• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    А цяпер не аб чым тужыць: Войт п’яны ў карчме ляжыць.
    Сонейка,
    — Сонейка, сонейка, Ці бывала ты ў найме? Ці бывала ты ў найме, Ці спагадаеш ты мне?
    Каб ты ў найме пабывала, Ты ж бы мне спагадала: Позненька ўзыходзіла, Раненька заходзіла!
    Ой, пара нам
    Ой, пара нам дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала, Цёмная ночка настала. А ў нас няма параднічка, Hi пана, ні ўраднічка. Некаму рады радзіці, Нас дамоў адпусціці. Дадзім пану паўбарана, Можа пусце дамоў рана.
    сонейка...
    — Малада малоданька, He дзіві ты на сонейка, He дзіві ты на сонейка, Ды дзіві ты на пана: Я й раненька ўзыду — Цябе ў полі знайду, Я й позненька зайду — Цябе ў полі пакіну!
    дамоў, пара...
    Бадай яго з нашым панам: З’еў нашага паўбарана, З’еў нашага паўбарана, Бадай пана разарвала, Бадай пана разарвала, He пусціў нас дамоў рана. Вяліць прыйсці світаючы, А пушчае змяркаючы.
    Ой, гудцы гудуць...
    Ой, гудцы гудуць, гудцы гудуць, Усенькі людзі палуднуюць.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    208
    Ці гудзеце, не гудзеце, Палуднаці не будзеце, Ваш прыстава развусенькі, Вы жэнчыкі маладыя, У вас сярпочкі залатыя. А як сталі, заспявалі, А як селі, зазвінелі.
    Закурыўся ціхі, дробны дожджык...
    Закурыўся ціхі, дробны дожджык.
    Да па чыстаму полю, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
    He курыся, ціхі, дробны дожджык,
    Да па чыстаму полю,
    He журыся, мой татачка родны, Па маёй горкай долі.
    Hi сама я долечку шукала —
    Мужа выбірала.
    Пан багаты з залатой палаты
    Даў мне мужа ката.
    Закурыўся ціхі, дробны дожджык Да па чыстаму полю, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
    Пара дамоў, пара...
    Пара дамоў, пара, Халодная раса пала, Халодная раса пала, Нам дамоў пара стала. Ой, чуйце дома, чуйце, Нам вячэрку гатуйце,
    На вячэрку рыбку з перцам, Легчы спаць пад акенцам, Легчы спаць пад акенцам, Эй, з маладым кавалерцам, Эй, з маладым кавалерцам, Эй, да на белай пасцельцы.
    А мы поле рачком сышлі...
    А мы поле рачком сышлі, Пад мяжою вянок знайшлі, Ааэй, пад мяжою вянок знайшлі Ды й паненцы прынеслі.
    Наша пані маладзенька, Ааэй, наша пані маладзенька
    Летнія песні
    Да злавіла верабейку, Да на кухні гатавала, Ааэй, да на кухні гатавала, Сваіх жнеек частавала.
    Жніце, жніце, мае жнейкі,
    Ааэй, жніце, жніце, мае жнейкі, He дажаўшы, не пойдзеце, He дажаўшы, не пойдзеце, Ааэй, не дажаўшы, не пойдзеце, Без вячэры не ляжаце.
    А пара нам дамоў ісці...
    А пара нам дамоў ісці, Пагубляла зара ключы Каля постаці ідучы.
    — А хто ж мае ключы знойдзець, Той жа ўвосень замуж пойдзець, А дзяўчынка йшла і ключыкі знайшла I ўвосень замуж пайшла.
    Да
    Да ў нашага пана
    Да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорах копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна,
    ў нашага йана...
    Бадай таму цямней было, Хто да хаты не пушчае Да на полі нас трымае. Да мы позна з поля ідзём, Да прыганятага клянём.
    Да падзякуйма Богу...
    209
    Да Да
    Да
    Да Да Да
    падзякуйма Богу за яго выгоду: за ціхае лета, за буйнае жыта. мы ўсё лета жалі не ляжалі,
    Да не ляжалі, Усё каласкі збіралі. Да мы поле рачком сышлі, Да пад мяжой вянок нашлі, Да прынеслі на галоўцы, Палажылі на талерцы.
    Ай, добра ноч! Шырокае поле, Жыта ядраное, Ай, добра ноч!
    Ай, добра ноч!..
    На здароўе, Жнейкі маладыя, Сярпы залатыя, На здароўе!
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    210
    Прыхадзіце
    Заўтра раненька, Як сонейка ўзойдзіць, Прыхадзіце!
    Прынасіце
    Адзін гаршчок кашы, А другой сараквашы, Прынасіце!
    Вы сажніце Шырокае поле, Жыта ядраное, Да сажніце!
    Пастаўляйце У полі капамі, А ў лузе стагамі, Пастаўляйце! А мы зжалі I поле пажалі, I пастаўлялі У полі копамі, У полі копамі, А ў гумне стогамі Пастаўлялі.
