• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Сягоння Купала, а заўтра Ян...
    Сягоння Купала, а заўтра Ян, Зайграй, сонейка, зайграй нам, Каб у ясным небе звінела, Каб сырая зямліца стагнала Ад дзявоцкага гуляння, Ад жаноцкага спявання.
    Да ўзыйдзі, месячык...
    Да ўзыйдзі, месячык, Да ўзыйдзі, ясненькі, Разлажы нам Купалейка Хлопчыкам на ігранейка,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
    Каляндарна абрадавая паэзія
    Дзевачкам на гулянійка.
    174
    Дзевачкі нагуляліся, Хлопчыкі наіграліся, 3 Купалейкам папрашчаліся...
    Прасілася Гарыслаўка ў ойчанькі...
    Прасілася Гарыслаўка ў ойчанькі На Купаленька,
    На дзявоцкае пагулянейка:
    — Ой, мой ойчанька, родненькі!
    Пусці ж мяне пагуляць.
    Да й дзецюкам Купальнічка заспяваць:
    Яны жа з нас смяюцца цэлы год, А мы ж жа ім заспяваем
    усю ноч.
    Заспяваем Купальнічка такога, Каб яны не дачакалі году другога, Калі яны жаніціся не хочуць, Да нас маладзенькіх любіць не будуць.
    Ой, гуляла Гарыслаўка ўсю ноч, Нямаш жа яе ў ойчанькі на абед;
    Нізка сонца, нізка пад палудзень, Гарыслаўка з Купальнічка ідзе, А ойчанька яе сустракае,
    У вароцейках праўданькі пытае:
    — Донька мая родненькая, скажы мне,
    Каго любіш верна ў сяле,
    Таму пашлю залаты пояс у дары, Што б ён пазнаў Гарыслаўку малады. — He пасылай, мой ойчанька, паяса, Ой, прывядзе мне малайца мая краса!
    Ой, пойдзем, сястрыцы...
    Ой, пойдзем, сястрыцы, Пад ясну зарніцу.
    Ноч малая ды Купальная! Набярэм, сястрыцы, Жоўтага пясочку.
    Іграй, сонца, із зарою!
    Пасыпем, сястрыцы, У таткі пад аконцам. Ноч малая ды Купальная! Пасеем, сястрыцы, Белага гарошку.
    Іграй, сонца, із зарою!
    Летнія песні
    Гарошку не ўзысці,— Мне ў таткі не быці.
    Ноч малая ды Купальная!
    Ой, рана, рана на Яна...
    Ой, рана, рана на Яна Зямля дрыжала з Купала. Дзевачкі рвалі, не зналі, Жычкай крапівы нарвалі, Да самога круля паслалі. Круль гэтага зелейка не ўвазнаў, Да крулёвае адаслаў.
    Крулёвая зелейка пазнала, Яна яго Купалам назвала. Дарагое зелейка Купала, Той дзявоча гулянне. Да весела дзевачкам жыта жаць, Да цяжанька хлопчыкам Пятра ждаць. Весела дзевачкам, пажаўшы, Да цяжанька хлопчыкам, прыждаўшы.
    Ой, рана на Йвана...
    Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Проці Йвана ночка мала, Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Дзе, Купала, начавала? Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Начавала ў чыстым полі, Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана.
    Ў чыстым полі сярод жыта, Ой, рана на Йвана,
    Ой, рана на Йвана. Чым, Купала, вячэрала? Ой, рана на йвана, Ой, рана на Йвана. Варэнічкі вячэрала, Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Чым, Купала, запівала? Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Гарэлачкай запівала, Ой, рана на Йвана.
    Ой, нету, нету Купаліша...
    Ой, нету, нету Купаліша Да як над нашага Яначка; Пяшком на вулку не выходзіць, Ён на коніку выязджаіць, Сабе дзеваньку выглядаіць;
    175
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    176
    Сам жа ён едзе на коніку, Дзеваньку вязець на возіку, Сам жа ён едзе ў атласе, А дзеваньку вязець у пакрасе, Сам жа ён едзіць, як жар гарыць, Дзеваньку вязець, як цвет цвіцець.
    А як я ў зёлачкі пашла...
    А як я ў зёлачкі пашла,* Шэру зязюлечку нашла, Зязюля кукавала, На мяне вешчавала.
    На сем год замуж не йці. Я й да хатачкі прышла, Я й парадачак нашла: Татулька піва варыць
    Да к майму вяселлейку, Матулька хлябы пякець Да к майму вяселлейку, Брацетка каня строіць Да к майму вяселлейку, Сястрыца дары кроіць Да к майму вяселлейку.
    Ты, купалінька, рана, рана...
