Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Ай, рана, рана, слоўца згукаем».
Каляндарнаабрадавая паэзія
182
А ў яашым жкцг перапяліца...
А ў нашым жыце перапяліца, Яна не свішчыць — праўду гаворыць: «Ай трудна жыці той маладзіцы, А ў каторае заловак многа, А дзівярочка ніводнаго.
Куды ні пойдуць — нявестку ганюць: «Наша нявестка не работніца, К нашаму двору непрыходніца, Нашаму скоту непрыглядніца, Нашым гасцём непрыветніца».
А ў нашым лесе зязюлечка, Яна не кукуіць — праўду гаворыць: «Ой, добра жыці той маладзіцы, А ў каторае дзівяроў многа, А заловачкі ніводнае.
Куды ні пойдуць — нявестку хвалюць: «Наша нявестка работніца, Нашаму двору прыходніца, Нашаму скоту прыглядніца, Нашым гасцём прыветніца».
Ішоў вечар па вулачцы...
Ішоў вечар па вулачцы, 3 Купалкай жартуючы: «А дзе нам спаць, начаваць?» — А ты, вечар, ў канцы сяла, А я, Купалка, сярод сяла,
А дзе вулачка мяцёная, Дзе дзевачка заручоная, За купчыка аддадзёная. Купчык будзе купчаваць, А дзевачка — панаваць.
Ішла Купалка сялом, сялом...
Ішла Купалка сялом, сялом, Казала мальцам: «Чалом, чалом». А мужчынам наругалася: «Нашто з Купалкі дзівіліся, А што ў Купалкі сыноў многа. А што за многа — тры сыночкі: Першы сыночак — Васілёк, Друті сыночак — Іванька, Трэці сыночак — Дзям’янка». Ішла Купалка сялом, сялом, Казала дзеўкам: «Чалом, чалом»,
Летнія песні
А бабачкам наругалася: «Нашто з Купалкі дзівіліся, 183
А што ў Купалкі дачок многа.
А што за многа — тры дачушкі: Першая дачушка — Аксіннячка, Другая дачушка — Наталачка, Трэцяя дачушка — Валячка».
Каліна на лузе стаяла...
Каліна на лузе стаяла, А з лута пайшла — зайграла. Мостам ішла — грымела, А полем ішла — лялела, А к сялу прыйшла — зайграла, У сяло ўвайшла — гуляла, К варотам прыйшла — грукнула, Пад вакенца прыйшла — гукнула: «Адчыні, Тацянка, новы двор». А Тацянка ёй адказала: «Некалі, калінка, некалі: У садзе вінаград пераспеў, Трэба яго пашчыпаць, Да свайго мілога паслы слаць. Я б паслала пасол — не смею, Напісала б лісток — не ўмею, I пайшла б я сама — баюся, Доўгая дарога — стамлюся. Дык прабачай, калінка, прабачай».
Купалка Яна на вулку звала...
Купалка Яна на вулку звала: «Ой, выйдзі, выйдзі, пане Іване, На вулку дзіва паглядзець, Дзіва паглядзець, падзівіціся: Едзе Мішачка жаніціся.
Чатыры кані паперадзе ідуць, А на пятым — Манячку вязуць, А на шостым — ён сам едзе, А на сёмым — дружыначка, А на восьмым — радзіначка».
Каляндарнаабрадавая паэзія
184
На вуліцы скрыпка грае...
На вуліцы скрыпка грае, Каліна. *
Кароль дачкі не пускае. Яна ў яго прасілася, Прасілася, малілася: «Пусці мяне, мой татачка, Я ж тамака не забаўлюся, Хуценька дамоў вярнуся». А на дварэ петушкі пяюць — Каралёвай дачкі з вулачкі не чуць. Ужо на дварэ сонейка ўзыходзіць — Каралёва дачка з вулачкі прыходзіць. Яе шаты сцерты, змяты, Яе косачка растрапана, Яе вочачкі заплаканы.
Купальна ночка невялічка...
Купальна ночка невялічка, Да не выспалася дзевачка, Да ягадкі рвала — драмала, Перабірала — заснула, Прыехаў дзяціначка — не чула, Махнуў хустачкаю, не дамахнуў, Пакаціў персцянём — не дакаціў, Злез з коніка — сам пабудзіў!
— Устань, мая дзевачка, годзе спаць, Да ўжо твае сватове на дварэ стаяць, Пара табе падаркі падаваць.
— Да няхай жа стаяць здаровы,— Ужо ж мае падарачкі гатовы: Да сорак саракоў палацён, Да трыццаць паставоў ручнікоў, Да апарць дробні і драбніцы, Што дараць дзеверы і залвіцы.
