• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    * Запусная.
    Веснавыя песні
    Благаславі, Божа мілы, зіму замыкаці...
    Благаславі, Божа мілы, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну аклікаці.
    Зімою ў вазочку, вясною ў чаўночку, У цёплым леце ў карэце.
    Благаславі, Божа, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну загукаці. Дай, Божа, на жытачка род, На статачак плод, Людзям на здароўе.
    Благаславі, Божа, вясну красну пеці...
    Благаславі Божа, Вясну красну пеці На ціхае лета, На буйнае жыта, Каб наша жыта У трубы павілося, У трубы павілося, Набок схілілося, На полі снапамі,
    А ў гумне тарпамі, У арудзе прысыпна, А ў млыне прымолна, А ў дзяжы падходна, А ў пячы пячыста, А на стале краіста. Сям’і на здароўе, Панам — безгалоўя!
    Дабравешчанніко святое...
    Дабравешчанніко святое, Пашлі сонейка залатое, Каб зямелька адышла, Да вясна да нас прыйшла, Каб распусціліся ветачкі, Каб раскраснеліся кветачкі, Каб лугі зазелянеліся, Нашы нівачкі адзеліся.
    Ты, пчолачка ярая...
    Ты, пчолачка ярая, Ты вылець зза мора, Ты вынесі ключыкі, Ключыкі залатыя,
    Адамкні лецечка Лета цёплае, Замкні зіманьку, Зіму сцюдзёную!
    121
    Каляндарна абрадавая паэзія
    122
    Зіма з летам сустракаецца...
    Зіма з летам сустракаецца, Пра здаровейка пытаецца: — Ой, чалом, чалом, да цёплае лецейка! — Ой, здарова была, да халодная зімачка! — Што цябе, лецейка, узвелічаюць, Мяне, зімачку, праклінаюць?
    — Бо ты, зімачка, халодная, Лугі, балоты памарозіла, Ой я, лецечка, да вясёлае, Лугі, горы ізмачыла, Лугі, горы ўзвесяліла.
    Ой, там хлопчыкі сабіраюцца, Да на мёд, віно складаюцца: Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх. Твая Ганначка лепш за ўсіх.
    Прыдзі, прыдзі, вясна...
    Прыдзі, прыдзі, вясна, Прыдзі, прыдзі, красна К нам у таночак. Прынясі нам збожжа, Прынясі нам красак, Каб нам звіць вяночак.
    Едзіць вясна, едзіць На залатым кані У зялёным саяні, На сасе седзячы,
    Сыру зямлю аручы, Правай рукой сеючы, А смыком скародзячы.
    Вязець, вязець вясна, Вязець, вязець красна Ясныя дзянёчкі, Частыя дажджочкі, Зялёныя травы, Красныя цвяточкі Нам на вяночкі.
    Ой, вясна ды й весенка...
    — Ой, вясна ды й весенка, ды й весенка, Што ж ты нам прынесла прынеселька?
    — Маладым малодкам—па бердзечку, па бердзечку, А дзевачкам па пранічку, па пранічку, А малым дзеткам па яечку, па яечку, А старым дзядкам па кіёчку, па кіёчку, Маладым мужчынкам па плужочку, па плужочку, А хлопчыкам па пужачцы, па пужачцы.
    Маладым малодкам красёнцы ткаць, А дзевачкам дый палотна бяліць,
    Веснавыя песні
    Старым дзядкам на мураўцы сядзець, Маладым мужчынкам поле араць, А хлопчыкам на пастку гнаць.
    Ой, вясна красна!..
    — Ой, вясна красна!
    Да што ж ты нам прынясла? — Ой, прынясла, прынясла, Тры карысці ў радасці: Першая карысць бортнічкам, А другая й аратаму, А трэцяя пастушкам, Дзе бортнічкі барцілі, Там трэсачкі ляжалі, А дзе аратаі аралі, Там сошачкі ляжалі, А дзе пастушкі паслі, Там пужачкі ляжалі.
    Як стукне бортнічак у бару: «Да садзі ж, Божа, пчолачкі Да новага лецечка!» Як ксохне ратай у полі: «Зарадзі, Божа, жыцечка Да на новае лецечка!» Як гукне пастушок у бору: «Спасі, Божа, худобку Да на новае лецечка!»
    Ты, вясна, ты, красна...
    — Ты, вясна, ты, красна, Да што ж ты нам вынесла? — Прынесла тры карысцірадасці: Першая карысць — бортнічак, Другая карысць — пастушок, Трэцяя карысць — ратайка.
    Бортнічак стукне: «Садзі, Божа!» Пастушок гукне: «Пась, Божа!» Ратай сокне: «Радзі, Божа!» Кароўка йдзе, рыкае, Пастушок ідзе, гукае: «Сюды, кароўка, кароўка, Тут зялёная муроўка».
