• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Вясельныя песні
    Каб яна дзецям торбы не шыла, Каб свякроў бы яе не сушыла. Ой, сваточкі, галубочкі, просім вас Ды адведаць хлебасолі ў нас.
    379
    Спіралася куна й з бабром пад вадой...
    Спіралася куна й з бабром пад вадой: — Табе, бобра, будзець добра, а мне не: А ты будзеш на сінім моры, а я не. Ты будзеш купаціся, а я не, На муражочку сушыціся, а я не.
    Спіралася Анечка з Колечкам за сталом: — Табе, Колечка, будзець добра, а мне не: Ты будзеш у сваёй мамкі, а я не, Цябе будзець раненька будзіці, а мяне не, Табе будзець работку казаці, а мне не. Выйдзець на вулку, гаварыць будзець аб мяне: «Мая нявестка не ў хаце расла, а ў бару — He робіць работку у пару».
    Салавей зязюльку да сябе падмаўляе...
    Салавей зязюльку да сябе падмаўляе: — Ляці, ляці, зязюлька, да ў мой садочак, У маём садочку да многа жырочку: Вішні, цярэшні да парасцвіталі, Чырвоныя малінкі да панаспявалі.
    Хлопчык дзевачку к сабе падмаўляе: — Едзьма, едзьма, дзевачка, да маёй мамкі, У маёй мамкі да ўсяго даволі:
    На парог уступіш — пірага адкроіш.
    — Да няпраўда, хлопчычак, няпраўда твая. На парог уступлю — цяжанька ўздыхну, А гляну на клеці — мякінкаамеці, А гляну ў куточкі — там стаяць кіёчкі, Кіёчкі дубовы на мяне гатовы.
    Як заручалі, тады казалі...
    Як заручалі, тады казалі, Што ў свата каней многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, Аж там адзін жарабочак.
    Як заручалі, тады казалі, Што ў свата кароў многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, Аж там адзін бычаночак.
    Сямейна абрадавая паэзія
    380
    Як заручалі, тады казалі, Што ў свата авец многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, А там адзін бараночак, Як заручалі, тады казалі, Што ў свата свінней многа. Прыйшлі ў хлявочак,
    Глянулі ў куточак, Аж там адзін кабаночак. Як заручалі, тады казалі, Што ў свата курэй многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, Аж там адзін пятушочак.
    Харошы сваце, харошы...
    Харошы сваце, харошы, Хораша ў людзі прыбраны: Яснае сонца на галоўцы, Ясен месяц на грудзях, Ясныя зоркі на плячах, Чорныя сабалі ў падалах. He хадзі, сваце, па парогах, He выбівай сабалёў у падолах, Трэба будзе краўцоў наймаці, У падалах сабалі ўшываці.
    Маладзенькая дружачка...
    — Маладзенькая дружачка, — Парадзіла мяне маці, Чаму ж ты харошая?	На пуховых падушачках,
    Ці цябе сонца радзіла,	На пуховых падушачках,
    Ці цябе месячык выгадаваў? На шаўковых дзяружачках
    А сваціцагалубіца, не баў нас...
    А сваціцагалубіца, не баў нас, Адкрой хлеба, пасып солі, адпраў нас. Просім цябе, сваціца, не тужыць — Мы ж яе бяром не за наймітку служыць, Мы ж яе бяром за гаспадыньку жыць. Мы ж яе пусцім па сваім полі, па волі. Мы ёй аддадзім залаты ключ ад клеці — Ці добра будзіць гаспадарачкі глядзеці? Ды калі будзіць нашай мамачцы гадзіці — Дык яна будзіць у чаравічках хадзіці. Калі не будзіць нашу мамачку шанаваці — Тады будзіць і лапцікі абуваці.
    Вясельныя песні
    Пры дарозе белы рамон сцелецца...
    Пры дарозе белы рамон сцелецца, Млада дзевачка з роднай мамкай дзеліцца: — Табе, матухна, адна кашулька, мне дзве, Я паеду ў чужы людзі, а мамка — не. Пры дарозе белы рамон сцелецца, Млада дзевачка з родным таткам дзеліцца: — Табе, татка, скрынка, пярынка, а мне дзве, Я паеду ў чужы людзі, а татка — не. Пры дарозе белы рамон сцелецца, Млада дзевачка з роднай сястрой дзеліцца: — Табе, сястрыца, адна спадніца, а мне дзве, Я паеду ў чужы людзі, сястрыца — не. Пры дарозе белы рамон сцелецца, Млада дзевачка з родным браткам дзеліцца: — Табе, братка, дзве рэдзечкі цвілыя, А мне, братка, дзве авечачкі сівыя, Я паеду ў чужы людзі, а братка — не.
    Стаяць коні пры дарозе...
    Стаяць коні пры дарозе, Запрэжаны ў новым возе,— Толькі сядайце.