Да дзяцінка дзевачку падабаў,— Ён ёй пярсцёначак дараваў, Дзевачка дзяцінка падабала,— Яна яму хустачку даравала.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Летнія песні
Ішла паненка цераз бор... 185
Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол, Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва шумеці, Стала наша Купала гарэці. Ішлі малодкі тушыці, Неслі ў чэпчыку вадзіцы, Колькі ў чэпчыку вадзіцы ёсць, Столькі ў малодкаў праўды ёсць. Ішла паненка цераз бор, У яе сукенка ў дзевяць пол, Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва звінеці, Стала наша Купала гарэці. Ішлі малойцы тушыці, Неслі ў рэшаце вадзіцы, Сколькі ў рэшаце вады ёсць, Столькі ў малайца праўды ёсць. Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол, Стала тая сукенка шамрэці, Стала наша Купала гарэці. Ішлі дзевачкі тушыці, Неслі ў кубачках вадзіцы, Колькі ў кубачках вады ёсць, Столькі ў дзевачках праўды ёсць.
Ой, тото! Ляцелі гусі рад па раду...
Ой, тото! Ляцелі гусі рад па раду, ой, тото! Крыкнулі гусі раз па разу: «Чаму, Іванька, не жэнішся?» — А як я маю жаніціся: Хмель на тычынцы не павіўся, А ячмень на ніўцы не наліўся, Дачка ў мамкі не нагулялася, А мне маладому не спадабалася! Цяпер буду жаніціся: Хмель на тычынку ўжо павіўся, Ячмень на ніўцы ўжо наліўся, Дачушка ў мамкі нагулялася, А мне маладому спадабалася!
Каляндарнаабрадавая паэзія
186
Ой, тото! Хто гэту гару капаў...
Ой, тото! Хто гэту гару капаў, ой, тото! Чорную сцягу таптаў?
Васілька гару капаў, Чорную сцягу таптаў, Да Зосечкі ходзячы, Падарачкі носячы.
Стукстук пад акеначка: — Ці дома паненачка? Прынёс я падарачкі! — Што ж та за падарачкі? — Два садовых яблачкі, Чырвоны каралічкі. Яблачкі кругленькія, Мы з табой роўненькія, Каралічкі дарагія, А мы з табой маладыя. — Каралькі насіць буду, Тады ж я любіць буду, Яблачкі качаць буду, А з табой гуляць буду!
Да Купаленка, рана, рана...
— Да Купаленка, Рана, рана.
Дзе дасюль была? — За ракой была, За быстрай была.
— Што ты рабіла?
— Кужалі прала, Ткала, бяліла, Замуж дачок выдавала.
Цёмная ночка Купалачка...
Цёмная ночка Купалачка, На моры вуткі купаліся, На беражочку сушыліся. Наша Марыська стужылася, Што яе дары не прадзёныя, Хоць прадзёныя, не звіваныя,
Хоць звіваныя, не снаваныя, Хоць снаваныя, не вытканыя, Хоць вытканыя, не бялёныя, Хоць бялёныя, не дзялёныя; Тамусяму па локціку, Свайму мілому не меручы.
А што ў нас сягоння за вечар бьгў?..
А што ў нас сягоння за вечар быў? Звінелі страмёны каля коней.
«А едзьце малойцы ў славен горад,
Летнія песні
А ў слаўным горадзе дзяльбу дзелюць: Кожнаму малойцу по коніку, . Нашаму Данілку што найлепшага». А што ў нас сягоння за вечар быў? Звінелі страмёны каля коней. «Сядайце ўсе малойцы на коней, А едзьце малойцы ў славен горад, А ў слаўным горадзе дзяльбу дзеляць: Кожнаму малойцу па дзевачцы, Нашаму Данілку што найлепшая».
Ішла Купаліяька па вуліцы...
Ішла Купалінька па вуліцы, Краскамі вочы завесіўшы. Сталі людзі дзівіціся, I стала Купалінька сварыціся: — Што вы за людзі за дзіўныя! Ці вы на вулку не хадзілі? Ці вы Купалінькі не відзелі? Ці вы вяночкаў не звівалі? Я не такое дзіва відала: Шчука рыба кросна ткала, А рак небарак цэўку сучыў, Сучыў жа цэўкі чырвоныя, Яна ткала кітайкі зялёныя I слала да маткі радзёныя: Вот табе, маці, кітаечка Ад тваёй дочкі каханачкі, Вот табе, маці, зялёная Ад тваёй дочкі радзёныя, Вот табе, маці, урубочкі Ад тваёй дочкі галубочкі, Вот табе, маці, цясёмачкі Ад тваёй дочкі паненачкі.
