• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Hoc — на семярых рос.
    Сіла й салому ломіць.
    Няма лепшага багацтва над здароўе.
    Здароўя за грошы не купіш.
    Каму баліць, той і крычыць.
    Пакуль жаніцца — загаіцца.
    Жывы аб жывое і думаець.
    Жывы ў зямлю не палезеш.
    Маладога кроў грэе.
    Малады, ды з ранніх.
    Быў конь, да з’ездзіўся (заездзіўся).
    Старога вераб’я на мякіну не падманіш (не ашукаеш, не зловіш, не правядзеш).
    Пытае старасць, што прыгатавала моладасць.
    Сівізна ў бораду, а чорт у рабро.
    Старога мяшка не залатаеш.
    У старога каня і падковы знімаюць.
    У адной шкуры не звякуеш.
    Да пары жбан ваду носіць.
    Розум — найлепша багацтва.
    Усякі жыве сваім розумам.
    Хто дасужы, той разумны.
    Якая галава, такі і розум.
    Прыказкі і прымаўкі	
    Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. Які розум, такая й гаворка.	409
    Разумная галава, ды дурню прышлася.
    Каб задні розум ды наперад.
    Пагавары з разумным — розуму набярэшся, а з дурным, то згубіш тое, што маеш.
    Грошы згубіў — нічога не згубіў, здароўе згубіў — палавіну згубіў, розум згубіў — усё згубіў.
    Ён здурнеў з вялікага розуму.
    П’яніца праспіцца, а дурань ніколі.
    Вырас пад неба, а дурны, як трэба.
    Вялікая галава, да пустая.
    Дурная галава нагам спакою не дае.
    Вінавата галава, куда ногі вяла.
    Паіплі дурнога, за ім другога.
    Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб разаб’е.
    Дурному дурное на ўме.
    Лепш з разумным згубіць, як з дурным (дурнем) найці (знайсці).
    Дурня пахвалі, дык ён і на неба задзярэцца.
    He зачапайся з дурнем.
    Дурному трэба выбачыць.
    Малому дурню саступаюць, вялікага б’юць.
    Справядлівага чалавека Бог любіць, да яму шчасця не дае.
    Для добрага чалавека дабра не шкода.
    Добраму ўсюды добра.
    Злосці поўныя косці.
    Сам мужычок з кулачок, а зла, як у казла.
    Крывога дзерава не выпраміш.
    I ў царкву ходзіць, і людзям шкодзіць.
    Лепей з добрым згубіць, як з благім знайсці.
    He чапай сабаку, ён і гаўкаць не будзе.
    Сколькі воўка ні кармі, а ён у лес пазірае.
    Прыказкі і прымаўкі
    410 Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
    Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
    У гультая рукі не баляць.
    Хто змоладу не працуе, той на старасць жабруе.
    Гультай ды злодзей — два родных браты.
    Палец аб палец не ўдарыць.
    Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ў вечары камары кусаюць.
    На яду мастак, а на работу сяктак.
    Есць за вала, робіць за камара.
    Як да чаркі — скоры, як да працы — хворы.
    Ядзім — пацеем, работаем — мерзнем.
    He еў, дак млеў, пад’еў, дак спаць захацеў.
    He хваліся языком, а хваліся дзелам.
    Лянівы і санлівы — два браткі.
    Пад ляжачы камень вада не цячэць (не бяжыць, не падплыве).
    На адном месце і камень абрастаець.
    — Гультай, бяры сухары.— Яны мочаныя?
    Гультай за дзела — мазоль на цела.
    Конь на чатырох нагах спатыкаецца.
    Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.
    Чужымі рукамі добра толькі жар заграбаць.
    Адна звычка гультаёў: рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваіх.
    Няўмеламу рукі не баляць.
    Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж.
    Калі ўлез у дугу, не кажу «не магу».
    Калі адзеў хамут, дык цягні, пакуль гужы не парвуцца.
    Калі не грыб, не лезь у каробку.
    Калі не non, не ўбірайся ў рызу.
    Hi Богу свечка, ні чорту галавешка (качарга, кучма).
    Адважны не баіцца няўдачы.
    Ці пан, ці прапаў.
