• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Да на гарэ вецер вее...
    Да на гарэ вецер вее, Гаспадар жыта сее, Да сеючы Бога просіць: — Зарадзі, Божа, жыта, На прышлае лета, Да на корань караніста, Да на колас каласіста, Да на ядро ядраніста, Да на таку умалотам, А ў млыне прымалотам, А ў дзяжы падыходам, А ў печы румяна, Да на стале кахана, Да на стале, як сонейка, Гаспадарам на здаровейка.
    ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ
    ЯРЫННЫЯ ПЕСНІ
    Журавы лятуць...
    Журавы лятуць,	Будзем палуднаваць.
    Палудзень нясуць,	Журавы селі,
    Восеньскія песні
    Палудзень з’елі, Нечага палуднаваць. Мамачка ідзе,
    Палудзень нясе, Будзем мы палуднаваць.
    217
    Ападае лісточак...
    Ападае лісточак На жоўты пясочак, Дзевачцы да на вяночак.
    А ў цёмным лесе...
    А ў цёмным лесе,*
    Люлірана, мядзведзь рыкаіць.
    Мядзведзь рыкаіць, Люлірана, дзевак пужаіць.
    Рыкай, ні рыкай, Люлірана, я не баюся.
    Толькі ж баюся, Люлірана, асенняй ночкі.
    Асення ночка, Люлірана, цёмна, вяліка.
    Яна разлучыць, Люлірана, з айцом і мамкай.
    Яна прылучыць, Люлірана, к чужчужаніну.
    К чужчужаніну, Люлірана, к свёкру, свякроўцы.
    Ай, у бару ціцярук балбочыць...
    Ай, у бару ціцярук балбочыць, А ён з бору ляцеці не хочыць, Ай, у бору ягодкі салодкі, У крыніцы вадзіца студзёна. Гапулька ат маткі іці не хочыць.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    218
    У матулькі позняе ўставанне, У матулькі ранняе ўкладанне, А ў матулькі гладкае часанне, У матулькі бела умыванне, У матулькі ранняе сняданне.
    У свёкраткі такога не будзіць: У свёкраткі позняе ўкладанне, У свёкраткі ранняе ўставанне.
    У свёкраткі не бела ўмыванне, У свёкраткі не гладка часанне, У свёкраткі позняе сняданне.
    Сінія мае два галубочкі...
    Сінія мае два галубочкі, Голасна забрукуйце, Падайце тугу зялёнаму лугу, Майму татку жалю: Ён мяне дае і не ведае, Якая доля будзе.
    — Дачушка мая, мілае дзіця, Я табе тое даю, Я табе тое даю, Што ў хазяйстве маю, Пра долю не ўгадаю.
    Сінія мае два галубочкі, Жаласна забрукуйце, Падайце тугу зялёнаму лугу, I маёй мамцы жалю: Яна ж мяне дае
    I не ведае, якая доля будзе. — Дачушка мая, мілае дзіця, Я ж табе гэта даю, Я ж табе даю, Што ў скрыні маю, А пра долю не ўгадаю.
    Ой, восень мая...
    Ой, восень мая, Восень сцюдзёная, Чаго ты рана захаладала? Я й не раненька, Я й не позненька,— Калі мая пара прышла:
    Лісточак апаў, зямельку ўслаў, Вось мая і пара прышла.
    Рэчкі сталі, пазамярзалі, Во мая й другая пара.
    Ай, восень, восень, макрота...
    Ай, восень, восень, макрота,* Дзецюкам жаніцца ахота, Дзевачкам ісці няволя, Заняволіла субота Усё й татулькава работа.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Восеньскія песні
    Ужо не раненька, ужо не позненька...
    Ужо не раненька, ужо не позненька — Сонейка на заходзе.
    Была ў мамачкі адна дачушка
    I тая на выходзе.
    Пайшла у каморку і чэша галоўку, Беленька умываецца.
    Выйшла з каморкі, выйшла з новенькай, Мамачцы скланілася.
    — Дзякуй, мамачка, дзякуй, родненька, За тваё гадаванне, Што гадавала, што шкадавала, Што нямножка пасылала,
    А хто не гадаваў, а хто не шкадаваў, Той пасылаці будзе.
    Непраўдзівая каліна казала...
    Непраўдзівая каліна казала:
    Цвесць не буду,
    Белага цвету не пушчу, Чырвоных ягадак не ўраджу. Як вясна прыйшла — зацвіла. На ёй цвяточык бяленькі, На ёй ягад паўненька.
    Непраўдзівая дзевіца казала: Замуж не пайду.
    Як восень прыйшла — дак пайшла, Яна жаніха ўзлюбіла.
    Ці ў слядок яго ступала, 'Ці хлеба яго скушала, Што яна яго, маладога, спадабала?
    Бярозка з лістом...
    Бярозка з лістом
    Усю восень шумела.
    — Мая бярозка, мая белая!
    Як мы расстанемся?
    — Ты мой лісточык, Ты мой зялёны, Так мы расстанемся, Ветры павеюць, Цябе абвеюць,
    219
    Каляндарна абрадавая паэзія
    220
    А я застануся.
    — Мая бярозка, мая белая!
    Я ж цябе не забуду, На вясну к табе буду. Дачушка з мамкай Усю ночку гуляла: — Мая матулька, мая родная! Як мы расстанемся?
    — Сваты прыедуць, цябе возьмуць, А я застануся.
    — Мая й матулька, мая й мілая!
    Я ж цябе не забуду, He тужы, радная,— не забуду. Зараз у госцікі буду.
    Ай, чый то конік пад борам...
    Ай, чый то конік пад борам,* Увесь золатам укован?
    Лявонькаў конік пад борам, Увесь золатам укован.
    Хто ж яму золата надаваў, Хто ж яму коніка ўкаваў? Надавалі золата каралі, Укавалі коніка кавалі.
    На ўсе чатыры ножанькі. Каб не баяўся слізгаты, На ўсе чатыры ночанькі.
    А віхор каліну паламаў...
    А віхор каліну паламаў,*
    А на ціхі Дунай кладку гнаў. Там ішоў Ванька з абою, Вёў сваю дзевачку з сабою. — Хадзі, мая дзевачка, са мною. — Баюся з табою, баюся: Гібкая кладачка — увалюся, Глыбокая рэчка — утаплюся.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Восеньскія песні	
    Ой, заржы, заржы, вараны каню...	221
    Ой, заржы, заржы, вараны каню, Рана з падвор’я йдучы.
    Ці не пачуе млада дзяўчына, У саду вяночка ўючы.
    Конічак іржаў, аж явар дрыжаў,
    Дзяўчынанька пачула,
    Яна пачула, цяжка ўздыхнула, Жаласна заплакала:
    — Чаму не прыйшоў ці не прыехаў, Як я табе казала?
    Ці каня не меў, ці дома не быў?
    Ці маці не пускала?
    — А я дома быў і коніка меў, Мяне маці пускала,
    Меншая сястра, бадай, не ўзрасла, Сядзёлачка схавала:
    «Не едзь, Ясенька, не едзь, брацейка, Да тае дзяўчынанькі — He ўмее жаці, ні вышываці, Толькі косу часаці».
    — Расці ты, каса, хоць да пояса, Буду цябе часаці,
    Ці не пакіне а мой Ясенька Мяне верна кахаці!
    Праду я, праду, спатанькі хачу...
    Праду я, праду, спатанькі хачу. Як пайду я ў каморачку, Прыкладу я галовачку там, Ці не засну, ці не паляжу.
    Свёкарка ідзець, мяне судзючы:
    — Санлівая, драмлівая, на работу лянівая, Толькі ёй усё спаць, Толькі ёй усё драмаць.
    Праду я, праду, спатанькі лягу, Як пайду ж я ў каморачку, Прыкладу я галовачку там,
    Каляндарна абрадавая паэзія
    222
    Ці не засну, ці не задрамлю.
    Свякроўка ідзець, мяне судзючы:
    — Санлівая, драмлівая, на работу лянівая.
    Праду я, праду, спатанькі хачу.
    Як пайду я ў каморачку,
    Мамачка ідзець, мяне жалеець:
    — Дзіця маё ж дарагое,
    Пашло замуж маладое, Дзеткі абнялі, спаткі не далі.
    Ай, упала ластаўка, упала...
    Ай, упала ластаўка, упала У тое дзядоўе колкае.
    Ай, у тую макрыцу, травіцу.
    Ай, па ёй жа пташкі тужылі.
    He тужыце, пташкі, вы па мне! Я тое дзядоўе паламаю, Я тую макрыцу, травіцу пакашу. Ай, упала Гапулька, упала, Ай, у тое дзевер’е ліхое, Ай, у тыі залоўкічачоткі.
    He тужыце ж, дзевачкі, вы па мне: Я тое дзядоўе пажну, А заловакчачотак пааддаю, А ліхія дзевер’я ў суседзі, А залоўкічачоткі ў гасціны.
    Хто на стаёнцы зазвоніць...
    Хто на стаёнцы зазвоніць, Ранарана, зазвоніць?
    А там Косцячка выходзіць, Ранарана, выходзіць, Сівога каня выводзіць, Ранарана, выводзіць.
    За ім мамачка выходзіць,
    Ранарана, выходзіць:
    — Куды, сыночак, паедзеш, Ранарана, паедзеш?
    — Паеду, мамка, на рынак, Ранарана, на рынак, Буду выбіраць там дзевак, Ранарана, там дзевак.
    Дробна пташачка, невялічкая...
    Дробна пташачка, невялічкая Па ляшчыначцы скача, Малада дзяўчына, неразумная Па малойчыку плача.
    — А ні я плачу, а ні я тужу,—
    Восеньскія песні	
    Самі слёзы ліюцца, Што ад мілага лісточкаў няма,	223
    Ад нямілага шлюцца.
