• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    164
    Да вада па каменю, да вада па беламу Ціха йдзе.
    Да не будзе дзеверка, як мой браціхна, Ціха йдзе.
    Да вада па каменю, да вада па беламу Ціха йдзе.
    Медуніца, медуніца лугавая...
    — Медуніца, медуніца лугавая,
    Ай, лутавая,
    Чом не пахнеш, чом не пахнеш на ўсём лугу,
    Ой, на лужочку?
    — Як мне пахнуць, як мне пахнуць на ўсём лугу, Ой, на лужочку?
    Стары бабы, стары бабы прысядзелі,
    Прысядзелі,
    Маладухі, маладухі прыстаялі,
    Прыстаялі,
    Красны дзеўкі, красны дзеўкі прыскакалі, Прыскакалі.
    Як ад кута да парога...
    Як ад кута да парога
    Да ўсё жаніхі.
    — Скажы, Насця, скажы, дзеўка,
    А дзе ж твой?
    — Сядзіць на ўслонцы да ліча чырвонцы —
    От то ён.
    Як ад кута да парога
    Да ўсё жаніхі.
    — Скажы, Праня, скажы, дзеўка,
    А дзе ж твой?
    — Ой, сядзіць на куце, як рожа, цвіце —
    От то ён.
    Як ад кута да парога
    Да ўсё жаніхі.
    — Скажы, Пракседа, скажы, дзеўка,
    А дзе ж твой?
    — Ой, сядзіць на куце да лапці пляце —
    От то ён.
    Як ад кута да парога
    Да ўсё жаніхі.
    Веснавыя песні
    — Скажы, Васіліна, скажы, дзеўка, А дзе ж твой?
    — Ой, лезе зпад лаўкі, вочыбулаўкі — От то ён.
    Як ад кута да парога
    Да ўсё жаніхі.
    — Скажы, Домна, скажы, дзеўка, А дзе ж твой?
    — Ой, лезе із грушы, ў гразі па вушы — От то ён.
    165
    Дуброва мая зялёная...
    Дуброва мая зялёная, Я ж па табе пахадзіла. Я ж у табе заблудзіла. Клікаў татка — не пачула, Па галасочку не пазнала, Родным татанькам не назвала. Дуброва мая зялёная. Я ж па табе пахадзіла, Я ж у табе заблудзіла.
    Клікала мамка — я й не пачула, Роднай мамкаю не назвала. Дуброва мая зялёная, Я ж па табе пахадзіла, Я ж у табе заблудзіла.
    Клікаў брацетка — я не пачула, Па галасочку не пазнала, Родным брацеткам не назвала. Дуброва мая зялёная, Я ж па табе пахадзіла, Я ж у табе заблудзіла.
    Клікаў мілы — я й пачула, Па галасочку яго пазнала, Мілым дружком яго назвала.
    У майго татулькі сад вад ракою...
    У майго татулькі Сад над ракою, Сад над ракою, Двор на даліне. Пусці, татулька, У сад пагуляці,
    He буду тваіх Вішань шчыпаці, Толькі вышчыпну Вінаградзінку, Занясу матульцы На парадзінку.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    166
    — Парай, матулька, Што мне рабіць: Ці замуж ісці, Ці дома быць?
    Замуж зайшоўшы,— Вяліка гора, Дзеўкай старэці,— Людская размова.
    Пры лужку бела бярозка зашумела...
    Пры лужку бела бярозка зашумела, Пра людскую нядолечку песні пела. А пад вечар яна ціханька стаяла, У захад сонца мілага госцечка ждала. К ёй прыязджаў белмалойчык начаваці, Яму ж была бярозка, як родная маці. Няма мамкі ў яго роднай, ні куточка, Толькі белая бярозка ля лужочка. I з радасцю малойчыка прынімала, Між карэння на лісточку пасцель слала. Рання зорка ўжо на небе патухала, Ужо бярозка малойчыка будзіць стала: — Уставай жа, мой саколік, досыць спаці, Пара коні вараныя з лугу браці.
    Бо твой татка не родненькі раскрычыцца, Твая мамка не родная зажурыцца! Пакланіўся белмалойчык на зямельку, Падзякаваў бярозачцы за пасцельку: — Я паспаўся ў бярозачкі на карэнні, Як у роднай матулечкі на калені,— Я выспаўся ў бярозачкі на лісточку, Як ў роднай матулечкі ў прыпалочку.
    Вылятала галачка, вылятала...
    Вылятала галачка, вылятала... Выбівала аконца, выбівала, Каб матулька дачушку пабуджала: — Устань, дачушка, бела ўмыйся, Вазьмі грабёначак, учашыся, Ідзі ў камору прыбярыся, А выйдзі на вулачку агляніся. Правадзіла мамка дачку, правадзіла, Праз высокія горы — з капачамі, А праз цёмныя бары — з агнямі, Праз вялікі сёлы — з скрыпкамі.
    Дзе матуля із дачушкай сядзела, Там вырасла мятарута, лілея,
    Веснавыя пескі	
    Дзе матуля із дачушкай стаяла, Там вырасла яблынька чудавая,	167
    Дзе матуля із дачушкай рассталася, Слязлівая рэчка разлілася.
