Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Як пайшла Каляда...
Як пайшла Каляда Упярод Ражства, Каляда, Каляда!* Прынесла ж Каляда Рэшата бліноў,
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
96
Рэшата бліноў, Берасцень мёду. Дзеткі блінамі У мёд макалі, У мёд макалі, Каляду ўспаміналі.
Прыехала каляда ў вазочку...
Прыехала каляда ў вазочку Да на сівенькім канёчку. Прыехала каляда ўвечары, Прывезла дудак рэшата. Паставіла дудкі на стаўпе, А сама села на куце. Зайграйце, дудкі, тоненька, Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька. А вы, хлопчыкі, пазірайце, Сабе дзевачак выбірайце.
Добры вечар таму, хто ў етым даму...
Добры вечар таму, хто ў етым даму, Добры вечар добрым людзям! А ў етым даму сам пан гаспадар, Шчодры вечар добрым людзям!
Сам пан гаспадар да й на покуце, Шчодры вечар добрым людзям! Дай на покуце ўвесь у золаце, Шчодры вечар добрым людзям! Ой, каля яго да й жана яго, Шчодры вечар добрым людзям! Ой, каля яе дзетачкі яе, Шчодры вечар добрым людзям!
За сяньмі, сяньмі там за новымі...
За сяньмі, сяньмі там за новымі, Шчодры вечар, добры вечар*, Стаіць святліца нова зрублена. У той святліцы чатыры акенцы:
* Прыпеў паўіараецца пасля кожнага радка.
Зімовыя песні
У першым акенцы — да яснае сонца, У другім акенцы — да ясны месяц, У трэцім акенцы — да дробныя звёзды, У чацвёртым акенцы — да цёмная хмара. Яснае сонца — то жонка яго, Ясны месяц — то сам гаспадар, Што дробныя звёзды — то дзеткі яго, Што цёмная хмара — жыта яго. А з карэнечка — караністае, А з саломінкі — сцебялістае, А з каласочка — каласістае.
А дай жа, Божа, пану гаспадару, Ой жыцібыці, піва варыці, Піва варыці, сыны жаніці, Гарэлку гнаці, дочкі замуж даваці, Шчодры вечар, добры вечар!
Ой, ў ляску, ў ляску...
Ой, ў ляску, ў ляску У другім акенцы —
На жоўтым пяску, Ясна сонейка,
Святы вечар,
97
святое Васілле!* У трэцім акенцы — Ясныя зорачкі.
Пчолкі гудуць,
Цэркаў будуюць. Да збудавалі Ясен месячык — To гаспадарчык,
3 трыма вярхамі, 3 трыма вярхамі, Ясна сонейка — To гаспадынька,
3 трыма акнамі. Ясныя зорачкі — To іх дзетачкі.
У першым акенцы — Ясен месячык,
Ці дома, дома сам пан гаспадар?..
Ці дома, дома сам пан гаспадар?
Святы вечар, святы Васілеў!
Ой, калі ж ты спіш — Гасподзь з табою, А калі не спіш — гавары са мною, А не са мною — з сваей жаною,
4 Беларускі фалыслор
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
98
А не з жаною — з сваімі дзеткамі, А не з дзеткамі — то з суседкамі, He з суседкамі — з добрымі людзьмі, 3 добрымі людзьмі, што к табе прыйшлі, Што к табе прыйшлі, радасць прыняслі, To трое гасцей, трое радасцей: Ой, первы госцік — яснае сонца, А другі госцік — дробненькі дожджык. Усхвалялася яснае сонца:
— Ой, як я ўзыду ў нядзельку рана, To ўзрадуецца ўвесь мір хрышчоны, Увесь мір хрышчоны да й нараджоны. Ой, усхваляўся свецел месячык: — Ой, як я ўзыду ўночыпаўночы, To зрадуецца шчука ў моры, Шчука ў моры, а звер у полі, А звер у полі, купец у дарозе.
Ой, усхваляўся дробненькі дожджык: — Ой, як я пайду тройкай у маю, To зрадуецца жытапшаніца, Жытапшаніца, ўсяка пашніца.
Пане гаспадару, ці спіш, ці ляжыш?..