    123
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    124
    Жаваранак, ранняя ытушэчка...
    Жаваранак, ранняя птушэчка, Чаго так рана з выр’ю вылятаеш?
    А там пры даліне —
    там ляжаць крыгі, А там пры дарозе —
    снягі і марозы.
    — А я тыя крыгі крыламі разаб’ю, А я тыя марозы нагамі растапчу.
    Вясна красна, вясна красна наступае...
    Вясна красна, вясна красна наступае, Вадой лугі, вадой лугі залівае,
    Што ні прайсці, што ні прайсці, ні праехаць, Свайго роду, свайго роду не праведаць.
    Ой, вясною, ой, вясною — за вадою, А ў лецечку, а ў лецечку — за жнівамі, А зімою, а зімою — за снягамі.
    — Дзіця ж маё, дзіця ж маё маладое, Ты вясною, ты вясною — на чаўночку, Ты ў лецечку, ты ў лецечку — у нядзелечку, А зімою, а зімою — ў палазочку — Такі ж роду, такі ж роду пераведай.
    А вясна, вясна, вясеначка...
    А вясна, вясна, вясеначка, Вясеначка, Развесяліла ўсе вулачкі, Усе вулачкі.
    Да ўсе вулачкіпраталачкі, Праталачкі.
    Да дзе хлопчыкі збіраліся, Збіраліся, На мёдгарэлку складаліся, Складаліся.
    — Кладзі, дзяцінка, болей за ўсіх, Болей за ўсіх, Твая дзевачка луччы за ўсіх, Луччы за ўсіх: Яна беленька, румяненька,
    Веснавыя песні	
    Румяненька, На работачку слухмяненька, Слухмяненька. Яна свёкарку паслухае,	125
    Паслухае, Возьме вядзерца, пастукае.
    Ой, вясна ды й вясенка ды я вясенка...
    Ой, вясна ды й вясенка ды я вясенка, Што ж ты нам прынесла прынеселька? — Маладым малодкам — па бердзечку, па бердзечку, А дзевачкам па пранічку, па пранічку, А малым дзеткам па яечку, па яечку, А старым дзядкам па кіёчку, па кіёчку, Маладым мужчынкам па плужочку, па плужочку, А хлопчыкам па пужачцы, па пужачцы. Маладым малодкам красёнцы ткаць, А дзевачкам — дый палотна бяліць, Малым дзеткам з яечкамі гуляць, Старым дзядкам на мураўцы сядзець, Маладым мужчынкам поле араць, А хлопчыкам на пастку гнаць.
    Ой, вясна, вясна, што ты прынясла?..
    Ой, вясна, вясна, што ты прынясла, што ты й прынясла?
    А я прынясла цёпла лецечка, дый цёпла лецечка.
    Старым бабачкам пасядзеці, дый пасядзеці, А маладзічкам кросенцы ткаці, дый кросенцы ткаці, А дзевачкам цэўкі сукаці, дый цэўкі сукаці.
    Ой, прышла вясна красна...
    Ой, прышла вясна красна, Чужыя малодкі ткуць кросна. А я, маладзенька, не прала, Пад лёд кудзелькі пускала. — Плывіце, кудзелькі, валакном, Ка мне маладзенькай палатном!
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    126
    Да ўсе дзевачкі смяюцца, Як тыя кудзелькі прадуцца. Да ўсе людзячкі дзівяцца, Чые то кудзелькі беляцца. Да гэта ж тае гультайкі, Да што стаяла ля пелькі.
    Ой, вясна мая вясёлая...
    Ой, вясна мая вясёлая, Развесяліла ўсе горачкі, Усе горачкі, усе горачкідаліначкі, Даліначкі, дзе парабачкі збіраліся, Збіраліся, на мёдгарэлачку складаліся, Складаліся, аб помсце пану змаўляліся.
    Вол бушуе
    Вол бупгуе — вясну чуе,* Воран крача — сыра хоча,
    Воран крача — сыра хоча, Дзеўка плача — сына хоча.
    Воран крача, падлятае, Дзеўка сына спавівае.
    — вясну чуе...
    Воран крача — сыр бяленькі, Дзеўка плача — сын маленькі.
    Воран крача, сыра з’еўшы, Дзеўка плача, сына меўшы.
    Воран крача на галіне, Дзеўка плача на магіле.
    Да вясна красна...
    Да вясна красна, Дзе ты была?
    Да што ты нам прынясла?
    Прынесла хлопцам па лясачцы, А малым дзецям па кружочку, Малоданькам па чэпчыку, А дзевачкам па кветачцы.
    Каб хлопчыкі ў войска пайшлі, А малыя дзеткі хутка раслі, Малоданькі ўбраны былі, Красны дзеўкі замуж пайшлі.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Веснавыя песні
    Вясна красна...
