• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі! Вазьмі, ваша, солі, хлеба, Солі, хлеба, чаго трэба. Ідзі ж, ваша, да касцёлу, Да касцёлу пасвянцаці, Да прывёзшы, спажываці. Сядзь жа, ваша, на скам’іцу, I з жаною, з маладою, I з дзеткамі мален"ькімі, Шасні, бразні на скам’іцы. Вазьмі, ваша, залаты кубак Дай пі віно зеляное, Віно зеляное — на сваю жану, Жана твая — на дзетачак, Дзеткі твае — на сямейку, А сямейка — на чалядку, Чаляданька — сама на сябе. Радаўнічка — яна ў Бога Параднічка, парадзіла Баранаваці, поле раўняці. Стары Юрый, Боскі ключнік, Да йдзі ў поле да ў чыстае, Адамкні зямлю, пусці расу, Пусці расу на гэту вясну, Дай мокрую, дай цёплую, На гэты свет, на ўсякі цвет, На люд вясёлы, на ўраджай. Святы Барыс ляды паліць, Зямлю грэець, ячмень сеець 3 поўнай сявенькі, з правай жменькі. Кінеш рэдка — дасць Бог густа. Дай жа, Божа, зарадзі, Божа, Каласіста, ядраніста.
    Святы Мікола, старая асоба, Гарох сеець, па полі ходзіць, Па полі ходзіць, жытца глядзіць. Дзе вымакла, там падсушыць, Дзе высахла, там падмочыць.
    Веснавыя песні	
    Святы шоснік — аўсы шастаць. Гаспадару, слаўны мужу,	139
    Слаўны мужу над мужамі! Закладай, ваша, дай коніка,
    Варанога, маладога, Вязі, ваша, ў чыста поле, У чыста поле авёс сеяць. У адной кашулі, без шапачкі, 3 поўнай сявенькі, з правай жменькі. Кінеш рэдка— дасць Бог густа. Дай жа, Божа, зарадзі ж, Божа, Дай вяцвісты, ядраністы.
    Святая сёмка — позна сяўба, Позна сяўба — грэчку сеець, На вуліцы стучыць, гручыць, Гнайкі возіць, папар арэць. Дзевятушкапамяжаначка Па межах хадзіла, жытцо абзірала, Жытцо абзірала дай раўнавала. Дзесятуха красу давала, А пяцінка красу здымала, Красу здымала, пятку стаўляла. Святы Іван коску правіць, Луті пратаць, у сцірты кідаць. Святы Пятро — саўсім ядро, Папар барануець, поле раўнуець, Поле раўнуець, грунт гатуець. Шыпілінка ў кузню ідзець, У кузню ідзець, сярпы зубіць. Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі! Збірай, ваша, стары сярпы Да йдзі ў кузню напраўляці. Кузнецмаладзец, зубі сярпец! Табе платы — чырвон злоты, Чырвон злоты табе на боты. Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі!
    Да йдзі ж дамоў да аддай жане Да маладзе новы сярпок. Няхай ідзець твая жана У чыста поле жытцо жаці 3 ячным блінам, з белым сырам, 3 белым сырам, з трэцім сынам. Свята Ілля — старая жняя,
    Каляндарнаабрадавая паззія
    140
    Яна жала, не ўважала, Што раз зажнець, то сноп звяжэць. Святыя Ганны да помачы сталі, Вязь вязалі, копы клалі.
    Святы Барысе, за мешань бярыся! Святы Спас па полі ходзіць, Копы лічыць, раскладаець: Гэта на семя, гэта на емя! Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі! Сядлай, ваша, дай коніка, Варанога, маладога, Едзь жа, ваша, ў чыста поле, У чыста поле копы лічыць. Як на небе звёзды густы, Гусцей таго ў полі копак. Прачыстая да большая Жытцо пасвянцала, засявала. Дай меншая, дык лепшая, Дык лепшая паненачка Пераб Богам кланялася: — Я ж, Божа, не гуляла, Жытцо пахала, у грань паганяла, У грань паганяла, яр збірала. А Янсценцель руней сцеліць. Узвіжанне — унясі ж, Ёожа, Узнімі, Божа, з ільном, з аўсом, 3 усім дабром у гуменца.
    Святы пакроў пакрыў зямлю Жоўтым лістом, маладым сняжком, Ваду лёдам, пчалу мёдам.
    Святы Зміцер — на ўсё хіцер: Салады салодзіць, піва робіць, Сыноў жэніць, дачок выдаець. Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі! Ці ўслых табе наша песенька, Наша песенька старасвецкая, Што мы ходзім, Бога просім: — Дай жа, Божа, зарадзі ж, Божа, У пуні кладам, на таку ўмалотам, У дзяжы падходам, у печы ростам, У печы ростам, на стале насытам. Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі!
