• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Ай, то, то, ды за гарою за каменяаю...
    Ай, то, то, ды за гарою за каменнаю, ай, то, то! Стаяць коні вараныя, Вараныя, прыбраныя, Прыбраныя, сядланыя.
    Як уссесці, паехаці Да ўдованькі жаніціся. Ды ўдованьку лёгка браці, Лёгка браці, цяжка жыці: Пасцель сцеліць — усё клянецца, Спаць кладзецца — не хінецца. За гарою за каменнаю Стаяць коні вараныя, Вараныя, прыбраныя, Прыбраныя, сядланыя.
    Як уссесці, паехаці Да дзеванькі жаніціся. Ды дзеваньку цяжка браці, Цяжка браці, лёгка жыці: Пасцельку сцеліць — усё смяецца, Спаць кладзецца — прыхінецца.
    А ў горадзе на рьшку...
    А ў горадзе на рынку П’ець худоба гарэлку, А багаты дзівіцца, Чым худоба жывіцца. — Шынкарачка малада, Падай піва і віна!
    — Ах ты, добры моладзец, На сколькі табе?
    — А на сто рублёў піва, А на тысячу віна!
    — Ах ты, добры моладзец, He сап’еш ты ўсяго.
    — Хоць я сам не сап’ю, Таварышаў напаю.
    — Калі ты такі пан, Я за цябе дзеўку аддам: Харошую паненку — Яўрэйскую наймічку.
    Іх у касцёле вянчалі, У каморы спаць клалі.
    — Скажы, скажы, дзявіца, Якога ты роду?
    — Па бацюшку Карпаўна, Па матушкі Войтаўна.
    Летнія песні			
    — Скажы, скажы, моладзец,	У Якога ты роду?	У	вяночкі вяночкі	ўвіваць, ўвіваць,	191
    — Па бацюшку Карповіч, Па матушкі Вайтовіч.
    А хвала ж табе Бог, Што з сястрою спаць не лёг. Пойдзем, сястра, у поле Рассеімся травою,— А на брату — сіні цвет, На сястрыцы — жоўценькі. Будуць дзеўкі краскі рваць,
    Нас з табою памінаць...
    А на Йвана Купала Дзеўкі краскі ірвалі, Дзеўкі краскі ірвалі, У вяночкі ўвівалі, У вяночкі ўвівалі, Брата, сястру паміналі: А брахцінька — сіні цвет, А сястрыца — жоўценькі.
    Цераз гару чорна сцежка...
    Цераз гару чорна сцежка, Да там ішла красна дзеўка, За ёй ззаду белмалойчык. — Пастой, пастой, красна дзеўка, Скажу табе шчыру праўду: Каля ражства рожа цвіла.
    — Праўда, праўда, белмалойчык, Я й там была, вянкі пляла.
    Цераз гару чорна сцежка Да там ішоў белмалойчык. — Пастой, пастой, белмалойчык, Скажу табе шчыру праўду: Каля Пятра рэкі сталі.
    — Праўда, праўда, красна дзеўка, Я там быў, лёд прабіў, каня паіў.
    А на Купалу...
    А на Купалу
    Рана сонца іграла — Рана сонца іграла
    На добрыя годы — На добрыя годы,
    На цёплыя росы —
    На цёплыя росы, На хлябы ўраджаі — На хлябы ўраджаі.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    192
    Да ў адным канцы Купала...
    Да ў адным канцы Купала, А Ў ДРугім канцы дзіўное. Да на тым жа дзіўным дзевачка, Да прышла па яе матачка: — Да ідзі, дачушка, дадому, Прыехалі сваты з Альбова! — Да няхай жа едуць, да не мае. Як будуць мае ехаць, Да будзе дуброва звінець, Да будзе музыка іграць, Да будуць дзецючкі спяваць.
    Да не
    будзе лецечка...
    Да не будзе лецечка Да ніводнага дзянёчка, Да не будзе ягадак Ніводнае ягадкі,
    Да не будзе дзевачак, Да ніводнае дзеванькі: Ягадкі з расы падуць, Дзевачкі замуж пайдуць.
    Ой, у лесе, у лесе пры барку...
    Ой, у лесе, у лесе пры барку, Да рабіў дзяцінка каморку. Да к яму дзевачка прыбяжала, Яна яго маладога навучала: — Да рабі, дзяцінка, з акенцам, Каб і к нам салавейка прылятаў, Каб нас маладзенькіх пабуджаў. Бо чужая матка, ні свая, Да не будзе рана будзіці, Пойдзе да суседа судзіці: — Сонейка зайдзе, пастаіць, Да мая нявехна яшчэ спіць, Сонейка зыйдзе, паграе, Спіць мая нявехна, не дбае.
    А ў майго татулькі тры сады зялёных...
    А ў майго татулькі тры сады зялёных, Чацвёрты вішнёвы.
