Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Кашу з ячменем кум разбіваець, потым адкупляець.
Кум: Я разбіваю, я адкупляю.
Бабка: Плоцім за кашу, не за вашу,— за нашу.
Бабка, кладучы на талерку тры грошы:
— Бог да нас чужаземца прыслаў і ад вас, дзядзькі і цёткі, успамогу ўзяць заказаў. Прашу чым яго падарыць, каб было за што мыла купіць, і прашу нікому не адмаўляць, бо будзе чужаземец смаракаваць, бо ён з далёкіх строн прыбыў і вас усех накорміць і напоіць. Дайце, а не адмаўляйце. Гэты госць не прыбыў, каб век тут быць.
Бабка, атрымаўшы падарунак ад парадзіхі:
Вясельная паэзія
— Дзякуй, унучка і ўнучак, за падарак і піражок. Каб мой унучак, а ваш сынок, вялікі рос і вяселлем трос.
Бабка на «муравінках», абвязаўшыся падараванай халсцінай:
— Каб мой унук вялікі рос, шчасліў быў! Каб на яго долю паслаў Бог усяго ўволю!
Кум, б’ючы кашу (гаршчок):
— Гадуй, Божа, малое, да каб на той год другое.
285
ВЯСЕЛЬНАЯ ПАЭЗІЯ
Шлюбныя звычаі на Беларусі ў XVI стагоддзі
Запісаў Ян Л а с і ц к і
Шлюб бяруць так. Юнак, якому спадабалася якаянебудзь дзяўчына, пасылае трохчатырох сваякоў да яе бацькоў, якіх яны пераконваюць аддаць дачку. Бацькі ж, каб яшчэ больш падахвоціць жаніха, гавораць, што нічога з гэтага не атрымаецца, выдумляюць сватам якуюнебудзь сур’ёзную прычыну.
Жаніх, пацярпеўшы такую няўдачу, робіць цяпер інакш. Ён вырашае завалодаць дзяўчынаю сілай і падбірае для гэтага зручны момант.
I вось, калі дзяўчына выходзіць выпадкова з бацькоўскага дому, памагатыя жаніха, якія хаваліся ў засадзе, ловяць яе, чаго яна ніяк не чакае і таму не асцерагаецца, і перадаюць, як паляўнічыя здабычу, жаніху.
Пасля таго, як ён пазбавіць яе дзявоцкасці, ужо другія пасланцы жаніха дастаўляюць яе да бацькоў. Пасланцы часткова прызнаюць віну, але адначасова апраўдваюць учынак жаніха моцным каханнем.
Калі бацькі даюць, нарэшце, згоду, прызначаецца дзень вяселля. Але жаніху з нявестай нельга жыць разам, пакуль не адбылася публічная ўрачыстасць.
I вось каля адзінаццаці гадзін вечара пад гукі музыкі, пры святле паходняў жаніха і нявесту вядуць да храма. Да іх прыбыцця прывозяць сюды некалькі бочачак, поўных сікеры, мядовага віна і піва. Танцуючы, забаўляючыся, са смехам і крыкам госці абодвух полаў праводзяць добрую частку цёмнай ночы. А тым часам некаторыя ідуць па фламіна. Часцей за ўсё ходзяць да яго па некалькі разоў, але кожны раз дарэмна. Гэта таму, што бедалагапопік п’яны і не можа
Сямейнаабрадавая паэзія
286
прачнуцца. А народ між тым водзіць карагоды. Нарэшце, не выцерпеўшы, сваякі жаніха ўрываюцца ў дом п’янага духоўніка, хапаюць яго і нясуць у храм, каб ён выканаў там неабходныя абрады. Ён жа, прыступаючы да сваіх прывычных абавязкаў, не можа стаяць на нагах і часта падае пасярод храма. Гэта выклікае такі бессаромны рогат, такое варварства, якое, я думаю, не параўнаеш нават з блазенствам язычнікаў пры выкананні імі таінства Венеры. Да гулякі падбягаюць і падтрымліваюць яго, каб не паваліўся. Толькі пасля гэтага ён загадвае прынесці яму абрадавы хлеб.
Затым ён разгортвае кнігу і стэнтарскім голасам пяе якісьці Давыдаў гімн. Пасля гэтага хапае за чупрыну жаніха і звяртаецца да яго:
— Скажы мне, жаніх, брат, друг, ці можаш ты быць мужам гэтай маладой? Будзеш ці не біць яе калінебудзь палкай? Пакінеш яе ці не, калі яна будзе хворая, караслівая, пакалечаная?
