Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
1 Крапіва К. 36. тв.: У 5 т. Т. 5. С. 74.
Прыказкі і прымаўкі
«Паздароў, Божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў: цяпер нам добра пагуляць, бо нечага заганяць» і інш.
Часцей за ўсё прыказкі маюць двухчленную будову, але нямала існуе адначленных, трохчленных і шматчленных. Кожная частка прыказкі нярэдка рыфмуецца з другой. Большасць з іх не мае вершаванай рытмікі, але ёсць шмат прыказак, у якіх выкарыстаны двухскладовыя стопы — ямб, харэй, а часам і трохскладовыя — анапест, дактыль, амфібрахій.
Рыфма, рытміка, багаты арсенал мастацкіх сродкаў цесна знітоўваюць прыказку ў адзінае эстэтычнае цэлае, ствараюць дасканалы мастацкі твор, які жыве сотні год і выконвае розныя інфармацыйнакамунікатьгўныя, эстэтычнамастацкія і утылітарныя функцыі.
Народныя прыказкі, прымаўкі шырока выкарыстоўваюцца пісьменнікамі, якія ў сваю чаргу ствараюць шмат трапных афарызмаў, што папаўняюць вуснапаэтычную скарбонку.
Сістэматычнае збіранне і вывучэнне беларускіх прыказак і прымавак пачалося ў XIX ст. Найбольш багатыя зборнікі афарыстычных твораў у дарэвалюцыйны час апублікавалі I. I. Насовіч, Я. А. Ляцкі і М. Я. Нікіфароўкі. Вялікая калекцыя прыказак і трапных выслоўяў была падрыхтавана таксама A. К. Сержпутоўскім. У 1935 г. у Варшаве быў надрукаваны зборнік беларускіх прыказак і прымавак, сабраных М. Федароўскім (каля 10 тысяч). У савецкі час вялікія зборы прыказак выдалі Ф. Янкоўскі і Я. Рапановіч. Асаблівую навуковую каштоўнасць мае самы поўны зборнік беларускіх прыказак, выдадзены ў серыі «Беларуская народная творчасць» у дзвюх кнігах у 1976 г. (складальнік М. Я. Грынблат).
393
ЛІТАРАТУРА
Носовнч Н. Н. Сборннк белорусскнх пословнц. Спб., 1874.
Ляцкнй Е. А. Матерналы для нзучення творчества н быта белорусов: 1. Пословяцы, поговоркн, загадкн. М., 1898.
Янкоўскі Ф. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. 2е выд. Мн„ 1962; 3е выд. Мн„ 1992.
Рапановіч Я. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. 2е выд. Мн., 1974.
Грынблат М. Я. Прыказкі і прымаўкі: У 2 кн. / Пад рэд. A. С. Фядосіка. Мн„ 1976.
Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн., 1968.
Янкоўскі М. А. Паэтыка беларускіх прыказак. Мн., 1971.
Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
3 вялікае хмары малы дождж.
Шмат снегу — шмат хлеба.
Што ў воду ўпала, то пішы нрапала.
3 агнём не жартуй і вадзе не вер.
3 малой іскры бываець часам вялікі пажар.
Воўка ногі кормяць.
Воўк не пастух, а казёл не агароднік: воўк — злодзей, а казёл — шкоднік.
Прыказкі і прымаўкі
394 Цалаваў карпгун курачку да апошняга пёрушка. Пчала на любую кветку ляціць, але не на кожную сядзе. Што ў лесе родзіцца, у хаце знадобіцца. Зімой і летам адным цветам.
3 голага куста і ягада пуста.
Зіма на лета робіць, а лета на зіму.
Якая зіма, такое лета.
Зіма снежная — лета дажджлівае.
Прыйшоў люты — пытаецца, ці добра абуты; прыйшоў марац — прымарозіў палец.
Вясной прапусціць — летам не дагоніш.
Цёплы апрэль, мокры май — будзе жыта так, як гай.
Красен красавік цяплом, а жнівень дабром.
Май халодны — не будзеш галодны.
Мокры май — жыта, як гай.
ТТТто летам ножкай коп, то зімой ручкай хоп.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Хто халадку шукае, той узімку галадае.
Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе.
Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш.
Восень кажа: «Я ўраджу», вясна адказвае: «Пачакай, як дагаджу».