    Веснавыя песні
    Дары гасцей, не баў, бардзей. Нашы дары невялікія, Невялікія — у дзверы не лезуць, Праз аконца як шыць шыюць. Дай мерачку за фатыгачку, Чырвон злоты мне на боты, Пачынальнічку — капу яек, Братцампамагальнікам — па дзесятачку. Дай на дварэ ветрык веець, Валачэбнічкам ножкі млеюць;
    Дай на дварэ дожджык дыліць, Валачобнічкам жывот ныіць. Гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі!
    Прасі к сабе гасцей ў хатку, Сыр на талерку, кварту гарэлкі, Кварту гарэлкі, пшонны пірог, К таму пірагу місу тварагу.
    Дай жа, Божа, каб васьмёркай пахалі, Васьмёркай пахалі, дзевятым ганялі, А дзесяты падбрыківаў, А на адзінаццатым у дружкі ездзіць.
    141
    Да на першы дзень святых Вялікадней...
    Да на першы дзень святых Вялікадней Да віно ж віно зеляно!
    Сабіраліся красны малойцы, Красны малойцы валачобнічкі. А ішлі ж яны да гуляючы, Слаўнага сяла да пытаючы, А ў тым сяле слаўнага пана, Слаўнага пана, пана Івана. Дапытаўшыся, прышлі пад ваконца.
    — Ой ці ж дома ты, слаўны пане, Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш? Калі спіш, ляжыш — дык Бог з табою, А не спіш, не ляжыш — дык гукай са мною. Хоць і ўдома — не абзываецца,— У новай каморы прыбіраецца: Надзяе боты слуцкай работы, Надзяе футру сабалёвую, Надзяе шапку бабровую.
    Паджыдае ён святых святачкаў, Святых святачкаў — велікоднічкаў.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    142
    Першае свята — свято Вялічка, Другое свята — свято Юр’я, Трэцяе свята — святога Міколу. Усе святыя пазбіраліся, Аднаго святка ды нямашыка, А якога святка? Святога Міколы. Святы Юры, Божы ключнік, Сядлай каня, едзь па Міколу.
    Толькі Юрай на каня садзіцца — Святы Мікола ідзе у вароты. — Святы Мікола, дзе ты бываў? Дзе ты бываў, што ты чуваў? — Па барах хадзіў, пчолы садзіў, Пчолкі садзіў раістыя, Раістыя, медзяністыя;
    Па межах хадзіў — жытцо радзіў, Жытцо радзіў ядраністае, Зярно к зярну, каласок у зямлю. Каласок гнецца, жняі спадзяецца. А хто ж тое жыта зажынаць будзе? Зажынаць будзе пані гаспадыня, Што раз разне, дык сноп нажне, На ступень пражне, дык капу нажне. Як на небе зоры частыгусты, Так у полі копы частыгусты.
    Ой, мы пелі, шчабяталі, Як салавейкі ў ціхім лузе, У ціхім лузе на каліне. Чырвона каліна, не угібайся, Слаўны пане, вазвелічайся. Адзавіся, слаўны пане, Ці ўслых табе наша песня, Наша песня старасвецкая? Калі ўслых табе — не тамі ж ты нас, He тамі ж ты нас — падары ж ты нас. Выйдзі, выйдзі ды на ганачак, Вынесь, вынесь ды падарачак Срэбразлота ды не важучы, Ды не важучы ды не лічачы. Срэбразлота самі злічым, Слаўнага пана ўзвялічым. Слаўнаму пану песня спета, Песня спета проці нова лета, Проці новага і вясёлага.
    Ой, жыві здароў і будзь багат
    Веснавыя песні
    I з жаною маладою,
    I з дзеткамі наймілейшымі,
    I з брацелямі найкраўнейшымі, I з суседзямі найбліжэйшымі. Будзь здароў, як крынічна вада, Будзь вясёл, як хароша вясна, Будзь багаты, як сырая зямля.
    А ў нядзелю да параненька...
    А ў нядзелю да параненька Ходзіць паніч ды па ганачку. Ходзіць, ходзіць ды пахаджвае, Сваю чаляданьку ды выклікае. — Да ўстань, да ўстань, новая чаляданька, Да мы пойдзем да новае стаенькі, Да мы возьмем каня варанога, Каня варанога, сядло залатое, Да я паеду на руннае поле Да свае ніўкі аглядаці.
    Як выехаў за вароцечка, Сустрачае Юр’я самога. — Да куды едзеш, слічны панічу? — Да еду на руннае поле Свае ніўкі аглядаці.
