• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    А ў нядзелечку з параненечку...
    А ў нядзелечку з параненечку* На небе развіднела.
    Кумочак ходзіць, дзіцяцю носіць,
    А ў Бога долі просіць:
    — А дай жа, Божа, гэтай дзіцяці
    Усякую долю ўзяці:
    I хлебавую і салявую, Трэцюю — здаравейкавую!
    А у нашай Кацярынушкі...
    А у нашай Кацярынушкі To хрэсьбіны, то радзінушкі. Ой, на печы каравай месяць, Сярод хаты калыбель весяць. Жана мужу не прызналася: Само дзіця завязалася.
    Яна яму на злосць, на злосць Накрухмаліла фартух, як тросць.
    I ўсё кажа: «Буду дочкі вясці, Каб цябе ды з гаспадаркі звясці».
    Прасілі хоху у хрысцінушкі...
    Прасілі хоху у хрысцінушкі, Хоху, хоху, у хрысцінушкі.
    He мела хоха хвартушыначкі, Хоха, хоха, хвартушыначкі.
    А пайшла хоха да суседачкі, Хоха, хоха, да суседачкі,
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Хрэсьбінныя песні
    А папрасіці хвартушыначкі, Хоха, хоха, хвартушыначкі.
    «А як я прала — ты вандравала. Хоха, хоха, ты вандравала.
    А як я ткала — ты позна спала, Хоха, хоха, ты позна спала.
    Як я бяліла — ты ножкі мыла, Хоха, хоха, ты ножкі мыла.
    Як я пашыла — ты папрасіла, Хоха, хоха, ты папрасіла».
    А пайшла хоха на лужыначку, Хоха, хоха, на лужыначку.
    Вырвала хоха лапушыначку, Хоха, хоха, лапушыначку.
    Пашыла хоха хвартушыначку, Хоха, хоха, хвартушыначку,
    I пайшла хоха у хрысцінушкі, Хоха, хоха, у хрысцінушкі.
    I ўзялі хоху ў шалёны танец, Хоху, хоху, ў шалёны танец.
    Стала хвартушыначка разлазіціся, Хоха, хоха, разлазіціся.
    Пачалі ўсе госцікі разбягаціся, Хоха, хоха, разбягаціся.
    Толькі адзін гаспадар прызастаўся, Хоха, хоха, прызастаўся,
    Ды і той за ступу схаваўся, Хоха, хоха, схаваўся.
    277
    А было у бабкі...
    А было у бабкі, А было ў любкі Ды дванаццаць бычкоў, Ды дванаццаць бычкоў. Прыехала к бабцы, Прыехала к любцы Ды дванаццаць купцоў, Ды дванаццаць купцоў: — Прадай жа нам, бабка, Прадай жа нам, любка, Ды дванаццаць бычкоў, Ды дванаццаць бычкоў. — А ў мяне ёсць рабы, Возіць мяне ў бабы.
    Я ж таго не прадам, Нізавошта не аддам. А ў мяне ёсць гнеды, Возіць ззаду дзеда. Я й таго не прадам, Нізавошта не аддам. А ў мяне ёсць лысы, Возіць за мной місы. I таго не прадам, Нізавошта не аддам. Г ёсць пераплесы, Возіць перапечы.
    I таго не прадам, Нізавошта не аддам.
    Сямейна абрадавая паэзія
    278
    Ёсць бычок падласы, Возіць мне каўбасы. I таго не прадам, Нізавошта не аддам. Ёсць і ганаровы, Возіць дамоў дровы. I таго не прадам, Нізавошта не аддам. Ёсць яшчэ і рыжы, Да работы хіжы. Я й таго не прадам, Нізавошта не аддам. Ёсць у мяне й чорны, Ён мне круціць жорны. Я й таго не прадам, Нізавошта не аддам. Ёсць у мяне буры,
    Ён пасець мне куры. Я й таго не прадам, Нізавошта не аддам. Ёсць у мяне шэры, Піша мне паперы. Я й таго не прадам, Нізавошта не аддам. Ёсць у мяне крутарог, Вядзе п’яных за парог. Я й таго не прадам, Нізавошта не аддам. Ёсць у мяне белы На ўсякія дзелы.
    Я й таго не прадам, Нізавошта не аддам. I ўсіх іх не прадам, Нізавошта не аддам.
    У нашага Іванькі...
    У нашага Іванькі Вінаград на дварэ, Пасадзіў ён ды сваю бабульку Да й на самым куце.
    Ой, частуе, ганаруе
    He людзей,— сам для сябе: — Запражыце, запражыце Да дванаццаць валоў, Завязіце, завязіце Да й бабулю дамоў.
    Наша бабулькагалубулька Да й не пышная была, Узяла падарак Да й дадому павязла.
    У нашага Іванькі Вінаград на дварэ, Пасадзіў ён свайго кума Да й на самым куце. Ой, частуе, ганаруе
    He людзей,— сам для сябе: — Запражыце, запражыце
    Каня варанога, Завязіце, завязіце, Кума маладога.
