• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    — Добры вечар, добрыя людзі, і мы к вам*, Ці не заляцела наша пташачка ўчора к вам, Хоць вы на ёй усё пер’ейка парвіце, Толькі вы яе ў зялёныя бары пусціце. Добры вечар, добрыя людзі, і мы к вам, Ці не заехала наша дзевачка ўчора к вам, Хоць вы яе таўчы, малоць застаўце, Толькі вы яе часта ў госцікі пускайце.
    — Яна ў нам таўчы і малоць будзе, Яна ў нас частыя госцікі забудзе.
    Для вяселля характэрна вялікая колькасць жартоўных песень, якія спяваюцца і на заручынах, і ў маладой, і ў маладога. У час вяселля асабліва дастаецца сватам, дружкам і іншым удзельнікам. Як «пабрыюць», напрыклад, свата, спяваюць пра бруснічка (першага шафера):
    У нашага бруснічка залатая ручачка, Ён з кішэні выймае і нас, жаночак, угашчае.
    У гэты час бруснічак крычыць:
    — Няма, няма нічога, жанчынкі.
    Тады яны здзекуюцца з яго:
    Наш бруснічак харош: Па яблыку вочы, Буслаў нос.
    У яго на сігіне горб, На гарбу вярба, На вярбе сава.
    Да свата звяртаюцца і з такой песняй:
    — А наш сватачка харош*, Па яблыку вочы, з гарбуз нос, 3 начоўкі пуза — ледзь у хату ўнёс.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    12 Беларускі фальклор
    Сямейна абрадавая паэзія
    354
    Праз тыдзень, у нядзелю, большасць удзельнікаў вяселля збіраецца зноў — на пярэзвы, галоўная мэта іх — праведаць маладых. Зноў усе садзяцца за стол, частуюцца, спяваюць, а пасля пачастунку танцуюць, весяляцца.
    ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ
    Зялёная дубровачка...
    — Зялёная дубровачка, Чаго рана шумець стала? Яшчэ ветры не веялі, Дробныя дажджы не капалі.
    — Маладая дзевачка, Чаго рана плакаць стала? Яшчэ сваты не ехалі, Цябе, моладу, не сваталі.
    Ляцелі гускі рад па раду...
    Ляцелі гускі рад па раду, Крыкнулі гускі разпаразу: — Чаго, Іванька, не жэнішся? На каго, Іванька, надзеешся? — Як жа я буду жаніціся? — Хмель каля тыну не абавіўся, Авёс на ніўцы не урадзіўся, У гародзе пшонка не выспела, Яшчэ мая дзевачка не вырасла, Красаты сваёй не вынесла, Русую косачку не выплела. Ляцелі гускі рад па раду, Крыкнулі гускі разпаразу: — Чаго, Іванька, не жэнішся? На каго, Іванька, надзеешся? — Ай, буду, буду жаніціся — Хмель каля тыну абавіўся, Авёс на ніўцы урадзіўся, У гародзе пшонка ўжо выспела, А мая Манечка ўжо вырасла, Красату сваю ўжо вынесла, Русую косачку ўжо выплела.
    Чаму, верабейка, ды не жэнішся...
    — Чаму, верабейка, ды не жэнішся? Прыйдзе пара — дзе ты дзенешся?
    — Ды мне ў гэтым бары ды мне пары няма: Узяў бы сінічку — дык сястрычка мая,
    Вясельныя песні
    Узяў бы зязюльку — ў яе бацькі няма, Узяў бы сароку — шчабятлівая яна, Узяў бы варону — у яе нос даўгі. — Вот там у бары перапёлачка — Для верабейкі была б жоначка. Верабеечка як лятаць, дык лятаць, Перапёлачку як шукаць, дык шукаць. Перапёлачка ж у пшаніцы была, Для верабейкі ды дачушачку дала, Для мілага зяця пірагоў напякла.
    Прыехалі сваты на двор...
    Прыехалі сваты на двор, Пусцілі стралу ў акно: — Страла мая, страла, Па што ты прышла? Чы па мёд, чы па гарэлку, Чы па красну дзеўку? — Hi па мёд, ні па гарэлку, Але па красну дзеўку.
    У чужую сторану аддаваць. Будзе чужой мамульцы гадзіці, Ад зары да зары рабіці, Хмурыцца на дварэ, хмурыцца, Ганулькі мамулька журыцца: Гадавала дачушку на долю, А цяпер аддае ў няволю.
    Да і сіні васілі зацвілі...
    Да і сіні васілі зацвілі,* Усю гару камяну пакрылі. Ішла Ніначка за цвяточкамі, А за ёй сужанька слядочкамі: — А падажджы, Ніначка, падажджы! — He буду стаяць і цябе ждаць: Я у Бога сірата, а ты пан — Бяры сабе такую, які сам.
    — Пераехаў, Ніначка, я ўсю Русь — He найшоў такой, як ты ёсь. Пераехаў, Ніначка, РусьУкраіну — He найшоў, як ты, дзяўчыну.
    355
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Сямейна абрадавая паэзія
    356
    3 суботы на нядзелю нявеста сон відзела...
    3 суботы на нядзелю нявеста сон відзела, Нікому не казала, сваёй мамачцы распісала: — Да мамачка, родная, што я за сон відзела! Галубы наляцелі, па застоллю паселі, Па застоллю паселі, чорны шоўк развярцелі, Чорны шоўк развярцелі, золата рассыпалі. — А дачушка малада, малады розум мае, Малады розум мае, сна не разгадае, Галубы — сваты твае, чорны шоўк — коскі твае, Чорны шоўк — коскі твае, золата — слёзкі твае!
    Ой, скарэй бы вячора даждаці...
    Ой, скарэй бы вячора даждаці: Пойдуць людзі дзяўчыну сватаці.
    Пойдуць людзі дзяўчыну сватаці, А мы пойдзем пад вакно слухаці.
    А мы пойдзем пад вакно слухаці, Ды што будзе дзяўчына казаці.
    Дзеўка ходзіць ды ўсё пахаджае, Белы ручкі на сэрцы складае:
    — Маці, маці, парадніца ў хаці, Парадзь, маці, што свату казаці.
    Парадзь, маці, што свату казаці: Ці йсці замуж, ці з год пагуляці?
    Да ў месяца два ражкі крутыя...
    Да ў месяца два ражкі крутыя, Да ў Янечкі два браты родныя, Адзін брахна каня сядлаець, А другі брахна яго наўчаець: — Да будзь, брахна, разумненькі, Да паедзеш, брахна, ў чужыя людзі, Выйдзець к табе танок дзевак: He бяры таей, што ў золаце, Да бяры таю, што ў розуме, Мы золата ў краме дастанем, Мы розуму свайго не ўставім.
    Вясельныя песні	
    Татачка мой родненькі!..	357
    — Татачка мой родненькі! Да нашто ты піва варыш, Гарэлачку гоніш, Ці ты мяне Да й аддаць хочаш?
    — Да дзіцятка, дзевачка! Малады розум маеш, Ці ты таго не знаеш, Што мой двор пры дарозе, У мяне госці на парозе, Просяць мёду I гарэлачкі, Гарэлачкі саладзенькае Да дзевачкі маладзенькае.
    Ці ты, дзевачка, не чуеш?..
    — Ці ты, дзевачка, не чуеш, Як цябе купцы таргуюць?
    — Яны таргуюць, таргуюць, Ды ні шэляга не даюць.
    Толькі даюць віно ў чару, За маю русу касу, За дзявоцкую красу.
    Тады красы жалела, Як у татачкі сядзела, А цяпер яна не трэба мне — Hi рута, ні мята, Hi ружа чырвона.
    Прыляцелі коршуны з сакалом...
    Прыляцелі коршуны з сакалом, Пасадзілі коршунаў за сталом. Частуюць коршунаў, вяльмуюць, Шэрую вутачку не ратуюць. А ты, шэра вутачка, хавайся, Лютаму сокалу не давайся: Бо ён цябе, вутачку, прыклюе, У чужую старонку панясе.
    Сямейнаабрадавая паэзія
    358
    Хвалілася каліначка за ракой...
    Хвалілася каліначка за ракой: — Ніхто ж мяне не высячэць за вадой.
    Абазваўся буен ветрык на яе: — Ды я ж не высеку, да зламлю.
    Хвалілася Марусечка за скам’ёй: — Ніхто ж мяне не дастаніць за сталом.
    Абазваўся Міколачка на яе: — Ды я ж цябе хоць не вазьму, заручу.
    Ды я ж цябе, хоць не вазьму, заручу, Ды я ж цябе ад дзевачак адлучу.
    Ды я ж цябе ад дзевачак адлучу, Ды я ж цябе і к жоначкам прылучу.
    Дзяўчыначка мая заручоная...
    «Дзяўчыначка мая заручоная, Чаго ж ты такая засмучоная?» — Ой, як мне жыці, вясёлай быці: Каго любіла — трэба забыці. Каго любіла — каб пазабыла, Каго не знала — каб пакахала, Каго любіла — не пазабыла, Каго не знала — да шлюбу стала. Пайду я ў лясы, лясы зеляныя, Найду я часы, часы залатыя, Дзе я хадзіла, дзе гаварыла: «А судзі, Божа, каго любіла».
    Каго любіла, то пазабыла, Каго не знала,— то пакахала.
    Ай, не шум шуміць...
    Ай, не шум шуміць, А зялёная дуброўка, Ай, баліць, баліць Да й ў мяне, малайца, галоўка, Ай, жэніць, жэніць, Мяне татка маладога.
