• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Па двару хадзіла,
    Ах вы, мілы мае бабачкі...
    Ах вы, мілы мае бабачкі, Вы пажалі маё жыцечка, уу! Вы пажніце маю белую яр, Пабярыце канапелечкі, Пакапайце мае градачкі, Пакажыце мне парадачкі!
    Ды знаць наша доля худая...
    Ды знаць наша доля худая, Наша гаспадынька скупая: Схавала чарачку пад хвартух, На свайго мілога міргала: — А схавай, мой міленькі, бутэльку, Пап’юць талачанкі ўсю гарэлку.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    244
    А мы свайму пану...
    А мы свайму пану Да ўчынілі славу, Славу ўчынілі, Гнаёк навазілі, Ніўку украсілі. Радзі ж, Божа,
    Жыта на навозі.
    Дай, Божа!
    Такое й на аблозі Жыта ядраное, Калоссе буйное.
    Каля месяца, каля яснага...
    Каля месяца, каля яснага
    Усё дробныя звёзды,
    У нашага гаспадара каля століку
    Усё любыя госці.
    А ты, Андрэйка, ты татулькаў сын, Прыглядай жа гасцей,
    А ты, чарачка пазлачоненька, Да хадзі ж ты часцей.
    Ня слава, ня слава, Андрэйка, твая...
    Ня слава, ня слава, Андрэйка, твая,— He п’яна, не п’яна талака твая.
    Учыні ж ты, Андрэйка, славу сваю, Напаі, напаі талаку тваю.
    А ўчыніў жа Андрэйка славу сваю, Напаіў, напаіў талаку сваю.
    У хлеве мужчынкі покатам ляжаць, А на ніве жоначкі, як званкі, звіняць.
    У хлеве мужчынкі б’юццадзяруцца, А на ніве жоначкі пяюць, смяюцца.
    Hi слава, ні слава, Яначка, твая...
    Hi слава, ні слава, Яначка, твая,— Hi п’яна, ні п’яна талака твая!
    Талачу, талачу — талачаначкі, Папілі, паелі прыхаджаначкі.
    Талачу, талачу — талакі ні ўняць, He дадуць гарэлкі — не буду спяваць. Капачы ў хлеве, як свінні, ляжаць. Дзеванькі на полі, як пчолкі, звіняць.
    Талочныя песні	
    Ні слава, ні слава, гаспадар, твая...	245
    Hi слава, ні слава, гаспадар, твая,— Hi п’яна, ні п’яна талака твая.
    А ў хлеве, ў хлеве мужчынкі п’янюсенькі, А ў полі, ў полі жоначкі цверазюсенькі, А ў хлеве мужчынкі, як жучкі, гудзяць, На полі жоначкі, як пчолкі, звіняць. Да ўчыні, да ўчыні славіньку сваю Да ўпаі, да ўпаі талаку тваю.
    Дунай з морам паспіраліся...
    Дунай з морам паспіраліся А за дзеваньку сіроціньку. Мора кажыць: «Я яе ўтаплю Гэту дзеваньку сіроціньку». Дунай кажыць: «Валной выкіну Гэту дзеваньку сіроціньку». Сонца кажыць: «Я яе высушу Гэту дзеваньку сіроціньку». Дождж кажыць: «Я яе абаллю Гэту дзеваньку сіроціньку». Вецер кажыць: «Я яе абадму Гэту дзеваньку сіроціньку».
    А Бог кажыць: «Я ёй долю дам Гэтай дзеваньцы сіроціньцы».
    Вы мужовепанове...
    Вы мужовепанове! Піце піва п’яное, Гаварыце мужское: А ў каго мамка стара — У той хаце слаўна. А чыя жонка добра — У той хаце штодзень гульня, У каго жонка ліха, У хаце няціха.
    Таргуйся, таргуйся, Кірылку, з намі...
    Таргуйся, таргуйся, Кірылку, з намі, Мы тваё поленька злотам слалі, Золатам, золатам да ўсё серабром,
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    246
    Дай жа нам, Кірылка, хоць па талеру, Вайшцякам, вайшцякам хоць па рубялёчку, Капачам, капачам хоць па бізуночку, Што яны табе наругаліся, На стайні конікі настаяліся, У полі жоначкі напяяліся.
    Па полю сіз голуб лятаіць...
    Па полю сіз голуб лятаіць, А ён свае галубкі шукаіць: — Ай, каб мая галубка са мною, А ўмеў ба ж я па полю лятаці, А ўмеў ба ж я пшанічку кляваці... Іванічка ўсё па двару ходзіць, А ён сваю Алесечку просіць: — Ай, каб мая Алесечка са мною, А ўмеў ба ж я пры сталу стаяці, А ўмеў ба ж я жнеек частаваці.
    Па шырокаму гасцінцу...
