Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Дай на Вялікдзень, дай на першы дзень...
Дай на Вялікдзень, дай на першы дзень Дай віно ж віно зеляно!
Да ўсе святкі да гуляць пашлі, Да ўсе святкі да гуляць пашлі. Дай віно ж віно зеляно!
Адно адзін Юры да гуляць не йшоў, Адно адзін Юры да гуляць не йшоў. Да віно ж віно зеляно! Дай на яго матка зажурылася, Дай на яго матка зажурылася. Да віно ж віно зеляно!
He журыся, матка, не сварыся, родна, He журыся, матка, не сварыся, родна. Да віно ж віно зеляно!
Я па мяжы хадзіў да жыцечка радзіў, Я па мяжы хадзіў да жыцечка радзіў. Дай віно ж віно зеляно!
Чыё, сынку, жыта дай найлепшае, Чыё, сынку, жыта дай найлепшае?
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Веснавыя песні
Дай віно ж віно зеляно! Пана Лукаяна дай найлепшае жыта, 147
Пана Лукаяна дай найлепшае жыта. Дай віно ж віно зеляно!
Найлепша дзяўчына жыта зажынала, Жыта зажынала, ў тры радочкі клала. Дай віно ж віно зеляно!
Першы радочак дзеля засявання, Першы радочак дзеля засявання. Дай віно ж віно зеляно!
А другі радочак дзеля спажывання, А другі радочак дзеля спажывання. Дай віно ж віно зеляно!
А трэці радочак гарэліцу гнаці, Гарэліцу гнаці і сына жаніці. Дай віно ж віно зеляно!
Дай жа, Божа, пане гаспадару, Каб ваша дачка ўзрасла, ўскрасла I да зялёных свят замуж пайшла.
Чый то домік на прыгорачку?..
Чый то домік на прыгорачку? Да віно ж віно зялёнае!
Залаты тыночак, зыбкія варотцы, Каля тыну пчолкі гудзяць, Каля застрэшку галубкі шумяць, А ў каморы краўцы сядзяць, Краўцы сядзяць, шубу шыюць, Шубу й шыюць самой пані, Самой пані, пані гаспадыні. Сукна многа — шуба доўга.
Наша гаспадынька расхадзілася, Па бруку ходзе, брук падмятае. Сваіх дзетак рана пабуджае: — Устаньце, дзеткі, ранюсенька, Умыйцеся бялюсенька, Пойдзем жа мы ў новую абору. У новай аборы яў з’явілася, Сорак каровак ацялілася, А йшчэ столькі пазначылася. Як на небе зорка пакацілася, Наша гаспадынька расхадзілася, Шуба на апашак, у кішэні пляшак:
Каляндарна абрадавая паэзія
148 Сыра на талерку — запіваць гарэлку, Скварку ў печ, па яйкі ў клець. Добры вечар, ды паненачка!.. Добры вечар, ды паненачка! Зялён явар, зялёны.* Просім адамкнуць нам акеначка, Просім пабачыць свайго каханага. Твой жа каханы на коніку едзе, На коніку едзе, бліжай пад’язджае, Бліжай пад’язджае, тры падаркі мае: Першы падарак — руцвяны вянак, Другі падарак — залаты персцень, [Трэці падарак — срэбраны кубак]. Руцвяным вянком павянчаціся, Срэбраным кубкам мёд, віно піці, Мёд, віно піці — не ўпіваціся, Залатым перснем абмяняціся. Просім выйсці к нам на ганачак, Просім вынесці нам ды падарачак: Сыр на тарэлку — закусіць гарэлку, Парасё з хвастом валачы на стол, Слаўная паненка, бывай здарова, Бывай здарова, жыві багата! Зелён явар, зелёны. А ў матулькі адна дочка... А ў матулькі адна дочка, Сад зялёны, вішнёвы.* Як вішанька ў садочку. Пайшла ж яна ў садочак, У садочак пагуляці, Сабе грушку выбіраці. Ды выбрала сабе грушку Ды такую высокую. На ёй сучча срэбранае, На ёй лісце залатое. Як напалі сільны ветры — Сучча й лісце абарвалі.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Веснавыя песні
