Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Да ўжо сонца за бор, за бор...
Да ўжо сонца за бор, за бор, Пара жнейкі дамоў, дамоў, На постаці раса пала, На сярпочках іржа стала, Малы дзеткі дома плачуць, У старых бабак ручкі зябнуць, У малодачак вянкі вянуць.
Ой, закаціся, сонейка...
Ой, закаціся, сонейка, Усё з гары ў далінку, Ой, зрабі нам вячэраньку. Няхай вечар бардзей будзе, Майму сэрцу лягчэй будзе: Нахадзіліся ножанькі, Ой, нарабіліся ручэнькі, Сярпы не жнуць, нажаліся, Ручкі не ймуць, наймаліся,
Летнія песні
Насвяціліся вочанькі Аж да цёмнае ночанькі.
Няхай вечар бардзей будзе...
Няхай вечар бардзей будзе, Майму сэрцу лягчэй будзе. Мой міленькі з таргу едзе, Мне, маладой, гасцінец вязе — Пярсцёначак залаценькі, А вяночак руцвяненькі.
У пярсцёначку жыта жаці, А ў вяночку красаваці.
199
Паслаў мяне свёкар...
Паслаў мяне свёкар Да ў бор жыта жаці, Заказаў мне свёкар Да сто коп нажаці, Сорак кароў падаіці, Трыццаць вепраў накарміці, Дзяжу хлеба замясіці. Я малада спазнілася, Да дзіцяці забылася. Прыляцела два лебядзі, I абодва беленькія, Браткі мае родненькія. Узялі яны дзіця маё. Адзін кажа: панясем мы, Гэта ж нашай сястрыцы, Што на чужой стараніцы, Кожны яе наб’ецца, Яе слёзкаў нап’ецца.
Сакатала бочачка...
Сакатала бочачка, Сваёй роднай мамачцы:
У піўніцы стоячы: — Калі мяне не аддасцё,
— Калі мяне не вып’еце, Я ад вас сама пайду
Я сама разліюся Па двары мяцёлкаю,
Па дварэ расіцаю, Да мілога пчолкаю,
За варота крыніцаю. Па дварэ расіцаю,
Гаварыла дочачка Да мілога сініцаю.
Ой, красуйся, жыцейка...
— Ой, красуйся, жыцейка, Калі цёпла лецечка.
— Як жа мне красавацца? Буен вецер павяваець, Буен вецер павяваець, Красу маю абіваець,
He даець красавацца.
— Ой, красуйся ж, дзевачка, У роднага татачкі.
— Як жа мне красавацца? Кожны дзень сваты едуць,
Каляндарнаабрадавая паэзія
200
Кожны дзень сваты едуць, He даюць красавацца,
He даюць красавацца, У белае прыбірацца.
Пад арэхавым кустом...
Пад арэхавым кустом Начавалі начлежнічкі, Начуючы, агонь клалі Да й хлопчыка пагуквалі:
— Да хлопчычакбрацейка,
Тут твайго каня няма, Да пабег твой конічак Па залаты
пярсцёначак
I па белу пярыначку, Па маладу княгінечку.
Да раўнуйце постаці...
Да раўнуйце постаці, Бо ўжо пара дадому йсці, На постаці раса пала, На коласе і другая;
На постаці лядовая, На коласе мядовая;
На постаці валы з’ядуць, На коласе паны сап’юць, Валы з’ядуць рагатыя, Паны сап’юць багатыя, Валы з’ядуць — араць будуць, Паны сап’юць — гуляць будуць.
Дзевачка з поля ішла...
Дзевачка з поля ішла, За поясам сярпок нясла, За поясам сярпок нясла, За плячыма — калысачку, А на руках — дзіцятачка. Калысачка — цыргіцыргі, Дзіцятачка — кугікуті.
Палуднічкі прагудзелі...
Палуднічкі прагудзелі, Палуднаваць захацелі.
Хоць гудзіце, не гудзіце, Палуднаваць не будзеце: Шчэ постаці не пражалі, Капы снапоў не звязалі.
Летнія песні
Кругло, мало балоцечка... Кругло, мало балоцечка, Нізка, мала Аленачка, Хоць жа яно крутло, мало, Хоць жа ж яна нізка, мала, Але ж яно ўрадлівае: Але ж яна шчаслівая: Наляцела пташак многа, Наехала сватоў многа, 3 імі разам салавеечка. Выбрала сабе Іваньку. 201
Наш гаспадар маладзенькі...
Наш гаспадар маладзенькі, Пад ім конік вараненькі. Ён усё поле аб’язджаіць, Сваіх жнеяк аглядаіць: Ці ўсе яго ў полі жнеі, Ці ўсе звязаны іх жмені? Ці ўся яго талочанька, Ці зжата ўся валочанька?