    У адным садочку зязюлька кукуе,
    У другім садочку салавей шчабечыць,
    У трэцім садочку конёчык гагочыць,
    Летнія песні	
    У чацвёртым садочку Маланачка плачыць. Зязюля кукавала — у шчыр бор паляцела, Салавей шчабятаў — у лазу паляцеў, Канёчак гагатаў — на вайну паехаў, Маланачка плакала — ад таткі ўзялі, Галоўку звязалі.	193
    Ой, дымна за дваром...
    Ой, дымна за дваром, Едуць баяры ўсе радом,	Ці за брацейка маладога, Ці за сястрыцу малую?
    Вязуць Янку на коніку,	— Да не за панаайца старога,
    Да яго галоўка на мячы,	Да не за матачку родную,
    Да за ім матачка плачучы:	Да не за брацейка маладога,
    — Ой, сынок Янка,	Да не за сястрыцу малую:
    За каго галоўку палажыў?	Палажыў галоўку за дзеўку,
    Ці за панаайца старога,	За яе ціхія паходы,
    Ці за матку родную,	За яе нізкія паклоны.
    Перад Пятром, пятым днём...
    Перад Пятром, пятым днём Разгуляўся Янаў конь. Разгуляўся Янаў конь, Разбіў камень капытом. А ў камні ядра няма, А ў мальчыкаў праўды няма. Такая праўда, як узімку сонца, Хоць яно яснае, але яно халоднае. Перад Пятром, нятым днём Разгуляўся Янаў конь, Разгуляўся Янаў конь, Разбіў арэх капытом.
    У арэха ядро ёсць, У дзевачак праўда ёсць.
    Купала на Івана! Што Іван робіць?..
    Купала на Івана! Што Іван робіць? — Косы клепець!
    Купала на Івана!* Нашто яму косы? — Сена касіць. Нашто яму сена? — Кароў карміць.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    7 Ьеларускі фальклор
    Каляндарна абрадавая паззія
    194
    Нашто яму каровы? — Малокі збіраць. Нашто яму малокі? — Дзетак карміць. Нашто яму дзеці? — Краскі ірваць.
    Нашто яму краскі? — Свінней карміць. Нашто яму свінні? — Горы рыць.
    Што ў тых гарах? — Жалезная ступа. Што ў той ступцы? — Палівана міска. Што ў той місцы? — Макава зерне. Дзе тое зерне? — А пятух склюваў. Дзе той пятух? — На мора паляцеў. Дзе тое мора? — Краскамі зарасло. А дзе тыя краскі? — Дзеўкі парвалі. А дзе тыя дзеўкі? — Замуж пайшлі. Дзе іх мужыкі? — На вайну пайшлі.
    Зажурылася малада ўдованька...
    Зажурылася малада ўдованька, Што не кошана зялёна дубровенька. — He журыся, малада ўдовачка, Будзе скошана зялёна дубровачка. Будзем наймаці касары маладыя. Будзем плаціці па чатыры златыя. — Касары косяць — ветрык павявае, Маё сенца ад сонца пасыхае.
    А я дзеўка добрая Алеся...
    А я дзеўка добрая Алеся
    Бацькі багатага,
    Мой бацька — ясны месяц,
    Мая маці — краснае сонейка,
    Mae браты — ў саду салавейкі,
    Mae сёстры — ў жыце перапёлкі;
    Ясны месяц усю ноч свеціць, Красна сонейка ўвесь дзень грэіць, У садзе салавейка ўвесь дзень спяваіць, У жыце перапёлкі — жыта падбіраюць.
    Да ў нашым сяле тры вуліцы...
    Да ў нашым сяле тры вуліцы:
    У першай вуліцы ружа лялея,
    У другой вуліцы рамон бялее, У трэцяй вуліцы крапіва млее.
    Летнія песні
    Ружа лялея — то дзевачкі, Рамон бялее — то малойчыкі, Крапіва млее — то малодачкі.
    195
    А ў лузе касец косіць...
    А ў лузе касец косіць, А ў лузе касец косіць Ды, прылёгшы, галосіць. — А чаго, касец, плачаш, А чаго, касец, плачаш, А ці твая каса тупа? Ці твая каса тупа, Ці твая каса тупа, Ці твая жана скупа? — А мая каса востра, А мая каса востра,
    А мая жана жостра. Прынясла палуднаваць, Прынясла палуднаваць У маленькім адлівачку, У маленькім адлівачку, У маленькім адлівачку I хлеба скарыначку, Цыбулькі быліначку, Цыбулькі быліначку I солі драбіначку.
    Сонейко. Пятрова ночка, дзе твая дочка?..
    Сонейко. Пятрова ночка, дзе твая дочка? Сонейко.
    Сонейко. Там у лесе начавала. Сонейко.
    Сонейко. Начавала, зелле збірала. Сонейко.
    Сонейко. Там начлежнічкі начавалі. Сонейко.
