• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Сам я тонак, як паясок, у мяне востранькі насок. Як выйду на поле ваяваці проціў высокенькіх панічоў у злаце, яны мяне паясаюць, а мае востранькія зубкі іх усіх перакусаюць. (Серп)
    Аснова саснова, уток саламяны. (Азярод)
    Хата рагата, вокан багата. Як улезеш — не вылезеш. (Рыбацкая сетка)
    Семсот варот, адзін уваход. (Невад)
    Сама пад страхою, а хвост мокры. (Кудзеля)
    Чым я больш вярчуся, тым я больш таўсцею. (Верацяно)
    Загадкі
    Пяць козак смокчуць стажок, а пяць у поле ідуць (Пальцы і кудзеля)
    Крыж на крыжы; хто ведае — не кажы. (Клубок)
    Жоўценькі вепручоначак між загародак бегае. (Чаўнок) Бегла свінка, залатая спінка, льняны хвосцік. (Іголка) Б’юць мяне палкамі, пнуць мяне камнямі, рэжуць мяне нажамі. За тое мяне глумяць, за што мяне любяць. (Хлеб)
    Жалезны ток, свінячы пераскок, аўсяная пасцель. (Скаварада, падмазка і блін)
    423
    У вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Соль)
    Вутка ў моры, а хвост на заборы. (Апалонік)
    Худ канёк, а ўсё возера выпіў. (Лыжка)
    Чатыры шчучкі, галоўкі ў кучцы, тулава парознаму. (Сцены, вуглы)
    Сядзіць дзядок, на хату гарбок. (Крук у сцяне)
    Маці таўстуха, дачка краснуха, а сын перабор выскачыў на двор. (Печ, агонь, дым)
    Стаіць бычок, асмалены бачок. (Засланка)
    Сізы Салівон пайшоў вон. (Дым)
    Два стаяць, два ляжаць, пяты ходзіць, за пуп водзіць. (Дзверы, вушакі і чалавек)
    He брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)
    Поле шкляное, а межы дрывяныя. (Акно)
    Чырвоны пеўнік па жэрдачцы сунецца. (Агонь на лучыне)
    Сам голы, а сарочка за пазухай. (Свечка)
    Пад адной страхой чатыры браты стаяць. (Стол)
    Бабкакрываножка на золаце скача. (Качарга)
    Быў я на капанцы, быў я на кружанцы, быў на пажары, быў на базары; малады быў — увесь свет карміў, а як стары стаў — пелянацца стаў; давялося ж паміраць — некаму касцей пахаваць. (Гаршчок)
    Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак)
    Без станка і без рук, а кросны тчэ. (Павук)
    Вісіць сіта, не рукамі звіта. (Павуціна)
    Крыллі — арловы, хобат — слановы, грудзі — каніныя, ногі — ільвіныя, голас — медны, нос — жалезны, мы яго біць, а ён — нашу кроў ліць. (Камар)
    Ляціць — вые, сядзе — зямлю рые. (Жук)
    Семсот муляроў змуравалі царкву без вуглоў. (Мурашкі) Лес сяку — лес вяне, на тым месцы горад стане. (Сенакос) Тысячы брацікаў звязаны, адным поясам падпяразаны. (Сноп)
    Ляжыць мужычок у залатым каптане, падпяразан, ды не поясам; сам устаць не можа, а людзі падымаюць. (Сноп)
    Загадкі
    424
    Ляцелі гускі, дубовыя наскі, ляцяць і гавораць: «Тото я! Тото я!» (Малацьба цапамі)
    Матка гладка, сыныцакуны, дочкіпалізухі. (Ток, цапы, мётлы)
    Бацька гарбаты, маці пляската, дзеці кручоныя, на суку павешаныя. (Гумно, ток, цапы)
    Дзве маткі маюць пяць сыноў, а кожны з іх аднаго імя. (Рукі і пальцы)
    Пяць братоў у адну ноч нарадзіліся і ўсе з адным імем. ( Пальцы)
    Як родзіцца — у дудачку грае, як вырасце — зямлю капае, як памрэ — дык у скокі ідзе, а ўсё не гуляе. (Вол)
    Чатыры дзяды назад бародамі. (Капыты)
    Каля бочкі качаюцца клубочкі. (Парасяты каля свінні)
    Па полі і лузе ходзіць у кажусе. (Авечка)
    У цёмнай цямнушачцы сядзяць чарнушачкі і вяжуць вязаначкі — ні вузла, ні пяцелечкі. (Пчолы)