    Яшчэ ж я не сядала, Свайму бацюхну не дзякавала: — Дзякуй, дзякуй, родны войце, Што хадзіла ў срэбрызлоце, А цяпер не буду.
    Стаяць коні пры дарозе, Запрэжаны ў новым возе,— Толькі сядайце.
    Яшчэ ж я не сядала, Сваёй мамачцы не дзякавала: — Дзякуй, дзякуй, родна матка, Што часала касу гладка, А цяпер не будзеш.
    Стаяць коні пры дарозе, Запрэжаны ў новым возе,— Толькі сядайце.
    Яшчэ ж я не сядала, Свайму браціку не дзякавала: — Дзякуй, дзякуй, родны браце,
    381
    Сямейна абрадавая паэзія
    382
    Жылібылі ў роднай хаце, А цяпер не будзем.
    Стаяць коні пры дарозе, Запрэжаны ў новым возе,— Толькі сядайце.
    Яшчэ ж я не сядала, Сваёй братавай не дзякавала: — Дзякуй, дзякуй, братавая, Штодзень з хаты выганяла, А цяпер не будзеш.
    Стаяць коні пры дарозе, Запрэжаны ў новым возе,— Толькі сядайце.
    Яшчэ ж я не сядала, Сваёй сястры не дзякавала: — Дзякуй, дзякуй, родна сёстра, Жылібылі, як меч, востра, А цяпер не будзем.
    Стаяць коні пры дарозе, Запрэжаны ў новым возе,— Толькі сядайце.
    Яшчэ ж я не сядала, Сваім парогам не дзякавала: — Дзякуй, дзякуй, мае парогі, Дзе хадзілі мае белы ногі, А цяпер не будуць.
    Стаяць коні пры дарозе, Запрэжаны ў новым возе,— Толькі сядайце.
    Яшчэ ж я не сядала, Сваім столікам не дзякавала: — Дзякуй, дзякуй, мае столы, Дзе ляжалі мае строі, А цяпер не будуць.
    Віцечка каля цешчы ходзіць...
    Віцечка каля цешчы ходзіць, Ён жа цешчу просіць: — Цешчухна, мая мамачка, Частуй мяне, не баў мяне. Коні мае настаяліся, Музыкі награліся,
    А баяры нагуляліся, Я, малады, насядзеўся, На дзевачку наглядзеўся. А дзевачка зажурылася, Што ў мамачкі забавілася, А к свякрусе запазнілася.
    Вясельныя песні
    Вынось, маці, дзежку...
    383
    Вынось, маці, дзежку, Прывёз сын нявестку.
    Чырвоная, як каліна, Высокая, як вярбіна, He будзеш гадаваці,
    Адно будзеш пасылаці.
    Куды бліжэй — яе пашлеш, Куды далей — сама пойдзеш, Яе пашлеш за мукою, Сама пойдзеш за вадою.
    А ў нашым садзе паспелі вішні...
    А ў нашым садзе паспелі вішні — Ўзялі нявестку пад свае мыслі.
    А ў нашым садзе паспелі дулькі — Ўзялі нявестку пад свае думкі.
    А ў нашым садзе селі цяцеры — Ўзялі нявестку, каго хацелі.
    А ў нашым садзе агрэст рагаты — Ўзялі нявестку з багатай хаты.
    А ў нашым садзе бацвінне вяніць — Ўзялі нявестку — ёсць на што глянуць. А ў нашым садзе рута лялеіць — Ўзялі нявестку — хлопцы жалеюць.
    А прыданачкі, мае галачкі, едзьце дамоў...
    А прыданачкі, мае галачкі, едзьце дамоў, Завязіце маёй мамачцы нізкі паклон.
    Яна ж мяне маленькую гадавала, Сорак ночак цямнюсенькіх не спала, Сорак свечак яснюсенькіх спаліла, Пакуль мяне маленькую ўзрасціла, А ўзрасціўшы, работачцы навучыла, А наўчыўшы — у чужыя людзі пусціла.
    А стаяла наша Валечка пры мосце...
    А стаяла наша Валечка пры мосце, А прасіла сваю мамульку ў госці: — Я прашу цябе, мая мамулька, харашэнька. А бывай, бывай, у мяне ў госцейках часценька. — Як жа маю я, мая дачушка, бываці? Дарожачка бруснічнікам зарасла, Чырвонаю калінаю завісла.
    — Паціхонечку, мая мамулька, абыдзі,
    Сямейна абрадавая паэзія
    384
    Зялёную бруснічынку не стапчы, Чырвоную каліначку не зламі — А ты ж маю свякровачку не ўгняві: Мая свякроўка ў белай пярыне спіць, А прыказала ўсю нядзелечку не будзіць. Усю нядзелечку на цыпачках хадзіла, А ўсё роўна я сваю свякроўку ўгнявіла.
