Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Веснавыя песні
Як пайшоў Мікола...*
Як пайшоў Мікола У чыстае поле, У чыстае поле Жыта аглядаці. Радзі, Божа, жыта, Радзі, Божа, жыта Густа, каласіста, Густа, каласіста, Ядром ядраніста. А ехалі госці 3 чужое валосці, У бару начавалі, У бару начавалі, Пад сасной агонь клалі. Каб гэта сасёнка Да на нашу старонку, Да на нашу старонку. А з гэтае сосны Было б тры угоды, Было б тры угоды.
У коране сосны
Ды густое жыта, Ды густое жыта. У сярэдзіне сосны Ды ярыя пчолы, Ды ярыя пчолы. А ў вярхушцы сосны Ды звонкія гуслі, Ды звонкія гуслі. А мы б з таго жыта Піва наварылі, Піва наварылі.
У сярэдзіне сосны Ярых пчол лавілі, Ярых пчол лавілі. Мяды выбіралі Ды воскі тапілі, Ды воскі тапілі. Мы б жыта выжалі, У гуселькі ігралі, У гуселькі ігралі.
ЮРАЎСКІЯ ПЕСНІ
Юр’я, Юр’я...
Юр’я, Юр’я, Божа мой,** Падай ключы Зямлю адмыкаць, Бычка напасаць! На Юр’еву расу
Бычка папасу: — Бычок, трацячок, Ці повен бачок? — Яшчэ не повен, 3 левым не ровен.
Юры, ўставай рана...
Юры, ўставай рана, Адмыкай зямлю, Выпускай расу На цёплае лета, На буйнае жыта, На ядраністае,
На каласістае! Пойдзем, дзявочкі, У лугілужочкі Завіваць вяночкі На годы добрыя, На жыта густое.
* Мікольская.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
156
На ячмень каласісты, На авёс расісты,
На грэчку чорную, На капусту белую!
Ой ты, Юр’я, Мікола...
Ой ты, Юр’я, Мікола, Абыдзі жыта наўкола, Юр’я кажа — абайду, Мікола кажа — пагляджу. Юр’я кажа — караніста,
Мікола кажа — каласіста, Юр’я кажа — у копачкі, Мікола кажа — ў торпачкі. Юр’я кажа — з прыкроем, Мікола кажа — з прыпёкам.
Ой, выйду я на вулачку...
Ой, выйду я на вулачку, бычкі бушуюць, Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць.
Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць, Юр’я, Юр’я, бо вясну чуюць.
Загулі рэчкі, ляды паплылі, Юр’я, Юр’я, ляды паплылі.
Зачарнела зямліца, бо пааралі, Юр’я, Юр’я, бо пааралі.
Задрыжала бяроза, бо папукалася, Юр’я, Юр’я, бо папукалася.
Завесялела дуброва, птушкі спяваюць, Юр’я, Юр’я, птушкі спяваюць.
Зазелянела даліна, кветкі зацвілі, Юр’я, Юр’я, кветкі зацвілі.
Ой, выйду я, выйду кветкі збіраці, Юр’я, Юр’я, кветкі збіраці.
Кветкі збіраці, вяночкі віці, Юр’я, Юр’я, вяночкі віці.
Вяночкі віці, Юр’я спяваці, Юр’я, Юр’я, Юр’я спяваці.
Веснавыя песні
А Юр’ева матка каля рэчкі хадзіла...
А Юр’ева матка каля рэчкі хадзіла, Каля рэчкі хадзіла, ключыкізамочкі насіла. Ключыкізамочкі насіла, зямельку адмыкала, Зямельку адмыкала ды травіцу выпускала. Ах вы, жонкібухонкі, вы ўставайце раненька, Вы ўставайце раненька, вы ганіце каровак. Вы ганіце каровак да на Юр’еву ра'су, Да на Юр’еву расу, да на Божую красу.
157
Павядзём Юр’е да бору...
Павядзём Юр’е да бору Да пасадзім Юр’е на хвою. Няхай наша Юр’е пасядзіць Да болей свету паглядзіць. Дзе наша Юр’е хадзіла, Там наша жыта ўрадзіла, А дзе наша Юр’е юравала, Там наша жыта красавала.
Юр’ева маці ўпроч пайшла...
Юр’ева маці ўпроч пайшла, Залатыя ключы панясла.
Юр’ева маці, вярніся — Залатыя ключы найшліся.
Адамкні зямліцу, Выпусці расіцу На зялёную травіцу, На здраёву вадзіцу.
Да што там у стайні стучэла?..
Да што там у стайні стучэла? Звінела кола, звінела.
Малады Янка каня сядлае, Яго татачка пытае:
— Куды ты, сынку, паедзеш? Ці ў вёску, ці ў мястэчка?
