Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Сярод Дуная дзевачка сядзіць, Дзевачка сядзіць, красачкі рве, Красачкі рве, вяночкі ўе. Адзін савіла — на бярозу ўшчапіла,
5 Беларускі фальклор
Каляндарнаабрадавая паэзія
130
Другі савіла — на галовачку, Трэці савіла — у Дунай пусціла. А там жа ехаў удалы маладзец, Удалы маладзец жаніцца. Прывязаў каня к белай бярозе, К белай бярозе, к бітай дарозе. «Удалы маладзец, падай мне вянец». Удалы маладзец палез па вянец. Ступіў жа раз — па пояс увяз, А другі ступіў — і сам паплыў. «Бяжы ж ты, кося, бітай дарогай, К таму сялу, к татульку майму. Выйдзе з хаты родная маці, Цябе рассядлае і спытае: «Скажы, канёк, дзе мой сынок?» He кажы, кося, што я ўтапіўся, А кажы, кося, што я жаніўся: Mae дружкі — круты беражкі, Мая сваціца — рыбаплаціца.
Мая жонка — глыбока вада — Маёй матульцы да веку бяда».
Бяжыць рэчка ад мельнічка — ой, рана!..
Бяжыць рэчка ад мельнічка — ой, рана!* А другая ад Дуная, ой, рана!
На той рэчцы човен плыве, ой, рана! Белмаладзец красны Стасенька, ой, рана! Стружа стрэлкі з калінанькі, ой, рана! Што прасцейшы, ў човен кладзе, ой, рана! Што крывейшы, на Дунай мяце, ой, рана! Плыньце, стрэлкі, да мае дзеўкі, ой, рана! Мая дзеўка крывічанка, ой, рана! Мая дзеўка Касюленька, ой, рана!
Няхай прадзе на падаркі, ой, рана! Няхай прадзе ценюсенька, ой, рана! Няхай беліць белюсенька, ой, рана!
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Веснавыя песні
ВАЛАЧОБНЫЯ ПЕСНІ
На первы дзень, на вялікдзень...
На первы дзень, на вялікдзень, Зялён явар, зялёны.* Валачобнікі сабіраліся.
Сабіраліся, рахаваліся:
«А куды пойдзем, а куды зайдзем?» — Пойдзем, пойдзем ўсё дарогаю, Усё дарогаю, усё шырокаю.
Зайдзем, зайдзем к пану Івану. «А ці дома, дома пане Іване?» — Хоць жа ён дома — не акажыцца: У новай каморы прыбіраецца, Адзяе майтачкі гарнатовыя, Адзяе боцікі ўсё казловыя, Адзяе шубачку сабалёвую, Адзяе шапачку ўсё бабровую, Выводзіць каня вараненькага, А кладзе сядло залаценькае.
Садзіцца, едзе ў роўнае поле, У роўнае поле ды к свайму жыту. А яго жыта ядраністае, Ядраністае, каласістае.
К адной мяжы нахілілася, Свайму гаспадару пакланілася. Песенька спета напроці лета, А будзь жа весел, як вясна красна, А будзь жа ціхі, як ціха лета, А будзь жа багаты, як багата восень. А ты, гаспадынька, усё дагадайся: Скавародку — ў цеч, па яечкі — ў клець, Кусок сала пакрышыці, А калбаскаю абгарадзіці, Кварту гарэлкі і сыр на талеркі, Зялён явар, зялёны.
Добры вечар, пане гаспадару!
Добры вечар, пане гаспадару! Вясна красна на ўвесь свет.* Прыйшлі мы да пана як да багача,
131
* Прьшеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
132
Хочам пана да й павітаць, Яго панскае здароўе спытаць: Ці здароў пан, ці вясёл пан? Ці здарова панская жонка? Ці здаровы панскія дзеткі? Панская жонка будзе падвышона, Панскія дзеткі — як у садзе кветкі. А панскі двор, як у вянку. На панскім ганку крэслы стаяць, На тых крэслах сам Бог сядзіць. «Увайдзі, Божа, у панскія пакоі». — Я не пайду ў панскія пакоі, Але пайду ў роўнае поле, У роўнае поле па мяжах хадзіці, Па мяжах хадзіці — жыта радзіці. А ўсіх жыта харашусенька — Нашага пана ўсё найлепшае, Найлепшае, ядрынейшае.
Яно сцяблом сцяблыністае, А коранем караністае I коласам каласістае, Яно пад гару пахіліўшыся. Як пан араў — валы бушавалі, Як пан баранаваў — конікі іржалі. Жнуць яго жнейкі маладзенькія, Іх сярпочкі залаценькія.
