Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
А ў Іванькі на куце Усе любыя госці.
Любыя госці, любыя госці! Бабуля на куце сядзіць, Харошую песню пяе.
Першую — нараджоную, ДРУГУЮ — сужоную, Трэцюю — хрэсьбінную. Дай, Божа, нашаму дзіцяці Хрэсьбінкі згуляці, Хрэсьбінкі згуляці, I вяселля даждаці.
* Кожны трэці радок паўтараецца двойчы.
Сямейнаабрадавая паэзія
268
А ў бару дуб’ё...
А ў бару дуб’ё Ялаватае.
У Іванькі кум’ё Усё й багатае.
У бабулькі хвартух Сто рублей стоіць, А ў кумы саян — Усю й тысячу, А ў кума штаны — I няма цаны.
Наша бабулька да й малімонка...
Наша бабулька да й малімонка, He п’ець гарэлкі, кажыць, што горка. Яе ўнучка ўгаварыла, Мёдам гарэлку прысаладзіла.
— А пі, бабулька, хоць упівайся, На мяне, ўнучку, не забывайся. А пі, бабулька, павесяліся, Выйдзі на вулку ды пахваліся.
— Добрая ўнучка, ёсць чым хваліцца, Смачна гарэлка, можна упіцца.
Бедавала наша бабулька...
Бедавала наша бабулька:* — А ці мая долька такая, Ці мая ўнучка скупая? Села на палочку ў куточку Ды на свайго мужа мігаець: — Прымі, прымі, мужу, бутэльку, Бо вып’ець бабулька гарэлку, Прымі, прымі, мужу, закуску, Пабярэць бабулька у хусту.
Півушка, півушка ты піўное...
Півушка, півушка ты піўное, Дзівушка, дзівушка ты дзіўное. Да не будзем, міленькі, упівацца,
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Хрэсьбінныя песні
А будзем на госцейкаў спадзявацца.
А любыя госцікі: кум з кумою, Яшчэ найлюбейшыя — брат з сястрою. Яшчэ наймілейшыя — татка з мамкай, А найдаражэй за ўсіх — бабка наша.
269
А я ж гэту бабку...
А я ж гэту бабку, А я ж гэту любку, Я ж бы й бабкай не браў: He часта хадзіла, He смачна насіла Ўсё к унучцы сваёй. Першы раз юшку, Друті — калатушку — Ўсё к унучцы сваёй. А я ж гэту бабку, А я ж гэту любку,
Я ж бы й бабкай узяў: I часта хадзіла, I смачна насіла Ўсё к унучцы сваёй. I ў суботу позна Зарэзала козла — Ўсё к унучцы сваёй. А ў нядзельку рана Зарэзала барана — Ўсё к унучцы сваёй.
Куначка па бору пахадзіла...
Куначка па бору пахадзіла, А яна саболя пабудзіла: «А ўстань, саболю, абудзіся, А ўжо ж нас стрэльчыкі акружылі, Хочуць нас, саболю, пастраляці: Цябе, саболя — на падболле, Мяне, куначку — на шубачку, А нашых дзетак — на адкладкі». Ніначка па спальні пахадзіла, А яна Іваньку пабудзіла: «А ўстань, Іванька, абудзіся, А ўжо ж нас суседзі асудзілі, Што наша бяседа невесяленька, Што наша бабулька неп’яненька».
Упілася бабка, упілася...
Упілася бабка, упілася, За столікам звілася, звілася. Мышышышы шалелі, шалелі, Хвартух бабцы праелі, праелі. Стала бабка ўставаці, ўставаці, Стала моцна плакаці, плакаці,
Сямейна абрадавая паззія
270
Нечым хвартух латаці, латаці.
— Збірайце, бабкі, халацця, халацця, Бабцы хвартух наладзьце, наладзьце.
А ўпіўся кумок, упіўся, За столікам ён звіўся, ён звіўся. Мышышышы шалелі, шалелі, Куму штаны праелі, праелі. Стаў кумок ўставаці, ўставаці, Стаў моцненька плакаці, плакаці, Нечым штаны латаці, латаці.
— Збірайце, дзяўчаты, лахманы, лахманы, Куму латаці штаны ды штаны.