Пане гаспадару, ці спіш, ці ляжыіп, Ці спіш, ці ляжыш, ці нас чуеш? Адчыні акно, паглядзі ў гумно, Што ў тваім гумне сам Бог ходзіць, Сцірты лічыць і цябе клічыць, Цябе клічыць, дар табе даць: Табе самому — сто коп жыта, А жане тваей — шубу да полу, Сыночкам тваім — да па коніку, Да па коніку, да па вараненькім, Дачушкам тваім — да па вяночку, Да па вяночку па руцьвяненькім. Пане гаспадару, не кажы таміць, He кажы таміць, проша нас дарыць! Проша нас дарыць, наш дар невялік: Коўш гароху, рэшата бобу, Асьміну аўса, наверх каўбаса, Калі другую, то падзінькую, Пане гаспадару!
Аддаўшы нам дар, сам жыві здароў 3 дзеткамі, з жаной і з усёй сям’ёй.
Зімовыя песні
нашага пана.
У нашага пана, Пана гаспадара, Пасярод двора Стаіць абора Нова зрублена, He дарублена. А ў той аборы Да стаяць волы Сівы, паловы. — Стань, пане, Пане гаспадару, Стань, не лянуйся, Стань, абуйся. Пайдзі да клеці, Вазьмі амеці, Там у куточку Перагні бочку. Вазьмі ў карабочку Да кармі ж волы Сівы, паловы, Залатыя волы, Залатыя рогі. Яго рагатык Да ялованькі.
Яго плашанькі Да берастовыя. Яго сошнечкі Да шталёвыя. Яго палічкі Да яловыя. Яго падпалічкі Да грушовыя. Яго падвоікі Да шаўковыя. Яго кручочкі Да штабовыя. Яго ярэмчык
Буковенькі.
Яго кульбачкі Да дубовыя. Яго занозікі Да лазовыя. Яго ражочкі Да месанзовыя. Яго павадочкі Да шаўковыя. Яго асценчык Да чарамховы. Яго сошанькі 3 шчырага золата. Як едзе ў поле, Бярэ яхота.
— Судзі ж, Божа, Вясны даждаці, Да паедземо У поле гараці. Да пагарэма Горы, даліны, Да павалачэньма Варанымі коньмі. Да пасеялі Гарным насеннем Жыта, ярыны I ўсякай пшаніны. Дай жа ж, Божа, Шчоб горы гараў Да грошы набраў. Што на гарэ — To на вяселлі, А што ў даліны — To на радзіны. Сцялі, Божа, валы, Шчоб хлеба далі.
Пане гаспадар, Бог цябе заве...
Пане гаспадар, Бог цябе заве, Святы вечар!*
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
100
Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, валы паруе, Паруе валы усё палавыя, Усё палавыя, усё вараныя.
Пане гаспадар, Бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, коні стайлуе, Стайлуе коні на тры стайненькі, А вараныя ды й на чатыры.
Пане гаспадар, Бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, стажкі шаруе, Шаруе стажкі у тры шарачкі, А пшанічныя да й у чатыры.
Пане гаспадар, Бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае, сям’ю роўнюю, Сям’ю роўнюю, усё маладую. Усё маладую, ўсё пакорную.
У нашага пана двор гараджоны..
У нашага пана двор гараджоны (Двор гараджоны), явар саджоны.
На тым явары сіў сокал сядзіць, На мора глядзіць, ён дзіва бачыць.
Ён дзіва бачыць: караблі плывуць, На тых караблях па сто малайцоў.
Тыя ж малайцы дорага плацяць, Дорага плацяць, па сто чырванцоў
(Па сто чырванцоў), па яснай ветцы, Па яснай ветцы, па краснай дзеўцы.
— Купім жа, братцы, залаты чоўнік, Залаты чоўнік, срэбна весельца.
Спусцімся, братцы, да таго пана Івана, Дай яму, Божа, шчасця, здароўя ў яго даму.
Зімовыя пескі
Гогого, каза...
101
Гогого, каза! Гого, шэрая! Дзе рогі дзела? — На соль праела: Соль дарагая, Мера скупая.
— He дыбай, каза, Крывыя ногі, He станавіся Цераз дарогі: Будзе ехаць пан — Казу разаб’е!
На табе ляску У залёты йці — Папіраціся.
— Чорт цябе бяры Із залётамі:
Ёсць у мяне конь За варотамі, У даліне каза 3 казлянятамі, За гарою воўк 3 ваўчанятамі.
Як прыбег ваўчок, За козку ды ўцёк, А ваўчанята За казлянята: — Дзе каза рогам, Там жыта стогам. Дзе не бывае, Там вылягае, Дзе каза ступіць, Там яно кусціць.