    Наш кумочакгалубочак He пышны быў, Узяў падарак
    Да й дадому пайшоў.
    У нашага Іванькі Вінаград на дварэ, Пасадзіў ён сваю куму Да й на самым куце. Ой, частуе, ганаруе He людзям,— сам для сябе: — Запражыце, запражыце Лянівую кабылу, Завязіце, завязіце Куму маладую.
    Кумакумачка He пышная была, Узяла падарак Да й дадому пайшла.
    Хрэсьбінн.ыя песпі	
    Стаіць шацёр над вадою...	279
    Стаіць шацёр над вадою, Веццейкі да долу, Веццейкі да долу.
    А ты ж сабе, мая кумачка, Едзь сабе дадому, Едзь сабе дадому.
    Ды я ж цябе, мая кумачка, Люблю і кахаю, Люблю і кахаю.
    Ды я ж цябе, мая кумачка, Я ж цябе не трымаю, Я ж цябе не трымаю.
    — Ай, кумачка, ты галубачка, Як я цябе люблю, Як я цябе люблю.
    Я ж ад цябе, мая кумачка, Гасцінчыка хачу, Гасцінчыка хачу.
    А ты ж мяне, мая кумачка, Навек не накорміш, Навек не накорміш, А для сябе, мая кумачка, Вялікую славу зробіш, Вялікую славу зробіш.
    Ішоў кум па сялу...
    Ішоў кум па сялу, Кума па гародзе, Нясе кум чапялу, Кума скавароду. Кум дроў насячэ, Кума бліноў напячэ, Кум бліноў не хоча, Каля кумы рагоча.
    Кума кума любіла...
    Кума кума любіла: К сабе ў госці зазвала: — Ты кума, ты душа, Саўсім, кума, хараша.
    Сямейнаабрадавая паэзія
    280
    Кум к куме ў сені, Кума к куму ў крупені. — Ты кума, ты душа, Саўсім, кума, хараша.
    Кум к куме ў хату, Кума куму букату. — Ты кума, ты душа, Саўсім, кума, хараша.
    Кум к куме на парог, Кума куму пірог: — Чым цябе, кум, частаваць? Ці віном зеляном, Ці салодкім мядом?
    На гарэ ліпка нахілілася...
    На гарэ ліпка нахілілася, А кума з кумам пасварылася. А за што яны пасварыліся? Ці за трэсачкі за цісовыя, Ці за дзетачак за хрышчоных? He за трэсачкі за цісовыя, А за дзетачак за хрышчоных. Кума кума перапрашавала: — Хадзі, кумок, кісялёк есці, Кісялёк есці із сыціцаю, Кісялёк есці із сыціцаю, Са мной, добрай маладзіцаю.
    Я ў хрэсьбінкі паманілася...
    Я ў хрэсьбінкі паманілася, Цэлы тыдзень сабіралася: У панядзелак — у печы паліла, У аўторак — пшаніцу сушыла. У сераду — таўкла і малола, А ў чацвер — у печы паліла, У печы паліла, вадзіцу грэла, А ў пятнічку — пірог учыняла, А ў суботку — чуць на зорачку — мясіла, А лучынка пагасілася — Цяля з хвастом умясілася,
    Хрэсьбінныя песні
    I парсюк з лычом, I пастух з бічом. Як сталі пірог мой кроіць, Дык цяля мычыць, А парсюк квічыць, А пастух крычыць.
    Пасаджу я квасоліну...
    281
    Пасаджу я квасоліну, Сама йду дадому, А мой мілы чарнабрывы П’е ў карчме з кумою.
    — Ой, нядобра, няхораша, Мой міленькі, робіш, Як дзень, як ноч п’янюсенькі Із кумою ходзіш.
    Годзе, мілы чарнабрывы,
    Із кумою піці, Ой, хадзема дадоманьку Вячэру варыці.
    — Мая міла чарнабрыва, Яшчэ вазьму кварту, Кума мая харошая,— Яшчэ болей варта.
    Пад вішнямі, чарэшнямі Палягалі спаці;
    — Мая міла чарнабрыва, He дай людзям знаці.
    Я, малада, як ягада, Тады не ўтрывала I, выйшаўшы на вуліцу, Усім людзям сказала.
    Там за садам, за гародам, Ішчэ за пералазам Іскавалі куму з кумам, Ды абое разам.
    — За што ж цябе, мой міленькі, Разам іскавалі?
    — To за тое, мая міла, Што з кумою спалі.
    У полі гаёк расшугаўся...
    У полі гаёк расшугаўся, Іванька з жонкай разгукаўся: — Ой, жана мая дарагая, Дзе ўсю ты красу сваю дзела? Ці з малайцамі прагуляла? Ці з дзевачкамі прапяяла? Ці з жоначкамі прасядзела?