Увосень і верабей багат.
Дзень — бацька, а ноч — маці.
Учарашняга дня не дагоніш.
У адзін дзень сем перамен.
Ноч — маці, дзень — мачаха, вечар — залоўка, раніца — ятроўка.
Чакай Пятра — з’ясі сыр.
Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілля — апала два, прышоў Барыс — усё пагрыз, прышоў Міхал — усіх з поля паспіхаў.
На Юр’я павінна быць сена і ў дурня.
Варвара ночы ўрвала.
Прыказкі і прымаўкі
Пакланіся кусту, дак ён дасць хлеба лусту. He бяда, калі ёсць лебяда. 395
To не бяда, што ў жыце лебяда,— няма гарэй бяды, як ні жыта, ні лебяды.
Урадзіўся сівец — жыту канец.
Канюшына родзіць — ільну годзіць.
Без сахі і бараны сам цар хлеба не есць.
Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі.
Гультая зямля не любіць.
He марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе — не вернеш.
Кладзі гной густа — не будзе ў свірне пуста.
Дзе гной, там лой.
На пустом полі й трава не расце.
У гліне зярнятка не гіне.
Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.
Дзе гультай арэ ды скародзіць, там пустазелле добра родзіць.
Паміраць збірайся, а жыта сей.
Хто сее рана, той насенне не губляе.
Сей у добрую пару — збярэш хлеба гару.
Сей авёс у гразь — будзеш князь.
Калі суніца красна, не сей аўса напрасна.
Калі суніца чырванее, не сей проса — не паспее.
Хто сее па пакрові, таму няма чаго даць карові, а хто варожыць, той галавой наложыць.
Сей ячмень, як загудзіць сляпень.
Калі будзеш жыта па жыту сеяць, тады не будзеш ні малаціць, ні веяць.
Жыта сей на канаплішчы, дык не пашкадуеш.
Што пасееш, тое і вырасце.
Што пасееш, тое і пажнеш (сажнеш).
Якім зярном хто сее, такім збірае.
Хто сее ды вее, той не збяднее.
Каб не было пуста, трэба сеяць густа.
Прыказкі і прымаўкі
396 Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць.
Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць.
Каса любіць брусок і сала кусок.
Каса любіць парася, а калі хлеб да ваду,— ляжы, каса, у халаду.
Хто ў жніво халадку шукае, той галадае.
Закончыш жніво ў пору — будзе што вазіць у камору.
Ніўка, ніўка, аддай маю сілку.
He той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне.
He гані каня дубцом, а гані аўсом.
Кармі каня не пугай, а сенам з луга.
Дагледзь каня дома, то ён цябе ў дарозе.
На галодным кані доўга не наездзіш.
На лечаным каню не наездзіш.
Рамясло піцьесці не просіць, а само корміць.
Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме.
Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.
У паляўнічага часта і заяц пудовым бывае.
Ружжо адзін раз у год само страляе.
Воўк яшчэ бегае, а шкуру ўжо дзеляць.
He тагды сабак кормяць, калі на ўловы ехаць.
Каваль без молата, як без рук.
Каб не клін і мох, то плотнік даўно б здох.
He святыя гаршкі лепяць.
I з голкі кравец жыве.
3 музыкі хлеб невялікі.
Скамарох папу не таварыш.
Шчырая праца — мазалёвая.
Працы і світкі не саромейся.
Работа міла, да дзень малы.
Работа і корміць і поіць.
Хто працуе, той мае.
Хто працуе, таму і шанцуе.
Прыказкі і прымаўкі
Хто працуе, той не сумуе. Сушыць не работа, а турбота. 397
He вялік муравей, ды горы варочае.
He той харош, хто прыгож, а той харош, хто на справу гож.
Добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць.
Якая справа, такая і слава.
Адклад не йдзець у лад.
Хто рана ўстае, у таго хлеба стае.
Канец — дзелу вянец.
3 вялікага паспеху наробіш смеху.
Спяшыць — людзей насмяшыць.
Якая скібка, такая і сілка.
Працуй да поту — з’ясі у вахоту.
У добрага гаспадара ўсё ёсць.
Якія сані, такія і самі.
I мыш у сваю нару цягне кару.
Няхай ляжыць, хлеба не просіць.