    Сонейко. Начавалі дай агонь клалі. Сонейко.
    Сонейко. Агонь клалі дай гаварылі. Сонейко.
    Сонейко. Паедзем хлопцы жаніціся. Сонейко.
    Сонейко. Жаніціся ў Ягадзень. Сонейко.
    Сонейко. Бо ў Ягодні дзевак многа. Сонейко.
    Сонейко. Усе харошыя, усе прыгожыя. Сонейко.
    Сонейко. Пятрова ночка суборначка...
    Сонейко. Пятрова ночка суборначка. Сонейко.
    Сонейко. Сабрала дзевачак на вулачку. Сонейко.
    Сонейко. На вулачку, на тыночку. Сонейко.
    Сонейко. Да выпраўляла ў бор жыта жаць. Сонейко.
    Сонейко. У бор жыта жаць, у луг сенаваць. Сонейко.
    Сонейко. У бары жыта пажата. Сонейко.
    Сонейко. У лузе сена пасенована. Сонейко.
    Ой, рана, рана, на ЯнаКупала...
    Ой, рана, рана, на ЯнаКупала На вулачку сонейка дзевачак збірала,
    Каляндарна абрадавая паэзія
    196
    У ручкі сярпочкі давала.
    — Да годзе, дзевачкі, гуляці, Да ідзіце ў поле жыта жаці, Роўнае поле, роўнае, Зародзіць Бог жыта буйнае, А ярую пшаніцу да на навіне, Да збірайся, родзе, увесь ка мне.
    ЖНІЎНЫЯ ПЕСНІ
    Гаварыла поле шырокае...
    Гаварыла поле шырокае, Жыта ядраное:
    — He магу я на полі стаяці, Каласочкам махаці, Толькі магу на полі капамі, У гумне стагамі.
    Гаварыла сужанькава маці: — He магу я па двару хадзіці, Ключыкі насіці.
    Толькі магу за сталом сядзеці, Чарачкі наліваці, Гасцей частаваці Віном зеляненькім, Мядком саладзенькім.
    У полі жыта палавее...
    У полі жыта палавее, У багатага душа млее, Што ў засеку жыта тлее. А ў беднага радуецца, А ў беднага радуецца, Што новы хлеб гатуецца, Што з багатым зраўнуецца.
    Як пайду я дарогаю...
    Як пайду я дарогаю, Пушчу голас я дуброваю, Няхай голас галасуе, Хто мой голас пачуе, Той мяне пашкадуе.
    А зачуў голас свёкарка:
    Летнія песні
    — Калі ж дзіця мае голас вядзець, Дык няхай ідзець пагуляе, А калі ж нявестачка, Хай ідзець пажынае.
    — Поле ж маё далёкае, Рэзка мая шырокая. А жыта маё ядронае, А я ж яму дзіця не роднае.
    Ой, час, пара дадоманьку...
    Ой, час, пара дадоманьку, Па постаці раса ўпала. Па постаці лядовая, Па коласі мядовая, Лядовую валы з’ядуць, Мядовую дзеўкі сап’юць. Валы з’ядуць — гараць будуць, Дзеўкі сап’юць — гуляць будуць.
    Да знаці пана, знаці...
    Да знаці пана, знаці Да праміж усімі панамі: Ён на коніку паязджае, На коніку паязджае Дай жэнчыкаў прыганяе: — Жнеце, жэнчыкі, жнеце, Жнеце, жэнчыкі, жнеце! Ды самі сябе не пазнеце, He дажаўшы, не пойдзеце, He дажаўшы, не пойдзеце Да тут начаваць не будзеце.
    Перажані, Божа, хмаркі...
    Перажані, Божа, хмаркі, Аэй, перажані, Божа, хмаркі На чужую староначку,' Дзе пажалі, пакасілі Да снапочкі павазілі.
    У нас не жата, не пажана, Аэй, у нас не жата, не пажана Да ў гуменца не звожана.
    197
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    198
    Ой, не ляжы, ветру, ў полі...
    Ой, не ляжы, ветру, ў полі,
    Паміж горачак у разоры,
    Да ўстань, ветру, памаленьку,
    Павей, ветрык, паціхеньку,
    Развей хмарачку цямненьку —
    Маю тугу цяжаленьку.
    Каб я малада жыта жала
    I сярэдзіну сваю не зажала.
    Панічыку, а панонічку, пусці мяне да доміку,
    У мяне дома дзетак многа: Што куточак — то сыночак, На покуці — дзевяць дочак.
    Ой, месяц ясненькі...
    Ой, месяц ясненькі, Асвяці нам дарожаньку, Асвяці нам дарожаньку, Кудэма ісці да доміку. Каля саду вінаграду
    Да айчанькі на параду, Да свякроўкі на вячэру, Да мілога на пасцелю. Вячэрайка у галушачкі, Пасцель бела ў падушачкі.