    ТРАЕЦКІЯ, КУСТАВЫЯ, РУСАЛЬНЫЯ ПЕСНІ
    Пойдзем, дзевачкі...
    Пойдзем, дзевачкі, Ва лугі, лужочкі Завіваць вяночкі. Мы заўём вяночкі На годы добрыя, На жыта густое, На ячмень каласісты, На авёс расісты, На грэчку чорную, На капусту белую.
    Пойдзем, дзевачкі...
    Пойдзем, дзевачкі,	Ай люлі, люлі,
    Мы ў гай гуляць,	Субор дзеўкам,
    Ай люлі, люлі,	А святы Ілля —
    У гай гуляць.	To разгон дзеўкам,
    У гай гуляць,	Ай люлі, люлі,
    Вянкі завіваць.	To разгон дзеўкам
    Як заўём вянкі,	Разагнаў дзевак
    Ды на ўсе святкі,	Па чыстым полі,
    Ай люлі, люлі,	Ай, люлі, люлі,
    Ды на ўсе святкі.	Па чыстым полі,
    На духоўскія	Па ельнічку,
    I на пятроўскія.	Па бярэзнічку,
    Ой, духтройца,	Ай люлі, люлі,
    Ты субор дзеўкам,	Па бярэзнічку.
    Пойдзем мы, дзеванькі, на луг гуляці...
    Пойдзем мы, дзеванькі, на луг гуляці, Люлі, люлі, на лут гуляці.
    Мы саўём вяночкі, мы саўём зялёныя, Люлі, люлі, саўём зялёныя.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    168
    Пусцім мы вяночкі на чыстыя воды, Люлі, люлі, на чыстыя воды.
    Вяночкі, плывіце, пра долю кажыце, Люлі, люлі, пра долю кажыце.
    Ці будзем мы жывы да цёплага лета, Люлі, люлі, да цёплага лета.
    Ці спалюбяць нас хлопцы удалы, Люлі, люлі, хлопцы удалы.
    Ці павядуць нас у свае дамы, Люлі, люлі, у свае дамы.
    За рэчкаю, за быстраю...
    За рэчкаю, за быстраю, Слабодка стаіць*.
    Небальшая слабодачка — Чатыры ’двары.
    Ой, а ў той жа слабодачке Чатыры кумы.
    Вы кумушкігалубушкі, Падружкі мае,
    Куміцеся, любіцеся, Любіце й мяне.
    Як будзеце ў зялён сад ісці, Гукайце й мяне,
    Як будзеце красачкі рваць, Нарвіце і мне,
    Як будзеце вяночкі віць, Савіце і мне,
    Як будзеце на галоўкі класць, Кладзіце і мне,
    Як будзеце на Дунай пускаць, Пусціце і мой.
    * Кожная страфа паўтараецца.
    Веснавыя песні	
    А ўсе вянкі паверх пайшлі, А мой на дно паў,	169
    А ўсе дружкі з вайны прыйшлі, А мой запрапаў.
    Ай, не радуйся, зялёны дуб...
    Ай, не радуйся, зялёны дуб, Ай, не радуйся, зялёны, He к табе ідзём вянкі развіваць, He к табе ідзём вянкі развіваць. Ай, узрадуйся, бяроза, Ай, узрадуйся, белая, Мы к табе ідзём вянкі развіваць, Мы к табе ідзём вянкі развіваць. Разаўём вянкі на святкі, Разаўём вянкі на святкі, На гадавыя празнічкі, На гадавыя празнічкі.
    А мы вяночкі развілі, А мы вяночкі развілі, Мы гарэлачку папілі, Мы гарэлачку папілі, Мы яешаньку паелі, Мы яешаньку паелі.
    He радуйся, клён да ясення...
    He радуйся, клён да ясення, He к табе ідуць дзеўкі красныя, He табе нясуць яешні смашныя, Гарэлку горкую, скрыпку звонкую. Ай, люлі, ай, люлі!
    Ай, люлі, люлі, люлі!
    Ты радуйся, белая бяроза, К табе ідуць дзеўкі красныя, Табе нясуць яешні смашныя, Гарэлку горкую, скрыпку звонкую. Ай, люлі, ай, люлі!
    Ох, мы ж былі у харошаму й бору...
    Ох, мы ж былі у харошаму й бору I звілі куста ж із зялёнага клёну.
    Каляндарнаабрадавая паззія
    170
    I звілі куста із зялёнага клёну
    Да прывялі куста ды й да слаўнага двору.
    Да прывялі куста ды й да слаўнага двору, Проша пана выйці із новага ж пакою.
    Проша нам вынесці тры барылкі гарылкі, Мы прывялі куста да харошых тры дзеўкі.
    Ой, у нашага куста ножанькі невялічкі, Ой, проша вынесці да хоч на чаравічкі.
    Прывялі куста, зеляненькага клёна...