А чыя ж то валока...
А чыя ж то валока* Доўга і шырока? На ёй жэнчыкі жалі, Серпікі паламалі. Серпікі сталёвыя, Жэнчыкі маладыя,
Паджынайся, нябожа, Табе Бог дапаможа. Паперадзі віно п’юць, А ззаду мядзведзі. Паперадзі лебедзі, А пазадзі кіём б’юць.
Выйшла маці жыта жаці...
Выйшла маці жыта жаці, Стала сярпы перакладаці. Няма сярпа залатога — Жанца маладога.
Выйшла свякроў жыта жаці, Стала сярпы раскладаці.
Прыбыў сярпок залаценькі — Жанец маладзенькі.
Што ў мяне была за свякровачка...
Што ў мяне была за свякровачка, Што ў яе была за наровачка.
Сама ўстане ранюсенька, Мяне ўкрые цяплюсенька: — А спі, нявехна, высыпайся, На работу не спяшайся.
Пакуль у полі сонца ўгрэець, Сонца ўгрэець, расу абвеець, Тады, нявехна, у поле пойдзеш.
* Кожны першы радок страфы паўтараецца двойчы.
Каляндарнаабрадавая паэзія
202
Баліць мая сярэдзінка...
Баліць мая сярэдзінка, Што жыта маё рэдзенька;
Сярэдзінка не гнецца, Постаць мая валачэцца;
Няма маёй маці Мне постаці падагнаці,
Няма маёй сястрыцы, Маёй большай памочніцы, Сястрыца б постаць падагнала, А я трохі пастаяла, Да й варон пастраляла.
Добры вечар, нашай маці...
Добры вечар, нашай маці, * Ці гатова вячэраці?
Ідзець тваё дзіцятачка, Утаміўшыся, умарыўшыся, Ядраное жыта жнучы.
Чые гэта талачане...
Чые гэта талачане, Там кубачкі залатыя.
Што па полю блудзілі? Там столікі засціланы
Пыталіся яны Лунінскага сяла, I кубачкі наліваны А Януськава двара. Мядком саладзенькім
Там столікі цясовыя, I віном зеляненькім.
Ой, дайце мне загонразгон...
Ой, дайце мне загонразгон, Маладога павязнечка.
Ён са мною снапы звяжа, Ён са мною спаці ляжа, Снапы звяжа, памацуе, Спаці ляжа, пацалуе.
Ой, пара й, пара да двара...
Ой, пара й, пара да двара,* Цёмная ночанька абняла, Цёмная ночанька і нявідна, Шырока дарожка й грудліва. Вараны конічак спадбіўся, Малады Іванька спазніўся.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Летнія песні
Ой, закаціся, ярка сонейка...
Ой, закаціся, ярка сонейка,
Дый за лес цёмны, дый за горачку, Дый за лес цёмны, дый за горачку, А мне пара ісці дадомачку, А ў мяне дома дый ліхі свёкар, Дый ліхі свёкар дый свякрухна. Ой, стрэнуць мяне на вароцечках, Ой, пашлюць мяне дый па вадзіцу. Ой, пашлюць мяне па вадзіцу, Ой, у шчыры бор, у крыніцу.
Я ж, маладзенька, шчэ й не снедала, Шчэ й не снедала, й не абедала, Шчэ й не снедала, й не абедала, А мая родная мамка дый не ведала.
Глядзіць, глядзіць маё вочка...
Глядзіць, глядзіць маё вочка, Беражочак недалёчка, А на гэтым беражочку Стаіць прыганяты, Здаровы, чубаты.
Судзі, Божа, мне дажаць, Бо ён скуру можа зняць.
Сіняе азёрачка...
Сіняе азёрачка, Чаго затанула? Як жа мне не тануці? Наляцелі шэры гусі Й беражкі абтапілі, Наляцелі шэры гусі, Беражкі абтапілі I вадзіцу замуцілі. Маладая Манячка, Чаго ж ты зажурылася? Як жа мне не журыцца? Наехалі чужаземцы, майго татку ўпаілі, Наехалі чужаземцы, майго татку ўпаілі, Маю мамку абманілі
I мяне заручылі.
203
Каляндарна абрадавая паэзія
204
У слаўнага пана...
У слаўнага пана На зары жыта жала, Па месяцу копы клала, Дадому пайшла па ночы, Вячэрала пры свечы, У белым свеце спаць лягла, Лажылася, гаварыла: — Божа мой, калі я запачыну! Ужо ж свет за гадзіну.
Да гула
Да гула пчолка, гула, Па бару лятаючы Да мядок збіраючы: — Горкі мой мядочку Да без цябе, мой бортнічку. Да плакала ўдовачка, Да па двару ходзячы, Да дроўцы збіраючы, Да абед гатуючы:
пчолка, гула...