He едзь, сынку, у мястэчка, Бо там дзевачкі лянівы: Высока ржышчы зжынаюць, А рэдка копы стаўляюць.
Да што там у стайні стучэла? Звінела кола, звінела.
Малады Янка каня сядлае, Яго татачка пытае:
— Куды, сынку, паедзеш, Ці ў вёску, ці ў мястэчка? Да едзь, сынку, у вёску, Там дзевачкі рабочы: Нізка ржышча зжынаюць, Густа копы стаўляюць.
Каляндарнаабрадавая паэзія
158
Юр’я, уставай рана...
Юр’я, уставай рана, Да едзь у поле,
Умыйся бела, Адмыкай зямлю,
Да кладзі боты, Выпускай расу
Надзявай сукні, На лён, на пшаніцу,
Да сядлай каня, Да бяры ключы, На усяку пашніцу.
Юр’е, добры вечар!..
— Юр’е, добры вечар, Раса — ’ля каровак,
Юр’е, падай ключы. Трава — ’ля конікаў,
— Бацько, каторыя? Лаза — ’ля козачак,
— Сынку, зямлёвыя, Дзягель — ’ля свіначак,
Зямлю адмыкаці, Расу выпушчаці. Мурог — ’ля авечак.
Юр’ева матка ў свет пайшла...
Юр’ева матка ў свет пайшла, Гэй, Юр’ю, Юр’ю, святы Юр’ю! 3 сабой ключы панясла.
— Юр’ева маці, вярніся: Адамкні зямліцу, выпусці расіцу. Радзі, Божа, жыта на новае лета. У зямлі ядраніста, увярху каласіста, Жменечкі гусценькі, снапочкі часценькі, У старане прыкладна, на таку ўмалотна, У печы прысушна, у жорнах прымольна, У дзяжы падходна, у печы прыпечна, Чаляданцы сытна і панам слаўна.
Й матка Юр’я клікала, гэй...
Й матка Юр’я клікала, гэй. — Да падай, сынку, ключыкі, Да падай, сынку, ключыкі, гэй, Да адамкнуці зямліцу, Да адамкнуці зямліцу, гэй, Ды выпусціці расіцу, Да выпусціці расіцу, гэй, Да на ярую пшаніцу, Да на ярую пшаніцу, гэй, На ціхое лецечко,
Веснавыя песні
Да на ціхое лецечко, гэй, Да на буйнаё жыцечко.
159
Дзе ты, Юр’е, ўрасіўся?..
— Дзе ты, Юр’е, ўрасіўся? Дзе ты, Юр’е, ўмачыўся?
— Па далах, па росах ходзячы, Людзям жыта родзячы.
Дабро жыта да дабро, Радзі, Божа, налета, Радзі, Божа, налета Да лепшае за гэта: У корані караністае, У саломцы сцяблістае, У саломцы сцяблістае, А у коласе каласістае. У роўным полі капамі, У цёмным гумне тарпамі. У цёмным гумне тарпамі, А у сверне засякамі.
А у сверне засякамі, А на стале баханамі.
А ты Юр’я, Мікола...
— А ты, Юр’я, Мікола, Абыдзі жыта наўкола. Юр’я кажа: «Абыду». Мікола кажа: «Пагляджу». Юр’я кажа: «У пучочкі». Мікола кажа: «У каласочкі». — Дзе ты, Юр’я, ўрасіўся? Дзе ты, Мікола, ўмачыўся? — Горы, межы ходзячы, Жыта, пшаніцу родзячы. Жыта, пшаніцу — то дабро. Да дай, Божа, налета, Да дай, Божа, налета Лепшую ўроду за гэта.
Юрайка, Юрайка, ці зелена мураўка?..
— Юрайка, Юрайка, ці зелена мураўка? — Траўкамураўка зеляненька,
Каляндарнаабрадавая паэзія
160
На вуліцы дзевачак поўненька, Траўкамураўка пабялела, На вуліцах дзевак пагалела: Да ішоў дожджык дробненькі, Памачыў рукавец тоненькі.
Разгуляўся Юр’еў конь...
Разгуляўся Юр’еў конь, Разбіў камень капытом. Як у камені зерне ёсць, Так у хлопцаў праўда ёсць.
Разгуляўся Юр’еў конь, Разбіў гарэх капытом. Як у гарэху зерне ёсць, Так у дзяўчынак праўда ёсць.
А вы, хлопчыкі, бяжыце, Вашы конікі ў жыце.
А ты, мілы, не бяжы, Бо твой конік на мяжы.
КАРАГОДНЫЯ
Ды хадзіў карагод...
Ды хадзіў карагод Каля нашых варот.
Ой, люлі, ой, люлі, Каля нашых варот.*
Карагодам назваць Ды у хату пазваць,
Ды у хату пазваць I віном частаваць.