    Прыказкі і прымаўкі	
    У страха вялікія вочы. Баязліваму й капа стогам здаецца. Хто баіцца, таму ў вачах дваіцца. Як п’ян, што мне пан? А як прасплюся, і свінні баюся. Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць. Хто апарыўся малаком, той і на халодную воду дуе. Сцеражонага Бог сцеражэ. Беражыся каровы спераду, а каня ззаду. Цярпі, казак, атаманам будзеш. Гавары яму — стрыжана, а ён табе — голена. Каса на камень трапіла (нашла). Трапіў лысы на пляшывага. Справіць гарбатага магіла. Лысае жарабя ўрадзілася, лысае і здохнець. Каму рупіць, той не спіць. Малады верабей, ды спрытны. Ішла разявака і дастала аглоблямі ў рот. Адным вухам слухае, а другім выпускае. Ад зямлі адарваўся і да неба не дастаўся. Абы сумленне чыста. Нікому вады не замуціў. Брахнёю (абманствам, лгарствам, няпраўдай) свет пройдзеш, назад не вернешся. У яго на вербе грушкі растуць. Хітрасцю доўга не нажывеш. Хітрасцю ўвесь свет перайдзеш, а назад не вернешся. Хто ліслівы, той куслівы. Зміцер то хіцер, да і Саўка не дурак. Людзі хітрэй за чорта. Коськось, ды й у аглоблі. На хітрасць дай Бог мудрасць. Злітаваўся рак над жабаю да й очы выдраў. Пажалеў воўк кабылу: аставіў хвост да грыву.	411
    Прыказкі і прымаўкі
    412 На губах— мёд (медзь), а на сэрцы — лёд (ледзь).
    Хоць мякка сцеле, але цвёрда спаць.
    У вочы лісам, а за вочы воўкам.
    3	воч іскры сыплюцца, а з языка мёд цячэ.
    Ніяк не глядзіць — ні вока, ні бока.
    Да сэрца ліпне, а ў кішэнь паглядае.
    Ён цябе прадасць і грошы палічыць.
    He бойся сварлівага, а бойся маўклівага.
    He бойся ліхога, а бойся ціхога.
    У	ціхім балоце чэрці растуць.
    Ціхая свіння глыбока капае.
    Спадцішка, як зпад мяшка.
    Паклонамі шубы не пашыць.
    Гібкага дзерава вецер не зломіць.
    Па шэрсці трэба гладзіць.
    Лоб нізкі, нос склізкі, відаць, што лізаў панскія міскі.
    Падліза падлізаю і застанецца.
    Хоць яму ў вочы плюй.
    У	сквапнага горла вяліка.
    Хцівы і Бога прадаў бы.
    Усяго на свеце не заграбеш.
    У	труну ўсяго табе не ўложаць.
    Горла шырока, ды кішка тонка.
    Чым дабру прападаць, няхай жывот лопне.
    Сам не гам і другому не дам.
    Скупы два разы траціць.
    Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць.
    Хто сябе хваліць, няхай таго агонь спаліць.
    Гаварыла свіння, што даўно б каралём была, але лыч не пускае.
    Адным махам сем сот душ забіяхам.
    На капейку ўпіўся, на рубель пахваліўся.
    He пераскачыўшы, не кажы гоп.
    Прыказкі і прымаўкі	
    Без фігі (дулі) ні да носа. Відаць птушку па яе палёту.	413
    He ўсё to золата, што блішчыць (свеціць).
    Стыд не дым — вачэй (вочы) не выкура.
    Паганыя вочы дыму не баяцца.
    П’янства (гарэлка) да дабра (да добрага) не давядзе.
    Вада жывіць, а гарэлка губіць.
    Без чаркі няма хваробы і сваркі.
    Калі мужык п’е, то палавіна бяды, а калі жонка, то цэла бяда.
    Ад водкі розум кароткі.
    Хлеб на ногі ставіць, а гарэлка з ног валіць.
    Хто п’яны ходзіць, сам сабе шкодзіць.
    Хто гарэлку любіць, той сам сябе губіць.
    Хто п’е, той доўга не жыве.
    Бачыш, пані (дружа), як гарую: з адной карчмы да ў другую.
    Як п’е, то як у бочку лье.
    ГГяны і мора выпіваець.
    Усей гарэлкі не вып’еш.
    Што ў цвярозага на вуме (на мыслі, на думцы, у галаве), то ў п’янага на языцэ.
    П’яны што й дурны.
    П’янаму і мора па калена.
    П’янаму вуліца вузкая.
    Як п’ян, тады ўсім пан.
    Сядзіць нядуж: налізаўся, як вуж.
    Ідзець Іван, вельмі п’ян, за ім Якаў паўзе ракам — той не п’яны.
    Дзе гарэлка, там і слёзы.
    Калі хочаш прапасці, начані (ідзі) красці.
    Крадзеным доўга не пажывеш.
    Крадзеным сыты не будзеш.
    Крадзена не ідзе ў карысць.
    Прыказкі і прымаўкі
    414	Крадзеным падавішся. У лесе крадзеш — поле ўбачыць, на полі крадзеш — лес убачыць. Па нітачцы і клубок знайдзеш. Як украў, то й прапаў. Пусціў воўка ў аўчарню (аўчарнік). На злодзею (і) шапка гарыць. Хто парася ўкраў, таму ў вушах пішчыць (вішчыць). He той злодзей, што ўкраў, ды той, што кепска схаваў. Хоць украў, абы канцы схаваў. He ўзяў за руку, не кажы злодзей. Шукай у полі ветру. Быў і на кані, і пад канём. Дзяржы язык за зубамі.
    На чужы раток не павесіш замок.
    Слова не кідай на вецер.
    Слухам зямля поўна (поўніцца).
    Па сакрэту, ды ўсяму свету.
    He смейся з людзей, ты сам смяшней.
    Смех без прычыны — прызнак (адзнака, знак) дурачыны.
    Век пражыць — не кашулю пашыць.
    Старасць не радасць, а смерць не пацеха.
    Сабацы сабачча і смерць.
    У кожнага свая дарога.
    Шчасце само ў рукі не ідзе.
    Шчасце не конь — у аглоблі не запражэш.
    Хутчэй шчасце згубіць, як найці.
    He радзіся красны, а (радзіся) шчасны.
    Ад дабра дабра не шукай.
    За добрае добрым плаціць трэба.
    Нарабіў ліха — не чакай дабра.
    Любіў добрае, палюбі ж і злое.
    Прыказкі і прымаўкі
    На праўдзе свет стаіць.
    Праўда не ўтоне і не згарыць.
    Праўда вочы коліць.
    За праўду не гневаюцца.
    He ўсё праўда, што кажуць.
    Хлебсоль еш і праўду рэж.
    Кожнаму крыўда не міла.
    Лепей горкая праўда, як салодкая мана.
    Чужое ў карысць не пойдзе.
    Чужым багацтвам сыт не будзеш.
    Чужым дабром не забагацееш (не збагацееш).
    Чужое не грэець.
    Чужы кажух (нікога) не грэе (не нагрэе).
    3 чужога не радуйся (не цешся).
    Хто сумленне мае, той чужога не чапае.
    Чужы кусок дзярэ раток.
    На чужы каравай рота не разявай (не разяўляй).
    He чапай нікога, не бойся нічога.
    415
    Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае.
    Жыві не так, як хочацца, а як можацца.
    Трэба так жыць, як набяжыць.
    Як гукнеш, так і адазвецца (адгукнецца, адклікнецца).
    У людзей пытай, да свой розум май.
    Жыві сваім розумам.
    Агню ў шапцы не носяць.
    За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не паймаеш.
    He шукай мора — у лужы ўтопішся.
    Хутка йдзеш — бяду найдзеш, памалу ідзеш — бяда цябе нагоніць.
    Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
    He чыні таго другім, што табе не люба.
    He капай на каго (на чалавека) ямы, бо сам’ упадзеш.
    Ад добрага не ўцякай і благога (ліхога) не рабі.
    Прыказкі і прымаўкі
    416 He рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнеш.
    He плюй у крыніцу: прыдзеш па вадзіцу.
    Кінь перад сабою — знойдзеш за сабою.
    Калі робіш дрэннае для людзей, то робіш дрэннае для сябе.
    Дзе ўзяў, там палажы.
    He падымай носа — спатыкнешся.
    Паперад бацькі ў пекла не хватайся.
    Еш пірог з грыбамі ды дзяржы язык за зубамі.
    He спамінай ліхога.
    Няма чаго наперад загадваць.
    Любіш катацца (ездзіць), любі і саначкі вазіць (цягаць).
    He кіем, да палкаю.
    У чужым воку і порах відна, а ў сваім калода не відна.
    Чалавек сабе не вораг.
    Дзе тонка, там і рвецца.
    Каб ведаць, дзе павалішся, саломкі бы падсцяліць.
    Адзін жне, а другі ў цянёк жме.
    Працаваць яму лень, а крычыць: мала на працадзень.
    Хто не робіць — той не есць.
    Трактар у полі — хлеба ўволю.
    Пасееш машынаю — хлеба збярэш асьмінаю.
    He той зямлі гаспадар, хто па ёй ходзіць, а той, што па ёй трактар водзіць.
    Калі хочаш, каб быў ураджай,— агратэхніку павышай.
    He шкадуй гною, будзеш мець хлеба ўволю.
    Вясна красна кветкамі, а калгас палеткамі.
    У даяркі малако ў руцэ, а ў каровы на языку.
    Той брыгадзір прыгож, у каго ўраджай харош.