Упілася кумка, упілася, За столікам звілася, звілася. Мышышышы шалелі, шалелі, Кумцы спадніцу праелі, праелі. Стала кумка ўставаці, ўставаці, Стала моцна плакаці, плакаці, Нечым спадніцу латаці, латаці. — Збірайце, хлопцы, халацце, халацце, Куме спадніцу латаці, латаці.
А скочыла наша Хрыстынка...
А скочыла наша Хрыстынка
3 полу далоў, Як ударыцца сваёй бабачцы У ножкі чалом:
— Гуляй, гуляй, мая бабачка, Буду й я, буду й я, Наварыла бочку мядочку, А дзве віна.
А скочыла наша радзіха
3 полу далоў,
Як ударыцца сваёй кумачцы
У ножкі чалом:
— Гуляй, гуляй, мая кумачка, Буду й я, буду й я, Наварыла бочку мядочку, А дзве віна.
Хрэсьбінныя песні
А скочыла наша радзіха
3 полу далоў, Як ударыцца свайму кумочку У ножкі чалом:
— Гуляй, гуляй, мой кумочак, Буду й я, буду й я, Наварыла бочку мядочку, Дзве віна.
Кума мая, кумачка...
271
Кума мая, кумачка, Дзе жывеш?* Чаму мяне ў госцейкі He завеш? Яшчэ к таму сенечкі Прыпляту, 3 харошага дзераўца, 3 асату.
Ці ты, куме, розуму Тады цябе ў госцейкі
Пытаеш? Пазаву,
Ці ты маёй хатачкі Як свежае рыбачкі
He знаеш? Навару.
А вунь мая хатачка А свежая рыбачка —
Ля вады, Акунёк,
3 высокага дзераўца, А любенькі госцічак —
3 лебяды, Мой кумок!
Кум з кумою на куце сядзіць...
Кум з кумою на куце сядзіць, Паміж іх да ручаёк бяжыць.
А ў тым ручайку да тры кубачкі, Да тры кубачкі маляваненькіх.
У адным кубку зеляно віно, У другім кубку саладокмядок,
У трэцім кубку горка гарэлка. Зеляно віно для радзішачкі,
Саладокмядок для кумы з кумам, Горка гарэлачка для суседачак.
* Другі і чацвёрты радкі кожнага куплета паўтараюцца двойчы.
Сямейнаабрадавая паэзія
272
Кланялася кума куму...
Кланялася кума куму
Нізенька ў грудцы: — Дзякуй табе, мой кумочак, Што звазіў у людцы.
Кланялася кума куму
Нізенька ў ножкі:
— Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз з дарожкі. Кланялася кума куму Нізенька ў пяткі:
— Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз да хаткі.
Ой, кум да кумы заляцаўся...
Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек сеяць абяцаўся. Ой, сеяў, прысяваў, Прысяваючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек рваці абяцаўся. Ой, рваў да й вырываў, Вырываючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек біці абяцаўся. Ой, біў да й прыбіваў, Прыбіваючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек слаці абяцаўся. Ой, слаў да й прысцілаў, Прысцілаючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек збіраці абяцаўся. Ой, збіраў, вызбяраў, Вызбяраючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек церці абяцаўся. Ой, цёр да выціраў, Выціраючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Хрэсьбінныя песні
Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек часаць абяцаўся. Ой, часаў, вычэсываў, Вычэсываючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша! Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, Палаценца ткаці абяцаўся. Ой, ткаў да вытыкаў, Вытыкаючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша! Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, Палатна бяліці абяцаўся. Ой, бяліў, пабяліў, А пабяліўтпы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша! Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
Ой, кум да кумы заляцаўся, У свойчыкі качаці абяцаўся. Ой, скачваў, прыкачваў, Прыкачваючы, казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша! Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
273
Што ж то
Што ж то за красачка, Што то за нагодка Ў маім садзе не бывала? Я б тую красачку, Чырвону нагодачку Ў сваім садзе пасадзіла, Я б тую красачку, Чырвону нагодачку Рана й вечарам палівала. Што то за кумочак, Што за галубочак Ў маім доме не бывае? Я б свайго кумочка, Свайго галубочка За столікам пасадзіла, Я б свайго кумочка, Свайго галубочка Харашэнька частавала. Я б свайго кумочка Свайго галубочка
за красачка?..