Я чула, бачыла,
He паспела сказаць,
Завілася пчолка над варотамі...
Завілася пчолка над варотамі.
Гэй, люлі, гэй, люлі. **
Красна сонца заіграла над людзьмі.
* Прыпеў «Ой, люлі, ой, люлі» паўтараецца з другім радком кожнай страфы.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Веснавыя песні
Што ж ты, вясна, наша красна, прынясла? Прынясла цёпла летца дзеля вас. 161
Малым дзеткам па яечку, Старым бабкам па кіёчку, Красным дзеўкам па вяночку, Маладушкам па сярпочку. Стары бабкі чапцы шыці, Красны дзеўкі вянкі віці, Маладушкі жыта жаці. Красны дзеўкі на вулачку, Маладушкі за люлечку. Красны дзеўкі гулі ды гулі, Маладушкі люлі ды люлі.
Ды рынула вада з Дуная...
Ды рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Там тры конюхі да коней паілі. Ды рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Там тры дзевачкі да ваду бралі. Да рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Іваначка кажа, я Ганначку люблю, Я Ганначку люблю і за сябе вазьму. Да рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Васілька кажа, я Кулінку люблю, Я Кулінку люблю і за сябе вазьму. Да рынула вада з Дуная.
3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Міхалачка кажа, я Алёну люблю, Я Алёну люблю і за сябе вазьму. Да рынула вада з Дуная.
3 Дуная ціхага, з беражка крутога.
Устань рана, перапёлачка...
— Устань рана, перапёлачка, Устань рана, маладзенькая. — Я ж устала, мае дзевачкі, Я ж устала, мае сястрыцы. — Умыйся бела, перапёлачка, Умыйся бела, маладзенькая.
6 Беларускі фальклор
Каляндарнаабрадавая паэзія
162 — Я ўмылася, мае дзевачкі, Я ўмылася, мае сястрыцы.
— Учашыся слізка, перапёлачка,
Учашыся слізка, маладзенькая.
— Я ўчасалася, мае дзевачкі, Я ўчасалася, мае сястрыцы. — Надзень сукенку, перапёлачка, Надзень сукенку, маладзенькая. — Я ж надзела, мае дзевачкі, Я ж надзела, мае сястрыцы.
— Прывяжы каралькі, перапёлачка, Прывяжы каралькі, маладзенькая.
— Я ж прывязала, мае дзевачкі, Я ж прывязала, мае сястрыцы.
— Надзень панчошкі, перапёлачка, Надзень панчошкі, маладзенькая. *
— Я ж надзела, мае дзевачкі, Я ж надзела, мае сястрыцы.
— Абуй чаравічкі, перапёлачка, Абуй чаравічкі, маладзенькая, — Я ж абула, мае дзевачкі, Я ж абула, мае сястрыцы.
— Прытанцуй нам, перапёлачка, Прытанцуй нам, маладзенькая.
Як пушчу стралу...
Я пушчу стралу Па ўсяму сялу,* Ды ідзі, страла, Да уздоўж сяла, Да зайдзі, страла, К добру молайцу, Да убі, страла, Добра молайца. Да й што па молайцу Некаму плакаці: Матка старая, Сястра малая, А жана молада Жыве каля горада. Ой, дзе конік бяжыць, Там зямля дрыжыць, Дзе сястра жыве, Ручаі плывуць, А дзе жонка жыве, Пажары гараць.
* Кожная страфа паўтараецца.
Веснавыя песні
А мы ляда капалі, капалі... — А мы ляда капалі, капалі, Зеляна наша дуброва, дуброва! 163
— А мы проса сеялі, сеялі, Зеляна наша рутачка. жоўты цвет!
— А мы коней іспусцім, іспусцім, Зеляна наша дуброва, дуброва!
— А мы коней пабярэм, пабярэм, Зеляна наша рутачка, жоўты цвет!
— А за коней сто рублей, сто рублей, Зеляна наша дуброва, дуброва!
— Мы не хочам сто рублей, сто рублей, Зеляна наша рутачка, жоўты цвет!
— Ой, дайце нам дзеўчынупаненку, Зеляна наша дуброва, дуброва!
— За паненку слова нет, слова нет!
Зеляна наша рутачка, жоўты цвет!
Пастаўлю й свячу проціў месяЦа...
Пастаўлю й свячу проціў месяца, Ціха йдзе.
Да вада па каменю, да вада па беламу Ціха йдзе.
Да не будзе свёкарка, як мой бацюхна, Ціха йдзе.
Да вада па каменю, да вада па беламу Ціха йдзе.
Да не будзе свёкраўка, як мая маманька, Ціха йдзе.
Да вада па каменю, да вада па беламу Ціха йдзе.
Да не будзе залвіца, як мая сястрыца, Ціха йдзе.