Паварочывайся, казёл...
Паварочывайся, казёл, На капыцікі, На срэбраныя, На ўсе крутыя.
Дзе казёл ходзіць, Там жыта родзіць, Дзе прабягае, Там вылягае.
Дзе казёл рогам, Там жыта стогам, Дзе казёл хвастом, Там жыта кустом, Дзе казёл нагою, Там жыта капою.
Да пашоў казёл Па ўсіх старонах, Да знашоў казёл Караля ў зямлі 3 караліхаю,
3 гаспадынькаю. Да ты, гаспадынька, He будзь такая, Як тая была барабаніха, Барабаніла нашага казла, Нашага казла не ўдарыла, Толькі смех учыніла. Скамароху — Бочку гароху, А скамарыцы — Бочку пшаніцы.
За гэту свечачку Пайдзі ў клетачку, Да зірні ў бачок, Дзе стаіць мачок, Да зірні ў другі, Дзе стаяць крупы, Да зірні ў трэці, Дзе вісяць лейцы.
Каляндарна абрадавая паэзія
102
На новае лета...
На новае лета Радзі, Божа, жыта, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Жыта, пшаніцу,
Усяку пашніцу, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Дай табе, Божа, Пане гаспадару,
Шчодры вячор, Багаты вячор!
Піва варыці, Сынкоў жаніці,
Шчодры вячор, Багаты вячор!
Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці,
Шчодры вячор, Багаты вячор!
Залезь на баляску I дастань каўбаску, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Стань на драбінку I дастань сланінку, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Кошычак маку Да таго прысмаку,
Шчодры вячор, Багаты вячор!
А ці дома сам пан гаспадар?..
А ці дома сам пан гаспадар?
Святы вечар!*
Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новым гумне жыцечка вее. Ой, хадзем да яго, узвесялім яго. Ці не дась ён нам недавеечкаў, Недавеечкаў на гарэлачку, На гарэлачку, на кватэрачку? Да ці дома, дома да яго жана? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай свяцёлцы белы кужаль чэша. Ой, хадзем да яе, узвесялім яе: Ці не дась жа нам недачосачкаў, Недачосачкаў на гарэлачку, На гарэлачку, на кватэрачку!
Да ці дома, дома да яго дачка? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай клеці белы хусты качае. Ой, хадзем да яе, узвесялім яе:
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Зімовыя песні
Ці не дась жа нам па хусціначцы, Па хусціначцы па бялесенькай, Па бялесенькай, па танесенькай? Да ці дома, дома да яго сынок? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай стайні каня сядлае, Каня сядлае, з канём гаворыць: «Ой, коню, коню! прадам я цябе, Прадам я цябе за сто чырвонцаў, За сто чырвонцаў, за чатыры грошы, За чатыры грошы, што ты не харошы». — Ой пане, пане, уздумай прыгоду: Калісь мы былі ў Турэцкай зямлі, За намі стрэлы, як дым, ляцелі, За намі кулі зямлю пабілі.
Ці дома, дома сам пан гаспадар?..
103
Ці дома, дома Што ў бары гудзе —
Сам пан гаспадар. Добры вечар, Пчолкаматка йдзе, Добры вечар,
Сам пан гаспадар? Пчолкаматка йдзе.
Ой, калі дома, Выйдзі паслухай, Добры вечар, Выйдзі паслухай. Выйдзі паслухай, Што ў бары гудзе, Добры вечар, Што ў бары гудзе. Пчолкаматка йдзе, I райкі вядзе, Добры вечар, I райкі вядзе: Семяністыя I мядзістыя, Добры вечар, I мядзістыя!
А ў пана, пана, пана Васіля...
А ў пана, пана, пана Васіля
Двор гараджоны,
Бог яму даў вумную жану Арынку.*
Двор гараджоны, садам саджоны.
Закупіла яна да тры гарады:
А першы горад — ўсё з мужыкамі,
А другі горад — ўсё з панамі, А трэці горад — ўсё з казакамі.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Каляндарнаабрадавая паэзія
104
А з мужыкамі — поле пахаці, А з панамі — суды судзіці, А з казакамі — вайну чыніці.
Ой, рана, рана куры запелі...
Ой, рана, рана куры запелі, Каляда, куры запелі.
Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала, Каляда, Ганначка ўстала.
Ганначка ўстала, коску ўчасала, Каляда, коску ўчасала.
Коску ўчасаўшы, павы пагнала, Каляда, павы пагнала.