• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Бацька маладога, свёкар, узлазіць на лаву, бярэ з галавы маладой намітку, вешае каля абразоў на крук і выганяе маладых зза стала розгаю з веніка. Маладая імкнецца выскачыць першаю. Калі яна цнатлівая, то пераскоквае праз стол і кла
    * Кажух і сярмяга ў нашых сялян адвечнае ўбранне. Да шлюбу маладая, калі не вельмі горача, апранае сярмягу і кажух.
    Вясельная паззія
    няецца бацькам, у адваротным жа выпадку абходзіць вакол стала, падае бацькам у ногі, як быццам просячы прабачэння. Усім прысутным дзецям маладая дае па паяску. Потым прыданкі садзяцца есці, а маладую знаёмяць з гаспадаркаю. Усім, хто ёй сустрэнецца, яна павінна даваць паяскі або па тры грошы. Прыданкі спяваюць:
    317
    Прыехалі прыданкі з Гданя, Папрасілі ў Агаткі сняданя. — Пажджыце, мае сястрыцы, пажджыце, Пакуль я сваю свякроўку пазнаю, Тагды і вам сняданя згадаю. Адчыніце дзверы!
    Да няхай вецер веіць: Пад новыя лаўкі, Гдзе селі прыданкі. Здрыгнуліся лаўкі; А чы так здрыгнуцца, Як прыданкі пап’юцца! Гдзе селі — запелі, Гдзе сталі — заігралі; Хто з кім прыткнецца, To і піва нап’ецца, Дзіва наглядзіцца.
    Пачынаецца рух і сваволя. Госці, скачучы па лавах, стараюцца іх перавярнуць і паламаць; гаспадары, каб не дапусціць гэтага, чымнебудзь падпіраюць лавы. Калі гасцям удаецца іх задума, то яны хваляцца, што ім вельмі добра было — дазволілі нават паламаць лавы! Забавам няма канца: закоснікі ловяць курэй, рэжуць, гатуюць — усё дазваляецца, калі маладая вартая таго. У адваротным выпадку гасцям няма ні такога прыёму, ні свабоды ў забавах, усе сядзяць засмучаныя. Hi скакаць па лавах, ні чапаць курэй у такім выпадку ніяк нельга. Наадварот, закосніку часам надзяваюць на галаву хамут і выганяюць. Інакш кажучы, гулянка бывае сапсавана. Пасля сваволі закоснікі садзяцца за стол. Перад імі ўвесь час стаіць гарэлка і закуска. Скрыпач жа маладога, які сядзіць ля закоснікаў, іграе, часам падпяваючы:
    Мілыя закоснікі!
    Чаму ж вы не вясёлы?
    Чы вашыя конікі не ў злоце?
    Чы ваша сястра не ў цноце? Гэта ж вашыя конікі ў злоце, Гэта ж вашая сястра ў цноце.
    Музыка і танцы працягваюцца доўга. Перад ад’ездам прыданкам даюць есці. Яны, пасадзіўшы з сабой за стол маладую, спяваюць:
    Сямейнаабрадавая паэзія
    318
    Агатка, сястрыца мая! Стань жа ты ў канцы стала. Хаця мы нагледзімся, Пакуль мы раз’едземся. Агатка, сястрыца мая, Ужо ж мы дамоў едзем, Мы цябе научаем: — Уставай ранюсенька, Мый лаўкі бялюсенька, Мяці хату чысцюсенька, Каб табе не ўпікалі, Што мы ў цябе гулялі.
    Прыданкі ад’язджаюць. Маладая, астаўшыся за сталом, плача. Хтонебудзь з сям’і маладога садзіцца каля яе і суцяшае, як можа.
    Перазоў
    На гэту апошнюю вясельную бяседу малады запрашае важнейшых і найбольш сталых асоб: хросных бацькоў, дзядзькоў, цётак і г. д. Яны прыносяць з сабой лубянкі, напоўненыя пірагамі, мочанымі макам з мёдам; аладкі ў смятане, смажаніну. Матка ўсё гэта дзеліць паміж сваімі. П’юць гарэлку і спяваюць:
    У нас сягодня перазоў, Сам Бог перайшоў, 3 святой тройцай, з прачыстай, 3 усімі святымі, з шчасцем і доляй.
    Госці гуляюць даволі доўга. Гаспадары прымаюць іх лепей, чым прыданак. Танцуюць мала. Старэйшыя больш за ўсё гавораць пра будучае жыццё маладой пары. Песні паўтараюцца тыя самыя, што спявалі прыданкі.