    Аддалі мяне, забылі мяне...
    Аддалі мяне, забылі мяне, Як жа вам не жаль будзе?
    Як жа я буду ў чужой старонцы Цяжанька тужыці?
    Як жа я буду ў чужой старонцы Свякроўцы наравіці?
    Будуць жа мяне раненька будзіць, Позненька спаць класці.
    А там вулачкі невядомыя, Блудзіць жа я буду.
    А там суседкі незнаёмыя, Судзіць мяне будуць.
    Аддалі мяне, забылі мяне, Як жа вам не жаль будзе?
    Прыедзь, мамачка, прыедзь, родная, Мяне адведаці.
    ХАЎТУРНЫЯ ГАЛАШЭННІ
    Мой міленькі дружок...
    Мой міленькі дружок, 3 кім ты мяне пакідаеш, Толькі з дробнымі дзеткамі. Ай, мой жа параднічак, А мой жа работніч&к! 3 кім жа астаюся?
    Толькі з дробнымі дзеткамі.
    Хаўтурныя галашэнні
    3 кім жа іх гадаваць буду, Чым я іх адзяваць буду? Я ж іх не адзену, Я ж іх не прыгадую, Я ж як прычыхаюся — я і ўлякаюся. Куды мой друг вянчальны падзеўся, Ці ён паехаў у дарожаньку? А ці ён пайшоў у цэркаўку?
    У мяне дзеткі пытаюцца: «Куды наш татка дзеўся?» Дзеткі мае мілыя, Страшнае гэта слаўцо, Што я завуся «ўдованька», А вы, дзетанькі,— «сіротанькі». Сяду з вамі абедаці, Вамі, дзеткі, абсажуся I слёзкамі абальюся.
    Што вы, дзеткі, маленькі, А слёзанькі вашы драбненькі, А як дзеткі пабольшаюць — I слёзанькі пагоршаюць, Што ёсць каму загадаць вам, Да некаму пажалець вас Без свайго роднага татанькі. I вы не будзеце ведаць, Што і быў у вас родны татанька. Цяпер вы, дзеткі, сіротанькі, А я астаюся ўдованькай.
    Што ж вы, дзеткі, не пытаецесь: Хто вас будзець гадаваці I ў салдаты выпраўляці Без свайго роднага татанькі? Людскія такі будуць выпраўляць дзетак, А адна ўдованька, бедная мая галованька, Нельзя мне і слоўцам нідзе абазвацца Без свайго дружочка, без вашага татанькі. Прыдзець цёплае лецечка, Людзі паедуць з сошкамі, А я з кім і з чым?
    У мяне зямелькі было нямножка: Палосанька была і вузенька і кароценька, А цяпер стала і доўга і шырока, I будзець стаяць някошана, Будзець ляжаць няорана, А я буду хадзіць і ручанькі ламаць.
    385
    13 Беларускі фальклор
    Сямейна абрадавая паэзія
    386
    Як прыду я ў хатаньку — Мая хатачка не міла: Нет майго параднічка, а дзеткам татанькі. Усё мне не міла і хатанька пастыла. Як устануць дзеткі і спытаюцца татанькі — Адраклась бы лепі гэтай хатанькі.
    Як жа вас гадаваць без татанькі: Няма чаго вам зварыці, Няма чым пасаліці.
    Трудна рыбкі без вадзіцы, Трудна дзеткам без татанькі. Дась Бог цёплае лецечка, Вазьму дзетак за ручаньку I павяду на магілачку, Гукайце, дзеткі, свайго татаньку: — Устань, устань, наш татанька! Верна, ў гробе дошкі Прыціснулі твае ножкі, Што няльзя табе ўстаці.
    Гора наша і сэрцу тошна, Таткі вярнуці з магілы няможна. Галовачкі нашы бедныя, Асталісь мы сіраты вечныя.
    А мой мілюсенькі, а мой раднюсенькі!..
    А мой мілюсенькі, а мой раднюсенькі! А на што ты нас пакінуў?
    А цябе, як ты сам казаў, татка да мамка Маленькага кінулі.
    Да табе было вельмі трудненька на свеце, Да не было каму цябе глядзеці, Да цябе надта ўсе крыўдзілі.
    Да трэба было для пана паншчыну адбыці, Да ў доме ўсенка зрабіці, Да галоднымі рокамі хлеба прыкупіці, Але трудна было скуль ўзяці, Да трэба было на шыю сваю набраці, Да прыдумаць, да прыгадаці, Як потым грошы і квоту заплаціці.
    Да зноў, ты казаў, як вырас да ажаніўся, Да зноў жыць пусціўся, Матка ідзе з сярпом, а ты да дня с касою. Да ты казаў, што вельмі быў ледашты Акоман, да за якое глупства