Яны самі, як ластаўкі, Іх галоўкі, як макаўкі. Як яны жалі — сярпы зажалі, Як яны селі — сярпы зазвінелі, Як яны сталі — сярпы заззялі. Часты, густы зоры на небе — Часцей, гусцей снапы ў полі. Як на небе высок месяц — Так за ім вышэй копы.
Як пан звозіў ды сваё жытцо У цёмныя гумны да з светлага поля, Яно ў тарпе прылежыста, А на таку прымалоціста, А ў арудзі прысыпіста, А ў млыне прымеліста, А ў дзяжы падыходзіста, А ў печы румяніста.
А на стале, як сыр белы. Сыр бяленькі — для коласа,
Веснавыя песні
Кварту гарэлкі — для голаса. Мы свае боты патапталі, 133
Пакуль пана апыталі.
Добры вечар, чэсны й пане...
Добры вечар, чэсны й пане, Чэсны й пане, пан Аркадзі! Ці пазволіш песню спеці?
У нядзельку паранюсенька Ўзышло сонца весялюсенька, Ўзышло яно, абутрала, Асвяціла лугі, бары, Лугі, бары, чыстае поле, Чыстае поле, жыта ядраное. Во што ў полі рана пагукаець? Во ці лебедзі, во ці сокалы? Во не лебедзі, во не сокалы — Ядраное жыта гаспадара кліча. Патом таго, слаўны пане, Слаўны пане, пан Аркадзі, Пасеяў жыта, у полі не быў, У полі не быў, не адведаваў. He адведаваў у корані, Адведай хоць у коласе.
А ў корані каранісценька, А ў коласе каласісценька. Патом таго, слаўны пане, Слаўны пане, пан Аркадзі, А пашоў жа ён у чыстае поле, Поле паляваці, жыта аглядаці, Пяшком пашоў, ён не абышоў, На кані паехаў, ён не аб’ехаў, Сокалам ляцеў, жыта аглядзеў: — Хвала Божа, харашо жыта! Каласок гнецца, аб зямлю б’ецца, Ядраное жыта высыпаецца, Колас к коласу галаву клоніць. ГІатом таго, слаўны пане, Слаўны пане, пан Аркадзі, Ой, едзь жа ты дадоманьку, Да доманьку, да новага, Да новага, да айцоўскага, Да айцоўскага, да бацькоўскага, Да краватачкі да цісовае,
Каляндарнаабрадавая паэзія
134 Да сваёй жаны да вернае. — Ты жана мая, ты душа мая, Ой, быў жа я ў чыстым полі Поля паляваці, жыта аглядаці, Хвала Богу, харашо жыта! Патом таго, слаўны пане, Слаўны пане, пан Аркадзі, Выйдзі жа ты да стаенкі, Да новае, да айцоўскае. Вазьмі каня варанейшага, Варанейшага, што найлепшага, Паязджай жа ты да горада, Да горада да Магілёва. А стань жа ты на рыначку, На рыначку, пры крамачку, Пакупляй сярпы ўсе сталістыя, Падзяржаначкі пазлацістыя. Прыехаў жа ды із горада, Із горада, із Магілёва. Чэсная пані дагадліва: Сабрала жняёк да павён дварок, Сорак сярпоў жыта жаці, Сорак хлопцаў сноп’я насіці, Сорак мужчын копы класці. — Ты жана мая, ты душа мая, Заві жняёк у хатачку, Запалі свечы трайчастыя, Саджай жняёк за столічак, За столічак, за цясовенькі, За цясовенькі, за кляновенькі, За скацеркі бірчастыя, За талерачкі двайчастыя, За ложачкі серабрыстыя, За хлебцы за сітовыя, За стравіцу, за сахарную, Пабій жа ты іх хлебам, соллю. — Цяпер вы, жнейкі, не пышыцеся, Госпаду Богу памаліцеся, Слаўнаму пану пакланіцеся. Патом таго, слаўны пане, Слаўны пане, пан Аркадзі, Адпраўляй жняёк у чыстае поле, Чэсную жану ва пераду, 3 белым сырам, з малым сынам. Што раз разнець — то сноп нажнець,
Веснавыя песні
На ступень пражнець — капу кладзець. Частыгусты ў небе звёзды, Часцейгусцей ў полі копы Слаўнага пана, пана Аркадзя. Вялікшырок у небе месяц, Шырэйвышэй у гумне стагі Слаўнага пана, пана Аркадзя. Перанясі, Божа, во гэту пашэнку, Во гэту пашэнку цераз асетку. Во дай, Божа, умалоціста, А ў арудзе во насыпіста, А з аруда невыборыста, А у мельніцы намеліста, А у дзежцы падыходзіста, А у печы набуханіста, А у столічку укроіста, У сямейцы — міравая сыць. Патом таго, слаўны пане, Слаўны пане, пан Аркадзі, Да ўжо ж госці даўно пяюць, Слаўнаму пану весці даюць. А мы госці недакучныя, Год у год раз пабываем, Вашага здароўя спытаем, Во ў той жа дзень, у вялікдзень. Ой, чым жа нас дарыць будзеш, Ці золатам, ці серабром, Ці краснымі яечкамі, Ці харошымі славечкамі? Нашы дары не вялікія, He вялікія і не малыя: 135
Пачынальнічку — чырвон злоты, Падхватнічку — паўзалатога,
Асвістаму хоць нямнога, Хоць нямнога — каня варанога, Каня варанога гулі вазіць. Нашай скрыпца — мерка жытца, Нам механош — кашэль насіць, Кашэль насіць, сала прасіць, Паўсланіны з самай серадзіны. А на нашу браццю — па капе яец. Па капе яец негдзе ўзяці, Па дзесятачку можна даці. А мужыкова горкая доля, Горкая доля — кварта гарэлкі,
Каляндарнаабрадавая паэзія
136
Кварта гарэлкі, сыр на талеркі, Пірог мяккі на закуску.
