• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    У маладой малодкі Свякроўка ліхая, Цёмна, позна, Свякроўка ліхая.	Няхай той мядзвёдка Саладзіны смокча, Цёмна, позна, Саладзіны смокча.
    Я таму мядзвёдку Саладзін падкіну, Цёмна, позна, Саладзін падкіну.	Хай мая свякроўка Пад пярынай квокча, Цёмна, позна, Пад пярынай квокча.
    Авясец, мамухна!..
    — Авясец, мамухна! Авясец!
    А калі ж чорт сватоў Прынясець?
    — Пачакай, дачушка, Пажнёмся — Тагды мы сватоў Дажджомся;
    Мы ім вячэрку
    Згатуем —
    Да сваіх сваточкаў Участуім.
    Куплена гарэлка На куце, Грыбіны пірог На стале, Пражоная яешня У вагне.
    Дзе ты, хмелю, быў?..
    — Дзе ты, хмелю, быў, Дзе ты, хмелю, рос, Чаму ж ты не развіўся?
    — Я ў саду рос, Прьгўдарыў мароз, Затым я не развіўся.
    — Дзе, малойчык, быў, Дзе, малойчык, жыў, Чаму ж не жаніўся?
    — Я ў цара быў, Я ў цара служыў, Затым не жаніўся.
    Ой, пры Дунаю, пры ціхусенькім...
    Ой, пры Дунаю, пры ціхусенькім, Ой, позна, позна, пры ціхусенькім
    Восеньскія песні
    Млода Варуська кубачкі мыла, Ой, позна, позна, кубачкі мыла,
    Кубачкі мыла, вянка забыла, Ой, позна, позна, вянка забыла.
    Да хто паедзе па мой вяночак, Ой, позна, позна, па мой вяночак?
    Татулька кажыць: я не паеду,
    Ой, позна, позна, я не паеду,
    Я не паеду, каня не маю, Ой, позна, позна, каня не маю,
    Каня не маю, вянка не знаю, Ой, позна, позна, вянка не знаю.
    Франучок кажыць: я сам паеду, Ой, позна, позна, я сам паеду.
    Коніка маю, вяночак знаю, Ой, позна, позна, вяночак знаю.
    227
    Вядзьмедзька кару дзярэць...
    Вядзьмедзька кару дзярэць, Вядзьмедзька кару дзярэць. Дзяўчына ваду бярэць, Дзяўчына ваду бярэць.
    — Вядзьмедзька, нашто кара, Вядзьмедзька, нашто кара? Дзяўчынка, нашто вада, Дзяўчынка, нашто вада?
    — Карою хатку крыці Карою хатку крыці, Вадою лаўкі мыці, Вадою лаўкі мыці.
    Хатку крыці — зімаваці, Хатку крыці — зімаваці, Лаўкі мыці — сватоў ждаці, Лаўкі мыці — сватоў ждаці.
    Пушчу я паву...
    Пушчу я паву, Ранарана, па Дунаёчку, А сама пайду Ранарана, па беражочку, А ці не ўвіджу, Ранарана, таткавы сені, Таткавы сені,
    Ранарана, новыя дзверы? Па гэтых сенях, Ранарана, мне не хадзіці. Пушчу я паву, Ранарана, па Дунаёчку, А сама пайду, Ранарана, па беражочку,
    Каляндарна абрадавая паэзія
    228 А ці не. ўвіджу, Ранарана, свёкравы сенцы, Свёкравы сенцы, Ранарана, старыя дзверцы?
    Па гэтых сенцах, Ранарана, па іх хадзіці, Па іх хадзіці, Ранарана, у свёкра жыці.
    Дабро маё зеляное, зеляное...
    Дабро маё зеляное, зеляное,
    Я й па табе, дабро маё, пахадзіла,
    У цёмным лесе зялёненькім заблудзіла.
    Татка кліча — я й не чула.
    Дабро маё зеляное,
    Я й па табе, дабро маё, пахадзіла,
    У цёмным лесе зялёненькім заблудзіла.
    Мамка кліча — я й не чула’
    Па голасе не спазнала,
    Роднай мамкай не назвала, не назвала.
    Дабро маё зеляное, зеляное, зеляное,
    Я й па табе, дабро маё, пахадзіла, пахадзіла,
    У цёмным лесе зялёненькім заблудзіла.
    Мілы клічыць — я пачула, я пачула.
    Па голасе, па голасе я й спазнала, я й спазнала, Сваім мілым, сваім мілым я й назвала.
    Ходзіць вутачка па сенажаці...
    Ходзіць вутачка па сенажаці,
    Сама сабе разважае:
    «Ці ў мора плысці, ці ў мора плысці, Ці на беражку быць?
    У мора паплыўшы, ў мора паплыўшы — Нечага жыраваці.
    На беражку быўшы, на беражку быўшы — Недзе зімаваці».
