• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Перад асноўным этапам вяселля, у які ўваходзіла вянчанне і шлюбавіны, звычайна ў суботу вечарам адбываліся спецыяльныя цырымоніі, якім надавалася важнае значэнне ў вясельнаабрадавым рытуале. У дзявочы вечар (інакш, зборная суботка, вяночкі, жаніхі) у многіх месцах Беларусі да нявесты прыязджаў жаніх з падарункамі, а дзяўчаты — сяброўкі нявесты — вілі вяночкі з руты для маладой (рута сімвалізавала маральную чысціню нявесты). Выпякаўся каравай. Каравайны абрад меў мясцовыя асаблівасці і суправаджаўся шматлікімі песнямі, у якіх перш за ўсё ўслаўляўся хлеб — аснова дабрабыту сям’і. Дэталёва, але гіпербалізавана паказвалася, з чаго выпякаўся каравай, як яго саджалі ў печ і да т. п. Пры гэтым каравай маляўніча паэтызаваўся, часцей за ўсё з дапамогай персаніфікацыі: «каравай рагоча, да печы хоча», «у печы іграе, заслонку адбівае», ён ходзіць, кліча каравайніц, размаўляе з імі, шукае дарогу да клеці і г. д. Так «ачалавечваюцца» і ін
    249
    Сямейна абрадавая паэзія
    250
    шыя прадметы ў вясельных песнях: «прыпечак рагоча, печ каравая хоча»; памяло хваліцца: «Ужэ ж мяне вяселле праняло, жаркія печы мятучы, частыя караваі пякучы». У песнях каравайнага абраду трапна выкарыстоўваюцца памяншальналаскальныя суфіксы, якія надаюць мілагучнасць твору, прымушаюць любавацца вобразам.
    3 дзесяткаў тысяч беларускіх вясельных песень адлюстраванню царкоўнага вянчання прысвячалася няшмат, a non у іх абмалёўваўся ў сагырычным плане. У некаторых песнях шлюбная паездка нявесты паказваецца як прымусовая акцыя чужынцаў, за якімі, як гаворыцца ў адной з іх, гоніцца брат нявесты з «грознай шабелькай». У песнях, якія спяваліся ў час вяртання зпад вянца, адлюстроўваўся псіхічны стан маладой, горыч яе пачуццяў перад невядомасцю лёсу.
    Глыбокай эмацыянальнай напоўненасцю і пачуццёвай узрушанасцю вылучаюцца ў вясельнай паэзіі сіроцкія песні. У іх нявестасірата жаласна просіць маці або бацьку ўстаць з магілы, прыйсці на вяселле і благаславіць яе шлюб. Яна звяртаецца да магутных стыхій прыроды, каб яны дапамаглі ёй вызваліць з магільнага палону маці. Сіроцкія песні часцей за ўсё спявала не сама нявеста, а яе дружкі. Галоўным лірычным героем часам выступала маці, якая прасіла Бога адпусціць яе на вяселле дачкі. Розныя мастацкія сродкі, сярод іх частыя памяншальналаскальныя суфіксы, узмацнялі спагаду да сіраты, выклікалі глыбокае спачуванне.
    У час застольнай вясельнай бяседы выконвалася шмат лірычных песень, у якіх абмалёўваліся вобразы жаніха і нявесты, паказваліся ўзаемаадносіны маладых, іх пачуцці, стаўленне да бацькоў. Песні стваралі ідэальныя вобразы маладых, паказвалі іх незвычайную прыгажосць з дапамогай маляўнічых параўнанняў, сімвалічных вобразаў сонца, зорак, месяца.
    На вяселлі спявалася нямала сумных, тужлівых песень, але пераважалі вясёлыя, жартоўныя. Гумарам розных адценняў, здзеклівай насмешкай, вясёлымі жартамі прасякнуты песні пра сватоў, дружкоў, прыданак і нават пра жаніх; і нявесту. У камічным плане малюецца, напрыклад, сват: ён вельмі «харош» — у яго буслаў нос, крывы бок, лысая галава, «добра на ёй боб малаціць, ды нікуды ж ён не паляціць», казліная рыжая барада, «па яблыку вочы, з гарбуз нос, па калені жывот, ледзьве ў хату ўнёс», ён «скача на вяселлі, як белка», «плавае па хаце, як таран, лупае вачыма, як баран». У абмалёўцы партрэта свата (і іншых удзельнікаў вяселля) шмат абразлівых эпітэтаў. Камічная экспрэсіўнасць яго вобраза павышаецца часам метанімічным адушаўленнем прадметаў адзення: шапка сабачая — брэша, шуба цялячая — мычыць, пояс вужачы — шыпіць і г. д. Гратэск выкарыстоўваецца і ў абмалёўцы вобраза свахі, паднявесніцы«душкі», якая «сядзіць, як кадушка»...