Я зёлкі ў полі збіраю...
Я зёлкі ў полі збіраю, Івана Купалку пераймаю I ўсё гляджу ў цёмен лес. А ў цёмным лесе агонь гарыць, Каля агня Купалка сядзіць, Купалка сядзіць і ўголас плачыць. «Чаго, чаго, Купалка, плачаш?
187
Каляндарнаабрадавая паззія
188 Ці табе тут соўнінька мала?» — Ох, ні мала мне яснага соўнінька, Тут досыць мне ўсяго, усяго! I плачу я таго, таго, Што мяне людзі не так пераймаюць, Толькі то й робяць, Што агні раскладаюць. Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць... Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць, Сонейка, сонейка, да па межах ходзяць, Сонейка, сонейка, да жыта глядзяць. Сонейка, сонейка, да ідучы гаварылі: Сонейка, сонейка, усё жыта добрае; Сонейка, сонейка, Юрасёва яшчэ лепшае, Сонейка, сонейка, Габрусёва найлепшае. Сонейка, сонейка, Юрасёва ў трубу ўецца, Сонейка, сонейка, Габрусёва ў сцірты кладзецца. На моры вутка купалась... На моры вутка купалась, На беражочку сушылась, Я маладзенька журылась. Ці было лета, ці не бывала, Я маладзенька не ўгадала, Мамка на вулку не пускала, А ў каморачку замыкала. Выб’ю я, выб’ю балоначку, Гляну я, гляну на вулачку: Ажну мой міленькі танок вядзе, Ды і з маёй даўняй падружанькай. Дай табе Божа, падружачка, Гэтага танка не звадзіці, Гэтага вянка не знасіці. Ай, бору мой, бору мой!..
— Ай, бору мой, бору мой! Тую пташачкі ўзялі Што ты, бору, ні пгумён? Салавейкам падалі.
— Як я маю шумён быці, А пташачкам на адзін дзень, Колі ў мяне пташак нет? Салавейкам на ўвесь век. Адна была зязюля, — Ай, двору мой, двору мой!
Летнія песні
Чаму, двору, ні мяцён? Тую сваты ўзялі
— Як я маю мяцён быць, Ды сужыньку падалі.
Колі ў мяне дзевак нет? А сваточку на адзін дзень, Адна была Марынка, А сужыньку на ўвесь век!
189
Ляцеў чыжык цераз рынак...
Ляцеў чыжык цераз рынак Ды я дзіцё прыгалублю, Ды клікаў дзевак на купалле:Ды я мужа перапрашу, — Дзеўкі, бабы, на купаллю! Ды я свёкру пакаруся, Красным дзеўкам свая воля, Ды я свякроўцы пакланюся, А маладзіцам няма волі: Я дзевяр’ям па платочку,
Дзіця плача ў калысцы, А залоўкам па вяночку. А муж бурчыць у пасцельцы, Пакуль млада прыбяруся, А свякроўка супроць печы, Дзеўкі, жонкі ідуць з купалля, Свёкарбацюшка на печы, А я молада на купалле. А дзявер’я на пакоі, Дзеўкі, бабы, на купаллю!
А залоўкі на купаллі. Рана, рана на купаллю.
Ды я мдада прыбяруся,
Кукавала зязюлька ў садочку...
Кукавала зязюлька ў садочку, Прылажыўшы галоўку к лісточку: — Бедна ж мая галоўка на свеці, Хто ж маё гняздзечка разаўе, Хто ж мае дзеткі пабярэ? Аказаўся салавейка ў садочку: — Я ж тваё гняздзечка сам разаўю, Я ж твае дзеткі сам пабяру.
Да плакала дзеванька ў святліцы, Прылажыўшы галоўку к стальніцы: — Бедна ж мая галоўка на свеці, Хто ж маю косачку распляце, Хто ж мяне да шлюбу завядзе? Аказаўся брацейка ў каморы: — Я ж твой братка родненькі, Я ж тваю косачку распляту, Я ж цябе да шлюбу завяду.
У нашага войта ва дварэ...
У нашага войта на дварэ Пад яварам сталове. Стаіць явар зялёны, За сталамі панове,
Каляндарнаабрадавая паззія
190
Радзяць рады тайныя, He так тайныя — дзіўныя, Войтаўна сына ўрадзіла, На бацьку няславу пусціла. He вінавацяць віноўнага, Вінавацяць бацьку яе, Што доўга замуж не выдаваў,
Вялікага пасагу шкадаваў, Часта да свірна пасылаў Ды з залатымі ключамі, А з маладымі панічамі Па мёд, па віно, па гарэлку Такую дарослую дзеўку.