    — Ты, купалінька, рана, рана, Да дзе ты была, рана, рана, Да што ты рабіла, рана, рана? — Ды ў бары была, рана, рана, Я краскі збірала, рана, рана. — Нашто красачкі, рана, рана? — Я й вянкі віці, рана, рана. — А нашто вяночкі, рана, рана? — Дзевачцы на галоўку, рана, рана.
    Купалачка, дзе твая дачка?
    — Купалачка, дзе твая дачка?
    — А ў гародзе на пагодзе красачкі рвець, Вяночкі ўець.
    Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак, А ў танок ідучы пахваляецца: — Ніхто ў мяне вяночка не зніме. А дзе ўзяліся буйны ветры, Знялі з галоўкі вяночак, Пакацілі на сіняе мора.
    Пайіпла дзявіца шукаючы, пытаючы, Спатыкаіць трох рыбаловаў:
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Летнія песні	
    — Ах, рыбаловы, братцы мае, Чы не відзелі вяночка майго?	177
    — Ой, дзевіца, не шукай, не пытай:
    Твой вяночак на сінім моры.
    Будзем сеці закідаць, вянка шукаць. — Вы рыбаловы, братцы мае, Аднаму дам залаты персцень, Друтому дам шаўкову хустачку, А за трэцяга я сама пайду.
    Што персцень дала — меншы брацец, Што хустку дала — сярэдні брацец, А за старшага сама пайшла.
    А хто ж у нас не жанаты ходзіць?..
    А хто ж у нас не жанаты ходзіць?
    — Сямёнка ў нас не жанаты ходзіць: Ён браў хмялёк у святы дзянёк, Саладзіў солад на пярэклеце, Мыў катлы на сінім моры, Сушыў бочкі на сонейку.
    Доля яго няшчасная: Козы, оўцы хмель паелі, Куры, гусі солад паклявалі, Мора катлы патапіла, Сонцам бочкі пашчапіла.
    Купала. Янава ночка невялічка, Купала...
    Купала. Янава ночка невялічка, Купала.
    Нашы дзевачкі ўсю ноч не спалі, Купала.
    Ім зязюленькі ўсё шчабяталі, Купала.
    Дзевачкі, з ружы вянкоў не віце, Купала, Дзевачкі, рана замуж не йдзіце, Купала.
    Віце вяночкі ды із чабору,
    Купала.
    Ідзіце замуж ды ўпору,
    Купала.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    178
    Была ў суседа дачушка...
    Была ў суседа дачушка, А ў другога — другая.
    Адна хвалёная, А другая сужоная. Прыехалі баяры Да сужоначку ўзялі, А хвалёначкі не бралі. Стала хвалёнка плакаці, На свае белы дары гледзючы: — Mae белыя дарочкі,
    Каго я буду дарыць вамі? Ці белы бярозы укрываць? Ці чорны гасцінец усцілаць? Белы беразняк укрыўшы,— Расой прыпадуць, А чорны гасцінец услаўшы,— Баяры коньмі саб’юць, Сужанку вязучы, А хвалёнку клянучы...
    Купалялё, на сенажаці мядуначка...
    Купалялё, на сенажаці мядуначка, купалялё.
    Купалялё, там кукавала зязюлячка, купалялё.
    Купалялё, там кукавала, праўду казала, купалялё.
    Купалялё, не будзіць свёкарка родны татулька, купалялё.
    Купалялё, не будзіць свякроўка родная мамка, купалялё.
    Купалялё, не будзіць залвіца родная сястрыца, купалялё.
    Купалялё, не будзіць дзевярка родны брацятка, купалялё.
    Малая ночка Купалночка...
    Малая ночка Купалночка, Нашы малойцы не выспаліся, За валамі ідуць хліпаючы, Хвастамі вочы праціраючы. — Быцю, быцю, пазыч хваста, Патры вочы пасля ночы. Вяліка ночка Купалночка, Нашыя дзеванькі выспаліся, За валамі ідуць спяваючы, Шолкам хустанькі вышываючы.
    Летнія песні
    Да зялёны кустох распускаецца...
    Да зялёны кусток распускаецца,
    Багатыр дачкой набіваецца,
    — Ды бяры дачкубагатырачку,
    Дам пасагу — шэру сярмягу,
    Калі яшчэ мала, дык лапцёў пару,
    Калі яшчэ мала, дык абор пару,
    Калі яшчэ мала, дык ануч пару.
    — He бяры, сынку, ды што ў золаце!
    — He бяры, сынку, ды што ў серабры!
    А бяры, сынку, што ў беленькім!
    А што ў золаце, то не паненачка, то гультаечка,
    А што ў серабры, то цыганачка, то абманачка, А што ў беленькім, то работніца.
    179
    Купала на Йвана...
    Купала на Йвана,	На Купала сонца гуляла,
    На Купала сонца гуляла,	Купала на Йвана,
    Купала на Йвана,	Над Куняўкаю калясом стала,
    Над Бабрынаю калясом стала, Купала на Йвана.
