Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Сцелецца да ўецца...
Сцелецца да ўецца Па лугах трава зялёная.
Цяпер цалуе да мілуе Мужык жонку маладую.
— Жонка мая маладая, Радасць мая дарагая.
Парадзіла мне сыночка (дочку) Як яснага сакалочка.
Хрэсьбінныя песні
Замаладу — на ўцеху, А на старасць — на перамену.
Замаладу — гадавацьмем,
А на старасць — пасылацьмем.
259
Калі сынок — залатая калыбелька, А калі дачка, дык луб’яначка.
Ды хто ў нас, ды хто ў нас...
Ды хто ў нас, ды хто ў нас 3 паўночы ходзіць?* Што жа вам Бог даў? Ці сына, ці сына,
Іванька да Іванька 3 паўночы ходзіць. Да ці дачушку? Калі сын, калі сын,
Іванька да Іванька Бабачкі просіць: To пісаці будзе. Калі дачка, калі дачка,
— Бабка мая, любка мая, Увойдзем ка мне. Вышываці будзе. Калі сын, калі сын,
Ой, ка мне, ой, ка мне, Малявана калыбелька,
Да к маёй жане. Калі дачка, калі дачка,
— Іванька, Іванька, Лубяная каробачка.
Ой, дымна, дымна ў садзе...
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным. У нашага Іванічкі
Да трое варот у дварэ.
У первыя вароцечкі Да сакол вылятаў. Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
У другія вароцечкі Іванічка выязджаў.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
А ў трэція вароцечкі Да чалядачка бяжыць.
* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Сямейнаабрадавая паэзія
260
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Вярнісь, вярнісь, дзяціначка, Ты назад.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
Твая жана табе сына Радзіла.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Я для сына ў двор не вярнуся, Сын у мяне хазяін у дварэ.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Вярнісь, вярнісь, дзяціначка, Ты назад.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
Твая жана табе дачку Радзіла.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Я для дачкі ў двор вярнуся, Дачка ў мяне госцейка ў дварэ. Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
А між сеначак, між каморачак...
А між сеначак, між каморачак, А між сеначак, між каморачак, Ой, там Гэлячка павай хадзіла, Ой, там Гэлячка павай хадзіла, Павай хадзіла, сына радзіла, Павай хадзіла, сына радзіла. — А Міколачка, а мой душачка, А Міколачка, а мой душачка, А бяжы, бяжы па бабулечку, А бяжы, бяжы па бабулечку.
Хрэсьбінныя песні
Наша бабулька ды не гордая, Ды не гордая, а здагадалася: I сама бяжыць, аж зямля дрыжыць, I сама бяжыць, аж зямля дрыжыць, I прасціначку у руках дзяржыць, I прасціначку у руках дзяржыць. «А прасці, Божа, а дзве душачкі, А прасці, Божа, а дзве душачкі: Адну душачку — парадзішачку, Адну душачку — парадзішачку, Другу душачку — нараджоную, Другу душачку — нараджоную, А дзве душачкі — мае ўнучачкі».
I старэнькая, і маленькая,
Мы старэнькую — шанаваць будзем, А маленькую — гадаваць будзем. Мы старэнькую — дзеля жаласці, А маленькую — дзеля радасці.
Мы старэнькую — у пярыначках, А маленькую — у пялёначках.
Раса пала на травіцу...
Раса пала на травіцу, Наша мама — парадніца, Наша мама — парадніца, Дзевяць сыноў парадзіла. Дзевяць сыноў парадзіла, А дзесятую дачушку. Яе браты калыхалі, Калышучы, прымаўлялі: «Люлі, люлі, сястрыца, Спі доўга, расці скора, Сваёй маме на пацеху, Чужым людзям на ўспамогу».
Як малодка дзіцятку радзіла...
Як малодка дзіцятку радзіла, Яна сваю свякроўку прасіла: «Свякроўкаматулька, палі ліхтары, Ідучы ў каморку, крэпка застучы, А майго міленькага разбудзі. Устань, устань, міленькі мой, Досыць табе ў каморцы спаць,
261
Сямейнаабрадавая паэзія
262
Пойдзем у сад вінаград ламаць Ды будзем гарэлачку гнаць, Нагнаўшы, радзіначку сабяром, А сабраўшы, хрэсьбінкі згуляем».
Каб я знала, ведала...
