• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    У чарадзейных казках увасоблены ўсе найбольш характэрныя рысы казачнай паэтыкі. Многія творы маюць разгорнутыя рыфмаваныя зачыны і заключныя формулы. Шырока ўжываюцца трохразовыя паўторы дзеяння, а таксама так званыя агульныя месцы — тоесныя апісанні багатырскага каня, поля бою, выпрабавання булавы, паэтычныя формулы для перадачы незвычайнага знешняга падабенства герояў і г. д.
    Сацыяльнабытавыя казкі ўзніклі ў класавым грамадстве, калі пад уплывам працоўнай практыкі і класавай барацьбы чалавек усё больш вызваляўся ад першабытнанаіўных поглядаў на навакольны свет. Змены ў свядомасці, у сацыяльнаэстэтычных поглядах працоўных адбіліся на асаблівасцях казачнай фантастыкі, якая рэалізуецца ў сітуацыях, максімальна набліжаных
    427
    да рэальнага жыцця.
    Да сацыяльнабытавых казак адносяцца ўласна бытавыя казкі, а таксама антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя творы. Уласна бытавыя казкі малююць селяніна ў яго паўсядзённым жыцці, услаўляюць працавітасць, глыбокі розум, дасціпнасць і сціпласць простага чалавека, асуджаюць гультайства,
    Казкі
    428
    прагнасць, зайздрасць і іншыя заганы. Многія бытавыя казкі — гумарыстычныя, жартоўныя творы.
    Антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі адлюстроўваюць барацьбу сялянства супраць сацыяльнага і духоўнага ўціску, рост яго класавай свядомасці. Працягваючы лепшыя традыцыі гераічнага эпасу, народ стварыў у іх каларытны вобраз народнага заступніка. Многія антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі — сатырычныя творы, яны выкрываюць прыгнятальнікаўпаноў і служкаў культу.
    Паказваючы знешнюю, ўяўную веліч прыгнятальнікаў і сапраўдную іх нікчэмнасць, нечакана зрываючы маску і агаляючы іх унутраную сутнасць, сатырычныя казкі выклікалі смех, у якім чулася не адна весялосць, але і помста за прыніжаную чалавечую годнасць і, такім чынам, сцвярджалася, па словах В. Р. Бялінскага, перамога маральнага закону.
    Па асаблівасцях адлюстравання рэчаіснасці, па характары мастацкай выдумкі да сацыяльнабытавых казак набліжаюцца авантурнанавелістычныя, якія вылучаюцца прыгодніцкім характарам. У шматлікіх варыянтах запісана на Беларусі вядомая многім народам свету авантурная казка «Клімко» пра знаходлівага, кемлівага селяніна, які ўдала перамагае сваіх праціўнікаў і кшць з іх, а таксама казкі аб верных і няверных жонках і іншыя падобныя творы.
    На развіццё казкі як фальклорнага жанру, на ўдасканаленне яе мастацкага ўзроўню і стан казачнай традыцыі значны ўплыў аказвае дзейнасць казачнікаў. Вядомы ў сваёй вёсцы таленавіты казачнік адыгрывае прыкметную ролю ў фарміраванні мясцовага рэпертуару. Пачутыя ад яго казкі як мастацкі эталон актыўна пераймаюць суседзі, аднавяскоўцы і пераказваюць іх сваім дзецям, унукам, а часам і больш шырокай аўдыторыі. Выдатнымі майстраміказачнікамі былі Рэдкі і Азёмша, ад якіх шмат твораў запісаў A. К. Сержпутоўскі, інфарматары М. Федароўскага і У. М. Дабравольскага Ян Дзежка, В. Міхайлаў і многія іншыя.
    У наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многія казкі трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары і паранейшаму выконваюць значную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. У апошнія гады ў розных раёнах Беларусі было запісана шмат гэтых твораў, у асноўным казкі пра жывёл і чарадзейныя, якія карыстаюцца асаблівай увагай дзіцячай аўдыторыі. Былі выяўлены і таленавітыя казачнікі, рэпертуар якіх вылучаецца багаццем і разнастайнасцю, а майстэрства выканання прыцягвае шырокую аўдыторыю. Ад 20 да 30 твораў расказалі К. Мельнікава, Ф. Вяргун, С. Ляўчэня. Як і ў мінулым, сярод сучасных казачнікаў можна вылучыць два тыпы: імправізатараў, якія ў межах традыцыі свабодна абыходзяцца з матэрыялам, і традыцыяналістаў, што строга прытрымліваюцца вядомай сюжэтнай схемы і нават вядомага ім тэксту.
