Наша горушка катліва, ай катліва, Свякровушка варкатліва, варкатліва: Яна на нас варчала, ай варчала, На горушку не пушчала, не пушчала! А нам дамоў не хаціцца, не хаціцца, А хаціцца пракаціцца, пракаціцца!
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    120
    Мы думалі — масленкі сем нядзелек, сем нядзелек, Ажно масленкі сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў! Нас масленка абманіла, абманіла:
    На сем нядзель паста пасадзіла, пасадзіла,
    На белую капусту, капусту,
    На горкую рэдзьку, на рэдзьку, Айлюлі, на рэдзьку.
    Чок, чок, салавей, вы, пташкі, маўчыце...*
    Чок, чок, салавей, вы, пташкі, маўчыце: Нядаўна Андрэйка з вайны прьтехаў, Яго конічак на стаенцы стаіць, А яго паненачка ў каморы сядзіць. Конічак на стайні — то паязды яго, Боцікі на ножках — то паходы яго, Сукенькі на плечках — то ўборы яго, Хустачка ў руках — то размахі яго, Шабелька пры боку — абарона яго, Дзевачка ў каморы — размова яго.
    ВЕСНАВЫЯ ПЕСНІ
    ПЕСНІ ГУКАННЯ ВЯСНЫ. ВЯСНЯНКІ
    Благаславі, Божа, на ўзгорачку сесці...
    Благаславі, Божа, На ўзгорачку сесці... Вясну загукаці, Лецечка адмыкаці, Зіму замыкаці: Лецечка цяпленька, Зіма сцюдзёная, Лецечка ў каточку, Зіма ў палазочку.