Мёдамвіном напаіла. А калі ж ні стала б, А калі ж ні стала б, Я й з вады дастала б. Ай, што ж то за кумачка, Што то за галубка Ў маім доме не бывала? Я б сваю кумачку, Я б сваю галубачку За столікам пасадзіла, Я б сваю кумачку, Я б сваю галубачку Харашэнька частавала. Я б сваю кумачку, Я б сваю галубачку Мёдамвіном напаіла, А калі ж ні стане, А калі ж ні стане, Я й з вады дастану.
Сямейна абрадавая паэзія
274
У нашага кума бела бяроза...
У нашага кума бела бяроза Павалілась на дварэ;
Наша кумка дарагая
Пахвалілась пры стале:
— He пайду, кумка, не пайду, любка, Болі ў кумкі к табе.
— Забудзеш, кумка, забудзеш, любка, Пакуль браці цябе.
А гарэліца ў бутэліцы
Ды якочыць, якочыць;
Наша кумушка, наша любушка 3 куту іцці не хочыць.
— He люблю, кумка, не люблю, любка, Прыгавораў тваіх.
— He любіш, кумка, не любіш, любка, Ты нас, верна, кумоў.
Праганяеш, кумка, праганяеш, любка, 3 паўночы дамоў.
Запражы, кумка, запражы, любка,
Хоць аднаго ж ты каня, Завязі, кумка, завязі, любка, Мяне, кумку, да двара.
Ой, кум ідзець па вуліцы...
Ой, кум ідзець па вуліцы, Кума па гароду.
Ой, кум нясе кусок сала, Кума скавароду.
— Ай, кумачка, галубачка, Гатуй мне яешню.
— Ай, кумочак, галубочак, Каб не было смешна.
— Ай, кумачка, галубачка, He бойся ты смеху.
— Ай, кумочак, галубочак, Каб не было грэху.
Кум з кумою на покуце сядзяць...
Кум з кумою на покуце сядзяць, На покуце сядзяць, мёд п’юць. — Пі, кумок, пі, кумка!
Калі мёду не будзе,
Хоць кароўку збуду, а мёду дабуду.
— Можна, ўнучак, без віна гуляць, Худа, ўнучак, без кароўкі дзяцей гадаваць.
Хрэсьбінныя песні
Цераз бор сасна павалілася...
Цераз бор сасна павалілася, Кума з кумам пасварылася. А за што ж яны пасварыліся: Ці за шышачку за яловую, Ці за чарачку за хмялёвую? Hi за шышачку за яловую, Hi за чарачку за хмялёвую, А за хрэснічка за маленькага, А за хрэснічка за маленькага.
275
Ай, кум куме рад...
Ай, кум куме рад, Павёў куму ў сад, Пасадзіў куму Ў садзе на суку: «Сядзі, кумачка, Ты галубачка,
Покуль я прыду, Мёду прынясу». Сядзіць кума дзень. Сядзіць і другі: «Ні кума майго, Hi мёду яго».
На тым баку за рэчкаю...
На тым баку за рэчкаю Слабодка стаіць.
Слабодачка невялічка:
Чатыры двары.
А ў дварочку — па кумочку:
Чатыры кумы.
П’юць, гуляюць малойчыкі, За мной паслы шлюць.
Першы пасол за мной прышоў, He справілася.
Другі пасол за мной прышоў, He сабралася.
Трэці пасол за мной прышоў, Я сабралася.
— Ай, кумачка, галубачка,
За чым бавілася:
Ці за курмі, ці за гусьмі, Ці за лебедзямі?
— He за курмі, не за гусьмі, He за лебедзямі.
А за тою жураўкаю —
Сямейна абрадавая паэзія
276
Дзіцяй малаю.
Дзіця мала, сям’я няўдала — Забавілася.
На стале каша стала...
На стале каша стала, Залатога вярха ждала. — Ой ты, кумачкупане, Ой, такі ў цябе стане!
Ой ты, кумачкупане, Ой, такі ў цябе стане: Ўсадзі руку ў кішэню, Вымі грошыкаў жменю.