• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    He стой, Божа, за дзвярмі, Да ідзі, Божа, у хату, Да сядзь, Божа, на куце, Да дай долю маладзе. — Я ў хату не пайду, Я за дзвярмі пастаю, Маладзе долю перашлю. Збірайся, родзе, Да к беленькаму караваю! Старыя бабы для парадку, Маладыя маладзіцы песні пець, Удалыя малойцы каравай печ.
    Прыступаюць да работы тры або пяць каравайніц: па чарзе адна за адной месяць цеста, а скончыўшы, ставяць на дзяжу талерку, на якую кладуць свае дары для маладой. У гэты час сват зноў частуе іх гарэлкай, гаспадары закускай, мужчыны ставяць дзяжу на месца, перакручваючы яе, як раней.
    Хвала ж табе, Божа! Што мы дзела зрабілі, Каравай замясілі Ручкамі бяленькімі, Персцнямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі. Чатыры нажы ў дзяжы, Пятая — мая сіла Каравай замясіла. Да ўпала я ў дзела, Цела маё ўпацела, Гарэлачкі захацела, Гарэлачкіакавітачкі, Ддя мяне, працавітачкі, Гарэлачкіташчаначкі, Для мяне, мяшчаначкі.
    Ідуць у танец, а потым спяваюць:
    У нашага гаспадара Кудравая галава.
    Вясельная паэзія	
    Кудзёркамі патрасець, Нам гарэлкі прынясець.	291
    А кудзёркамі пакалоціць, Нам гарэлкі прысалодзіць.
    У адказ на гэта прыносяць гарэлку, закуску і зноў пачынаюць танец.
    Каравай ў дзяжы іграець, Да века паднімаець, Каравайніц ’жыдаець.
    — Гдзе ж мае каравайніцы? Чы на мяду запіліся, Што на мяне забыліся?
    Гаспадынечка вудка, Варачайся хутка, Ужэ на дварэ вечар, Каравай наш не печан.
    Пакуль цеста не падыдзе, працягваюцца жарты і танцы. Потым мужчыны нясуць дзяжу і, тройчы яе перакруціўшы, ставяць на крыж. Старшая каравайніца, збіраючыся саджаць у печ каравай, просіць блаславення. Усе разам спяваюць:
    Саступ, Божа, з неба, Як нам цяпер трэба, Памагаў замясіць, Памажы і ўсадзіць Ручкамі бяленькімі і г. д.
    Калі каравай саджаюць у печ, спяваюць такія песні:
    Ніхто не ўгадае, Што ў нашым караваю: Дзевяці пудоў мука, Асьмі кароў масла, А яец паўтараста.
    3 суботы на нядзелю Сабралася Агаты радзіна, Зняслі ж яны сем сіт мукі на каравай. Хвала ж Богу, вялік будзе каравай! Зняслі ж яны сем фасак масла на каравай. Хвала ж Богу, пушон будзе каравай! Зняслі ж яны сем сіт яец на каравай. Хвала ж Богу, румян будзе каравай! На дварэ явар сякуць, А ў хатачку трэсачкі лятуць. Каля явару трэсачкі, Каля караваю маладзічкі.
    Першая квятка — Нашая Агатка. На дварэ явар сякуць, А ў хатачку трэсачкі лятуць.
    Сямейнаабрадавая паэзія
    292
    Калі ўжо цеста падышло, збіраюцца саджаць каравай у печ. Адзін каравай робяць у выглядзе паўмесяца — ён прызначаецца для абмену; другі — у форме вялікай булкі, якая называецца перапека. Выпякаецца яшчэ адна невялікая булачка — трэці каравай. Прызначэнне яго такое. Калі маладая першы раз на рацэ палошча бялізну, ёй дапамагаюць суседкі. За гэта яна і частуе іх пірагом і гарэлкай. Гэтыя тры булкі ўпрыгожваюцца рознымі фігуркамі. Саджаюць яшчэ чацвёртую булку, без упрыгожанняў, плоскую — каб хутчэй спяклася. Яе потым дзеляв.ь паміж сабой каравайніцы і ўсе прысутныя. Акрамя таго, для кожнай каравайніцы і каравайніка, а таксама для кожнага дзіцяці, якое ёсць у хаце, пякуць па маленькаму піражку — называецца ён кроска.
    Караваі саджаюць у печ па чарзе два мужчыны. Пры гэтым яны за кожным разам стукаюць у столь лапатаю, якую пад канец стараюцца зламаць. Трэці каравайнік раскладае на загнеце з дубцоў чыстага сухога веніка агонь і ўвесь час яго падтрымлівае — каб каравай быў румяны. Дзяўчаты пры гэтым спяваюць:
    Шчарбаты, лупаты загнет закладаець, Яму Бог не памагаець.
