Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
22. Зялёная ружанька, жоўты цвет, Пыталіся ў Марылькі, ці ўжо свет. — Ой, ці ты яму вяночка не звіла. Ой, ці ты яму хустачкі не дала? — Ой, звіла вяночак я з кветак, Дала яму хустачкусурветку. Ой, звіла вяночак я з атласу, Дала яму хустачку да носу.
Калі маладая мела кавалера:
23. Ой, цераз мой сад Да цераз мой двор Цяцера ляцела. Ой, не даў мне Бог, He судзіў мне Бог, Каго я хацела. Ой, з кім я піла, Хораша жыла, За таго людзі пойдуць. 3 кім не піла, насмяялася, За таго папалася.
Маладыя выпіваюць (даволі сціпла — члену дружыны сорамна быць п’яным), закусваюць, а астатнія вясельнікі прадаўжаюць спяваць:
24. Звінела камора, звінела, Маладая Марылька сядзела Ды тонкія абрусы снавала, Мысляміўзорамі патыкала. Прыехаў міленькі ўночы,
Вясельная паэзія
Насунуўшы шапачку на вочы. Да не даў ён абрусаў даткаці, Да сказаў ён да воза ступаці. Стала Марылька плакаці.
329
Калі ў маладой памёр бацька:
25. Ой, хто там ходзіць па цёмным лесе, гукае? Маладая Марылька свайго ойчанькі шукае. Сыдзі, сыдзі з высокай гары ў даліну I там найдзеш свайго ойчанькі магілу. Да прыпала яна да магілы блізенька, Да пакланілася яна нізенька.
— Ой, устань, мой ойчанька, борздзенька, Пакланюся табе нізенька.
Ой, устань, устань, ойчанька, да мяне, Да парадзь раданьку для мяне.
— Ой, не ўстану, маё дзіцетка, не ўстану — Засыпаны вочкі жоўтым пясочкам, не згляну, Звязаны ручкі шаўковым платочкам, не зніму.
Калі ў маладой памерла маці:
26. У чыстым полі яліначка стаяла, А па магілцы сіротанька хадзіла, Яна сваю родну матаньку будзіла: — Устань, устань, мая матанька, не ляжы, Хаця ты мне гэту ночаньку паслужы.
— Рада б я ўстаці да свайго дзіцяці — не магу: Сасновыя дошкі сціснулі ножкі — не ўстану...
Жоўты пясочак засыпаў вочкі — не згляну. Зялёны дзярночак заціснуў грудзі — не дыхну. Ты ж паглядзі, як ясны месяц высока, А я ляжу закапана глыбока.
He свеціць мне ні ясны месяц, ні сонца, He прамоўлю, маё дзіцятка, ні слоўца.
Калі ідзе замуж за ўдаўца:
27. Ой, ці табе малайцоў не стала, Што твае сэрданька да ўдаўца прыпала. Да ўдаўца сэрца, як зімова сонца, Хоць яно ясненька, да халодненька. Дзяцюкова сэрца, як летняе сонца, Хоць яно хмурненька, да яно цепленька.
Сват паднімаецца — гэта знак, што пара ехаць да вянца. Усе выходзяць зза сталоў. Маладую садзяць на покуці «на пасад». Старэйшы брат бярэ яе за руку і тры разы абводзіць крутом стала. Кожны раз маладая кланяецца абразам на поку
Сямейнаабрадавая паэзія
330
ці. Увесь час стаіць, садзіцца нельга — дзяўчаты пасля яе вяселля не будуць выходзіць замуж. Вясельнікі спяваюць:
28. На дварэ зялёны явар паслаўся, Наш малады ў дарожаньку сабраўся. Насыпайце аўса ў новае карыта, Карміце коні ў вялікую дарогу. А ў той дарозе троі вароты: Першыя вароты месячык абыдзе, У другія вароты сонейка сыдзе, У трэція вароты малады ўедзе. Месячык абыдзе, то відненька будзе, Сонейка сыдзе, то цепленька будзе, Малады ўедзе — мой міленькі будзе.
Брат маладой звяртаецца да вясельнікаў са словамі: — Прашу ўсіх дазволіць маладым адправіцца да шлюбу. Усе адказваюць хорам: — Няхай едуць шчаслівыя.
Гучыць песня:
29. Ой, ойчанька мой родненькі, Выпраўляй, не забаўляй, Бо нас там ажыдаюць, Цэрквачку адмыкаюць, Алтарыкі засцілаюць, Нас, маладых, чакаюць.
Але маладую не выпускаюць зза стала. Яе акружылі хлопцы, якія не ўдзельнічаюць у вяселлі, і патрабуюць у маладога выкупу «за касу». Малады разлічваецца гарэлкаю. Цырымонія ад’езду такая ж, як і ў маладога.
Да шлюбу едуць у наступным парадку: на першым возе — сват, малады з братам, на другім — сванька з маладою і яе братам, за імі — дружбанты з дружкамі. Калі коні рушаць, маладая цягае з воза сена і кідае на дарогу — гэта варажба, каб дзяўчаты хутка выйшлі замуж. Пасля шлюбу парадак мяняецца: на першым возе едзе малады з маладою і сват, на другім — сванька з братамі, далей — дружбанты з дружкамі.
У маладога і маладой вяселле прадаўжаецца. За сталы садзяцца госці старэйшага пакалення, моладзь з бярозак, елачак будуе браму. У маладой да прыезду маладых усе танцуюць (тут засталіся музыкі), у маладога пасля пачастунку госці разыходзяцца. Тут вяселле пачнецца толькі заўтра пасля абеДУ
Пасля вянчання кожны дружбант у бліжэншан краме купляе сваёй друж ды цукеркі як падарунак за кветку.
Пасля прыезду ад шлюбу маладых ізноў сустракае бацька хлебам і соллю і запрашае ў хату. Дружына, прывёўшы сябе
Вясельная паэзія
ў парадак, садзіцца за сталы: на покуці сват з сванькаю, каля іх — малады з маладою, браты і дружбанты каля сваіх дружак. Пачынаецца пачастунак. Вясельнікі і аднавяскоўцы стаяць сярод хаты і спяваюць:
331
30. Нашы пчолкі параіліся, Дай ім, Божа, сад добры. Нашы маладыя пажаніліся, Дай ім, Божа, век доўгі, Каб яны пілі, елі Да хораша гаварылі.
31. Маладая Марылька, Ці была ў Божым доме, Ці стаяла на каберцы, Ці трымала Бога ў сэрцы, Ці мяняла залаты пярсцёначак? — Дзяўчаткі, мае сёстранькі, Я была ў Божым доме, Я стаяла на каберцы, Мела Бога я ў сэрцы.
Я мяняла залаты пярсцёначак, Залаты крыж цалавала, Пану Богу прысягала.
32. Ой, удаленькі да харошанькі Ясенька, Да ўдалася твая Марылька ўся ў цябе. — Ой, каб я ведаў, што яна ў мяне ўдалася, Купіў бы я ёй шоўкаву сукню з атласу, Справіў бы я ёй кунью шубу з бабрамі, А яшчэ да таго тулевы чэпак са стужкамі.
33. Дзе была, зязюля? Дзе быў, салавейка? Зляцеліся яны ў адзін садочак, Селі яны на адзін кусточак. Елі яны малінку з аднае галінкі, Пілі яны расінку з аднае травінкі. Дзе быў, Ясенька?
Дзе была, Марылька?
З’ехаліся яны на адно падвор’е, На адно падвор’е, за адно застолле, Елі яны патраву з аднае паўміскі, Пілі яны мёдвіно з аднаго кілішка.
Часамі можна пачуць і смяшлівыя песні:
34. Ой, Марыльчын айцец Ездзіў на кірмаш, Выбіраць зяця да даборнага. Ажно выбраў да нягоднага: Як стаў пры парозе — Як пень пры дарозе.
Сямейнаабрадавая паэзія
332
Як стаў ён каля ямкі — Пацягаў усе дзялянкі. Стаіць, есць, мармыча, А свае Марылькі не кліча.
35. А наш сватко мельнічак, мельнічак, Павёў сваньку ў ельнічак, Стаў над ёю варажыць, Як сванечку палажыць.
36. А ў нашага свата лысы лоб, Будзе добра малаціць боб. А за рэчкаю гук падае, Што свата па лысіне моцна б’е.
37. Ой, казалі — дружко вельмі харош, Ажно ў яго доўті нос.
Дайце яму коўш канапель, Няхай клюе, як гарабей.
Сват дае знак, што пара канчаць застолле. Музыкі іграюць марш. Моладзь адпраўляецца на танцы. За сталы садзяцца апошнія госці.
На танцах час ад часу чуюцца прыпеўкі:
38. I капуста мая, I лісточкі мае. Дзе мой мілы павернецца, Там і вочкі мае.
Ах, капуста мая, Ах, качанейка!
Дзе мой мілы павернецца, Там каханейка.
Мой хвартух дарагі, Вышываны берагі.
На калочку павешу, Усіх хлопцаў пацешу.
А ты, дурню, думаў, Што цябе я клічу. Я такому дурню Пад нос хвігу тычу.
А ў гародзе асака, Белае карэнне.