    Па шырокаму гаСцінцу Вялікі абоз ідзе, Дачка матцы гасцінчык шле, Невялікі гасцінчык — Віннае яблычка, На тым яблычку Тры слоўцы напісана: Першае слова: Добры дзень, матачка, А другое слова: Ці жыва, здарова? А трэцяе слова: Бывай, мама, здарова.
    Сілязенька, галоўка сізенька...
    — Сілязенька, галоўка сізенька, А крылейка быстрынька, Ці пераляціш шырокае поле, Глыбокае мора?
    — He пералячу я шырокага поля, Глыбокага мора, Толькі пералячу імхі ды балоты Ды вузкія валокі!
    — А ты, Аўдулька, нежнае дзіцятка, Ці перанясеш матульчыну негу
    Талоч.ныя песні	
    К свёкру на падвор’е? — He перанясу я матульчыну негу К свёкру на падвор’е, Толькі перанясу цяжкае ўздыханне, Слёзнае абліванне.	247
    Hi слава, ні слава, Ярэмка, твая...
    — Hi слава, ні слава, Ярэмка, твая, Hi п’яна, нясыта талака твая, Хто ў цябе, Ярэмка, работку рабіў? Хто ў цябе, Ярэмка, гарэлку папіў? — Рабілі работку талачаначкі, Папілі гарэлку прыхажайкі.
    Трасейкампаненкам хоць па талеру, А гультаямкапачом у лоб таўкачом.
    Да бараначка чорненькі, чорненькі...
    Да бараначка чорненькі, чорненькі, На ім воўна сучыцца, сучыцца,— Нам гарэлачкі хочыцца, хочыцца. Мы бараначку стрыч будзем, стрыч будзем, Мы гарэлачку піць будзем, піць будзем. Мы бараначку астрыжом, астрыжом, Мы гарэлачку ўсю пап’ём, усю пап’ём. На іх воўна каротка, каротка, Нам гарэлачка салодка, салодка.
    На іх воўніца роўненька, роўненька, Нясуць нам бутэлькі поўненькі, поўненькі.
    Сямейна абрадаВая паззія
    Да сямейнаабрадавай паэзіі адносяцца вуснапаэтычныя творы, якія суправаджалі і адлюстроўвалі тры важнейшыя падзеі: нараджэнне чалавека, шлюб і пахаванне. Генетычна яна ўзыходзіць да часоў язычніцтва. У эпоху складвання і фарміравання беларускага этнасу вусная твсрчасць беларусаў, у тым ліку і сямейнаабрадавая паэзія, набыла шмат спецыфічных нацыянальных рыс, якія выразна праявіліся і ў жанравым саставе, і ў ідэйнатэматычным змесце, і ў мастацкай форме. Функцыянальнасць абрадавай паэзіі не ўспрымалася кязменнай. Разам з абрадамі, у якія яна арганічна ўваходзіла, сямейнаабрадавая паэзія павінна была ўплываць на звышнатуральныя сілы, у існаванні якіх людзі не сумняваліся, каб палепшыць лёс чалавека, абараніць яго ад усяго шкоднага, забяспечыць шчаслівае жыццё, дабрабыт сям’і.
    Асаблівай адметнасцю ў беларускай вуснапаэтычнай творчасці вылучаецца радзінная паэзія і перш за ўсё хрэсьбінныя песні, якія складаюць нацыянальную спецыфіку ў славянскай сямейнаабрадавай творчасці. Радзіннахрэсьбінны абрад і песні, якія выконваліся пры гэтым, у беларусаў лепш захаваліся, чым у іншых народаў. Абраднасць, звязаная з нараджэннем дзіцяці, характарызавалася арыгінальнымі звычаямі і змястоўнай паэзіяй, якія мелі мэту садзейнічаць шчаслівай долі нованароджанага. Частка гэтых абрадаў і звычаяў была заснавана на жыццёвым вопыце, іншыя ж грунтаваліся на старадаўніх забабонах і вераваннях. Ім прыпісвалася магічная сіла, здольная абараніць парадзіху і дзіця ад нячыстай сілы, сурокаў. Хрэсьбінныя песні займалі найважнейшае месца ў радзіннай абраднасці, сваю назву атрьгмалі з увядзеннем хрышчэння дзяцей пасля прыняцця хрысціянсгва і выконваліся пераважна ў час урачысгасці — хрэсьбін, сямейнага святочнага застолля. Аднак многія з гэтых песень паходзяць з больш далёкага мінулага.
    Зыходзячы з функцыянальнага, эстэгычнага і тэматычнага прынцыпаў хрэсьбінныя песні дзеляцца на велічальныя, жартоўныя і застольнабяседныя. У велічальных песнях услаўляюцца парадзіха, бацька дзіцяці, бабкапавігуха, кума, кум. Выказваюцца пажаданні шчасця і долі нованароджанаму. Глыбокай пашанай прасякнуты амаль усе песні, прысвечаныя парадзісе. Уважлівым і клапатлівым, старанным і спагадлівым да жонкі і дзіцяці паказваецца таксама бацька нованароджанага.
