Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Кляновы лісточак...
— Кляновы лісточак, Ці назад на кляніну!
Ды куды ты пакоцішся, — Маладая дзяўчыначка,
Ці ўгару, ці ў даліну, Ды куды ты ідзеш?
Ці ў бор на кляніну? — Я й сама не ведаю,
— Ды я й сам не ведаю, Куды маці аддае,
Куды вецер пакоціць, Ці ў сяло, ці ў прысёлле,
Ці ўгару, ці ў даліну, Ці ў дзявочае бяздолле!
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Восеньскія песні
Хадзіўпахадзіў...
Хадзіўпахадзіў Ясен месяц па небу, Лічыўпалічыў Зараначкі на небе. He далічыўся
Адной зоранькі вячэрняй, А Бог знаіць, Бог ведаіць, Дзе яна?
Каму яна, каму яна Гэту ночаньку свяціла? Да ці яна, да ці яна Ў поўнач з месяцам хадзіла?
235
Хадзіўпахадзіў Андрэйка па хаце, Лічыўпалічыў Сямеечку ды сваю. He далічыўся, не далічыўся Адной Гапулькі сваёй. Ах, Бог знаіць, Бог ведаіць, Каму яна, каму яна Гэту ночаньку служыла? Да ці яна, да ці яна Ў поўнач з міленькім хадзіла?
Ішла дзевачка за вароцейкі...
Ішла дзевачка за вароцейкі, Расплятаючы коску.
За ёй мамачка, за ёй родная, Разліваючы слёзкі.
— Пастой, дзіцятка, мы з табою пагаворым, — He буду стаяць, не буду чакаць, He буду й гаварыць.
Мне людзі кажуць, я й сама знаю, Што мне ў цябе не быці.
— Дзевачка мая, дзіцятка маё, Ідзі ў садочак, сарві цвяточак, Стань сабе ля дзевачак.
Дзевачкі стаяць, па вяночку дзяржаць, Там цябе дажыдаюць.
— Жаночкі сядзяць, па сыночку дзяржаць, Там мяне дажыдаюць.
За цёмным лесам — трава павяла...
За цёмным лесам — трава павяла, За благім мужам — жана прапала. На ніўку пойдзець — ніўку праклінаець: — Каб гэта ніўка — пакарацела, Каб гэта пастацька — павузела, Каб я старэнька — яшчэ пастарэла! За цёмным лесам — трава зялёна, За добрым мужам — жана вясёла. На ніўку пойдзець і Бога просіць:
Каляндарка абрадавая паэзія
236
— Каб гэта ніўка — падаўжэла, Каб гэта пастацька — пашырэла, Каб я, маладзенька,— памаладзела!
На моры вутачка купавалася...
На моры вутачка купавалася, Яна свайго пер’ечка дзівавалася. — Пер’ейка ты маё сізенькае! Ці будзеш сізае на чыстым полі, Як цяпер сізае на сінім моры? У каморы дзевачка ўмывалася, Сваіх белых ручак дзівавалася, — Ручанькі мае бяленькія! Ці будзеце белыя ў свякроўкі, Як цяпер у матулькі?
Закракатала шэра вутанька на рацэ...
Закракатала шэра вутанька на рацэ — Заплакала родна матулька па дачцэ. — He плач, родна матулька, па мне. Мамка, пойдзеш у чыста поле авёс жаць, А я пайду на сіне мора хусты праць. Ранняю, вячэрняю зарою Да й сайдуцца нашы галаскі з табою.
Румяна поле, румяна...
Румяна поле, румяна, Рана, рана, румяна. Поўны двор каней нагнана, Рана, рана, нагнана.
Ніхто тых каней не пазнаў, Рана, рана, не пазнаў. Да ніхто ў стаенкі не загнаў, Рана, рана, не загнаў. Выйшла Алёнка, пазнала I да стаенкі загнала, Рана, рана, загнала.
Прыйшла ў хату, сказала, Ой, рана, рана, сказала: — Пойдзеш, татачка, да току, Ой, рана, рана, да току, Дай конічкам аброку,
Восеньскія песні
Ой, рана, рана, аброку. Сівому каню болей дай, Рана, рана, болей дай. Рана, рана, болей дай. А я пайду ў чужы край Да за чужое дзіцятка, Будзе свякроўка — не матка.
Былі ў татулькі да тры дачушкі...
Былі ў татулькі да тры дачушкі, To яму Бог даў.*
Усіх трох ён замуж павыдаваў: Першую аддаў да за пашнічка, Другую аддаў да за бортнічка, Трэцюю аддаў да за дудара. Што за пашнічкам, едзіць у госці, Вязець гасцінец — бохан хлеба, А малым дзеткам па піражочку; Што за бортнічкам, едзіць у госці, Вязець гасцінец — гаршчок мёду, А малым дзеткам па гарнушачку; Што за дударом, едзіць у госці, Вязець гасцінец — дудурагаўню, Малым рабяткам па жалеечцы.
Да за сцяною за камянною...
Да за сцяною за камянною Удоўка сільна плача.
— He плач, удава — бедна галава, Татачка ў госці едзе.
— Да няхай едзе, He заязджаецца, He будзе начаваці: He маю стайні А ні новенькай Конікаў пастаўляці, He маю сыра А ні белага Татачкі частаваці, He маю слаўца А ні вернага
237
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
238
3 татачкам гаварыці, He маю саду я вішнёвага 3 татачкам пахадзіці. Да за сцяною за камянною Удоўка сільна плача.
— He плач, удава — бедна гаЛава, Міленькі ў госці едзе.
— Да няхай едзе, заязджаецца, Будзе тут начаваці: Маю я стайні, Маю новыя Конікі пастаўляці, Маю Я' ложа і падушачкі Міламу пасцель слаці, Маю я сыр, маю белы Мілага частаваці, Маю я слаўца, маю верна 3 міленькім гаварыці, Маю я садзік, ўсё вішнёвенькі, 3 міленькім пахадзіці.
Па сінім моры...
Па сінім моры* Тры чаўны плывуць. У першым чаўночку Конікі ірзуць, У другім чаўночку Салдаты пяюць, У трэцім чаўночку
Дзевачкі плачуць. Конікі ірзуць — Дарожку чуюць, Салдаты пяюць — На вайну ідуць, Дзяўчаты плачуць Іх пакідаюць.
Ой, чаго, зімачка...
— Ой, чаго, зімачка,
Ой, чаго, лютая, раненька настала? — Ой, не раненька,
А ўжо позненька зімачка настала.
Ужо лісточык апаў, Дый зямліцу ўваслаў. To мая пара прышла.
А рэчачкі сталі дый пазамярзалі — To й пара другая.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Восеньскія песні
— А чаго, дзевачка, А чаго, красачка, маладзенька Замуж пайшла?
— А я ўжо вырасла, Як былінка ў полі — To мая пара прышла. А я ўжо расцвіла, Як ружачка ў садзіку — To і пара і другая.
ПЕСНІ ПРЫ ЛЁНЕ
На гары лён...
На гары лён, на гары лён, белы кужаль, валакністы, валакністы.
He з кім стаці, не з кім стаці лён ірваці і гукаці, і гукаці.*
Мамка кажа, мамка кажа: — Я з табою, з маладою, з маладою.
А мне з мамкай, а мне з мамкай а ні рвання, ні гукання, ні гукання.
Татка кажа, татка кажа:—Я з табою, з маладою, з маладою.
А мне з таткам, а мне з таткам а ні рвання, ні гукання, ні гукання.
Сястра кажа, сястра кажа: — Я з табою, з маладою, з маладою.
Мне з сястрою, мне з сястрою а ні рвання, ні гукання, ні гукання.
Мілы кажа, мілы кажа: —Я з табою, з маладою, з маладою.
А мне з мілым лён ірванне, лён ірванне і гуканне.
Доўга, доўга я з вечара сяджу...
Доўга, доўга я з вечара сяджу, Тонкі белы кужалёк праду,
239
* Гэты куплет паўтараецца пасля кожнага наступнагЗ.
Каляндарна абрадавая паззія
240
Часта, часта праз аконачка гляджу. Я думала: ясен месяц усходзіць, Ажно мой міленькі каля аконка ходзіць.
Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках...
Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках, Каліна, маліна мая!*
Па кутах, па лаўках, па дзеўкахкрасаўках.
Да прышоў жа кужаль ды к нашай Насцінцы. А наша Насцінька — ды тонкая пралля, Ды тонкая пралля, ды звонкая ткалля: Увадзіла ніткі пароўна калена, Пароўна калена — таўсцей за палена. Задумала Насцінька красенкі й ткаці, Пайшла ў добры людзі бёрды дабываці. Бёрда не дабыла — сабак надражніла.
Сабак надражніла, людзей насмяшыла. Параілі людзі па пнёўю снаваці, Па пнёўю снаваці, ў ізгароду ткаці, У ізгароду ткаці, калом прыбіваці.
Ехалі баяры, Бог помач давалі:
— Бог помач, Насцінька, красёнцы й ткаці! Красёнцы й ткаці — калом прыбіваці, Дачкам — на платочкі, сынам — на парточкі. Павязла Насцінька бялізну бяліці: На рэчку каламі, а з рэчкі — валамі.