Кварта гарэлкі для смеласці, Пірог мяккі для крэпасці, Сыр бяленькі для голасу. А што не вып’ець — мы дапаможам, Як уп’ецца — спацькі паложым, Як праспіцца, працверазіцца, Пойдзець з намі, развесяліцца. Патом таго, слаўны пане, Слаўны пане, пан Аркадзі, Да ўжо ж вам песня спета, Песня спета проціў лета, Проціў лета, лета краснага, Ў добрай ласцы, у добрай згодзе, Ў добрай згодзе, нам пець годзе.
Пане гаспадару, слаўны мужу...
Пане гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі! Ці ёсць у дому у свянцоным? Ці спіш, ляжыш, ці спачываеш? Ці з жаною маладою, Ці з дзеткамі з малалеткамі? Да калі спіш — Бог з табою, Калі не спіш — моў са мною. Пане гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі!
Устань ранаранюсенька, Мыйся белабялюсенька, Трыся сухасухусенька Да ўчашыся слізюсенька. Правай ручкай адчыні ваконца, Адчыні ваконца на ўсход сонца Дай паглядзі на свой дварок, Што ў тваім дварэ дай дзеецца, Дай дзеецца, лялеецца.
Твой дварочак, як вяночак, Тынам тынен дубовенькім, Дубовенькім, цісовенькім, Твой дварочак мастом мошчан, Вароценькі маляваныя, Зашчэпачкі пазлацаныя. Сярод двору шацёр стаіць
Веснавыя песні
Навюсенькі, яснюсенькі, Злотам крыты, срэбрам літы, 137
Прыбрамачкі срэбраныя,
Зашчэпачкі залаценькія. Да ў тым шатры крэсла стаіць, Крэсла стаіць залатое, Да ў тым крэсле сам Бог сядзіць, Сам Бог сядзіць, кніжку дзяржыць. Каля яго пчолкі ляталі, мяды збіралі. Тыя пчолкі — усе святачкі, Перад Богам збіраліся, Збіраліся, рахаваліся, Катораму святцу ўперад стаці. А збор мовіць гаспадару: — Слаўны мужу над мужамі! Тваё дзела — на торг ехаць, Зялеза купляць, нарогі каваць. Аўдакею дровы сячэць, А саракі клады кладзець, Аляксею — сані на плот, Сані на плот, рыба аб лёд, Лёд вадою, рыба лускою. Благавешчанне — араты на ніву, Араты на ніву, сядун на прызбу. Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі! Вазьмі ж, ваша, нову сошку Дай коніка варанога, Варанога, маладога, Едзь жа, ваша, у чыста поле, У чыстае поле заарываць 3 соллю, з хлебам, з белым яйцом, 3 белым яйцом, з боскім слаўцом. Вярба свята — нова лета, Вярба пасвіць у поле гнала.
Дай жа, Божа, гэта святца праважаці, Свята вялічка дажыдаці! Дай у радасці, весялосці, Тры дні святца, чырвоным яечкам, Чырвоным яечкам разгаўляцца, Малым дзеткам на вуліцу, На вуліцу, па прагулянне. Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі! Маеш сабе чаляданьку.
Каляндарнаабрадавая паэзія
138
Згадай, ваша, свайму чалядку, Няхай возьмець златы ключы, Златы ключы ад стаенькі, Няхай ідзець у стаеньку, Няхай закладаець дай коніка, Варанога, маладога.