    — Да вярніся, слічны панічу, Да твая ніва сей урадліва: Да на карэнне караністая, 3 сярэдзінкі да сцяблістая, Да з каласочка каласістая...
    Ішла хмара да хмарыстая...
    Ішла хмара да хмарыстая, Ехала войска украінскае, Наперад яго царычпаніч На вараным кані увіхаецца, Залатым мячом укладаецца. Едзе поле, едзе і другое, На трэцяе уз’язджае, Зазывае турэцкага цара: — Выйдзі, выйдзі, турэцкі цар, Выйдзі ка мне ў поле ваяваці. — Як я маю з князем ваяваці, Лепей жа князю згоду даці:
    143
    Каляндарна абрадавая паззія
    144
    Даці князю каня варанога, Каня варанога, сто чырвон злот. — Я гэта прымаю і табе не дзякую. Пашла хмара да хмарыстая, Ехала войска украінскае, Наперад яго царычпаніч, Царычпаніч малады Пятрусь На вараным кані увіхаецца, Залатым мячом укладаецца.
    Едзе поле і друтое, На трэцяе ўз’язджае, Вызывае турэцкага цара: — Выйдзі, выйдзі, да турэцкі цар, Выйдзі ка мне ў поле ваяваці. — Як я маю з князем ваяваці, Лепей жа князю згоды даці: Даці князю каня варанога, Каня варанога, сто чырвон злот, Сто чырвон злот і крулеўначку. — Я гэта прымаю і табе дзякую,— Каня варанога — паязджаці, Чырвон злоты купчаваці, А крулеўначку за сябе ўзяці.
    А мы паніча віншуемы, Шчасця, долі жычыемы, Патом таго да бывай здароў, Бывай здароў да будзь багат, Будзь багат да будзь весел, Як салавейка ў ціхім лузе, У ціхім лузе да на калінцы. Тонка калінка, стой, не гібліся, Красны панічык, гуляй, весяліся.
    Ой на моры, моры ды на сіненькім...
    Ой на моры, моры ды на сіненькім, На камені ды на беленькім Там паненка бель бяліла, Бель бяліла, ручкі мыла, Ручкі мыла, персня забыла.
    Да прасіла свайго войчанька: — Мой войчанька, мой родненькі, Да паедзь, паедзь па мой персцень,
    Веспавыя песні	
    Да па мой персцень, да па залаценькі. — Калі ж мой конь да не кованы,	145
    Да не кованы да не поены, Да на белы камень да не наступе, Залатога персня ды не дастану. Войчанька едзе, персня не вязе, Персня не вязе, праўды не кажа. А на моры, моры да на сіненькім Да на камені да на беленькім Там паненка бель бяліла, Бель бяліла, ручкі мыла, Ручкі мыла, персня забыла, Да прасіла свайго брацетка: — Мой брацетка, мой родненькі, Да паедзь, паедзь па мой персцень, Да па мой персцень да па залаценькі. — Калі ж мой конь ды не кованы, Да не кованы, да не поены.
    Да на белы камень да не наступе, Залатога персня да не дастану. Брацетка едзе, персня не вязе, Персня не вязе, праўды не кажа. А на моры, моры ды на сіненькім Там паненка бель бяліла, Бель бяліла, ручкі мыла, Ручкі мыла, персня забыла. Да прасіла свайго мілага. — Да мае коні падкаваны, Падкаваны да напоены, Да на белы камень да наступяць, Да залаты персцень да дастану. Міленькі едзе, персцень вязе, Персцень вязе, усю праўданьку кажа.
    Да ў кольнічку, ў агародзічку...
    Да ў кольнічку, ў агародзічку Тудэю ішло да дзевачак танок, Да ўсе ж яны весялюсенькі, Адна паненка хмурнюсенька. Красна паненка на імя Ганначка Загневалася на айца, на матку, Што сукенку шылі, пакарацілі, Ядвабным шнурам да не аблажылі, Дзіце ж наша да міленькае,
    Каляндарна абрадавая паэзія
    146
    He гневайся, маладзенькае, Мусіма краўцоў папрасіці Да сукенку надтачыці, Ядвабным шнурам аблажыці.
    А ў тыночку ў вагародчыку...
    А ў тыночку ў вагародчыку, Да віно віно зеляно.* Да ні макрожа зацвітала, Слічна паненка сашчыпала, Сашчыпала, у рукавец клала. — Каб маё ліцо ды такое было, Як гэта рожа да чырвоненько, He пашла б я ні за селяніна, Hi за селяніна, ні за двараніна. А пашла б я за такога пана, Што з коніка не ссядае, 3 стрэмя ножак не вымае, Мяча з пляча не спушчае, Шаблі з похвы не вымае.