ТАЛОЧНЫЯ ПЕСНІ
Талака, талака...
Талака, талака Павывозілі,
Талачылася, Да ўвесь гнаёчак
Увесь дзень па полі Раскалацілі,
Валачылася. На ручках гнаёчак
Мы ўвесь гнаёчак Перадзяржалі,
Павыносілі, Ножкамі зямельку
На падводачках Перамералі.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Талоч.ныя песні
Гаспадар, гаспадар... 241
Гаспадар, гаспадар, Выхадзі з клеці, Вынасі, вынасі Кварту гарэлкі. Мы твае гнаёчкі Павывозілі, Мы твае хлявочкі Павычышчалі, Мы твае нівачкі Пазасцілалі.
А і добра мы табе...
А і добра мы табе, Татулька, зрабілі: Пазалацілі. Заплаці ж вознічкам
Мы твае хлявочкі Папаражнілі, Мы твае нівачкі Хоць па грыўнічку, А сваім капачам — Па рубельчыку.
Чыя ж гэта талака?..
Чыя ж гэта талака Шчукурыбу валакла А сабе на вячэру? Іванава талака Шчукурыбу валакла А сабе на вячэру. Гаспадыня тужыла, Што вяліка дружына: Піва не набраці. А гаспадар таму рад: «Садзіцеся, жнейкі, ў рад, Буду частаваці».
Талака, талака...
Талака, талака Талачылася, Таўкучы, мелючы, Я змарылася. Сеяла мучыцу — Апылілася. Вышла на вуліцу — Скаланулася Ды сваім суседкам Наругнулася. Работка мая — Уся пыльная, Маім суседзям Дый завідная.
Добра мне, добра...
Добра мне, добра За старым дзедам: Прывёўшы дамоў, Пасцельку сцелець.
He маю клопату За яго хлебам. Пойдзець у карчомку — А я за ім следам. 3 карчомкі ідзець — За ручку вядзець. Паслаўшы пасцель, Спатачкі кладзець. «Спі, мая мілая, Да белага дня: У мяне не дзесяць — Ты ў мяне адна».
Каляндарна абрадавая паэзія
242
Як сядзем мы на лавачцы...
Як сядзем мы на лавачцы, Як вып’ем ды па чарачцы, Як сядзем мы на роўненькай, Як вып’ем ды па поўненькай. А мы пілі, не ўпіваліся, Што дамоў ішлі — не валяліся, У вароцейках пахіліліся, У новых сенях паваліліся.
На мяне казалі...
На мяне казалі: Пасялушачка,* А я ў свайго таткі Весялушачка.
На мяне казалі: Па сялу хаджу,
А я ў свайго таткі Работку раблю. На мяне казалі: Горка п’яніца, А я ў свайго таткі Ды работніца.
А знаць наш бацюшка багата жывець...
А знаць наш бацюшка багата жывець,
Яго талака далёка слывець,
А ў яго талака ўсё наёмная,
Паплаціць бацюшка талачаначкам:
Маладым дзевачкам па чырвончыку,
А маладым важтайкам па рубельчыку,
А сваім кідачом паддай гарбачом:
За імі конікі настаяліся,
Малыя важтайкі нагуляліся, У полі дзеванькі напяяліся.
А чыя ж то жана па двару ходзіць?..
А чыя ж то жана па двару ходзіць,—
Двор разлягаець?
Максімава жана па двару ходзіць,—
Двор разлягаець.
На ганачак ўзойдзіць — аж ганачак гнецца,
А ў клетаньку ўвойдзець — аж клетанька ззяець, За пляшачку возьмецца — гарэлачка льецца, За чарачку возьмецца — гарэлачка п’ецца.
* Кожныя два радкі паўтараюцца.
Талочныя песні
Ішла талака з чыстага поля...
Ішла талака з чыстага поля,
3 круглае ніўкі:
— Гаспадынька, запалі свечку, Выдзі на сустрэчку.
He пытаіць наша гаспадынька,
Ці жывыздаровы, ці крэпкі, вясёлы, Толькі пытаіць: ці многа ўвазілі, Ці многа ўлажылі?
Улажылі поле нязмернае, Увазілі вазы незлічоны.
Ці не пчолка?..
243
Ці не пчолка Ключыкі насіла,
Зазвінела звонка, Каморы адмыкала,
3 улля вылятая? Кубкі налівала,
To ж не пчолка — Кубкі налівала,
Наша гаспадынька Гасцей частавала.