    Хоць вы шліціся, хоць не шліціся, Я ўжо ваша не буду, Каму падала ручку белую, Таго век не забуду.
    Да ўсе хмарачкі да па парачцы...
    — Да ўсе хмарачкі да па парачцы, Адна хмарачка — розна, Да не сварыся, мая мамачка, Што я гуляю позна.
    А хоць сварыся, ці не сварыся,— Ты мяне не навучыш, Да каго люблю, за таго пайду, Ты ж мяне не разлучыш.
    Да пі, мамачка, да тую вадзіцу,
    Да што я нанасіла,
    Хоць нямілы зяць, хоць нялюбы зяць, Ну ж я яго палюбіла.
    — He буду піці, не буду піці, He буду разліваці, Хоць нямілы зяць, хоць нялюбы зяць, He буду разлучаці.
    Ластаўкабелакрылка...
    Ластаўкабелакрылка,
    He лятай па гародзе. (2 разы) На цябе сакол глядзіць Да з высокага дубу, (2 разы) Да з зялёнага лугу.
    Ён цябе ўхапіць хоча,
    Ухапіць хоча, паляцеці (2 разы) У сваё гняздзечачка.
    Маладая дзяўчыначка, (2 разы)
    He хадзі па рыначку:
    На цябе хлапец глядзіць (2 разы) Да з высокага ганку.
    Ён цябе ўзяць хоча,
    Узяці паехаці (2 разы)
    У сваю дзярэўнечку, (2 разы) У сваю сямеечку.
    Каляндарна абрадавая паэзія
    224
    Лятала каза па бярэзнічку...
    Лятала каза па бярэзнічку,
    Летучы блекатала:
    — Каб не той ваўчок, шэранькі бачок,
    Я бы тут зімавала:
    Ўчора прыляцеў, дзетачак паеў, А сягоння самую.
    Ходзе Манечка ды па рыначку, Ходзячы бедавала:
    — Каб не Васілька, каб не малады,
    Я б у мамкі век векавала:
    Учора прыехаў, пярынкі забраў, А сягоння самую.
    Чаго ты, лосю, чаго, сівенькі?..
    — Чаго ты, лосю, чаго, сівенькі,
    Ты к сялу прылягаеш?
    Да ці ты, лосю, ці ты, нябогі, Цяжкую зіму чуеш?
    — Да хоць цяжкую, хоць не цяжкую,
    He будзе, як лецечка:
    Я ўлетку хаджу, расу церушу, А зімою не буду.
    — Чаго, дзяўчына, чаго, малада, Ты к сталу прылягаеш?
    Ці ты, дзяўчына, ці ты, малада,
    Ліхую свякроў чуеш?
    — Да хоць ліхую, хоць не ліхую,—
    He будзе, як мамачка:
    Я ў мамкі хаджу, косачку пляту, У свякроўкі не буду.
    У садочку, у халадочку...
    У садочку, у халадочку
    Салавейка шчабеча,
    У новым ганачку, у залатым крэсле Дзевачка коску чэша.
    Ой, чэша, чэша, перабірае
    I з мамачкай размаўляе:
    — Мамачка мая, родная мая, Чым я стала няміла?
    Ці я ў цябе, мая мамачка,
    Восепьскія песні	
    Верненька не рабіла: Тонка не прала, звонка не ткала	225
    I беленька не бяліла?
    Ці табе мілей, мая мамачка, Зятняя гарэлачка?
    Зятняя гарэлачка Выпіта будзе, Няма дзевачкі, няма дзіцяці — I некага пасылаці.
    Дай у гародзе на пагодзе...
    Дай у гародзе на пагодзе Канапелька стаяла, На канапельцы, на зялёненькай Зязюля кукавала.
    Чыя то матка, чыя то матка Зязюльку праклінала:
    — Бадай, зязюля, бадай, шэрая, Ты тут больш не лятала, Адкукавала, адшчабятала Дачушкуработніцу, Прыкукавала, прышчабятала Нявесткунягодніцу.
    Ой, гаварыла канапелька...
    Ой, гаварыла канапелька, Стоячы ў гародзе:
    — Адкуль на мяне, канапелечку, Усё й тыя буйныя ветры?
    Як сталі веяць, сталі павяваць, Канапелечку убіваць.
    Ой, гаварыла маладая дзевачка, Жывучы ў татачкі:
    — Адкуль на мяне, маладзеньку, Усё й тыя добрыя людзі?
    Як сталі хадзіць, мёдвіно насіць, Мяне ў татачкі прасіць...
    Датуль хадзілі, мёдвіно насілі, Пакуль татачку упрасілі.
    8 Беларускі фальклор
    Каляндарнаабрадавая паэзія
    226
    Там пад борамлесам...
    Там пад борамлесам Там мядзведзь рыкае, Цёмна, позна, Там мядзведзь рыкае.	Я сваю свякроўку Пярынай прыкрыю, Цёмна, позна, Пярынай прыкрыю.