    Прывялі куста, зеляненькага клёна. Дай нам, пане, хоць па залатому, Дай нам, пане, тры барыла гарэлкі, Прывялі куста да харошай дзеўкі. Да не тут кусту да стоем стаяці, Трэба кусту піціесці даці, Трэба кусту да добрая выгода, Трэба кусту крынічная вода.
    Пойдзем, дзевачкі, у шчыры бор...
    Пойдзем, дзевачкі, у шчыры бор Да зрубаема высокі клён, Да выкалемо тры дошчачкі, Да зробімо тры бочачкі:
    У адной бочачцы — салодак мядок, У другой бочачцы — зялёна віно, У трэцяй бочачцы — горкае піва. Саладок мядок — то для дзевачак, Зялёна віно — то для малодачак, А горкае піва — для малойчыкаў.
    Ці ты бывала, тройца, ці бывала?..
    Ці ты бывала, тройца, ці бывала? Ой, я й, маладая, не ўгадала, Я і, маладая, не ўгадала...
    Я і, маладая, на вуліцы не бывала.
    Да й на вуліцы я й не бывала, Эх, мяне мая мамачка не пушчала. Мяне мая мамачка не пушчала,
    Веснавыя песні
    Ой, да й у каморку, ой, запірала. Да й у каморку, эх, запірала, А ў каморачцы акенечка.
    А ў каморачцы ды акенечка, А там мне, маладой, ой, бядненечка. А там мне, маладой, бядненечка, А на вуліцы дымок, ох, да ідзе. А на вуліцы дымок ідзе, А там мой міленькі танок вядзе. А там мой міленькі танок вядзе, А ў левай руцэ ён вянок нясе.
    171
    На Гранс
    На Граной нядзелі Русалкі сядзелі, Ой, раныраненькі, Русалкі сядзелі.
    Русалкі сядзелі, На дзевак глядзелі. Ой, раныранецькі, На дзевак глядзелі.
    — Дзевачкісястрыцы, Падайце вадзіцы,
    Павяду
    Павяду русалку
    Із бору да бору, Ранарана,
    Із бору да бору.
    1з бору да бору Ў зялёну дуброву, Ранарана,
    Ў зялёну дуброву.
    нядзелі...
    Ой, раныраненькі, Падайце вадзіцы.
    Падайце вадзіцы 3 халоднай крыніцы, Ой, раныраненькі, 3 халоднай крыніцы.
    А хлопчыкібраццы, Вы спляціце лапці, Ой, раныраненькі, Вы спляціце лапці.
    русалку...
    Ў зялёну дуброву,
    У ядраное жыта, Ранарана,
    У ядраное жыта.
    У ядраном жыце Там русалцы жыці, Ранарана, Там русалцы жыці!
    Правяду русалку, правяду...
    Правяду русалку, правяду Дай асінкаю заламлю, Каб тая русалка па жыце не хадзіла,
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    172
    Майго жыта не ламіла. Маё жыцейка дробнае Да ў каласку буйнае. Правяду русалку, правяду Дай асінкаю заламлю.
    На Граной нядзелі...
    На Граной нядзелі Русалкі сядзелі, Ранарана, Русалкі сядзелі.
    Правяду русалак Із бору да бору, Ранарана, Із бору да бору.
    Із бору да бору, У зелену дуброву,
    Ранарана, У зелену дуброву.
    Штоб не ласкаталі, У зіму не лякалі, Ранарана, У зіму не лякалі,
    У зіму не лякалі, Улетку не пужалі, Ранарана, Улетку не пужалі.
    Ветрычак вее, совейка грэе...*
    Ветрычак вее, сонейка грэе, Люлі, люлі, сонейка грэе.
    А мой міленькі касіць не ўмее, Люлі, люлі, касіць не ўмее.
    Узяў касіцу, пайшоў касіці, Люлі, люлі, пайшоў касіці.
    А мне, маладзе, абед варыці, Люлі, люлі, абед варыці.
    Абед гатую, бяду бядую, Люлі, люлі, бяду бядую.
    Каб мой абедзік хаця зварыўся, Люлі, люлі, хаця зварыўся.
    * Сенакосная.
    Летнія песні	
    Каб мой міленькі не знаравіўся, Люлі, люлі, не знаравіўся.	173
    Ой, як згатую, панясу есці, Люлі, люлі, панясу есці.
    Скасіў міленькі, што недзе сесці, Люлі, люлі, што недзе сесці. 
    ЛЕТНІЯ ПЕСНІ
    КУПАЛЬСКІЯ I ПЯТРОЎСКІЯ ПЕСНІ
    Ішла Купала сялом, сялом...
    Ішла Купала сялом, сялом, Закрыўшы вочкі пяром, пяром, На Йвана Купала.* Закрыўшы вочкі пяром, пяром, Вітала хлопцаў чалом, чалом. Вітала хлопцаў чалом, чалом, Свяціла ночкі агнём, агнём. Свяціла ночкі агнём, агнём, Пляла вяночкі шаўком, шаўком. Пляла вяночкі шаўком, шаўком, Слыла Купалка цяплом, дабром, Славу Купалу пяём, пяём.