Хто дзяўчыну пацалуе, Дастане збавенне.
Я такіх дуракоў Верна не любіла.
Вясельная паэзія
Я такімі дуракамі Платы гарадзіла.
Я такіх дуракоў Верна не кахала. Я такімі дуракамі Платы падпірала.
А вы грайце, музыкі, Mae лапці вялікі, Бо мне свёкар іх плёў Ад каляд да пакроў.
Наша вуліца шырока, Толькі камяніста. Нашы хлопцы харошы, Толькі ламашысты.
Наша вуліца шырока, Толькі жвіравата. Нашы хлопцы харошы, Толькі свінаваты.
Голуб сівы, голуб сівы, Галубка сівейша. Бацька мілы, матка міла, Дзяўчына мілейша.
Паступова падходзяць астатнія вясельнікі. Танцы працягваюцца аж да свету. У перапынках гучаць песні:
39. Ой, значны, значны, Хто жаніцца хоча, Па начах конік яго рагоча. Ой, значны, значны, Хто любіць руску — Вытаптаў сцежку цераз пятрушку. Ой, значны, значны, Хто — каталічку — Вытаптаў сцежку цераз пшанічку. Ой, значны, значны, Хто ажаніўся: Скурчыўся, знішчыўся і адмяніўся. — Як я быў хлопцам, дзеўкі любілі, Як ажаніўся — матцы не мілы.
Як я быў хлопцам — хустка за пасам, Як ажаніўся — смаркач пад носам.
40. Пара, маці, жыта жаці, Колас нахіліўся. Пара сына жаніці, Бо развалачьгўся. Сядзіць голуб на дубочку, Галубка — на віпші: — Скажы, скажы, сыночку,
333
Сямейнаабрадавая паэзія
334
Хто табе наймільшы?
— Голуб сівы, голуб сівы,
Галубка сівейша.
Бацька мілы, маці міла,
Дзяўчына мілейша.
Я з матуляй пасваруся —
Граху набяруся.
А з дзяўчынаю сыдуся —
He нагаваруся.
Гэты вечар— самы шумлівы і гарэзлівы момант вяселля ў маладой. Музыка і танцы чаргуюцца з вясёлымі народнымі песнямі, жартамі, віртуознымі танцамі з прыпеўкамі і песнямі асобных танцораў. Весялосць дасягае тут кульмінацыі.
Назаўтра вяселле ў маладой працягваецца. К абеду сват збірае дружыну. Заклікае ўсіх садзіцца за сталы — завідна яны павінны прывезці да маладога вяселле.
За сталом рассаджваюцца ў такім парадку, як і пасля вянчання. Пачынаецца застолле з таго, што маладая абвязвае свата прыгожым ручніком, брата маладога — адрэзам тонкага старанна выбеленага самадзельнага ільнянога палатна. Пасля выпіваюць, закусваюць, раздва раздаецца вокліч «горка», маладыя «салодзяць». Застолле працягваецца даволі доўга. Увесь час гучаць песні:
41. Новае сяло, новае сяло,
Старыя будаванні.
Мінуцца табе, маладая Марылька,
Дзявочыя жартаванні.
Выйшла Марылька за вароцейка
Да рассыпала карты.
Мінуцца табе, маладая Марылька,
Дзявочыя жарты.
Выйшла Марылька за вароцейка
Да рассыпала гарэшкі.
Мінуцца табе, маладая Марылька,
Дзявочыя смешкі.
42. Ой, бярэш, бярэш, малады Ясенька, Умей жа й шанаваці.
Яна ў нас была, як ягода, У цябе будзе, як калода. Яна ў нас была, як сыр белы, У цябе будзе, як пень гарэлы. Яна ў нас была, як ластаўка, А ў цябе будзе, як засланка. Яна ў нас была, як павечка, А ў цябе будзе, як галавешка.
43. Ой, будзе, будзе цёмна ночка пад акном. Ой, будзе выціраць дробны слёзкі рукавом.
Вясельная паэзія
Ой, будзе, будзе суседанька маткай, Ой, будзе, будзе паветачка хаткай. Ой, будуць твае гордыя слоўцы Што дзень прад табою.
Ой, будуць твае сінія вочкі Што дзень пад слязою.
Ой будуць твае русыя коскі Што дзень пад нагою.
44. Ой, жаль жа мне, мая матанька, на цябе, Што застаецца зялёна рута ў цябе.
— 3 Богам, з Богам, маё дзіцятка, ад мяне, Забірай жа сваю зялёну руту ад мяне.
— Ой, як жа мне, мая матанька, зялёну руту забраці, Да я не знаю, дзе зялёну руту саджаці.