Каб я знала, ведала, А хто бабай будзець, Пасадзіла б я яе Ў агародзе на градзе За чырвоную розу. Палівала б я яе He вадою,— сытою. Калі б сыты не стала, Я б і мёду дастала. Каб я знала, ведала, А хто ў мяне кумам будзець, Пасадзіла б я яго Ў агародзе на градзе За сіньвасілёчак.
Палівала б я яго He вадою,— сытою. Калі б сыты не стала, Я б і мёду дастала. Каб я знала, ведала, А хто ў мяне кумою будзець, Пасадзіла б я яе Ў агародзе на градзе За пахучую мяту.
Палівала б я яе
He вадою,— сытою.
Калі б сыты не стала, Я б і мёду дастала.
Цераз гару сцежка ляжала...
Цераз гару сцежка ляжала, Цераз гару чорна ляжала. А хто ж тую сцежачку вытаптаў? А хто ж тую чорную вытаптаў? Вытаптаў Іванка ходзячы, Ды сваю бабульку просячы. Казловыя боты ён стаптаў, Замшовую шубачку ён сцёр, змяў, Бабровую шапачку ён знасіў, Пакуль сваю бабульку упрасіў.
He стук стучыць...
He стук стучыць ды па сенічках, He грук гручыць ды па новенькіх,—
Там Міхасічка ідзець, А ён бабу вядзець.
Хадзі, хадзі, ды бабусечка, Ратуй маю ды Ганусечку
3 вялікія мукі,
3 вялікія мукі.
Хрэсьбінныя песні
А й дам табе, ды бабусенька, А й дам табе, ды бялюсенька, 263
А квартоўку мукі, А квартоўку мукі.
А й дам табе, ды бабусенька, А й дам табе, ды бялюсенька, Квартоўку канапель, Квартоўку канапель.
Кладзі маё а дзіцятачка, Кладзі маё ды маленькае Ў новенькі калыбель, Ў новенькі калыбель.
Ой, учора, мае кумочкі...
Ой, учора, мае кумочкі, У нас радзінкі былі, А сягоння, мае кумочкі, Мы на хрэсьбінкі прыйшлі. He шкадуйце, мае кумочкі, Па рубельчыку даць, To мы будзем, мае кумочкі, Да аўторка гуляць. He шкадуйце, мае кумочкі, Па каровачцы даць, To мы будзем, мае кумочкі, Ўсю нядзельку гуляць.
He кукуй, зязюлечка, рана...
He кукуй, зязюлечка, рана, He кажы, што ночачка мала. Наша Маруська ўсю ночку не спала, Яна к сабе мілых гасцей чакала, Мілых гасцей і бабулечкі сваей. Столікі абрусамі засцілала, Кубачкі віном налівала, Яна сваіх кумочкаў паджыдала, Хоць мяне ды ў доме не будзе, Бабуля прыглашоная будзе, Мёдамвіном напаёная будзе, Падаркам надароная будзе.
Сямейнаабрадавая паэзія
264 Папрасілі мяне на хрысціначкі...
Папрасілі мяне на хрысціначкі, Да няма ж у мяне кашулечкі. Ой, пайду я да суседачкі Пазычаць кашуліначкі. Суседачка дурна назвала: — Як я прала, дык ты спала, Як я бяліла, дык ты ножкі мыла, А як насіць, дык ты прасіць.
А што па масту па калінаваму?..
А што па масту па калінаваму I стучыць, і гручыць, і пастуківаець? To Васілечка да Грыгоравіч, Ён спяшыць, ён бяжыць да па бабушку. — А ты, бабушка да Іванаўна!
Перабаб ты майго дзіцёначка да маленькага. А што па масту па калінаваму I стучыць, і звучыць, і пастуківаець? To Васілечка да Грыгоравіч, Ён спяшыць, ён бяжыць да па кумочка. — Ты, кумочак мой да Іванавіч!
Перанясі ты майго дзіцёначка да маленькага. А што па масту па калінаваму I стучыць, і гручыць, і пастуківаець?
To Васілечка да Грыгоравіч, Ён бяжыць, ён спяшыць да па кумушку. — А ты, кумушка да Захар’еўна, Перахрысці ты майго дзіцёначка да
маленькага.
Бабуля к унучцы сабіралася...