Жаніх клянецца тут усімі святымі выконваць як трэба абавязкі добрага мужа. Далей духоўнік звяртаецца да нявесты і гэтак сама пытаецца ў яе, ці зможа яна жыць з мужам (дзяўчаты ж выходзяць тут замуж ва ўзросце дзесяціадзінаццаці год), ці будзе яна клапаціцца пра сям’ю, ці захоча яна быць, пры выпадку, верным спадарожнікам сляпому, кульгаваму, пакалечанаму мужу.
Яна дае станоўчы адказ.
Тады фламін надзяе на галовы жаніха і нявесты вянкі з галінак дрэў. Па акружнасці гэтых карон парусінску напісаны словы: расціце і размнажайцеся.
Калі ён гэта робіць, усе запальваюць васковыя свечкі. Духоўніку падаецца чаша пеністага мёду, ён выпівае яго адным глытком за здароўе маладажонаў, яны таксама п’юць з такой жа хуткасцю і зноў падаюць чашу фламіну. Скінуўшы з галоў жаніха і нявесты вянкі і растаптаўшы іх нагамі, зноў наладжваюць карагоды. Тут ужо завадатарам выступае фламін, а ўсе доўгай чарадою ходзяць за ім.
Жанчыны рассыпаюць па храме зерне лубіну і лёну, прыгаворваючы:
— Хай жа багі нашы зробяць так, каб маладажоны ніколі не мелі нястачы.
Нарэшце, увесь гам канчаецца. Духоўніка адводзяць дадому. Госці праводзяць мужа і жонку.
У час гэт&й весялосці многа п’юць.
Вытанчанай музыкі яны не ведаюць. На вяселлях і іншых святочных урачыстасцях яны часцей за ўсё скачуць пад рукаплясканні.
Вясельная паэзія
Абрады вясковага люду знад Бярэзіны Запіс Э. Н. 287
3 а п о і н ы
Найважнейшымі асобамі ў вясельнай урачыстасці з’яўляюцца сваты: яны рэкамендуюць бацькам нявесты маладога, дамаўляюцца, калі і як гуляць вяселле, вызначаюць з імі (зыходзячы з іх заможнасці) велічыню пасагу, мяркуюць аб уладкаванні будучай сям’і. Звычайна маладая ідзе ў дом бацькоў нарачонага. Часам маладога прымаюць у дом яго жонкі. Гэта бывае тады, калі тут вялікая гаспадарка, бацькі ўжо старыя, а поле і жывёла патрабуюць клапатлівага догляду і працавітага работніка. Малады, якога прымаюць у дом жончыных бацькоў, на іх гаспадарку, завецца прымак.
Старшы сват — звычайна чалавек у гадах, красамоўны, вясёлы, усімі паважаны,— дамовіўшыся папярэдне з абодвума бакамі, у прызначаны час прыходзіць з гарэлкаю ў дом нявесты і вітае прысутных... Гаспадары, адказаўшы «На векі вякоў», саджаюць яго за стол. Тым часам нявеста адпраўляецца збіраць сябровак, а хтонебудзь іншы з хаты ідзе запрашаць на запоіны яе хросных бацькоў, а таксама сваякоў. Калі ўсе збяруцца, дзяўчаты ўводзяць нявесту з наступнаю песняй (імя свата, напрыклад, Васіль):
Ото ж табе, Васілька,
Увядзёнка Агатка.
Калі яе любіш — дай пірог,
Калі не любіш, то вон за парог. He хваліся, што ў нас быў, Што нашай Агаткі не злюбіў.
Сват вітаецца з маладой за руку, дае ёй пірог, сыр, смажанае мяса, лье ў міску гарэлку, кладзе туды трохі грошай. Пасля гэтага дзяўчаты моўчкі ідуць у істопку*, дзе частуюцца і спяваюць для маладой песні, дружына ж садзіцца з гаспадарамі вячэраць.
Прыехалі заручнікі, Чаму яны без дудачкі? Агатка не ўдовачка, Захочаць пагуляць, Таткаў двор раўнаваць Ножкамі, астрожкамі,
* Істопка — чыстая хата па другі бок дома; называлася часам святліцай, бо была святлейшай за курную і задымленую.
Сяліейнаабрадавая паэзія
288
Чорнымі чабатамі 3 маладымі сватамі.
Каб я ведала блізкія заручынкі, Паслала б я свайго татачку ў лог па каліну. Татачка ідзець, Калінкі не нясець, Ветры не веюць, Слонца не грэець, Калінка не спеець.
Што мая за доля!
Мавіла бочачка, У піўніцы стоячы: — Калі мяне не вып’еце, Сама выкачуся, Па дварэ разліюся Крыніцай сцюдзёнай вадзіцы.