    Сатырычнагумарыстычныя песні звычайна ўспрымаліся без крыўды, бо ў іх не было зласлівасці. Гумар вясельнай паэзіі ў сваёй аснове мяккі, добразычлівы, праз яго вельмі тонка раскрываецца «вясельная гульня».
    Беларускія вясельныя песні характарызуюцца разнастайнасцю паэтыкі. Апрача адзначаных мастацкіх сродкаў, у іх шырока выкарыстоўваюцца перыфраз, метафара, сімволіка, паралелізм і інш.
    Шлюбныя абрады і вясельная паэзія беларусаў маюць шмат агульнага з рускімі і ўкраінскімі абрадамі і паэзіяй, што сведчыць аб блізкасці поглядаў, эстэтычных запатрабаванняў і цесных культурных узаемасувязях усходнеславянскіх народаў. Многія лепшыя традыцыйныя абрады, звычаі і творы выкарыстоўваюцца і ў сучаснай вясельнай абраднасці нашага народа.
    Значнае месца ў сямейнаабрадавай паэзіі займалі хаўтурныя галашэнні — імправізаваныя творы, у якіх шырока выкарыстоўваліся традыцыйныя мастацкія прыёмы для аплаквання памёршых. Пахавальныя галашэнні вядомы з глыбокай старажытнасці. Яны грунтуюцца на кульце продкаў, веры ў бессмяротнасць душы, на ўяўленнях аб тым, што чалавек і пасля смерці можа дапамагаць або шкодзіць жывым. Галашэннямі суправаджалася пахаванне
    Сямейнаабрадавая паэзія
    нябожчыка, памінанне, якое адбывалася ад двух да пяці разоў у год. Асаблівую цікавасць уяўляюць нешматлікія галашэнні, у якіх адлюстраваны жыццё і быт беларускіх прыгонных сялян.
    Хаўтурныя галашэнні і пэўныя абрадавыя дзеянні адлюстроўвалі бязмернае гора ў сувязі са смерцю блізкіх або родных людзей. У галашэнні жонкі па мужу гучаў папрок Богу, які разлучыў іх. Горка наракала жонка і на мужа за тое, што ён пакінуў яе адну з дробнымі дзеткамі. Пры гэтым размова з памёршым вядзецца, як з жывым. Звароты да нябожчыка эмацыянальна насычаныя, багатыя традыцыйнай сімволікай. 3 галашэннямі выносяць труну з нябожчыкам, галосяць і ў той час, калі вязуць яе да царквы і на могілкі, і тады, калі развітваюцца перад тым, як апусціць труну ў магілу.
    Вялікі душэўны боль адчуваецца ў галашэннях маці па дзіцяці. «Яблычка маё недаспелае, ягадка мая недазрэлая», «а мой ты сыночак, мой яварочак», «сыночак міленькі, дубочак зялёненькі», «дачушка мая, зязюлечка мая», «мая пралесачка», «мая галубачка, мая ластачка залётная, лябёдачка мая беленькая» — з такімі пранізлівымі пяшчотнажурботнымі словамі звяртаецца яна да дзіцяці.
    У галашэннях выкарыстоўваецца багаты арсенал разнастайных мастацкіх сродкаў народнай паэтыкі: метафары, параўнанні, эпітэты, іншасказанні, псіхалагічныя паралелізмы. Усе гэтыя сродкі ўзмацняюць эмацыянальнае ўздзеянне галашэнняў. Усе галашэнні цесна звязаны з традыцыямі вуснай народнай паэзіі, таму і пераходзяць з аднаго твора ў другі адны і тыя ж вобразы, прыёмы, устойлівыя славесныя формулы. Паводле традыцый пахаванне нябожчыка называецца дарожкай дальняй або адлётам, труна — хатачкай новай. Памёршага просяць прыйсці ў госці, прыляцець хоць птушкай і г. д.
    Хаўтурныя галашэнні перадаваліся з пакаленйя ў пакаленне і выконваліся сваякамі памёршага, якія ў сваіх імправізацыях шырока выкарыстоўвалі традыцыйнае. Сучасныя галашэнні адрозніваюцца ад традыцыйных сваім зместам. Глыбокі смутак з прычыны смерці роднага або блізкага чалавека спалучаецца з адлюстраваннем цвёрдай веры ў заўтрашні дзень жывых, у іх шчаслівае будучае. Традыцыйныя прыёмы і сродкі дапамагаюць і тут ярчэй перадаць эмацыянальны стан засмучаных горам людзей, але не пакідаюць месца для веры ў замагільнае жыццё, у існаванне звышнатуральных сіл.
    Менш распаўсюджаны былі ў беларускім фальклоры рэкруцкія галашэнні, у якіх аплакваліся навабранцы царскай арміі, расстанне з імі на 20—25 гадоў.
    Такім чынам, сямейнаабрадавая паэзія была цесна звязана з жыццём селяніна, яго паўсядзённымі клопатамі; яна адлюстравала сацыяльнаэканамічныя, бытавыя і культурныя ўмовы жыцця працоўных у розныя гістарычныя эпохі.
    Важна падкрэсліць, што функцыянальнасць сямейнаабрадавых песень паступова змянялася: першапачатковая цесная сувязь з абрадамі паступова страчвалася, магічная функцыя, якая раней была дамінантнай і спалучалася з мастацкаэстэтьгчнай, з цягам часу стала другараднай. Страціўшы сувязь з абрадамі, многія абрадавыя песні амаль не адрозніваліся ад пазаабрадавых ні сваёй функцыянальнасцю, ні паэтыкай. Размежаванне іх магчыма галоўным чынам праз выяўленне ранейшых сувязей з абрадамі і грунтоўны аналіз зместу твораў. У час сямейных урачыстасцей спявалася шмат песень, якія ніякай канкрэтнай сувязі з імі не мелі.
    251
    ЛІТАРАТУРA
    Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населенмя СевероЗападного края: В 3 т. Спб., 1890. Т. 1. Ч. 2; 1902. Т. 3.
    Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Кнев, 1886. Вып. 12. С. 338—367; Внльна, 1910. Вып. 7. С. 35—39; Внльна, 1912. Вып. 8. С. 323—550.
    С.ямейна абрадавая паэзія
    252
    Шырма Р. Беларускія народныя песні. Мн., 1960. Т. 2. С. 252—274; Мн., 1976. Т. 4.
    Анталогія беларускай народнай песні / Уклад. і каментарыі Г. I. Цітовіча. Мн., 1968.
    Радзінная паэзія / Уклад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ. арт. і камент. М. Я. Грынблата. Падбор нот, характарыстыка напеваў і камент. В. I. Ялатава. Мн„ 1971.
    Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры / Склад. В. А. Захарава. Мн„ 1973.
    Песні народных свят і абрадаў / Уклад. і рэд. Н. С. Гілевіча. Мн., 1974.
    Лірыка беларускага вяселля / Уклад. і рэд. Н. С. Гілевіча. Мн., 1979.
    Вяселле: Абрад / Склад. К. I. Цвірка. Мн., 1978.
    Вяселле. Песні: У 6 кн. / Склад. Л. А. Малаш. Мн., 1980—1985.
    Гілевіч Н. С. Наша родная песня. Мн., 1968.
    Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць / Пад рэд. П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава, М. Я. Грынблата. Мн., 1967. С. 77—90.
    Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн., 1988. С. 173—214
    ХРЫСЦІННЫ АБРАД
    ...У адзін дзень, каля другой гадзіны, увайшла да мяне незнаёмая бабулясялянка і сказала:
    — Дзень добры паненцы!
    — Здарова, галубка, што добрае скажаш?
    — Усе добрае, панначка. Будзь ласкава, не пагардуй перахрысціць майго ўнучка.
    — Добра, бабка; ад Хрыста ніхто не адмаўляецца, да вось бяда, бабка,— абраднасцей вашых не ведаю.
    — Калі не пагардуеш, то навучым.
    — Што ж, бабка, трэба для гэтага, раскажы?
    — А от, панначка, вазьмі булачку хлеба, драбок солі і палатна на рукава да трохі асьмакоў (гэта значыць крыху грошай).
    — Колькі ж, бабка, грошай трэба?
    — А як твая спрамога, вазьмі з грывяньку — пацалаваць куму, да шастака (3 капейкі) бабе на кашу. Да калі хочаш усе нашы мужыцкія парадкі рабіць, то скажы зварыць горшчык кашы. Да толькі, панначка, будзь ласкава не абаўляйся.