    Ходзіць дзевачка па падвор’ёйку,
    Сама сабе разважае:
    «Ці замуж ісці, ці замуж ісці, А ці ў дзеўках быці?
    Замуж няйшоўшы, замуж няйшоўшы —
    Людская пагаворка.
    Замуж пайшоўшы, замуж пайшоўшы — Бедная галоўка».
    Восеньскія песні	
    Ой, зара мая, несхадзімая...	229
    Он, зара мая, несхадзімая, Ой, лялё, рана, несхадзімая. За што я ў таткі нешчаслівая, Ой, лялё, рана, нешчаслівая? 3 церама йдучы, ўцерала ключы, Ой, лялё, рана, ўцерала ключы. А прызнайцеся, хто за мной ішоў, Ой, лялё, рана, хто за мной ішоў? Хто за мной ішоў, ключыкі знайшоў, Ой, лялё, рана, ключыкі знайшоў? Калі маленькі — братцам назаву, Ой, лялё, рана, братцам назаву. Калі старэнькі — таткам назаву, Ой, лялё, рана, таткам назаву. Калі роўніца — то замуж пайду, Ой, лялё, рана, з ім жыць буду.
    Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?..
    Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?
    Ой, люлі, люлі, не зялёны стаіце?* Як жа нам, канапелькам, зялёным стаяці, Ой, люлі, люлі, зялёным стаяці:
    Зверху канапелькі клююць вераб’і, 3 ісподу канапелькі вада падмыла, А ў сярэдзіне канапелькі хваля зламіла. Чом ты, дзевачка, не вясёлая ў танку? Як жа мне вясёлаю ў танку стаяці, Бацюшка кажа — за князя аддаць, Мамачка кажа — у чорныя чарнушкі. Ой, стукаў, пагрукаў у цясовыя вароты, Мне бачца, мой бацька з князямі, з баярамі, Аж то мая мамка з чорнымі чарнушкамі.
    Лугавая зязюлечка, лугам ляціш...
    Лугавая зязюлечка, лугам ляціш,— Чаму не кукуеш?
    Ужо тваё мінулася вясенняе кукаванейка, Настала асенняе жыраванейка.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каляндарна абрадавая паэзія
    230
    Ой ты, дзеўкадзяўчыначка, ад бацькі йдзеш,— Чаму не заплачаш?
    А ўжо тваё мінулася, дзевачка, каханейка, Машына гулянейка.
    Ішла цяцера з лугоў, з балотаў...
    Ішла цяцера з лугоў, з балотаў, Рана, рана.*
    За ёй суполе ясны саколік: — Пастой, цяцера, пастой, рабая, Знімаю табе рабае пер’я, Жадаю табе саколлі крылля! — Я ні кідаю рабае пер’я, Я ні жадаю саколля крылля! Ішла Франуска з хаты на ранак, А за ёй суполе малады Стасік. — Пастой, Франуска, пастой, малада, Знімаю табе румяны венчык, Складаю табе шаўковы чэпчык! — Я ні скідаю румяны венчык, Я ні жадаю шаўковы чэпчык.
    Ці я табе, мая мамачка...
    Ці я табе, мая мамачка, Усю вясну не казала: — He ары барку ды не сей маку, Я яго рваць не буду.
    Узары дарожку, пасееш гарошку Для сваіх малых дзетак.
    Людзі прыдуць, мяне забяруць, Твой мак зазімуе.
    Досыць, калінка чырвоненькая...
    Досыць, калінка чырвоненькая, Табе ў лузе стаяці.
    Цябе, калінка чырвоненькая, Пташачкі склявалі.
    — Hi так пташачкі, ні так пташачкі, Як дробны птушаняткі.
    Прылятуць — клюнуць, палятуць — клянуць:
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Восеньскія песні
    — Ягадкі ні салодкі.
    Досыць, дзевачка маладзенькая, Табе ў мамкі гуляці.
    Цябе, дзевачка маладзенькая, Суседкі асмяялі.
    — Hi так суседкі, ні так суседкі, Як мае пароўніцы.
    Ай, няхай судзяць, няхай гавораць, Бо я іх не баюся.
    Сваты прыедуць, я замуж пайду, I я з іх насмяюся.
    231
    Час дамоў, час дамоў, час дамоў ісці...
    Час дамоў, час дамоў, час дамоў ісці, А ў маім дамочку раёчкі ўюцца.
    Усё раі, усё раі, усё непустыя.
    Ай, носяць мядочкі да ўсё густыя.
    А хто ж тыя раёчкі аграбаць будзець? Аграбаць раёчкі будзіць Міцечка, Спажываць мядочкі будзіць Верачка.
    Хадзіла дзеванька...
    Хадзіла дзеванька Калі рэчанькі, Крыкнула, гукнула Перавознічку.
    Адклікнуўся, адгукнуўся Яе міленькі:
    — Я ж к табе, мілая, Чаўнаком плыву.
    — На тваім чаўночку Я не плавала.
    — Я ж табе, мілая, Масты машчу.