Мавіла Агатка ў таткі седзячы: — Калі мяне не выдасі, Так я сама пайду, Па дварэ памаленьку іду, За варота угрунь пабягу.
Зыбнула мора, зыбнула, Там наша Агатка ўтанула! Прышоў к ёй татка: — Падай ручку, Агатка. — He падам я ручкі: Хоць я ў моры ўтану, Няхай нікаму не застануся, Застануся адному Яначку мілому.
Камора звінела, Гдзе Агатка сядзела: Сядзела ў каморы, Тонкія абрусы ткала, Мыслямі ўзоры Дзіўныя паклала.
Прыехаў сужаненькі сам дзесят, Папушчаў конікі ў вішнёвы сад. He ржыце, конікі, не ржыце, Яначка напасець на жыце, Ядраным аўсом абсыпець, Чырвоным сукном абшыець.
На гэтым заканчваецца першая, уступная частка вяселля, пасля якой наступае другая — так званыя змовіны. Перад імі сват з квартай гарэлкі яшчэ раз прыходзіць да бацькоў нявесты, каб дамовіцца, колькі патрэбна браць гарэлкі і пірагоў на змовіны.
Вясельная паэзія
3 м о в і н ы
289
Пячэнне каравая, дружына, якая павінна складаць вясельны поезд маладога і маладой, запрашэнне сяброў і сваякоў, іх прыём і частаванне — словам, усё, што датычыцца вяселля, з’яўляецца на змовінах прадметам абмеркавання паміж сватам і бацькамі маладой. Сват прыязджае ў час, калі ў доме маладой рыхтуецца каравай, прывозіць гарэлку, кладзе на стол жытні пірог для хросных бацькоў і бабкі, якая прысутнічала пры нараджэнні маладой. Калі бабкі няма ў жывых, яе замяняе дачка ці хтонебудзь іншы з яе хаты. Дзяўчаты тым часам уводзяць маладую ў хату з тымі ж абрадамі і песнямі, што і на запоінах. Сват дае ёй пірог з макам і мёдам усярэдзіне, сыр, смажанае мяса, налівае ў міску гарэлку, і маладая з дзяўчатамі выходзіць з хаты. Якраз у гэты час і дамаўляюцца пра ўсё, аб чым гаварылася вышэй.
Вясельны поезд маладога складаецца звычайна з трох свах (старшая сваха — хросная матка, дзве малодшыя — сёстры або бліжэйшыя сваячкі), двух дружкоў, столькіх жа намеснікаў і хроснага бацькі, які вязе сваіх і якога таму завуць вазіла; садзяць яго на вяселлі ў канцы стала, ён не карыстаецца такой пашанай, як хросная матка, якая звычайна займае самае ганаровае месца — на куце. Закончьгўшы перагаворы з гаспадаром, сват садзіцца вячэраць, гаспадыня ж прымае і частуе каравайніц. Яна гаворыць, якія і для каго прыгатавала падарункі — колькі жанатых мужчын у хаце, куды ідзе дзяўчына, столькі трэба паслаць туды намітак, абкручаных паясамі; свату ж прызначаецца барылка, абвязанае палатном, або намітка, таксама абкручаная поясам. Калі каравай замешаны, сват ідзе па гарэлку: частаванне каравайніц — гэта выключна яго абавязак.
Рашчыняецца каравай у суботу раніцай. Хросная маці або старэйшая ў хаце жанчына перад тым, як сыпаць у дзяжу муку, просіць блаславення: «Есць тут Бог, бацька, матка, родныя і суседы, блізкія і дальнія, мужы статэчныя, бабкі запечныя, дзеткі заплечныя, благаславіце краснай панне каравай учыніць». Такім спосабам просіць блаславення тры разы. Калі каравай рашчыняць, яго ставяць у цяпло. Вечарам запрашаюць пяць ці сем каравайніц і трох мужчын — мясіць і пячы каравай. Мужчыны, узяўшы дзяжу, павінны тры разы перакруціць яе і паставіць на крыж супраць печы. Сват тым часам дае гарэлку, гаспадары — сыр і аладкі на закуску. Старшая каравайніца просіць блаславення — так, як і пры рашчыньванні — і спявае наступную песню:
10 Беларускі фальклор
Сямейнаабрадавая паэзія
290
Благаславіце, людзі, Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Каравай замясіць Ручкамі бяленькімі, Персцнямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі. Ты саступ, Божа, з неба, Як нам цяпер трэба! Памагаў рашчыніць, Памагай замясіць Ручкамі бяленькімі, Персценьмі залаценькімі. Песнямі вяселенькімі.