    Вяселле ў вёсцы Пудзіна Навагрудскага раёна
    Запіс У. А. Урбановіча
    Мая зацікаўленасць беларускай вуснай народнай творчасцю пачалася з захаплення вясельным абрадам. Хаця ў жыцці заходнебеларускага сялянства трыццатых гадоў нямнога было радасці, але вяселле ў нашай вёсцы заўсёды і ў кожнай сям’і праходзіла шумна і весела. Гэта было паважанае і любімае свята не толькі для маладых, але і для іх бацькоў, усіх удзельнікаў і аднавяскоўцаў: гралі музыкі, звінелі песні, гучалі жарты, чуліся віншаванні і пажаданні дабра і шчас
    Вясельная паззія
    ця — кожны стараўся, каб вяселле было радасным і прыемным. Усё гэта перапляталася мнагалікімі песнямі і тэатралізаванымі сцэнкамі «Краўцоў», «Цыганоў» і інш.
    У аднастайнай манатоннасці сялянскага побыту вяселле станавілася своеасаблівым спектаклем, у якім яскрава праяўляліся таленты спевакоў і танцораў, народная дасціпнасць' і гумар, мудрасць і мараль, духоўнае багацце, звычаі і многія іншыя грані народнага характару і жыцця.
    He раз мне прышлося назіраць, як гарэзлівая весялосць і сціпласць параджалі новыя прыпеўкі, жарты, вясёлыя выслоўі. Напрыклад: дорачы маладога — «Дару дугою, каб не хадзіў за (з) другою», «Дару газетаю, каб жыў толькі з гэтаю». Аграному жадалі: «Будзь такі аграном, якому не патрэбна ні маланка, ні гром», трактарысту — «Ары і сей як трэба, каб мы не сядзелі без хлеба», не праміналі нават і старшыню калгаса — «Ты нас, старшынька, не журы, а навядзі парадак на калгасным двары...» У гэтых каламбурах заўсёды высмейвалі нешта адмоўнае, амаральнае ў паводзінах таго, каму яны адрасаваліся, але за гэта ніхто не крыўдаваў на жартаўнікоў, пра гэта хутка забываліся, новыя вяселлі параджалі новыя прыпеўкі і жарты. Часамі ў вядомых вясельных песнях паяўляліся новыя матывы, звязаныя з нейкімі жыццёвымі фактамі маладых.
    Апісанае ніжэй вяселле адбывалася ў трыццатыя — саракавыя гады нашага стагоддзя ў вёсцы Пудзіна Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
    Кожнае вяселле незалежна ад заможнасці бацькоў маладых і іх веравызнання складалася з наступных трох дзеяў: сваты, вяселле і пярэзвы.
    С в а т ы
    Хлопец рашыў жаніцца, і бацькі далі на гэта згоду. Яму прыглянулася дзяўчына: часамі яны сімпатызавалі адно аднаму, часамі кахаліся, але найчасцей дзяўчыну проста пасваталі, або бацькі захацелі, каб ён з ёй жаніўся. Нярэдка малады з маладою ні разу не сустракаліся, нават не ведалі адно аднаго. Але гэта не мяшала сватаўству. Асноўную ролю ігралі чыста меркантыльныя матывы: які ёй (дзяўчыне) даюць пасаг.
    С в а т ы. У аўторак, чацвер або суботу малады са сватам едуць у сваты. Сватам найчасцей бывае хросны бацька маладога, а не то паважаны чалавек з роду жаніха. Здараецца і так, што ў вёсцы ёсць гаваркі і спрытны мужчына, і яго многія запрашаюць за свата.
    Сама паездка ў сваты знешне вызначалася тым, што бралі
    319
    Сямейна абрадавая паззія
    320
    брычку, зімою — вазок, добрага каня (часта ўсё гэта пазычалі ў суседзяў), шаластуны; сват і малады апраналіся пасвяточнаму.
    Па прыездзе да дзяўчыны чакалі, пакуль выйдзе гаспадар і запросіць заязджаць на падворак. Разам распрагалі каня, давалі яму аброк, заходзілі ў хату, распраналіся. Пачыналася гутарка на абсалютна пабочныя тэмы. Сват уважліва ўсё ўзважваў, сачыў за настроем гаспадароў. Калі адчуваў, што бацькі дзяўчыны адносяцца прыхільна, добразычліва, тады клаў на стол акрайчык хлеба і ставіў гарэлку. Гэта кульмінацыйны пункт сватаўства: калі бацькі маладой не згодны за гэтага хлопца аддаць замуж сваю дачку — адмаўляюцца піць гарэлку. Сватаўство разбураецца. Калі згодны — маці маладой рыхтуе закуску, прыходзіць пасвяточнаму апранутая маладая. У трыццатыя гады найчасцей загадзя пыталіся ў бацькоў дзяўчыны аб згодзе і толькі тады пасылалі сватоў.