    Калі ўсе пірагі пасаджаны, каравайніцы скачуць і спяваюць, пляскаючы ў ладкі:
    Хвала ж Богу, што мы дзела зрабілі,
    Каравай усадзілі Ручкамі бяленькімі, Персцнямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі. Каравайніцы п’яны, Усё цеста пакралі, Па кішэнях паклалі. Ах, ця мне прышло, У кішэні цеста падышло. Чыя жана гожа, Языком дзяжу гложа, Чыя жана хіжа, Языком дзяжу ліжа. Дайце мне чарку, я тую вып’ю, Дайце другую, я вып’ю і тую, А за трэцюю падзенькую.
    Пра каравай клапоцяцца толькі каравайнікі і каравайніцы. Маладая ж і дзяўчаты, якія яе акружаюць, сядзяць асобна, збоку. Гарэзлівасць, вясёлыя жарты, бясконцыя спевы, перамешаныя з танцамі, плясканне ў ладкі, смех робяць заба
    Вясельная паэзія
    ву вельмі жывой. А чым большая тут весялосць, тым большая слава для гаспадара і каравайніц. Калінікалі і дзяўчаты пускаюцца ў танец, але каравайніцы ім перашкаджаюць. Калі пірог ужо спёкся, узбуджаныя працаўніцы, пляскаючы ў ладкі, танцуючы і спяваючы, бягуць да печы.
    293
    Стану я для печы Караваю глядзець, Каб ён не адпёкся, Каб ён не аджогся, Каб нам сорам не быў Да ў чужыя людзі.
    Вымаюць кроскі і раздаюць усім, хто тут ёсць, і, вядома, дзецям. Дзеляць і ядуць таксама плоскую булку. Пачынаецца частаванне гарэлкай і закускай. Потым — танцы і спевы. Затым ставяць на стол века ад дзяжы, накрываюць яго абрусам і кладуць спечаны каравай і талерку для складвання падарункаў.
    Палажылі каравай на стале — Сталавыя ножкі гіблюцца, Усе людзі дзівяцца, Што ўдаўся наш каравай, Да пану Богу на хвалу, Добрым людзям на славу, А прыяцелям на дзіва. Вы, прыяцелі, глядзіце I па талеру кладзіце.
    Тут дружка адпіхвае дзяўчат убок, паварочвае тры разы дзе — гаспадар, за ім — каравайнікі з караваем; тройчы перакруціўшыся, за імі выбягаюць каравайніцы, пляскаючы ў ладкі і спяваючы:
    Пытаўся каравай у перапечы: — Да куды сцежка да клеці? — А ты, караваю, верапаю, Часта ў клеці бываеш, Сцежкі, дарожкі пытаеш! Вазьмі пасажок, напірайся Да у клетку дабывайся.
    Гаспадар, увайшоўшы ў клець, частуе гарэлкаю спачатку каравайнікаў, потым каравайніц, затым усіх, хто ёсць. Каравайніцы, ідучы назад у хату, скачуць, пляскаюць у далоні і спяваюць:
    Мы ж былі на караваю, Там нас частавалі
    ( ямейна абрадавая паэзія
    294	Піўцом маладзенькім, Мядком саладзенькім. Садзяцца за стол. Пітва і яды падаюць шмат. Каравайніцы спяваюць:	Цымбалы заігралі, Каля акон забразджалі. Агатчына чэлядзь Захацела вячэраць. Ляцелі гусачкі з выраю Да пыталіся караваю: — Чы ўжо вы каравай спляскалі? Чаму нас, гусачак, не ждалі? Мы б вам каравай спляскалі, Крылкамі, ножкамі спляскалі.
    На гэтым заканчваецца абрад пячэння каравая ў доме маладой. У той жа самы час і такім жа спосабам пякуць каравай і ў хаце маладога, пасля чаго малады выбіраецца да сваёй нарачонай. Перад ад’ездам яго саджаюць на каробцы з жытам, хросная матка падстрыгае яму валасы, а сястра падсмальвае іх васковай свечкай. Пры гэтым свахі спяваюць:
    Яначкабрахна па гумне ходзіць Да тры сады садзіць, Усе тры хмялёвыя.
    Війся, хмелю, війся да кола тычкі, Да ў сад шышачкамі, Падстрыгайся, Яначка, 3 рабяцкага стану да ў мужаскую славу.
    Да ў месяца два ражкі крутыя, Да ў Яначкі два браты радныя. Адзін брахна каня сядлаець, А другі брахна яго научаець: — Да будзь, брахна, разумненькі, Да паедзеш, брахна, у чужыя людзі, Выйдзець к табе танок дзевак; He бяры таей, што ў золаце, Да бяры тую, што ў розуме; Мы золата ў краме дастанем, Мы розуму свайго не ўставім.
    — Кляновы лісточак, куды ж ты коцішся? Чы ў луг, чы ў даліну, Чы зноў на кляніну?