    Хадзі, выдзі, пане гаспадару...
    Хадзі, выдзі, пане гаспадару,
    Да выглянь, выглянь да на сваю ніўку, Што на тваёй ніўцы да рыжэецца, Да рыжэецца да бялеецца, Да бялеецца да лілеецца.
    Да рыжэецца буйнае жыта, Да бялеюцца маладыя жнеі, Да лялеюцца сталёвыя сярпы. Жанцы жалі, ў копы клалі, У копы клалі, сцірты мяталі, Дзе горачка — там копачка, Дзе даліначка — там сцірдачка...
    Ой, хадзіў Раю...
    Раю, мой Раю
    Ой, хадзіў Раю, Ой, хадзіў Раю, Да па вуліцы.
    I ніхто Раю, Раю, мой Раю, У хату не клічыць.
    Ой, абазваўся,
    Ой, абазваўся, Раю, мой Раю, Молад Іванька:
    «А хадзі, Раю,
    А хадзі, Раю, Раю, мой Раю, Ка мне ў хатку.
    У маёй хатцы,
    У маёй хатцы, Раю, мой Раю,
    Як у святліцы.
    , Стаяць столікі,
    Стаяць столікі, Раю, мой Раю, Пазасціланы.
    Кубачкі мёдам,
    Кубачкі мёдам, Раю, мой Раю, Паналіваны.
    Жнеячкі мае,
    Жнеячкі мае, Раю, мой Раю, Пазазываны.
    Усе ў радочак,
    Усе ў радочак, Раю, мой Раю, Папасаджаны ».
    Летнія песні	
    Хадзіў Спарыш па вуліцы...	211
    Хадзіў Спарыш па вуліцы, Па вуліцы па шырокай, Па мураўцы па зялёнай, А ніхто Спарыша ў двор не завець. Выйшла, выехала Хвядорыха: — Хадзі, Спарыш, ка мне на двор, Ка мне на двор, за цясовы стол: У мяне сталы пазасціланы, Віном кубкі паналіваны, У мяне пірагоў панапечана, У мяне мёду панасычана, У мяне кашы наварана. Сядзь, Спарыш, на покуце, На покуце да на золаце. Пі, Спарыш, зялёна віно. Спарыш, Божа, у маім гумне, У маім гумне, у маім дварэ: На таку ўмалот, а ў дзяжы падход, А ў печы рост, а на стале сыццё.
    Разгарыся. вячэрняя зорка...
    Разгарыся, вячэрняя зорка Перад ранней, Расхадзіся, наша гаспадынька, Перад жнейкамі, Кажы выносіць цясовыя сталы На чыстыя двары, Бяры залатыя ключы 3пад пояса, Адмыкай жа залатымі ключамі Зялёную скрыню, Выбірай ў зялёнай скрыні Бялёвыя абрусы, Засцілай, наша гаспадыня, Цясовыя сталы, Налівай жа, наша гаспадыня, Залатыя кубкі, А частуй жа старпгую жнейку, Пастацяначку:
    — Будзь здарова, старшая жнейка, Пастацяначка!
    Каляндарна абрадавая паэзія
    212
    На здароўе, мая гаспадыначка, Сенатарачка!
    Каціўся вяночак па полю...
    Каціўся вяночак па полю, Прасіў жэнчыкаў дадому: — Ідзеце, жэнчыкі, дадому, Занясеце мяне ў стадолу. Палажэце мяне ў старону, Ой, то я пайду на ніву,
    Ой я, мне на ніве гадзіна, Ой я, мне ў старне гасціна! — Адчыняй нам, пане, вароты, Нясемо вяночак з золата, Ой, не з золата, з крапівы, Бо шчэ мы гарэлкі не пілі.
    У нас сягоння вайна была...
    У нас сягоння вайна была: Усё поле зваявалі, Да пану жыта пажалі, А ты ж, пане, не ўлякайся, Ды ў пакой не хавайся, Бо мы ёсць не жаўнеркі, А панскія жнейкі.
    Да выходзь, пане, выходзь, А віна бочку выкоць, I белы сыр на талеркі, Частуй свае жнейкі.
    Да ўмеў жа нас прыганяць, Умей цяпер частаваць.
    Ляцеў саколік па полю...
    Ляцеў саколік па полю, Збіраў пташачкі да бору: «Да бору, пташачкі, да бору, Ужо наляталіся па полю!» — Нямнога ж мы ляталі, Чырвоны ягадкі збіралі! Ездзіў гаспадар па полю, Збіраў жанцы дадому:
    «Дадому, жэначкі, дадому, Ужо нагуляліся па полі!» — Нямнога то мы гулялі, Усё густа жыта жалі. Тоўстыя снапкі вязалі, Частыя копкі складалі. Колькі на небе зорачак, Столькі на полі копачак.
    Рада, рада шэра перапёлка...
    Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала.
    Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта дажала.
    Перамёрзла шэра перапёлка Глыбока ў крыніцы, У сцюдзёнай вадзіцы.
    Летнія песні	
    Перамёрзла наша гаспадынька Без жытняга хлеба, Без кіслага квасу.	213
    Радзей таго наша гаспадынька, Што жнеек сабрала
    I жыта дажала.
    Ніўка, ніўка, аддай маю сілку...
    Ніўка, ніўка, аддай маю сілку
    На другую ніўку!
    На коніка лой, на ніўку гной,
    А мне здароўя!
    Судзі, Божа, налета жаці
    I ядранейшае і гусцейшае.
    Адчыняйце шчытовы вароты...
    Адчыняйце шчытовы вароты, Ідуць жнеі з работы, Hi так жа з работы, Як з жаркай пякоты!
    Вечар вечарэе, душа весялее, Заранка зарае, душа занывае, Што трэба ісці на работу, На жарку пякоту!
    Ой, я з поля цяку, бягу...
    Ой, я з поля цяку, бягу: Да сярпочак за поясам, Дый малазён на ручаньках. Дзеля цябе, малазён, Да мне ў маткі не быці,
    Box, з руты вянка не звіці. Ой, да хоць я яго саўю, Box, то насіці не буду. Зносіць мая залавіца, Яго родная сястрыца.
    Жала я жыта...
    Жала я жыта да не ляжала,
    Ой, я жала яго па шчырай праўдзе, Да не давайце да па чарачцы, Да давайце ж па цэлай кварце.
    Й ад чарачкі я не ўп’юся, Й ад квартачкі ж да не павалюся,
    Каляндарна абрадавая паэзія
    214
    Ой, я ж табе, мой бацюхна, Йшчэ ж дзянёк да пажынаю. Да лугамі ж йду, песні ж пяю, Й аж лужочкі разлягаюцца, Да сялом іду, сільна плачу, Варожачкі ж пацяшаюцца.
    — Да пацяшайцеся, да варожачке, Да й на сваё ж да бяздолейка, Ах, я ж пецьму ж да й гуляцьму, Калі ж маё да й здароўечка.
    У нашага пана...
    У нашага пана На дварэ куна йграла, Сабаля падмаўляла: — Саболю, саболю, Пагуляем з табою, Развесялім пана I пані маладую, Чэлядзь яго каханую, Дзеткі яго маленькія — Служкі яго вярненькія.
    Да ці выйшла да цёмная туча?..
    Да ці выйшла да цёмная туча 3пад цёмнага лесу?
    Да не выйшла да цёмная туча, Да не выйшла, Да высыпала да дробнага дожджу Да буйнага ветру.
    Да ці выйшла наша гаспадынька Раненька на ніўку, Да ці выйшла?
    Да не выйшла наша гаспадынька Раненька на ніўку, Да не выйшла.
    Да высылала трох сынкоўсакалкоў, Дачокперапёлак, Да высылала мілых жней: — Жніце, жніце, сынкісакалкі, Дочкіперапёлкі, Жніце, жніце, мае мілы жнейкі,— Вам прынясу гарэлкі.
    Летпія песні	
    Жніце, жніце на халадочку — Прынясу мядочку.	215
    Жніце, жніце па шырокай ніве —
    Прынясу вам піва.
    Пахіліўся зялёны дубочак...
    Пахіліўся зялёны дубочак з гары ды ў далочак, пахіліўся.
    Пакланіўся малады малойчык ды роднай матулі, пакланіўся.
    Паехаў ён доламдаліною, чужой дальняй стараною, паехаў ён.
    Дый вышукаць багатага цесця, ласкавай паненкі, пашукаць ён.
    Праездзіў ён жалезныя колы, вараныя коні, праездзіў ён.
    He знайшоў ён багатага цесця, ласкавай паненкі, не знайшоў ён.
    А чы поўна арэхавая чаша?..
    А чы поўна арэхавая чаша Ядром налітая?
    А так поўна — ні калыхнецца
    I ні пральецца.
    А чы поўна гаспадара гумно Дабром навязёна?
    А так поўна — ні з канём уехаць, Hi пяхотаю ўйці.
    Толькі можна сокалу ўзляцець, Дабро паглядзець.
    Да слава табе, Божа...
    Да слава табе, Божа, Што мы жыта пажалі, Што мы жыта пажалі, У снапочкі павязалі,
    Каляндарна абрадавая паэзія
    216
    У снапочкі павязалі, У бабачкі пастаўлялі. Ой, раўняйцеся, копы, У роўным полі стоячы, У роўным полі стоячы, На гуменца гледзючы.
    Залатая мяцёлачка...
    Залатая мяцёлачка Памяла, папратала, Памяла, папратала, У застаронкі паскладала. Судзіў нам Бог пажынаць, Судзі нам, Бог, і спажываць 3 панамі, каралямі, 3 людзьмі нашымі здаровымі.