    — Ой, муж ты мой, муж маладзенькі, Калі сам не знаеш, не ведаеш, To ў добрых людзей папытайся: Як табе сыночка радзіла — Усю сваю красу я згубіла.
    Сямейна абрадавая паэзія
    282
    Ой, два дубы, ой, два дубы...
    Ой, два дубы, ой, два дубы Ды зялёныя стаяць.
    А два браты, а два браты Ды на хрэсьбінках сядзяць. П’юць, гавораць, п’юць, гавораць Аб жаніцьбачку сваю: — He ўдалася, не ўдалася, Брат, жаніцьбачка мая.
    А ўдалася, а ўдалася Мая п’яніцажана.
    А пойдзем, брат, а пойдзем, брат, Мы да добрых кавалёў, А скуём, брат, а скуём, брат, Ваструсенькі тапары.
    А пойдзем, брат, а пойдзем, брат, Мы у цёмныя бары.
    А ссячом мы, а звалім мы Ды горкую асіну.
    А скуём мы, а зробім мы Маляваненькі чаўнок.
    А ўложым мы, а ўложым мы Маю п’яную жану.
    А пусцім мы, а пусцім мы Да на быструю раку. Самі глянем, самі глянем Мы пад ясную гару: Ці высока, ці высока Ясна зорачка ўзышла, Ці далёка, ці далёка Мая жана адплыла.
    А скаціся, а зваліся, Ясна зорачка, далоў. А вярніся, а вярніся, Мая жоначка, дамоў. — He скачуся, не звалюся, Ясна зорачка, далоў.
    He вярнуся, не вярнуся, Бо я п’яніца, дамоў.
    А на моры селязенька ды падпырхіваець...
    А на моры селязенька ды падпырхіваець, А ён сваю шэру вутачку паісківаець:
    Хрэсьбінныя песні
    «Дзе дзелася, падзелася шэра вутачка мая? Калі ж яна у гняздзечку, не спужайце яе, Калі ж яна на жырочку, не страляйце яе». Ходзіць па сенцах Іваначка, паглядываець, А ён сваю мілу жоначку паісківаець:
    «Дзе дзелася, падзелася міла жоначка мая? Калі ж яна ў белай ложы, не будзіце яе, Калі ж яна у каморы, дык паклічце яе».
    Чарачка медавая...
    Чарачка медавая Па сталу пахадзіла, Бабачку напаіла.
    — Пі, бабка, не співайся, На пахмеллейка спадзявайся.
    Чарачка медавая Па сталу пахадзіла, Кумачку напаіла. — Пі, кумка, не співайся, На пахмеллейка спадзявайся.
    Чарачка медавая Па сталу пахадзіла, Кумочка напаіла. — Пі, кумок, не співайся, На пахмеллейка спадзявайся.
    Ой запала, ой запала...
    283
    Ой, запала, ой запала Да дарожка сняжком.*	Запражыце, запражыце Каня варанога,
    Ой, не зойдзе, ой, не зойдзе Да бабулька пяшком.	Завязіце, завязіце Кума маладога.
    — Запражыце, запражыце Да дванаццаць сабак,	Запражыце, запражыце Кабылу сівую,
    Завязіце, завязіце Да бабульку ў кабак.	Завязіце, завязіце Куму маладую.
    * Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
    Сямейна абрадавая паэзія
    284
    Час дадому, час...
    Час дадому, час, Час да ўжо даўно. Будзе мяне мілы біці, Няма каму бараніці, Час дадому, час. Я дадому йду, Як пчолка гуду, Да й за мною, маладою, Едуць хлопцы чарадою, Барабаны б’юць.
    — Да й міленькі мой, Адчыні мне двор. Ідзе твая міленькая, Яна трошкі п’яненькая, Да ці рад ты ёй?
    — Як я ёй не рад, Калі з яе лад. Парадзіла мне сыночка, Пасадзіла, як дубочка — Будзе ў хаце лад.
    Хрэсьбінныя прыгаворкі
    Як бабка ставіць перад кумамі гаршчок з кашай і бутэльку салодкай гарэлкі, што падаў ёй бацька нованароджанага:
    — Мой унучак,— ваш хрэснік,— кашку прыслаў, а бацька ягоны вінца здагадаў. Прашу адведаць, бабку пацешыць, унучка паславіць, маць з бацькай паздравіць.
    3 гэтай жа прамовай бабка звяртаецца і да іншых гасцей.
    Кум ад сябе і ад кумы адказвае:
    — Наш хрэснік — прыветнік, не ўстаў ўзрасці,— вялеў кашу нясці, гасцей частаваць, дабра нажываць. Дай, Божа, здароўя яму, быць вумнаму, разумнаму, шчасліваму, багатаму, радзіцелям пацехай ва младасці, карміцелем іх старасці, а нам — гуляць на радасці. • Маць з бацькаю паздраўляем, прыбыткаў большых жалаем. Бабу за ўнука і ўгашчэнне прывячаем.