    Сучасныя запісы казак не толькі характарызуюць ступень распаўсюджання і захаванасці традыцыйных твораў, але, зробленыя з дапамогай гуказапісваючай апаратуры, даюць магчымасць данесці да чытача казку ў яе натуральным выглядзе, з усімі асаблівасцямі творчай манеры і паэтычнай мовы казачніка. Параўнанне класічных тэкстаў, запісаных у мінулым стагоддзі, з сучаснымі запісамі дапамагае вызначыць характар змен, што адбыліся ў змесце і мастацкіх асаблівасцях народных казак.
    ЛІТАРАТУРА
    Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 3. Внтебск, 1887. Вып. 4. Внтебск, 1891. Вып. 6. Могнлев, 1901.
    Шейв П. В. Матерналы для нзучення бьгга н языка русского населення СевероЗападного края. Спб., 1893. Т. 2.
    Казкі
    Federowski М. Lud biaJoruski na Rusi Litewskiej. T. 1—3. Krakow, 1897— 1903.
    Добровольскнй B. H. Смоленскнй этнографнческнй сборннк. Спб., 1891.
    Сержпутовскнй A. К. Сказкн н рассказы белорусовполешуков. Спб., 1911.
    Казкі і легенды роднага краю / Пад рэд. П. Ф. Глебкі. Мн., 1960.
    Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі. Мн., 1971.
    Чарадзейныя казкі: У 2 ч. Мн., 1973—1978.
    Сацыяльнабытавыя казкі. Мн., 1976.
    Карскнй Е. Ф. Белорусы. М., 1916. Т. 3. Ч. 1. С. 418—484.
    Беларуская народнапаэтычная творчасць / Пад рэд. М. Р. Ларчанкі. Мн., 1979. С. 230—288.
    Кабашнікаў К. П. Беларуская казка ў казачным эпасе славян. Мн., 1968. 28 с.
    Бараг А. Беларуская казка. Мн., 1969.
    Новнков Н. В. Образы восточнославянской волшебной сказкн. Л., 1974.
    Кабашвікаў К. П., Барташэвіч Г. А. Сустрэчы з казкай. Мн., 1984.
    Казкі ў сучасных запісах. Мн., 1989.
    429
    Каток, пеўнічак і лісічка
    Былі сабе каток з пеўнічкам, зрабілі яны хатку. Коцік накарміў пеўнічка, а сам пайшоў на ўловы. Прыйшла лісічка і кажа:
    — Пеўнічку, пеўнічку, адчыні мне!
    Пеўнічак адчыніў, а лісічка ўхапіла яго і панесла да сваёй хаткі. А пеўнічак стаў крычаць:
    Коце, браце!
    Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па бору, па каменню, Па ўсялякаму зеллю.
    Коцік пачуў, прыбег, пеўнічка адабраў, прывёў да хаткі і сказаў яму:
    — Глядзі ж, не слухай лісіцы, як яна прыдзе, бо я пайду далёка.
    Коцік пайшоў, а лісічка зноў прыбегла і кажа:
    — Пеўнічку, галубочку, адчыні мне! Я агню вазьму.
    — He адчыню, бо ты мяне ўхопіш.
    — He бойся, я не буду хапаць.
    Пеўнічак адчыніў, а лісічка ўхапіла яго і панесла да хаткі. Пеўнічак зноў крычыць:
    Коце, браце!
    Мяне ліска нясе
    У высокія горы,
    Казкі
    430
    У глыбокія норы, Па бору, па каменню, Па ўсялякаму зеллю.
    Коцік пачуў, прыбег, пеўнічка адабраў, набіў, прывёў да хаткі і сказаў:
    — Ну, глядзі ж, больш не пускай яе ў хату, бо я пайду яшчэ далей.
    Коцік пайшоў, а лісічка прыбегла і зноў гаворыць:
    — Пеўнічку, галубочку, падай мне агню!
    — He падам, бо ты мяне ўхопіш.
    — He бойся, ну, падай праз дзірачку.
    Пеўнічак падае, а лісічка хап яго і панесла да свае хаткі. Пеўнічак крычаў, крычаў — не пачуў коцік. А лісіца прынесла яго ў хатку і кажа сваім дочкам:
    — Наварыце есці чэставаць госця.
    Прыйшоў коцік, не бачыць пеўнічка. Зрабіў ён скрыпачку і стальную пушку, пайшоў, сеў над нарою і стаў граць:
    А ў ліскі, А ў ліскі Новы двор, Трое дочак, Трое дочак, На выбор, Чацвёрты пеўнічак, Тото мой!
    — Ах, матка, як хтосьці хораша грае, пойдзем паглядзім. Выйшлі дочкі паглядзець, а коцік з пушкі па іх — і забіў, каля сябе палажыў і зноў грае.
    А лісіца кажа:
    — Што гэта яны не ідуць есці?
    Узяла дубца, выйшла, а коцік і яе забіў. I сталі яны з пеўнікам жыць у лісіцы ў хаце.
    Дзедава рукавічка
    Жьгў дзед з бабай. Паехаў дзед у лес і згубіў рукавічку. Прыскакала да рукавічкі лягушка і пытаецца:
    — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
    Ніхто не адгукаецца. Яна залезла ў рукавічку і стала жыць.
    Трохі пагадзя паўзе рак. Прыпоўз да рукавічкі і пытаецца:
    Казкі
    — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
    А лягушка гаворыць:
    — Сама паняпацягуня. А ты хто?
    — А я рактарабун. Ці можна мне?
    — Лезь!
    Трохі пагадзя бяжыць зайчык. Прыбег да рукавічкі і пытаецца:
    — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
    — Сама паняпацягуня і рактарабун. А ты хто?
    — А я па бярэзнічку прыгун. Палезу і я к вам?
    — Лезь!
    Трохі пагадзя бяжыць лісіца.
    — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
    — Сама паняпацягуня, рактарабун ды па бярэзнічку прыгун. А ты хто?
    — А я лісіца, добрая маладзіца. Палезу і я к вам?
    — Лезь!
    Лісіца ўлезла і сядзіць. Трохі пагадзя ідзе воўк.
    — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
    — Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун і лісіца, добрая маладзіца. А ты хто?
    — А я зза куста хапун. I я палезу к вам?
    — Лезь!
    Улез і воўк. Трохі пагадзя сунецца мядзведзь. Падышоў да рукавічкі і пытаецца:
    — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
    — Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун, лісіца, добрая маладзіца, ды зза куста хапун. А ты хто?
    — А я зверху прыціскун. Пусціце мяне к сабе!
    — He, ужо няма куды.
    — Ну, я зверху сяду!
    Узлез наверх, як ціскануў, так звяры і разбегліся ўсе.
    Мужык, воўк і ліса
    Быў сабе гаспадар і пайшоў гараць. Гарэ ён, дак гарэ, аж прыходзіць воўк.
    — Чаго ты прыйшоў, воўча? — кажа гаспадар.
    — Прыйшоў твае валы з’есці,— кажа воўк.
    — Мой ты добранькі, мой ты галубок, пачакай хаця, пакуль я дагару, а пасля сабе з’ясі.
    — Добра,— кажа воўк і пайшоў пад воз і там лёг.
    Чалавек той гарэ і плача, аж прыходзіць ліска.
    — Чаго ты плачаш, чалавеча? — кажа яму ліска.
    431
    Казкі
    432
    — Я плачу таго, што прыйшоў да мяне воўк і хоча валы з’есці.
    — Ну, калі дасі мне мех курэй, то праганю воўка.
    — Добра,— кажа гаспадар.
    Ліска пабегла на гару і крычыць:
    — Труруруру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, пад возам ляжыць?
    Чалавек адказвае:
    — Калода, пане, калода!
    — Каб калода была, то на возе ляжала б.
    Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз і зачаў гараць. I зноў тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць:
    — Труруруру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?
    — Калода, пане,— адказаў мужык.
    — Каб калода была, то ўвязана была б.
    Воўк зноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца не змог.
    Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і таксама крычыць:
    — Труруруру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?
    Мужык таксама адказвае:
    — Калода, пане!
    — Каб калода была, то сякера ўрублена ў ёй была бы.
    Воўк, пачуўшы гэтыя словы, пачаў прасіць чалавека, каб дзе сякеру прычапіў, каб яна стырчала. Чалавек, узяўшы сякеру, прыйшоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў насмерць.