Паненачка рана ўстала, Умылася бялюсенька, Зачасалася слізюсенька. Пайшла ж яна у садочак, Гэту шкоду забачыла, Шоўкаў платок разаслала, Сучча, лісце пазбірала, У пучочкі павязала, Пашла яна да злотнічкаў: — Вы, злотнічкіработнічкі, Ды зрабіце мне тры выгоды: Перша выгода — злоты кубак, Друга выгода — злоты персцень, Трэцяя выгода — злоты венец. Злоты кубак — віно піці, Злоты персцень — на мянянне, Злоты венец — на вянчанне. — Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна, На малойцаў агляніся, Нам, малойцам, аддарыся: Ці серабром неважоным, Ці золатам незлічоным, Добрым часам, перад кірмашам! Серабро сваё мы зважым — Мы паненку не зняважым, А золата самі злічым — Мы паненку падвялічым. Чырван злоты нам на боты, Бо мы боты патапталі, Пакуль панну дапыталі. Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна, Татку з мамкай пакланіся, Нам, малойцам, адгадзіся. Як не хочаш аддарыцца — Пойдзеш з намі валачыцца. Нашы сцежкі далёкія, Нашы росы халодныя, Нашы рэкі глыбокія: Заросішся, замочышся. Тады нам аддарышся, Нейдзе ж нанач папросішся. Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна,
149
Каляндаркаабрадавая паэзія
150 На малойцаў агляніся, Нам, малойцам, аддарыся: Сыр на талерку, водкі бутэльку, Пірог на стол і нас за стол. Сад зялёны, вішнёвы. А ў гародзе ды на пераходзе... А ў гародзе ды на пераходзе Стаіць ружа чырвоная, Віно ж маё, віно зеляно!* Выйшлавыбегла красна паненка, Красна паненка, на імя Аленка, Вышчыкнула з ружы кветку Ды меркавала к свайму лічку. — А дай, Божа, такое лічка, Як із ружы гэта кветка, To пайшла б я за садавода, Бо садавод сады садзіць, Першы садок — ды вішнёвы, Другі садок — ды чарашнёвы, Трэці садок — краснае паненкі, Краснае паненкі, маладой Аленкі. Гэта песня табе спета, Песня спета проці лета, А што, панна, за дар дасі? Сорак яек на паўміску, Каўбасою абкружыўшы, Белым сырам завяршыўшы, Віно ж маё, віно зеляно! Ой, на азярыне ды на сіненькай... Ой, на азярыне ды на сіненькай, Вясна красна на ўвесь свет! На кладачцы ды на гібенькай, Зялёны явар, зялёны!** Там дзяўчына бель бяліла, Бель бяліла, ручкі мыла, Ручкі мыла, персцень ураніла. Дзе бралася шчукарыба, * Паўтараецца пасля кожных двух радкоў. ** Прыпевы «Вясна красна на ўвесь свет!» і «Зялёны явар, зялёны!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
Веснавыя песні
3 хваль нырнула, персцень праглынула. А к той азярыне ды па лугавіне Ішлібрылі тры малойчыкі, Тры малойчыкірыбалоўчыкі Ішлі на нерат, неслі невад.
— Ой, мілыя мае тры малойчыкі, Тры малойчыкірыбалоўчыкі, Вы злавіце шчукурыбачку, Адбярыце залаты персцень.
Я ж вам буду ў вялікай адгодзе: Аднаму буду суседкаю, Другому буду швагеркаю, Трэцяму, згадаем, сама маладая. Я да суседа агню пайду, Я да швагра ў госці паеду, А з каханым век жыць буду. — Дзяўчыначкажуравіначка, Загадаем табе сем загадак. Адгадаеш — персцень атрымаеш. He адгадаеш — нас не дачакаеш. А што шэпча без говара?
А што бяжыць без повада?
А што расце без кораня? А што чорна не чэрнячы? А што бела не белячы? А што стогне без немачы? А што ўецца паверх дрэва? — Вецер шэпча без говара, Вада бяжыць без повада, Камень расце без кораня, Снягі белы не белячы, Воран чорны не чэрнячы, Свіння стогне без немачы, Хмель віецца паверх дрэва.
Авёс зелен, позна сеян...
Авёс зелен, позна сеян.
А ў тым аўсе да мяжа ляжыць, Да той мяжой да куна бяжыць. Куна бяжыць з кунаняткамі. Вышаў, выцек красны панічак, Стрэліць, меціць да куну забіць. Стала куна прасіціся: — He бі, не рубі мяне.
151
Каляндарнаабрадавая паэзія
152
Скажу табе тры радасці: Першая радасць — маткі слухаць, Другая радасць — ажаніціся, Трэцяя радасць — каралю служыці. Маткі слухаць, то збавен будзеш, Ажаніціся, то багат будзеш, Каралю служыць, то славен будзеш.