    Купала на Йвана.	У Куняўцы дзеўкі красны,
    Ой, у Бабрыне хлопцы белы, Купала на Йвана, Купала на Йвана,	Дзеўкі красны, хлопцам
    Хлопцы белы, дзяўчатам	страшны,
    мілы,	Купала на Йвана.
    Купала на Йвана.
    Каліна, а па ельнічку...
    Каліна, а па ельнічку, па бярэзнічку, каліна,
    Каліна, канюшкі свішчуць, конікаў
    ішчуць, каліна.
    Каліна, а згубіліся тры конікі, каліна.
    Каліна, адзін конік сівыбуланы, каліна,
    Каліна, другі конік — звёздачкі ў ілбе,
    каліна.
    Каліна, трэці конік — залатагрыўка, каліна.
    Каліна, сівыбуланы — Юрачкаў, каліна,
    Каліна, звёздачка ў ілбе — Іванкаў, каліна, Каліна, залатагрыўка — Сцяпанаў, каліна.
    Каліна, сівыбуланы — да Галечкі, каліна,
    Калякдарнаабрадавая паэзія
    180
    Каліна, звёздачка ў ілбе — да Манечкі, каліна,
    Каліна, залатагрыўка — да Валечкі, каліна.
    Ой, каліва, а хто ж у вас...
    Ой, каліна, а хто ж у нас да дзевачак лас, каліна?
    Ой, каліна, а Мішачка ў нас да дзевачак лас, каліна.
    Ой, каліна, узяў лясачку папіраціся, каліна,
    Ой, каліна, пайшоў Манечкі давядаціся, каліна.
    Ой, каліна, лясачка яго паламалася, каліна,
    Ой, каліна, Манечка яго адчуралася, каліна.
    Каліва, чыя рута за вадою...
    Каліна, чыя рута за вадою, каліна?
    Каліна, зарасла яна лебядою, каліна.
    Каліна, чаму, Ніначка, руты не полеш, каліна,
    Каліна, руты не полеш, дзевачак не просіш, каліна?
    Каліна, дзевачкі мае, не да руты мне, каліна,
    Каліна, не да руты мне, не да рутачкі, каліна,
    Каліна, узялі мяне цяжкі смутачкі, каліна. Каліна, паехаў мілы на паляванне, каліна, Каліна, пакінуў мяне на гараванне, каліна. Каліна, пакуль конік наскачацца, каліна, Каліна, дык я, малада, наплачуся, каліна. Каліна, пакуль мілы напалюецца, каліна, Каліна, дык я, малада, нагаруюся, каліна.
    А ў масце, масце...
    А ў масце, масце	Сонтрава расце.
    Сонтрава расце,	Сонтрава расце,
    Ой, люлілюлі,	Жоўты красачкі,
    Летнія песні
    Жоўты красачкі Аднагодачкі, Нашы дзевачкі Самаволачкі: Дзе піва чуюць,
    Там заначуюць, А дзе салодкі мёд — Там і круглы год, А дзе гарэлка, Там нядзелька.
    181
    Кукуй, зязюленька, не ўпікай...
    Кукуй, зязюленька, не ўпікай, Ой, люлі, не ўпікай.
    Нямнога будзеш кукаваць, Ой, люлі, кукаваць.
    На Юр’я рана пачынаць, Ой, люлі, пачынаць.
    На Пятро позна пакідаць, Ой, люлі, пакідаць.
    Заплач, Анэтка, жалосна, Ой, люлі, жалосна.
    Нямножка будзеш плакаці, Ой, люлі, плакаці.
    У нядзельку рана пачынаць, Ой, люлі, пачынаць.
    У аўторак позна пакідаць, Ой, люлі, пакідаць.
    А ў бару, бару, на баравіне...
    А ў бару, бару, на баравіне,
    Ай, рана, рана, на баравіне.
    Там Аленка ягадкі брала,
    Ай, рана, рана, ягадкі брала. Ягадкі брала, цяжка ўздыхала,
    Ай, рана, рана, цяжка ўздыхала: «Бярозкі мае, невядомыя,
    Ай, рана, рана, невядомыя. Дарожкі мае, незнакомыя.
    Ай, рана, рана, незнакомыя. А з некім сесці лустачку з’есці, Ай, рана, рана, лустачку з’есці. А з некім стаці, слоўца згукаці,
    Ай, рана, рана, слоўца згукаці». Прыйшоў да яе міленькі яе,
    Ай, рана, рана, міленькі яе. «Чаго, Аленка, цяжка ўздыхаеш,
    Ай, рана, рана, цяжка ўздыхаеш? Мы з табой сядзім, лустачку з’ядзім,
    Ай, рана, рана, лустачку з’ядзім. Мы з табой станем, слоўца згукаем,