    Выйшла панна з трасок, а на ёй сорак сарочак, а як вецер павее — гола цела віднее. (Курыца)
    Ляцела пава, на белыя камені пала; камні разбіла — усіх мёртвых узбудзіла; мёртвыя ўсталі — у дудачкі зайгралі. (Квактуха)
    Ані шпунта, ані дна, поўна бочачка віна. (Яйцо)
    Ходзіць цар па гародзе, носіць два бліны ў бародзе, а трэці на галаве. (Певень)
    На лапатах ходзіць, рогам траву есць. (Гусь)
    He кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць. (Вожык)
    Два разы нараджаецца, адзін раз памірае. (Птушка)
    Даўжэй клеці зашчэпка. (Сарока)
    Спераду шыльцы, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падысподам белае палатно. (Ластаўка)
    Плача баба на ўвесь лес, а па ёй ніякі бес. (Сава)
    Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак. (Рыба)
    На тым свеце жывы, а на гэтым мёртвы. (Рыба)
    Ехаў не дарогай, сцёгаў не пугай, шыбаў не палку, злавіў не галку, шчыпаў не пер’е, еў не мяса. (Рыба)
    Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса)
    Ляцеў птах, на ваду — бах. Вады не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег)
    Ляцелі сівыя галубкі, упалі на ваду; вады не скаламуцілі і самі не паляцелі. (Снег)
    На вадзе ляжыць, ды не тоне; па агню бяжыць, ды не гарыць. (Цень)
    Жыве без цела, гаворыць без языка; ніхто не бачыць, а ўсякі чуе. (Рэха)
    Загадкі
    Дванаццаць арлоў, пяцьдзесят дзве галкі знеслі адно яйцо. (Год)
    Стаіць дуб, на дубе дванаццаць гнёзд, у кожным гняздзе па чатыры сініцы, у кожнай сініцы па чатырнаццаць яек, сем чорных і сем белых. (Год)
    Пасцялю дзяружку, пасыплю гарошку, пакладу акраец хлеба. (Неба, зоры, месяц)
    Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола. (Ноч)
    Чорная карова ўвесь свет пабарола; белая ўстала — увесь свет пападымала. (Ноч і дзень)
    Кроў маю п’юць, косці мае паляць, маімі рукамі адзін другога б’юць. (Бяроза)
    425
    tt
    Важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларускага народа належыць апавядальным жанрам — казкам, легендам, паданням, вусным сказам, анекдотам і інш. Проза народная звычайна падзяляецца на дзве вялікія групы: казачную, да якой адносяцца творы пра незвычайныя падзеі з людзьмі, жывёламі, фантыстычнымі істотамі — казкі, анекдоты, небыліцы, частка легенд (казкілегенды), і няказачную, творы якой — паданні, легенды, былічкі, або прымхліцы, бывальшчына, або бываліцы, і інш.— арыентаваны на пэўнасць, дакладнасць у перадачы звестак, апісанні падзей, хаця часам такая «дакладнасць» не пазбаўлена выдумкі і аказваецца ўяўнай.
    Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкі. Тэрмін «казка» аб’ядноўвае розныя па форме і змесце апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і непераможных асілкаў, пра кемлівага сялянскага сына Несцерку і ненажэрных крывасмокаўпаноў, пра хітруназлодзея і служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну і языкатую жонку і інш. Такая разнастайнасць матэрыялу вельмі ўскладняе задачу фалькларыстаў даць гранічна акрэсленае азначэнне гэтага жанру. Сярод розных, але ў асноўным блізкіх паміж сабой азначэнняў казкі, якія прыводзяцца ў навуковай літаратуры, найбольш прыдатным можна лічыць наступнае: к а з к a — гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльнабытавога, фантастычнага або авантурнанавелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычнапавучальны сэнс.
    Казкі 'ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды, а ў класавым ірамадстве — за роўнасць, сацыяльную справядлівасць. Казкі як творы сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні народа і ў той жа час былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.
    Класіфікацыя казак даволі ўмоўная. Звычайна іх падзяляюць на казкі аб жывёлах, чарадзейныя, або міфічныя, і сацыяльнабытавыя. Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Усім ім уласціва высокае паэтычнае майстэрства. Беларускія казкі маюць шмат агульнага з казкамі іншых народаў, асабліва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскіх народаў новымі сюжэтамі, ідэямі, вобразамі.
    Казкі аб жывёлах адрозніваюцца ад астатніх груп казачнага эпасу тым, што галоўнымі персанажамі ў іх з’яўляюцца жывёлы, птушкі і нават расліны; ліса, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, кот, баран, певень і інш. Частка гэтых твораў узнікла вельмі даўно, калі чалавек быў амаль у поўнай залежнасці ад
    Казкі
    сіл прыроды і ў сваім уяўленні надзяляў жывёл, расліны, з’явы прыроды рознымі незвычайнымі якасцямі, а таксама некаторымі якасцямі людзей. У гэтых першых казках мы чуем, па словах М. Горкага, водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы. Пазней, у класавым грамадстве, казкі аб жывёлах набылі новы змест. Разам з трапнымі назіраннямі над навакольнай прыродай у гэтых казках у алегарычнай форме правільна перададзены адносіны паміж людзьмі, асобныя рысы чалавечых характараў, выкрываюцца заганы грамадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам.
    3 тонкім гумарам народ высмейвае фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць і іншыя недахопы людзей свайго асяроддзя. Мэта іншых казак пра жывёл, спецыяльна разлічаных на дзіцячую аўдыторыю,— пазнаёміць дзіця з навакольным светам, паказаць прасцейшыя ўзаемасувязі паміж прадметамі, жывымі істотамі, паміж дзеяннем і яго вынікам.
    Казкам пра жывёл уласціва кампазіцыйная завершанасць, рыфмаваная і рытмізаваная мова, асабліва ў прыказкахзачынах і канцоўках, шырокае ўжыванне прымавак, песень, мянушак. Разгорнуты дыялог казак стварае магчымасці для імправізацыі. Часам дзеянне будуецца на нарошчванні падзей, накшталт вядомай казкі пра рэпку, якая з’яўляецца прасцейшым прыкладам казкі з камулятыўнай, або ланцужковападобнай, пабудовай.
    Чарадзейныя казкі таксама вельмі старажытныя па сваім паходжанні. За доўгі час бытавання ў народзе яны значна змяніліся, але захавалі вобразы міфічных асілкаў (Вярнідуб, Гарыня) і варожых сіл (шматгаловы змей — «Паганы цмок»). Разам з жывымі істотамі ў казках дзейнічаюць сонца, вецер, месяц, мароз, гром. Героям дапамагаюць цудадзейныя прадметы: тапорсамасек, дывансамалёт, жывая вада, цудоўны збанок.
    Асобную групу сярод беларускіх чарадзейных казак складаюць творы на былінныя сюжэты, якія з’яўляюцца тым звяном, што звязвае беларускі фальклор са старажытнарускай паэзіяй, і дазваляюць гаварыць аб бытаванні ў мінулым на Беларусі быліннага эпасу. У беларускіх казках адлюстраваны многія эпізоды з былін пра Потака, Дабрыню, Данілу Лаўчаніна, але найбольш падрабязна расказваецца пра Іллю Мурамца: яго цудоўнае вылячэнне, карчаванне ляда, выпрабаванне каня, перамогу над нягідным Сокалам і царом Пражорам, якія вельмі нагадваюць Салаўяразбойніка і Ідалішча паганае — усё гэта вядомыя эпізоды з былін.
    У аснове многіх чарадзейных казак ляжыць сацыяльны канфлікт, які адлюстраваў спрадвечнае жаданне працоўных пазбавіцца ад эксплуатацыі. Характарам асноўнага канфлікту ў такіх творах абумоўлены некаторыя змены ў сістэме вобразаў: тут галоўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца сяляне і іх ворагі — паны.