Бабуля к унучцы сабіралася, Цэлую нядзелю гатавалася: У панядзелак у млын ездзіла, У аўторак з млыну прывезла; А у сераду — муку сеяла, А у сераду — муку сеяла; А у чацвер — дзяжу учыняла, А у чацвер — дзяжу учыняла; А у пятніцу — дзяжу мясіла, А у пятніцу — дзяжу мясіла;
Хрэсьбінныя песні
А у суботу — ў печ садзіла, А у суботу — ў печ садзіла; А у нядзелю — з печы выняла, А у нядзелю — з печы выняла. Да ў нядзелю на хрэсьбінкі пайшла. «А ўнучачка, мая душачка, А унучачка, мая душачка, Паспытай жа майго піражка, Паспытай жа майго піражка.
А мой піражок — ды сыр з маслам». Як разрэзалі да бабулін пірог — А не сыр з маслам, а цялё з хвастом. «А унучачка, мая душачка: Пры лучыначцы дзяжу мясіла, А лучыначка ды пагасілася — I цялё з хвастом умясілася, I пастух з бічом, і свіння з лычом».
Парадзіха ў полазе ляжыць...
Парадзіха ў полазе ляжыць, А захацела яна віннага соку... — А пазавіце майго мілага з току: Ці не дастанець мне віннага соку? А ён пытаецца: «Каго, жана, радзіла? Калі сына, я мёду дабуду, Калі дачушку, я і так абайдуся, Калі сына, я і горад пастаўлю, Калі дачушку — з кажухамі адпраўлю».
265
А учора звячора...
А учора звячора Бабцы просьба была, А сягоння ранюсенька Яна сама прыйшла: «Не прыйшла ж я піці, есці, А з людзьмі пасядзець, Унучачка паглядзець».
А ўчора звячора Кумку просьба была, А сягоння ранюсенька Ён і сам прыйшоў:
«Не прыйшоў я піці, есці, А з людзьмі пасядзець, Хрышчэйніка паглядзець». А учора звячора Кумцы просьба была, А сягоння ранюсенька Яна сама прыйшла: «Не прыйшла я піці, есці, А з людзьмі пасядзець, Хрышчэйніка паглядзець».
Сямейн.аабрадавая паэзія
266
Добра, добра мне...
Добра, добра мне За сталом сядзець, Як у майго ўнука Парадак ідзець. Як мой унучак Парадак вядзець, Поўны чарачкі Усё наліваець, Мілых госцікаў Усё запрашаець: «Выпі, бабулька, Поўну чарачку. Глядзі, бабулька, Ля парадачку».
А бабулька, пахнючая мята...
А бабулька, пахнючая мята, А бабулька, пахнючая мята, Люблю цябе, што вельмі багата, Люблю цябе, што вельмі багата. А кумачка, чырвоная рожа, А кумачка, чырвоная рожа, Люблю цябе, што вельмі прыгожа, Люблю цябе, што вельмі прыгожа. А кумочак, сіні васілёчак, А кумочак, сіні васілёчак, Люблю цябе, што сеў у радочак, Люблю цябе, што сеў у радочак.
Бабулька ж мая міленькая...
Бабулька ж мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Дам табе, бабулечка, Тры пуды маку, Абы вырас ўнучак Без годнага браку.
Бабулька мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Дам табе, бабулечка, Тры пуды проса, Абы вырас ўнучак Вельмі харошы.
Бабулька мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Дам табе, бабулечка, Тры пуды вікі, Абы быў бы ўнучак Вельмі вялікі.
Бабулька мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Дам табе, бабулечка, Тры пуды канапель. Абы яго ўсе любілі Так вялікага, як цяпер.
Хрэсьбінныя песні
Наша бабачка а пірагі пякла...
Наша бабачка а пірагі пякла, А ў панядзелак муку сеяла, А ў аўторак вадзіцу грэла, А ў сераду дзяжу чыніла, А ў чацвер жа дзяжу кісліла, А ў пятніцу дзяжу мясіла, А ў суботу ў печ садзіла, А ў нядзелю умывалася, К унучачцы сабіралася.
267
Ці ведаеш, бабка?..
— Ці ведаеш, бабка, Ці ведаеш, любка, За што намётку бярэш?*
Ці хадзіла часта, Ці насіла смачна, А к унучцы сваёй?
— Адзін раз — із юшкай, Другі — з калатушкай, Трэці раз — з кісялём.
Каля месяца, каля яснага...
Каля месяца, каля яснага Усе дробныя зоркі.