    127
    Вясна красна, Што ж ты нам прынясла? 3 пунькі сянцо Вынесла, вынесла.
    3 току саломку Вытрасла, вытрасла.
    3 клеці зярно Вымела, вымела. На гары бабкі Сядзелі, сядзелі, Кулаком зямлю Калацілі, калацілі. Да нявехначак
    Судзілі, судзілі.
    — Ой, мая ж нявехна Дурмідурак, дурмідурак, Зімку прала,— Усё спала, усё спала. Кросна ткала,— Драмала, драмала. Вось мая дачушка Разумна, разумна, Зімку прала,— He спала, не спала, Кросна ткала,— Ляшчала, ляшчала.
    Рынулі рэкі, рынулі...
    Рынулі рэкі, рынулі
    Аж да Ганначкі пад сені.
    Там збіраліся малойцы, Складалі грошы на танцы. Адзін маладзец найбольш клаў, Сабе дзяўчыну намаўляў:
    — Ідзі, деванька, за мяне, Будзеш маёю жаною, Будзеш маёю жаною, Маёй маценькі слугою, Будзеш маценькі служачка, Мне, маладому, жоначка.
    А ляцела сойка цераз чыста поле...
    А ляцела сойка цераз чыста поле, Вясна красна, дзень цёплы!* Ды яна схапіла Іванаву жонку.
    А бяжыць жа хлопчык, шапку зняўшы, Шапку зняўшы, галаву задраўшы.
    — Сойка, сойка, аддай маю жонку.
    Мая жонка тонкая пралля, Тонкая пралля, звонкая ткалля. Тонка прала, беленька бяліла, Кашулечкі шыла і мяне любіла.
    Зязуля кукуе, лецячка чуе...
    Зязуля кукуе, лецячка чуе — Ой, ранарана, лецячка чуе.
    Марыся плача, замуж не хоча —
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    Каляндарна абрадавая паэзія
    128
    Ой, ранарана, замуж не хоча.
    Яе матанька цешыць, не ўцешыць — Ой, ранарана, цешыць, не ўцешыць. He плач, дзіцятка, маё радненька — Ой, ранарана, маё радненька.
    He аддам я цябе далёка ад сябе — Ой, ранарана, далёка ад сябе.
    Аддам блізенька, праз поле вузенька — Ой, ранарана, праз поле вузенька. Будзеш хадзіці што дзянёк да мяне — Ой, ранарана, што дзянёк да мяне. Будзеш часаці русу косу ў мяне — Ой, ранарана, русу косу ў мяне.
    Зайдзі, зайдзі, зоранька вячэрняя...
    Зайдзі, зайдзі, зоранька вячэрняя... Выйдзі, выйдзі, дзевачка бяздольная!
    Ой, знаці, знаці, што ў каго свая маці,— To штодзень ідуць на вуланьку гуляці! Ой, знаці, знаці, што ў каго чужая маці,— He пушчае на вуланьку гуляці.
    Дзякуй Богу, што вясва прышла...
    Дзякуй Богу,	Каб у трубы
    Што вясна прышла. Я, малада, каля жыта	Пакачалася,
    пайшла.	Каб я, малада,
    — Расці, жыта, Караністае,	Нажалася
    Караністае,	I снапочкаў
    Лапушыстае,	Нанасілася.
    Была ў маткі...
    Была ў маткі, Была ў маткі адна дачка. Адсюль, адтуль, Адсюль, адтуль сваты слалі. Матка дачкі, Матка дачкі не давала.
    Сабе служку,
    Веснавыя песні	
    Сабе служку гадавала. Прыйшла й вясна,	129
    Прыйшла й вясна — дачку ўзяла.
    Гарэлачкі, Гарэлачкі не насіла. Дачкі ў маткі, Дачкі ў маткі не прасіла. «Дзіця ж маё маладое, Дзе мне дары, Дзе мне дары падзяваці? Ці мне дубы, Ці мне дубы абвязаці? Што й дубочак, Што й дубочак — то й сваточак. Што й бярозка, Што й бярозка — то й сватачка. Што грушачка, Што грушачка — то й дружачка».
    Зязюлечка баравая...
    — Зязюлечка баравая, Дзе ж ты ночку начавала? Зязюлечка баравая, Дзе ж ты ночку начавала? — Адну ночку — на дубочку, А другую — на бярозе, А друтую — на бярозе. А там ішлі скамарохі, А там ішлі скамарохі. Адрэзалі па пруточку, Адрэзалі па пруточку.
    Дый зрабілі павучочка, Дый зрабілі павучочка. Павучочак, не гудзі ж ты, Павучочак, не гудзі ж ты, Шэрай зязюлькі не будзі ж ты, Шэрай зязюлькі не будзі ж ты.
    Сярод Дуная дзевачка сядзіць...