Ой, на моры, на сінім Дунаі...
Ой, на моры, на сінім Дунаі, Віно ж маё зеляно!*
Ляжыць кладка брусаваная, А масточкі ўсе каваныя. Тудой ішло семсот коней, Усе кладачкі пазгібаліся, А масточкі паламаліся, Семсот коней утапілася. Скуль узяўся красны панічык, Красны панічык, малады Андрэйка, Ляціцьбяжыць, гукаючы, Свайго каня шукаючы: — Вот не жаль жа мне семсот коней, Вот жаль жа мне аднаго каня: 3 яго рота цякло злота, Ён капыцікам камень разбівае, Ён хвосцікам вулку падмятае, Ён вушкамі неба падпірае, Ён вочкамі зорачкі шчытае, Ён Андрэйку паненку шукае.
А ў лесе, лесе да на верасе...
А ў лесе, лесе да на верасе, Там хадзіла стада коней, Між тых коней вараны конік, Ніхто таго каня не спаймае, He спаймае, ані асядлае. Абабраўся слічны паніч, Слічны паніч, малады Міколка. Ён таго каня і спаймае, I спаймае, і асядлае.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка
Веснавыя песні
Асядлаўшы да й паедзе, I ён паедзе з гары пад гару, Напроціў турка ваяваці. А вывеў турак варанога каня; I ён на таго каня ані ўзгляне, Ані ўзгляне, і вачэй не падыме: — He хачу з туркам да гадзіціся, А кажу з туркам ваяваціся.
А вынес турак паўмісак злота: I ён на тыя злоты ані ўзгляне, Ані ўзгляне і вачэй не падыме: — He хачу з туркам пагадзіціся, А кажу з туркам ваяваціся.
А вывеў турак слічную панну:
I ён на тую панну як сокал глядзіць, Як сокал глядзіць і за ручку дзяржыць: — He кажу з туркам ваяваціся, А кажу з туркам пагадзіціся.
Добры вечар, слічны панічок!..
Добры вечар, слічны панічок! Вясна красна на ўвесь свет!* Хоць і дома — не акажацца, У каморы прыбіраецца. Ён сеў сабе за столікам, Піша пісьмы ў тры зямлі, Піша пісьмы, размячае, У тры зямлі раскладае: У першую — па коніка, У другую — па золата, У трэцюю — да паненкі. Па коніка пасла пашлю, Па золата — таварыша, Па паненку сам паеду.
На коніку пад’язджаць буду, А золатам шахаваць буду, А з паненкай векаваць буду. Табе, панічок, песня спета, Песня спета проці лета, Лета цёплага і вясёлага.
Дай жа, Божа, за рок дачакаці, Гэтага паніча панам назваці. Вясна красна на ўвесь свет!
153
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
154
У цёмным лесе стучыць, гручыць...
У цёмным лесе стучыць, гручыць, Вясна красна на ўвесь свет!* Мы ж думалі, пгго гром грыміць, Аж моладзец борць дзяўбаіць, Борць дзяўбаіць, пчолак садзіць, Пчолак садзіць, Бога просіць, Каб пчолачкі зляталіся.
Зляталіся, звіваліся, Дый малойцу асталіся — Дый за працу мядок насіць. Вясна красна на ўвесь свет!
Дзень вялік, дзень вялік...
Дзень вялік, дзень вялік, А лустачка мала: He свая мамка Лустачку давала.
У каго свая мамка, Дык дала краюшку, Дык дала краюшку. «Напасі цялушку! Калі не з’ясі — Пастушкам дасі,
А калі мала — Дамоў пабяжы». А мне мачыха Дык дала скарынку, Дык дала скарынку. «Напасі скацінку! Калі не з’ясі — Дык дамоў нясі, А калі мала — Дык каб парвала».
А на першы дзень, на Вялікадвя...
А на першы дзень, на Вялікадня, Вясна красна, дзень цёплы!* Валачобнікі валачыліся, Па калені памачыліся, Зайшлі к бабцы, пасушыліся. Дала бабка усім па яечку, А свайму ўнучку — два яечкі ў ручку. Адной сіраце да не выйшлася, Да не выйшлася, да не высталася. Пайшла сірата за новыя варата, He падзякаваўшы да заплакаўшы. Вярніся, сірата, цябе Бог кліча, Цябе Бог кліча, табе долю дае, Каня варанога, князя маладога.