    — Па тваім масточкам
    Я не хадзіла.
    — Я ж табе, мілая, Конікаў пашлю.
    — На тваіх коніках
    Я не ездзіла.
    — Я ж табе, мілая, Баяры пашлю.
    — 3 тваімі баярамі Я ні знаюся.
    — Я ж к табе, мілая, Сокалам ляту.
    — Я ж к табе, мілы мой, Перапёлачкай.
    Недаспелая макаўка...
    Недаспелая макаўка,*
    А дзе ж ты будзеш даспяваць?
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    232
    А ці ў гародзе на лясе (градзе), А ці ў капуснай баразне? Маладая Валечка!
    А дзе ж ты будзеш дарастаці?
    А ці ў татулькі на куце, А ці ў мілога на руцэ?
    Гуляй, гуляй, шчука, плаціца...
    Гуляй, гуляй, шчука, плаціца, Пакуль цёпла вадзіца!
    Маразы удараць, возеры стануць,— гуляць не будзеш.
    Гуляй, гуляй, малада дзеванька, Пакуль у роднай маманькі!
    Як у людзі пойдзеш, работку зададуць,—
    Гуляць не будзеш.
    Цябе, маладу, пашлюць па ваду, Самі сядуць абедаць.
    Горы — высокі, воды — далёкі, на абед не паспееш.
    Прынясеш вады для сваёй бяды, Кожнаму трэба даць піць: Дасі старому, дасі малому
    і мужаньку маладому.
    Дадуць кусочак, пайдзеш у куточак — Тут твой абед будзе.
    Ой, не вылятай, сіва зязюленька...
    — Ой, не вылятай, сіва зязюленька,
    3 куточка сенажаці:
    Сокалы ляцяць, на цябе глядзяць, Хочуць цябе ўзяці.
    — Ой, няхай ляцяць, ой, няхай глядзяць, To я іх не баюся,—
    У вішнёвым саду, у кляновым лісту Я ад іх схаваюся.
    — Ой, не выглядай, малада дзеўка,
    Із бацькавага двара:
    Бо едуць сваты, музыкі іграюць, Хочуць цябе ўзяці.
    — Ой, няхай едуць, ой, няхай йграюць, To я іх не баюся,—
    Восеньскія песні
    А ў майго бацькі нова камора, To я там схаваюся.
    233
    Асіна балота красіла...
    Асіна балота красіла, Мар’ічка Івана прасіла: — Вязі мяне, Іван, дзе ўзяў, Каб мой вяночак тут не звяў. — He бойся, Мар’ічка, не звяніць, Калі мая мамачка загляніць, На галоўцы вянок заззяіць, Студзёнай вадой абаллець.
    Віліся пчолачкі...
    Віліся пчолачкі Каля ніцай лозачкі. — Віціся, не віціся — Паціханьку садзіціся, Сучайка не абагніце, Лісцейка не абатрыце
    А віліся сваточкі
    У дзеванькі за столікам: — Віціся, не віціся — Паціханьку садзіціся, Серабра не абагніце, Золата не абатрыце.
    Ой, зялён мой лён, зялён...
    Ой, зялён мой лён, зялён, Да пры мяжы стоячы, Да пры мяжы стоячы, Галоўкамі звонячы.
    He дадуць даспяліці, Галоўкамі пазваніці.
    Ой, бяда мая, бяда, Што я ў мамачкі адна.
    He дадуць дасядзеці. Касіцы дарасціці, Касіцы дарасціці, Кубяльца налажыці. Ой, кубялец мой новы, He за год налажоны, He за год налажоны, За гадзіну страчоны.
    Каханка дзеванька, каханка...
    Каханка дзеванька, каханка, А ў ёй косынка кованка, He было каваля — раскаваць, He было грабянцоў — расчасаць. Былі кавалі ў дарозе, А былі грабянцы ў возе.
    Прыехалі кавалі 3 чужой стараны,
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    234
    Дзевіцы косынкі раскавалі, А сужанькі коніка падкавалі. Былі ў дзяўчыны істужкі, To яго коніка падпружкі.
    Былі ў яе малады пярсцёнкі, To яго коніка падкоўкі.
    Затужылася Евачка...
    Затужылася Евачка,* Што рана восень настала, Рутая мятачка завяла.
    He з чага маладзе вянка звіць, На галовачку ўзлажыць.
    Зачуў тое Лявонька.
    — He клапаціся, Евачка, Я ўчора на таргу пабываў, Я ж табе вяночак старгаваў, А з руты з мяты зялёны, 3 чырвоненькае каліны.
    Ды на полі ліпа з сонейкам йграець...
    Ды на полі ліпа з сонейкам йграець.
    Рана, рана,** Малады маладзец коніка сядлаіць, А старшы брацітка яго намаўляець: — Выбірай, брацітка, на ніўцы, А не выбірай, брацітка, на рынку, На рынку дзевачкі хваслівы, А на ніўцы дзевачкі працаўлівы.