He падпірай гнілога забора: ён усё роўна ўпадзе.
Даў Бог цяля, ды няма хлява.
Як з казла: ні шэрсці, ні малака.
Няма кароўкі, няхай не будзе і вяроўкі.
He мела баба клопату, купіла парася.
Панадзілася свіння ў агарод.
Жыве кот і сабака, ды толькі жытка не аднака: кот на пячы, сабака пад дзвярыма.
Кату жартушкі, а мышы смяртушкі.
Збродлівай кошцы хвост уцінаюць.
Свая хатка як родная матка.
На сваём сметніку і певень гаспадар.
Слаўна хата не вугламі, але пірагамі.
Дома й вуглы памагаюць.
Пасуда чыстату любіць.
Голад — найлепшы кухар.
Прыказкі і прымаўкі
398 Галоднаму хлеб на ўме. Часам з квасам, а парою з вадою. Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда. Без хлеба няма абеда. Шукаючы пірага, хлеб згубіў. Хлеб не зяць — паглядзяць ды з’ядзяць. Жывём, хлеб жуём. Едзеш на дзень — бяры хлеба на тыдзень. Першы блін комам. Hi рак, ні рыба. Дорага ложка к абеду. На то і кот гладак, што паеў і набак. He адзежа чалавека, а чалавек адзежу красіць. He стрыжана — голена. Ладзь калёса зімою, а сані летам. He конь вязе, а дарога. Хто пытае, той не блудзіць. Баба з калёс — калёсам лягчэй. Што з воза ўпала, то ўжэ прапала. Лепш нічога няма свайго роднага вугла. Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла. Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць. Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы. Чужбіна не грэець. У чужой старонцы не так свеціць і сонца. Што край — то абычай, што старана — то навіна. Пакуль да Бога, то чорт душу выме; пакуль да цара, то пан і скуру здыме. Наш пан, а ваш гаспадзін — чорт адзін. У пана вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя. Толька й гора пану, што жывот баліць. Калі пан смяецца — мужык плача. Пан у шынку скача, а мужык у полі плача.
Прыказкі і прымаўкі
He дай Бог панскай злосці, а яшчэ горай не дай Бог панскай ласкі. 399
Казаў пан: кажух дам, да й слова яго цёплае.
Пану не з’есці мужыка, бо тонка кішка.
Ці ад пана, ці цівуна, а ўсё баліць ад бізуна.
Рак не рыба, кажан не птушка, а няволя не жыццё.
Панскай работы не пераробіш (перадзелаеш).
Мужык у полі надрываецца, а ў пана пуза ўздымаецца.
Поп грабіць слаўцом, а пан бізуном.
Благая зямелька лепей добрага пана.
He так будзе, як пан кажа, а так будзе, як мужык зробіць.
He будзе аратага, не будзе і багатага.
Дзярэ каза лазу, а воўк казу, а мужык воўка, a non мужыка.
He так у папа воласы доўгі, як рукі.
Поп з жывога і мёртвага дзярэ.
За грошы non і чорта пацалуе.
Ад папа, як ад чорта, не адхрысцішся.
Дванаццаць папоў, і кажды пасвойму моліцца.
— Хто ідзе? — Чорт! — Добра, што хоць не non.
Няма нікому так, як ксяндзу ды кату: абодва ляжаць і хлеб задарам ядзяць.
Каза лазу дзярэ, казу дзярэ пастух, пастуха дзярэ пан, а пана дзярэ юрыст, а юрыста чартоў трыста.
He чын уважаюць, а чалавека па яго праўдзе.
Балота без чорта не будзе.
He давай, Божа, лячыцца ды судзіцца.
У каго карман паўней, таго і суд спраўней.
За курыцу судзішся, а гуся пад пахаю нясі.
Кабыла з ваўком цягалася — хвост ды грыўка асталася.
Хораша ў найме, ды не дай Божа мне.
Лепей з ваўком у лесе стрэцца, як на панскай печы грэцца.
Абы рукі, то служба будзе.
У парабках вякуючы, не разжывешся.
Прыказкі і прымаўкі
400 I так бывае: хто працуе, той не мае.
Наймалі — сала давалі, нанялі — хлеба не далі.
Моцны статак чарадою, а людзі грамадою.
Ідзі з людзьмі, то не згубішся.