    Вясельныя песні
    Ай, бярэць, бярэць
    Ды нялюбую мне жонку.
    У нялюбай жаны
    Печка топіцца не жарка,
    Нялюбай жаны
    Мне вячэрачка не смачна,
    Нялюбай жаны
    Мне пасцелечка не мякка,
    Нялюбай жаны
    Накрываннейка не цёпла, Нялюбай жаны
    Абніманнейка не цесна, Нялюбай жаны
    Цалаваннейка не ўцешна.
    Мамачка мая, родная мая...
    Мамачка мая, родная мая, Куды мяне выпраўляеш?
    Ў чужыя людзі, не ў знакомыя, Ды ў вялікае гора.
    Мяне, маладу, пашлюць па ваду, Самі сядуць вячэраць.
    Вада далёка, гара высока, Я й няскора вярнуся.
    Прынясу вады — на сябе бяды —
    Кожнаму піці даці:
    I старэнькаму, і маленькаму,
    I свайму міленькаму.
    Піцькі падаўшы, пасцель паслаўшы, Сама села вячэраць.
    На стале ложкі, хлеба ні крошкі —
    Вот мая й вячэрачка.
    Ложачкі ляпляп, слёзачкі капкап — Вот я й павячэрала.
    Будзе табе, дзевачка, вялікае гора...
    Будзе табе, дзевачка, вялікае гора, Вялікае гора.
    Будзе цябе свякроўка раненька будзіці, Раненька будзіці.
    Ты раненька ўстанеш, на соўнейка глянеш, На соўнейка глянеш.
    Возьмеш вядзерца, пойдзеш за вадою,
    359
    	Сямейна абрадавая паэзія
    360	Пойдзеш за вадою. А твой жа сужанька пойдзе за табою, Пойдзе за табою. Ён вядзерца зніме, цябе абніме, Цябе абніме. Як ты будзеш плакаць — ён цябе суніме, Ён цябе суніме.
    Пойдзеш, дзевачка, ў чужыя людзі...
    Пойдзеш, дзевачка, ў чужыя людзі — Там табе так не будзе:
    Ой, там вулачкі немяцёныя — Ты ж па іх блудзіць будзеш.
    Ой, там суседцы незнакомыя — Аб цябе судзіць будуць.
    — Mae цётачкі, мае родныя,
    Я ж таго не баюся:
    Я і вулачкі павымятаю,
    Я ж па іх хадзіць буду, Я з суседцамі распазнаюся — Я й з імі жыці буду.
    A	за лесам, лесам...
    А за лесам, лесам Там круглае поле. Маладая дзевачка Да пшаніцу поле. Яна поле, поле, Да перабірае, Да кукольмятліцу Вон выкідае.	Да кукольмятліца — Татку на насенне, Пераборпшаніца — Самой на вяселле. А кукольмятліца — Да курам кляваці, Пераборпшаніца — Каравай гібаці.
    Ляцелі, гусачкі, усе маўчалі...
    Ляцелі гусачкі, усе маўчалі, Толькі адна гусачка пракрычала: Чула яна зімачку халодную, Чула яна марозы траскучыя, Чула яна мяцелі замятучыя.
    Сядзелі дзевачкі, усе маўчалі, Толькі адна Манечка праплакала: Чула яна свякратку журлівага,
    Вясельныя песні	
    Чула яна свякроўку сварлівую, Чула яна заловаккалатовак,	361
    Чула яна дзевераў абгаворчастых, Чула яна Валодзьку раўнівага.
    За гарой рутачка, за гарой...
    За гарой рутачка, за гарой, А зарасла травоймуравой.
    — Чаму ты, Аксенька, не ходзіш, Зялёну рутачку не полеш, Белыя ручачкі не колеш?
    — Хадзіце, дзевачкі, хадзіце, Зялёну рутачку паліце, Белыя ручачкі каліце.
    А ўжо мне, моладзе, не хадзіць: Прыехаў Андрэйка у сваты, А йшчэ мае рушнічкі не ткаты. Пастой, Андрэйка, у кутку, Пакуль рушнічкі я патку.
    Ідзі, дачушка, дадому...
    — Ідзі, дачушка, дадому — Наехала сватоў поўны двор. Наехала сватоў поўны двор — Выбірай, дачушка, на выбор.
    — Адпраўляй, татка, без мяне — Гэта сваточкі не мае.
    Як будуць ехаць да мяне — Будзе калінка шумеці, Будзе дарожка звінеці.
    Ой, цёмна, цёмна ў лесе...
    Ой, цёмнацёмна ў лесе, Ой, цямней таго на дварэ. Баяры вароты адкрывалі, Дарагога тавару пыталі: — Даражы, мамачка, даражы — Сем падушачак палажы.
    — Сем падушачак не грошы — А быў бы хлопчычак харошы.
    Сямейна абрадавая паззія
    362