    — Да не сам я качуся, Коціць мяне буен вецер. He ў луг, не ў даліну, Да і зноў на кляніну. — Яначка маладзенькі, Куды ж ты радзішся, Чы ў госці, чы ў дарожку? — Да не сам я раджуся,
    Вясельная паэзія
    Радзіць мяне мой татачка, He ў госці, не ў дарожку, К цесцятку на падвор’е, К Агатцы на застолле.
    Уся дружына садзіцца за стол. У маладога, прыстойна адзетага, на галаве аўчынная шапка з чырвоным бантам, на шыі хустка, таксама перавязаная чырвонай стужкай. Жанчыны за сталом спяваюць:
    Чые то конікі Для стаенкі стаяць, Сівыя, буланыя, У дарожку прыбраныя? Чые ж то свашачкі За столікам сядзяць, Белыя, румяныя, У дарожку прыбраныя? Яначкавы конікі Для стаенкі стаяць, Сівыя, буланыя, У дарожку прыбраныя. Яначкі свашачкі За столікам сядзяць, Белыя, румяныя, У дарожку прыбраныя. Сабраўся раёчак Да ў цёмны куточак, Хочаць паляцець на шчырыя бары, На жоўтыя цвяты, На салодкія мяды.
    Сабраўся Яначка з сваёй радзінай, Хочаць ён паехаць Цесцятку зваяваць, Агатку к сабе ўзяць.
    Спявачкам даюць гарэлку, закуску, пасля чаго ўсе разам, узяўшы са стала па кавалку хлеба з соллю і схаваўшы за пазуху, выбіраюцца да свата. Прыстойна адзетыя хлопцы ў шапках з кударкамі набакір садзяцца на коней. 3 імі і скрыпач. Дзяўчаты і жанчыны рассаджваюцца па вазах. Перад самым ад’ездам маці маладога ў вывернутым кажусе тройчы абходзіць увесь поезд, абсыпае яго аўсом, а дружка б’е яе бізуном. У дарозе ўвесь час спяваюць:
    Да борам, борам, барамі Ехалі сваты радамі, А молад Яначка напярод, А яго брахнечка пасярод. Стойце, пастойце, сватове! Чы не зязюлька кукуець? Чы не салавейка шчабечаць?
    295
    	Сямейна абрадавря паэзія
    296	Яначка адказваець: — To не зязюлька кукуець, He салавейка шчабечаць; Гэта маёй Агатцы песні пяюць, Мне, маладому, ведама даюць. Для сватняга двара Да высокая гара. He ўзыйці, не ўз’ехаць, Сакалом не ўзляцець. Што даці, то даці, Тую гару раскапаці, I ўзыйці, і ўз’ехаць, Сакалом узляцець, А Яначку уз’ехаць. Сват вярхом на кані сустракае поезд маладога, і ўсе ў добрым настроі, з песнямі і музыкай пад’язджаючы да хаты маладой, спяваюць: Белыя бярозкі, Да не развівайцеся, Крутыя дарожкі, Да не размінайцеся — Яначка к цесцю едзець. Ён дзіця разумнае: Ён мора селязнём плывець, Ён поле сакалом ляціць, У вароцях расой падзець, На дварэ князем станець, За сталом госцем сядзець. Частуйце ж, частуйце Небывалага госця, Свайго любага зяця. Калі ўжо спыняцца на падворку, спяваюць: Ай, Божа ж мой, Божа, мы борам ехалі, Ветры не веялі, бары не шумелі, Прыехалі к свату, так дзеўкі запяялі, Як сучкі забрахалі: — Чы на гэта сват запрасіў, Каб сельскімі сучкамі напусціў; Вазьмі, сваток, памяло, Да гані сучак за сяло; Альбо вазьмі й добры лут (лыка) Да гані сучак у цёмны кут. — Да дзевачкі мае, He лайце мяне, Да прыдзеце ж і вы к нам, Будзе ж гэта і вам.
    Хлопцы бадзёра саскокваюць з коней, дзяўчаты — з вазоў. Дружына маладой выходзіць з хаты прывітаць гасцей. Агуль
    Вясельная паззія
    ная радасць і весялосць. У хаце ў гэты час рыхтуюцца да новага абраду, які называецца садзіць маладую на пасад. Маладая, застаўшыся ў хаце з адной дзяўчынаю, сядзіць на лаве. Яе брат з жытнім пірагом у руках, з конаўкай вады, што завецца ражка, і бярозавай галінкаю — трыма сімваламі сялянскага жыцця — уваходзіць у хату і, сказаўшы «нех бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус», спыняецца на парозе, не зачыняючы за сабой дзвярэй. Пасля гэтага маладая бярэ за руку сваю таварышку, накрываецца хусткаю і спявае са слязамі: