Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Хаўтурныя галашэнні
Зараз зачне галавіці да ў морду біці. Да ты не піўшы, не еўшы цэлы дзень, Да прыдзеш дадому галодны, як сабака, Да уж было табе не да яды, Але хоць хутчэй дзекольвек галаву прывярнуці, А назаўтра трэба было ўстаці, Да работу ў рукі ўзяці, Да за сваёю гаспадаркаю трэба было глядзеці. Да як табе Бог даў дзеці, To і не было каму глядзеці.
Да мы, як шчаняты, валяліся пад плотам. Да балазе й што дзянёк пражывеш, Да ты з мацер’ю з двара прыдзеш Ад акомана з крыўдзіны: Да каб яму рукі пазалацелі Да па локаць адляцелі.
А мы былі яшчэ маленькія, Да бульбы вам накапаем і зварым...
Ах, мая ж ты матушка...
Ах, мая ж ты матушка, А мая ж ты зязюлечка! Чаму ж ты, чаму памёрла, Сваю дачку асіраціла? Ах, каб ты ведала, знала, Якая мяне доля спаткала! Ух, ўстала ж бы ты, ўстала, Раданьку бы ты мне, беднай, дала. Ах, некаму ж мяне пажалеці — Я й ў хаце, я й ў клеці Слёзкамі, слязамі плачу, А шчасцядолі дай не бачу. Ах, свякроўка ж мяне заганяець, Ніколі мне не спагадаець, Ласкавага слоўца не прамовіць, Усюды толькі гоніць да гоніць, Плакаць па табе не пазваляець; Ах, хоць добра зрабіла — усё хаіць. Чаму ж ты са мной да не пагукаеш? Сваёй дачкі да не распытаеш?
Як жывець да гаруець, Як жа начуець, як днюець? Ах, цяжанька ж мне, цяжанька, Ах, трудненька мне, трудненька
387
Сямейна абрадавая паэзія
388
У чужой хаце жыці, У чужой матулькі быці!
Яблычка маё недаспелае...
Яблычка маё недаспелае, Ягадка мая недазрэлая! Дзетанька маё міленькае, Дзетанька маё любенькае! Лісточак мой зялёненькі, Цвяточак мой чырвоненькі! Без пары ты адпадаеш, А мне пячаль пакідаеш. Пташачка мая любенькая! Салавеінька шэранькі, шчабяценнік мой! Ты ж гаворыш, як салавейка шчабеча. Ты ж хацеў быць татку пераменачка, А цяпер проці лецечка цёплага Здзелаў нам пераломаньку вялікую. Ўсе пташачкі заспяваюць, Усе казявачкі пааджываюць, Ўсе мурашачкі павыпаўзаюць, Ўсе рабяткі на вулку павыбягаюць, А цябе нігдзе не будзе: У пясочак закапаюць.
Дужа мне будзець тошненька, Дужа мне будзець маркотненька, Што цябе, салавеінька, не чуць будзе шчабечучы. Адкуль я буду цябе спадзявацца, Адкуль буду дажыдацца?
Хто маю хатаньку даглядзіць, Хто скацінку прагоніць, Хто татку па коніка збегае? Пацера наша вялікая, Пацера наша дарагая, Пацяралі мы сыночка, Пацяралі дарагога.
Вот паследні разочак Цалую цябе, сыночак.
Дзецятка маё роднае, дзецятка маё мілае...
Дзецятка маё роднае, дзецятка маё мілае, Куды ж ты ад мяне адлятаеш?
I з кім ты мяне пакідаеш?
Хаўтурныя галашэнні
Ці ты адлятаеш у лес за пташку, Дзе я цябе глядзець буду? 389
Ці з пташкамі лятаючы, Ці з дзеткамі гуляючы? Цвяточак мой родненькі! Што ж ты ад мяне адсыпаешся: Ці цябе ветрыкі адбілі?
Ці цябе дожджыкі адмылі?
А загадала ты мне загадачку:
I збудавала сабе хатачку —
Хатачку новую, за адзін дзянёчак гатовую. Хатачка.. твая цёмная, I хадзіцв’ мне к табе нельзя будзець. Як прыдзець цёпла лецечка, А пайду я ў зялёны лес, Там кукулькі кукаваць будуць, I салавейкі шчабятаць будуць, I я буду слухаць:
Ці не маё чадзенька з пташачкамі песенькі пяе? Куды ж ты гэта прыбраўся,
У якую дарожаньку і ў якую староначку Проціў лецечка цёплага, Проціў ўрэмечка вясёлага?
Усе мурашачкі паажываюць, Усе казявачкі павыпаўзаюць, А мне будзець тошненька, Як рыбачцы без вадзіцы, А травіцы без расіцы, Што людскія дзеткі цвяточкі ірваць будуць, А не будзець майго дзетанькі, Будзець ірвацца маё серданька.
Я ж цябе гадавала і думала, Што ты мой пракапаннічак будзеш. Хто ж маю старасць даглядзіць, Хто ж мне пасцельку пасцеле, Як прыдзець цёмная ночанька?
I хто ж мне пітанькі падасць?
А без свайго дзіцятачкі дзянёчкі мае будуць маркотныя, Бяседанька мая маркотная, Бяседанька мая пячальная!
Музыкі у мяне не іграюць, I радзінка мая песенькі не пяе, Толькі адна я, гаратніца, Хажу да слёзкі лью.
Сямейна абрадавая паэзія
390
Страшны мой дзянёчак — Пахаронен мой мілы сыночак. Дзетка маё мілае!
Як я з табой разлучуся?
Людскія дзеткі будуць на рабоце, А мая галоўка будзе ў забоце, Што з табой разлучылася.
Каб ты ад мяне было сагнатае —
Я ж бы хадзіла пыталася,
I я ж бы цябе нахадзіла;
Каб ты было забранае —
Я ж бы цябе адсудзіла.
А як ўзяла цябе зямлічка,
Дык я цябе не найду, Дык я цябе не адсужу.
Бабка мая, зязюлька мая!
Бабка мая, зязюлька мая!
Хоць бы ты ў запечку пасядзела, Дзіцятка майго паглядзела.
Хоць бы ты яго паняньчыла, Хоць бы ты яго пакалыхала. А цяпер некаму яго паглядзеці, Некаму яго пакалыхаць.
А як ты была, мая бабачка:
Куды я ні пайду, мой дварок быў заведамам. Mae дзеткі былі прыгледжаны.
А цяпер няма маёй бабачкі: Некаму мне скацінку загнаць, Некаму мне дзіцятка пакалыхаць.
ПрыЫіі прымаркі
Зафарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстравалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральнаэтычныя і эстэтычныя ідэалы. Прык а з к а й называецца створанае народам лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае, устойлівае выслоўе з павучальным зместам, якое мае прамы і пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца закончаная думка, якая можа асацыятыўна характарызаваць разнастайныя з’явы дзякуючы шырокім абагульненням. Эстэтычнай завершанасцю вызначаецца і мастацкі вобраз прыказкі. У адрозненне ад прыказкі прымаўка характарызуецца незавершанасцю думкі; яна не мае такога абагульняльнага значэння і выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб адцяніць, напрыклад, пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з’явы. Сэнс прымаўкі можна зразумець толькі ў кантэксце.
Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. У старажытнасці многія з такіх прыказак маглі выконваць утылітарнапрактычныя функцыі.
Ідэйнатэматычны змест афарыстычнай творчасці надзвычай багаты. У ёй, як у фокусе, адбіліся найбольш характэрныя з’явы пэўнага часу — жыццё, быт, культура, думкі і пачуцці народа. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстравалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці.
У прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх паслугачоў — войтаў, цівуноў, аканомаў: «Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна», «Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як выцягне ногі», «Добры быў той пан, што здох», «Як ні бяжы, а бізун аканома здагоніць». Народ дасціпна высмейваў паразітызм, звычкі і норавы паноў: «У пана горла — прорва: тысяча працуе, а ён адзін прагарцуе», «Толькі і гора пану, што жывот баліць».
Выкрыццё сацыяльнай несправядлівасці — адна з важнейшых тэм прыказак і прымавак эпохі капіталізму. Народная афарыстычная творчасць раскрывае эксплуататарскую сутнасць царызму, царквы і рэлігіі, паказвае невыносна цяжкае становішча працоўных мас у грамадстве з антаганістычнымі класамі: «Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю», «Адзін сыцее, а дзесяць пацее», «Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ». Рост класавай самасвядомасці, узмацненне сацыяльнага пратэсту знайшлі адлюстраванне ў прыказках, у якіх востра крытыкуецца жорсткасць, прагнасць, дэспатычнасць, хцівасць багацеяў: «Бедны пот лье, а багаты яго кроў п’е», «Багаты — рагаты: усё глядзіць, каб каго збіць», «Багатым жыццё, а бедным выццё».
Развіццё таварнаграшовых адносін, грамадскі быт, гаспадарчыя і матэ
Прыказкі і прымаўкі
392
рыяльныя клопаты селяніна, яго жыллё, адзенне, ежа даволі поўна паказаны ў народных прыказках і прымаўках. Адлюстраваны ў іх таксама сямейнабытавыя адносіны: погляды на шлюб, выхаванне дзяцей, сям’ю і інш.
Грунтоўна характарызуецца ў афарыстычнай творчасці чалавек. У адпаведнасці з маральнаэтычнымі прынцыпамі і разуменнем эстэтычнага ідэала народ ухваляе лепшыя, станоўчыя рысы і якасці чалавека і крытыкуе, высмейвае, асуджае ўсё заганнае, адмоўнае. Асноўным крытэрыем чалавечай годнасці з’яўляецца стаўленне да працы. Шматлікія прыказкі ўхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, кемлівасць, дасціпнасць, праўдзівасць, сумленнасць, сціпласць, дабрату, ашчаднасць, шчодрасць, шчырасць, гасціннасць. Бязлітасна асуджаецца гультайства, дармаедства, п’янства, несправядлівасць, ашуканства, хцівасць, прагнасць, зайздрасць, дурасць, пляткарства, сварлівасць, хлуслівасць, зладзейства і іншыя заганныя рысы.
Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець здраднікаў, ворагаў. Народная мудрасць заклікае да калектывізму, еднасці: «Калі робіш укупе, не забаліць у пупе», «У гурце нішто не страшна», «Адзін дасуж, да не дуж», «Моцны статак чарадою, а людзі грамадою».
Трапна выказвае народ свае мудрыя думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло, праўду і крыўду. Народныя афарызмы павучаюць, як трэба жыць, ставіцца да людзей, выхоўваць дзяцей: «Шануй людзей, то і цябе пашануюць», «Старога паважай, малога павучай», «Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі — пасі, як авечку,— тады выйдзе чалавечка», «Людзей слухай, да свой розум май».
Адлюстраваны ў народных прыказках і пэўныя гістарычныя падзеі, канкрэтныя вядомыя асобы: «Наша Бяроза чужых і генералаў тапіць можа», «Так турнуў, як Кутуз пранцуза», «Як швед пад Палтаваю», «За Саса было досыць хлеба і мяса, а настаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі», «Не проста пані, а пані Стоцкая». Увогуле прыказкі і прымаўкі — гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Аднак у прыказках адбілася не толькі мудрасць народа, але і супярэчнасці ў яго светапоглядзе, абмежаванасць свядомасці. Пануючыя класы і царква імкнуліся распаўсюджваць антынародныя па змесце прыказкі. Мэта іх — пераканаць працоўных у нязменнасці эксплуататарскага ладу, у непазбежнасці наканаванага лёсу.
Прыказкі і прымаўкі вызначаюцца багатым асацыятьгўным зместам, дзякуючы чаму адны і тыя ж творы шырока выкарыстоўваюцца ў розных жыццёвых сітуацыях. Гэтаму спрыяе мастацкая дасканаласць прыказак і прымавак, якая праяўляецца і ў іх кампазіцыі, і ў вобразнасці, і ў рытміцы, і ў рыфмоўцы. У стварэнні надзвычай ёмістых і яркіх мастацкіх вобразаў народ трапна ўжывае сінтаксічны паралелізм, антытэзу: «У свінушніку жыве, ды хоча кашляць папанску», «Пана клянуць, а пан таўсцее», «Паны балююць, а мужыкі гаруюць»; параўнанні: «Пан шалёны, як сабака, а яму служы, небарака», «Ад папа, як ад чорта, не адхрысцішся», «Я ксяндзоўскі слуга, сагнуўся, як дуга: як жа мне не сагнуцца, калі нечым апрануцца»; метафару, сінекдаху, метанімію: «Кожная сасна свайму бору песню пяе», «Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана», «Белыя рукі працы баяцца»; гіпербалу: «У папоўскай кішэні з галавой схаваешся», «Наша пані — бяздонная бочка, ніколі яе не наталіш» і інш. Вельмі пашырана ў прыказках іронія. Па падліках К. Крапівы, «40—35 % прыказак маюць у сабе пэўную ступень іроніі, якая нярэдка пераходзіць у сарказм»1. Іранічна высмейваецца, напрыклад, non: «Поп «праведна» жыве: з беднага дзярэ да ў карман кладзе» або паны: «Пашкадуй пана, а ён табе адплаціць», «Кашляйце, паночку, вам можна»,