    Вельмі папулярнымі былі песні пра бабку і кумоў. У іх гучыць удзячнасць бабцыпавітусе за дапамогу. Адлюстроўваюцца таксама ўзаемаадносіны паміж кумам і кумой. Пашана да бабкі нярэдка спалучалася са спагадлівым гумарам. 3 задушэўнай гумарыстычнай замілаванасцю бабка (або кума) прыпадабняецца ў некагорых песнях да кветкі. Жартоўныя песні колькасна пераважалі ў радзінным абрадзе. Абумоўлена гэта перш за ўсё тым, што радзінныя абрады і звязаныя з імі песні даўно страцілі свой сакраментальны характар, адышлі ад магіі і набылі іншую накіраванасць, эстэтычна
    Сямейнаабрадавая паэзія
    мастацкая функцыя ў якой пачала дамінаваць. Добразычлівым гумарам напоўнены і велічальныя, і застольнабяседныя, і жартоўныя песні. Жартоўныя песні нібы развейвалі ідэальнасць галоўных удзельнікаў хрэсьбін, дакаралі іх за ўяўныя заганы: бабка, напрыклад, у гэтых песнях не працавітая і хваравітая, а «варавітая»: «Як жыта жаць. дык ляжыць, як ісці куміць, дык бяжыць». Падобна высмейваліся і іншыя ўдзельнікі ўрачыстага застолля. Найбольш пашыранымі сярод жартоўных песень былі песні пра куму і кума. Іх учынкі падаваліся нярэдка ў камічным плане. Шмат песень прысвячалася застольнай бяседзе, паводзінам на ёй бабкі, кумоў і іншых удзельнікаў урачыстасці.
    Надзвычай багатая ў беларускага народа вясельная абраднасць. Пссні ўваходзяць у абрад як яго арганічная частка і суправаджаюць усе этапы вяселля. Узнік вясельны абрад у глыбокай старажытнасці. Адбіткі такіх форм шлюбу, як умыканне або купляпродаж нявесты, у асобных звычаях і песнях — яркае сведчанне старадаўнасці абраду. У перыяд феадалізму шлюб часцей за ўсё заключаўся па волі памешчыкаўпрыгоннікаў або бацькоў. 3 пачуццямі жаніха і нявесты мала хто лічыўся. Тым не менш уступленне ў шлюб як важная падзея ў жыцці чалавека адзначалася ўрачыста і вельмі цікава.
    Беларускі вясельны абрад вызначаўся не толькі сваімі нацыянальнымі рысамі (пры тым, што меў і шмат агульнага з усходнеславянскай шлюбнай абраднасцю), але і разнастайнасцю мясцоварэгіянальных асаблівасцей. Амаль паўсюдна беларускае вяселле мела наступныя этапы: сватанне, запоіны, заручыны, дзявочы вечар (зборную суботу, або вяночкі), пасад нявесгы (у некаторых месцах і жаніха), выпечка каравая, вясельнае застолле ў маладой і жаніха, раздача каравая, пярэзвы (гасціны). Ва ўсіх гэтых этапах удзельнічала шмат людзей, дзеянні якіх былі рэгламентаваны традыцыйнымі звычаямі. Важнай дзеючай асобай вяселля быў сват, актыўная роля якога не абмяжоўвалася пачатковымі этапамі шлюбнай абраднасці, а працягвалася да самага канца вяселля.
    Вясельныя абрады пачыналіся са сватання. У сваты звычайна хадзілі некалькі чалавек, адзін з якіх быў асабліва гаваркі і дасціпны, таму і лічыўся старшым сватам. Песні, прыгаворы, прамовы, якія гучалі на падрыхтоўчым этапе вяселля, нярэдка мелі алегарычны харакгар і адлюстроўвалі старажытныя звычаі. Песні першых этапаў вяселля па сваім функцыянальнаэстэтычным прызначэнні ііавінны былі паэтызаваць традыцыйныя абрады і звычаі, садзейнічаць стварэнню пэўнага настрою — весялосці або смутку. Разам з тым яны адлюстроўвалі юрыдычнабытавое замацаванне новых узаемаадносін маладых, іх пачуцці ў час, калі вырашаўся іх лёс. Ужо на першапачатковых этапах вяселля выразна выяўляецца утылітарная функцыя абрадаў і паэтычных твораў, якія ў гэты час выконваліся. Заклінальныя песні і пажаданні павінны былі садзейнічаць дабрабыту сям’і, яе росту, добраму ўраджаю, прыплоду жывёлы.