    Запоіны, або малая гарэлка. I вось сватоў прынялі. За стол садзяцца сваты, бацькі дзяўчыны, маладая і бліжэйшыя іх сваякі. Выпіваюць, пасля некалькіх чарак пачынаецца гутарка пра пасаг. Сват стараецца вытаргаваць як мага больш, бацька маладой, каб даць як мага менш. Здараецца, што бацькі маладой не згадзіліся з патрабаваннямі сватоў. У такім выпадку сватаная плаціць маладому за выпітую га
    рэлку.
    Пярэгляды. Згадзіліся пра пасаг. Праз тыдзеньдва маладая з бацькамі і старэйшым братам прыязджаюць да маладога ў пярэгляды: аглядаюць двор, хату, камору, свіран (калі ёсць), хлявы, гумно. Пры гэтым бывала часта многа ашуканства: у хлеў ставілі чужыя каровы, добрыя коні, у свірне насыпалі збожжа на днішча перавернутых бочак, хату ўпрыгожвалі дзяружкамі і не сваімі ручнікамі і г. д. Маладая старанна ўсё аглядала, вывучала, распытвала ў суседзяў аб паводзінах, характары, прывычках будучага мужа. Калі мададой не спадабалася сям’я будучага мужа, яна плаціла за выпітую на запоінах гарэлку, вяселле раскідалася.
    Справункі. Калі пярэгляды далі станоўчы вынік, прыблізна праз тыдзеньдва малады вязе сваю нявесту і яе маці ў бліжэйшы горад на справункі: маладой абавязкова купляе вэлюм і іншыя падарункі (залежна ад свае заможнасці), купляе гасцінец і яе маці.
    Вялікая гарэлка (заручыны). Пасля пярэглядаў у бліжэйшую нядзелю малады са сватам прыязджаюць да маладой; іх сустракаюць, акрамя маладой і яе бацькоў, братоў і сясцёр, бліжэйшыя іх родныя і • хросныя бацькі. Малады прывозіць гарэлку, закуску рыхтуе маладая. Канчаткова дага
    Вясельная паэзія
    ворваюцца аб памеры пасагу і тэрміне вяселля. Часамі толькі пасля заручын едуць па справункі.
    Пачынаецца вясельны абрад і розныя варожкі, звязаныя з вясельным абрадам. Маладая насыпае жыта ў тую бутэльку, што выпілі на «малой водцы», абвязвае яе поясам і дае свату. Сват забірае пояс сабе, а бутэльку з жытам вяртае маладой. Прыехаўшы ад шлюбу ў хату маладога, гэтым жытам, перамешаным з цукеркамі і дробнымі манетамі, нявеста пасыпае хату — каб заўсёды вёўся хлеб і грошы, каб жыццё было салодкім. У бліжэйшы час даюць у цэркві на запаведзі, пачынаецца падрыхтоўка да вяселля.
    321
    Вяселле
    Вяселле пачынаецца адначасова ў маладога і маладой з каравайніка, найчасцей — у суботу.
    Каравайнік. У маладога каравай пячэ яго хросная маці з бацькамі без удзелу суседзяў і моладзі, без пачастунку і якіхнебудзь абрадаў. Заможная хросная робіць гэта дома з усяго свайго.
    У маладой у гэты самы час сабраліся сяброўкі, якія будуць на вяселлі дружкамі. Яны прыбіраюць хату, мыюць паддогу, распальваюць печ, месяць цеста на каравай і вясельны хлеб. Калі каравай і хлеб пасадзяць у печ, ніхто моцна не гаворыць, каб каравай не паў на закалец.
    Прыходзяць хлопцы. Пачынаецца т. зв. «воўчы вечар» (паходжанне назвы ніхто не растлумачыў). Дзяўчаты і хлопцы рассаджваюцца на лавах кругом сцен, пяюць розныя лірычныя песні (не абрадавыя). Хлопцы прывялі музыканта. Бацька маладой з бутэлькай гарэлкі і маленькім кілішкам абходзіць усіх і частуе, маці ў рэшаце нясе закуску. Пачаставаўшы ўсіх, бацька і маці маладой ідуць танцаваць. Танец кончыўся. Бацька звяртаецца да моладзі: