Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Там добра рада, дзе шчыра парада.
Добрая слава лепш за багацце.
Пажыві для людзей — пажывуць і для цябе.
Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
Дзе дружна, там і хлебна.
Дружны табун і ваўкоў не баіцца.
Хто ў бядзе і ў вялікім няшчасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае.
He той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Ліхая кампанія на ліха выведзе.
Блізкі сусед лепш дальняй радні.
Хата гасцямі багата.
Добрае слаўцо лепш за піўцо.
У гасцях каша, а дома кулеш, да за кашу лепш.
Гдзе любяць, бывай рэдка, а гдзе не любяць, ніколі.
Госць першы дзень — злота, другі дзень — срэбра, а на трэці — медзь і дадому едзь.
Любіш гасцяваць — любі і прымаць.
Бедны да беднага гарнецца, а багаты ад каго хочаіп адвярнецца.
Той нічога не страціць, хто нічога не мае.
Сыты лічыць зоры ў небе, а галодны мае думку аб хлебе.
Як беднаму жаніцца, дык і дзень кароткі.
He дзівіся худабе: сёння давялося мне, заўтра — табе.
Пакуль з багатага пух, то з беднага дух.
Багатаму і чорт у кашу маслам кідае.
Чым багацей, тым скупей.
Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ.
Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца.
Прыказкі і прымаўкі
У кожнага свая асечка: у багатага не варыць жывот, а ў беднага — печка.
401
He лезь, куды галава не лезе.
Па Сеньку шапка, па кучару калпак.
Усе людзі роўна родзяцца і роўна паміраюць.
Бяда і на гладкай дарозе спаткае.
Ты ад бяды, а бяда ў вочы.
Пасля бяды кожны разумны.
Калі адна бяда ідзе, то й другую за ручку вядзе.
Раней смерці не памірай, раней бяды не бядуй.
Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу.
Чужой бядзе не радуйся.
Чы саву аб пень, чы пень аб саву, усё саве бяда.
Добра будзе — накрасуешся, кепска будзе — нагаруешся.
Хто гора пазнае, той чалавекам стане.
Людскому ropy не радуйся.
Ліхому ўсюды ліха.
Як прыдзе ліха, то не ўседзіш ціха.
He толькі сонца, што ў акне.
Ліха перамелецца — дабро наступіць.
Кажды купец свой тавар хваліць.
Якой меркай мерыш, такой і табе будзе адмерана.
Бачылі вочы, што купавалі.
На базары і бык цельны.
Ёсць — прадаў бы, няма — купіў бы.
Якія грошы, такі і тавар.
За морам цялушка палушка, ды руб перавозу.
Прадаць, то і сын прадасць, але купіць, то і бацька не купіць, як няма за што.
Смачны табе гарэх, да зубоў Бог не даў.
За свае грошы ўсюду харошы.
Розуму грашыма не заменіш.
Прыказкі і прымаўкі
402 He журыся, што ў мяне грошай няма, дась Бог, што і ў цябе не будзе.
He ганіся за даўгім рублём, a то і кароткі згубіш.
Пашкадуеш грошай, пабядуеш горшы.
Грошы здароўя не дадуць.
He дае спаць чужы грош, як вош.
Старасць не радасць, доўт не карысць.
Лепей галоднаму пераспаць, чым з даўгом праснуцца.
Лучшы людзям даць, чым самому прасіць.
Дзякуй, як дасі, а калі не дасі, то й сам не прасі.
Лёгка бярэцца, ды цяжка аддаецца.
Угавор лепей грошай.
Карчмар як камар: дзе сядзе, там і п’е.
Як прышоў у карчму, чорт за кучму.
Шынкар п’яніцу любіць, ды дачкі за яго не аддасць.
Хлеб, соль, вада — салдацкая яда.
Салдату трошкі трэба: солі драбок ды хлеба шматок.
Салдат спіць, а служба ідзе.
Салдат ваюе, а дзеці дома гаруюць.
Або грудзі ў крастах, або галава ў кустах.
Вайна кроў людскую п’е.
Мора без вады, а вайна без крыві не бывае.
Лепей дома хлеб аўсяны, як на вайне пытляваны.
Батура — сабачча натура.
За Саса было досыць хлеба і мяса, а настаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі.
He навіна казаку вайна.
На казаку няма знаку.
Як швед пад Палтаваю.
Збіраецца, як цар пад Рыгу.
He за год Масква пастаўлена.
Масква слязам не верыць.
Грэўся француз у Маскве, а замярзаў на Бярозе.
Прыказкі і прымаўкі
Наша Бяроза чужых і генералаў тапіць можа.
Так турнуў, як Кутуз пранцуза.
Пякуцца французы, бы бульба ў прыску.
Баіцца холаду, як пранцуз.
Галодны француз і вароне рад.
Мусю француз, ці не з’ясі гарбуз?
Пайшла слава аж да Аршавы.
Панам беларускі пірог, а беларусам — астрог.
Асаднікі — прадажнікі.
Як мяне, мамачка, хлопцы любяць: як выйду на вуліцу, то за кулакамі свету не бачу.
Даганяўшы, не нацалавацца.
Ліхога любіць — сябе губіць.
Сілаю не быць мілаю.
Горка рэдзька, ды ядуць, ліха (дрэнна, кепска, плоха) замужам, ды ідуць.
Гора ж маё чубатае: ніхто замуж не бярэ, а толькі сватае.
Дай Бог нашаму цяляці воўка паймаці.
Якая песня — такія скокі; якая дзеўка — такія жаніхі.
3 гультаём пажаніцца — лепей задавіцца.
Хто п’яніцу палюбіць — жыццё сабе загубіць.
Хоць бы дзеўка не коха, абы грошай панчоха.
He перабірай, a то скулу схопіш.
Свату першая чарка і першая палка.
Адзін з’еш хоць вала, то адна хвала.
Згода будуе, нязгода руйнуе.
Нашто клад, калі ў сям’і лад.
Бусенькі, бусенькі — абое галюсенькі.
Хату мяці, але смецця на вуліцу не нясі.
I сцены маюць вушы.
I ў добрай сям’і вырадак бывае.
Чорт лапці стаптаў (падраў), пакуль пару дабраў.
Недасол на стале, перасол на спіне.
403
Прыказкі і прымаўкі
404 He кайся рана ўстаўшы, замоладу ажаніўшыся.
Чужая хата не грэе.
Як дзеўкаю — арэ і косіць, як выйдзе замуж — ног не носіць. Хоць муж, як лапаць, абы за ім не плакаць.
3 старым жыць — ваўком выць.
Любіць муж жану здаровую, а брат сястру багатую.
He хвалі жонку за цела, а хвалі за дзела.
Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе.
Сварлівая жонка горш, чым каню хамут.
Жонку ў яму, а сам на другую гляну.
Апошняя ў папа жонка.
3 бабаю і чорт не зладзіць.
Дзе чорт сам не справіцца, туды бабу пашле.
Друтой маткі не найдзеш.
Няма такой крамы, што купляюць мамы.
Сваю дачку пазнаю ў андарачку.
Я за свайго Кузьму каго захачу вазьму, а ты сваю Арынку павазі па рынку.
Што кажа стары на глум — бяры малады на вум.
Стары вол баразны не псуе.
За старою галавою, як за пнём.
Прымачы хлеб — сабачы.
Хто ў прымах не бывае, той і гора не знае.
Прымак — тэй жа парабак.
Жонка не бот — не скінеш.
Бог сіротаў любіць, але долі не дае.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.
Баба без мужыка, як калёсы без каня.
Удаву па двары пазнаеш.
Кума з возу — каню лягчэй.
«Чые дзеткі харашэйшыя?» — «Мае,— кажа сава.— I лупаценькія, і кашлаценькія».
Каторага пальца не ўрэж, то ўсё баліць.
Прыказкі і прымаўкі
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
Даў Бог дзеці, ды няма дзе дзеці (падзеці).
Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха.
Дзе многа нянек, там дзіця без носу.
Яйца курыцу вучаць.
Ласкавае дзіцятка дзве маткі ссе, а гордае ні адной.
Што робіць воўк, то і ваўчаня.
Яблыка ад яблыні далёка не адкачваецца.
Сава не ўродзіць сакала.
Дасі дзецям волю, адбярэш долю.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі — пасі, як авечку — ' тады выйдзе на чалавечка.
Тагды дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць.
He слухаў бацькі і мацеры, няхай людзі вучаць.
Дзесятая вада на кісялю.
Радня да паўдня, сонца зайшло — і ўсё к чорту пайшло.
У вас адпелі, а ў нас ад’елі.
Пра нябожчыка блага не кажуць.
Бог не дасць — свіння не з’есць.
Бог не гуляе, многа палатна мае ды бедным торбы нагатаўляе.
Беднаму Бог не залоціць парог.
Хоць бедны ох, то не слухае Бог.
У Бога многа, але не для нас.
Ведаў Бог, каму не даў рог.
Божая міласць — як вада на плыт.
He кідае Бог пірагамі, а дагары нагамі.
Няхай табе Божа паможа, а мне вол.
Богу маліся, а за праўду дзяржыся.
Нечага таму Богу маліцца, каторы нашых малітваў не прымае.
Што Богу здарылі, тое згубілі.
Абяцаў Бог даць, але казаў паждаць.
Божая ласка не дасць нам ні хлеба, ні мяска.
405
Прыказкі і прымаўкі
406 Бог шчырых любіць, але долі не дае.
На Бога надзейся, а сам не плашай.
На Бога надзейся, калі хлеб у торбе.
Бог як Бог, а не будзь сам плох.
Богу маліся, а сам працуй, бо згаладуеш.
Бог не бачыць з неба, што на падаткі грошы трэба.
Чаго чалавек не зможа, то і Бог не паможа.
Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба.
Бог жыве сабе на небе і не думае аб хлебе.
Смяяўся і плакаў, а ўсё Бог аднакаў.
Плакаў, плакаў — Бог аднакаў, стаў спяваці — стаў Бог даваці.
Калі Бог прыстане (прычэпіцца), то і хлеба не стане.
Бог нікому не дапамог.
Госпадзі ў Рослаўлі, а прачыстая ў Мсціславе, а ўсё грошы выцісні.
Пакуль да Бога, то чорт душу выме.
Богава дорага, чортава дзёшава — лепей сваё мець.
Пакуль да Бога, то святыя дух выймуць.
Святыя ўгоднікі на п’янку ўгодлівы: што ні дзень, то свята.
Як Бог дапусціць, то і святыя не абароняць.
Кожны святы да сябе горне.
Калі не пад’ясі, і святых прадасі.
Вольнаму воля, святому рай.
Бачылі чудатворцы, якія мы багамольцы.
Чытае: да будзе воля твая, а думае: каб мая.
Ад малітвы і паніхід толькі non адзін сыт.
3 аднаго дрэва і крыж і лапата.
He хадзіў пляшывы Богу маліцца, як пайшоў, дык і лоб разбіў.
На табе, Божа, што нам не гожа.
Без грошай то і збавення няма.
Рад бы ў рай, да грахі не пускаюць.
Прыказкі і прымаўкі
Мінулася кату масленіца. Каму пост, а папу мясаед. Перад Богам грэх, перад людзьмі смех. Пакуль гром не загрыміць, мужык не перажагнаецца. Надвое бабка варажыла. Вучэнне — свет, а невучэнне — цемра. Вучыся, нябожа, вучэнне паможа. Вучыцца заўсёды прыгадзіцца. Навука вочы адчыняе. Ад навукі галава не баліць. Навука — не мука. Ад навукі дужэюць (спрытнеюць) рукі. Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі. Хто без навукі, той як бязрукі. Чалавек невучоны, як тапор нетачоны. Невучоны што сляпы. Век жыві, век вучыся. Дурнога вучыць, як мёртвага лячыць. Заўсёды людзі кажуць: старайся, вучыся, a то дурнем па 407
мрэш.
I мядзведзя вучаць. Што напісана пяром, не высечаш і тапаром. Як многа чытае, то многа знае. За словам у кішэню не лезе. Хоць рэдка, ды метка. Хоць гаршком назаві, толькі ў печ не станаві. Кайся не кайся, выпусціў слаўцо — не вернеш. Слова як птушка: выпусціў — не вернеш. Старая пасловіца вавекі не зломіцца. На прымаўку і суда няма. Добрая прыказка не ў брыво, а ў вока. Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы. На прыказкі, як на прывязкі.
Прыказкі і прымаўкі
408 Салаўя байкамі не кормяць.
Песня дарогу пазнаець.
Дзе праца, там і песня.
3 песняй і работа спорыцца.
У дурнога салаўя і дурная песня.
3 песні слова не выкінеш.
Славен бубен за гарамі.
Абы ўмела танчыць, работку гора наўчыць.
Маленькі, але ўдаленькі.
Мал залатнік, да дораг.