— Горкі мой абедзе
Да без цябе, мой міленькі Сама сяду на покуце, А дзеткамі абсажуся, Слёзкамі абальюся.
Дзеткі ж мае маленькія, Слёзкі мае драбненькія; Дзеткі мае пабольшалі, Слёзкі мае пагоршалі.
Вялік наш бор, вялік...
Вялік наш бор, вялік Над. усімі барамі, Багат наш пан, багат Над усімі панамі. Няма такі пана дома, Паехаў ён у Шклова Чарачак пакупаці, Жнеечак частаваці. Нашы жнейкі маладыя, Іх сярпочкі залатыя, Па месячку жыта жалі I сярпочкі паламалі.
Ты наш пане — баране...
Ты наш пане — баране, Пускай дамоў заране. Наша пані авечая Дзяржала нас да вечара. Дымна ў полі, дымна Да й нічога не відна. Наша пані затапіла,
Нам вячэры наварыла. Наварыла боршчу I накідала хвошчу, I наварыла сачавіцы, Накідала й чамярыцы, Хоча жняцоў патравіці.
Летнія песні
У добрага пана...
У добрага пана
Пры месячку жыта жала. Бадай яму кроўна, Што пускаў дадому цёмна. Бадай яму горка, Што пускаў дадому зоркай.
205
Ой, жыта жну, пажынаю...
Ой, жыта жну, пажынаю, На дарожаньку пазіраю, Да ці скора маці ісціме, Мне абедаць нясціме? Нясе хлеба булачку I мядочку у кубачку.
Я жыта жну, пажынаю, На дарожаньку пазіраю. Да ці скора свякроў ісціме? Нясе хлеба скарыначку I вадзіцы ў чарапочку.
Мая мамка, мая кветка...
Мая мамка, мая кветка, He аддавай мяне ўлетку, Да аддавай мяне ўзімку, Штоб сабрала сабе сілку На свёкраву дзесяцінку. Бо у свёкра поле далёкае,
А загоны шырокія, Азяроды высокія, А падпоры жалезныя, А жнеечкі маладыя. Я з імі не сажнуся Да з загонам астануся.
Ой, у полі бярэзінка...
Ой, у полі бярэзінка, Баліць мая сярэдзінка Ды некаму спагадаці, Сярэдзінку патаптаці.
А дай жа Божа кугакала, Каб пад снапком заплакала, А я б пашла скалыхнула, Сярэдзінка б аддыхнула.
Поле маё, яоле маё вялікае і вясёлае...
Поле маё, поле маё вялікае і вясёлае,* Вялікае і вясёлае, й прыгожае й прывольнае. Па полю іду, па полю іду — весялюся, Па полю іду, па полю іду — красуюся, Дамоў прыду, дамоў прыду — не шчуюся.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Каляндарнаабрадавая паязія
206
Добра жаць — шырокая ніўка...
Добра жаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
Добры вечар, сцюдзёная хатка, He родная матка!
He пытаецца, ці змарылася, Што спазнілася.
Ды пытаецца, ці доўга пражала, Ці многа нажала.
Добра гнаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
Добры вечар, цёплая хатка, Родная матка!
He пытаецца, ці злянілася, Ці многа нажала.
Ды пытаецца, ці змарылася, Што спазнілася.
Ой, пара дамоў, пара...
Ой, пара дамоў, пара. Ужо й пара мінаецца, Ужо й пара мінаецца, Ды наш пан валяецца: To за пень, то за елку, To за бабу, то за дзеўку.
На лугу касцы косяць...
На лугу касцы косяць, Косяць, косяць ды мыляюцца, На мяне ўглядаюцца, Што я тонка, высока, Што я бела, румяна, Хораша я ўбрана, На лугі я паслана.
Лета ж маё, лецейка...
Лета ж маё, лецейка, Ужо я твая не жнеечка!
Матка ж мая, ды матуленька, Ужо я твая не служачка!
Таго ж я служачка, 3 кім на каберцы стаяла.
Летнія песні
Ды ўжо вечар, вечарэе...
207
Ды ўжо вечар, вечарэе, Мая мамка вячэрае, Вячэрае ды астаўляе Ды ў вакенца паглядае: Нейдзе ж маё дзіця ў полі Пры вялікім загоне,
Пры вялікім загоне, Пры вялікім прыгоне. Ды вячэрай, мая мамка, Я ўжо вячэрала. He сухі я хлеб ела, Слёзкамі палівала.
Калі ж тая серада праншла...
Калі ж тая серада прайшла, Як я не еўшы на прыгон пайшла, Увесь дзень жала, не лянілася, Злому войту пакланілася.