• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Тады зараз сталі хадзіць каля вяселля, палажылі рака на талерцы, паабкладалі дыяментамі і так ім шлюб давалі.
    Па шлюбе кладуцца спаць, ажно ён узяў струхнуўся, так шкарлупіна абляцела, дый зрабіўся харошы каралевіч. А тую шкарлупіну пад падушку палажыў. Як каралеўна ўгледзела такога нязмерна харошага, так надта ўцешылася і ўжо тады перастала плакаць.
    А гэта не быў рак, ды каралевіч, закляты праз адну ведзьму ў рака. Ажно назаўтра незнарок яна агледзела гэту шкарлупіну дый, схапіўшы яе, кінула ў агонь.
    Прыходзіць ён, хоча на сябе ўзлажыць — няма! Так ён да яе:
    — He бачыла ты таго, што пад падушкаю было?
    — Чаго? Брыды гэтай? А то ж я ўзяла і спаліла.
    — Ну ж цяпер ты мяне навекі згубіла! Мне ўжо толькі месяц было пакутаваць, а ты мне вырабіла, што я не ведаю, калі пакута скончыцца.
    I даў ёй жалезныя чаравікі дый кажа:
    — Як гэтыя чаравікі стопчаш, тады хіба я выпакутуюся.
    Гэта кажучы, перакінуўся ў галуба і паляцеў. Яна ад таго часу як дзень, так ноч усё плакала ды лямантавала, ды ўсё хадзіла па лесе ды па полі, па карэннях, па каменнях, каб хутчэй чаравікі патаптаць.
    Ажно аднаго разу зайшла да аднае хаткі, а ў той хатцы была ведзьма, што каралевічаў заклінала. Яна просіцца на службу, а ведзьма кажа:
    — Мне не трэба, у мяне і так ёсць задосыць, хіба ідзі тут недалёка да аднае пані, то яна цябе возьме галубкі пасвіць.
    А тая пані таксама была ведзьма і згадзіла яе пасвіць,
    15 Беларускі фальклор
    449
    Казкі
    450
    а тыя галубкі ўсё былі заклятыя каралевічы. Тая ведзьма ёй так сказала:
    — Як будуць усе галубкі цэлыя, то я табе добра заплачу, а калі не, то галаву зніму.
    I здала ёй на рукі ўсё чыста. Гоніць яна іх пасвіць дый між усімі пазнала неяк свайго. А ён яе таксама пазнаў і з тае пары стаў ёй пасабляць: як галубкі дзе паразлятаюцца, ён іх пазганяе да горбы.
    Выбыла яна год і ідзе па плату, ажно яе каханы сядзіць на дубе і кажа:
    — Глядзі ж, ты нічога не бяры, толькі аднаго галубка, а ўжо ты мяне пазнаеш, бо я няўзнак кіўну галоўкаю.
    Ведзьма, пералічыўшы галубкі, бачыць, што ўсе, і кажа:
    — Ну, дзеўка, добра ты пасвіла — дам, што хочаш, а мо на другі год аставайся?
    А яна кажа:
    — На другі рок застацца не магу і грошай не хачу, толькі за тое дайце мне аднаго галубка.
    — Добра,— кажа,— які ж табе даспадобы?
    А каралевіч кіў няўзнак галоўкаю, так яна кажа:
    — Вось, я гэтага хачу!—і ўзяла сабе.
    Варочаецца яна да палаца, ажно на дарозе чаравікі падраліся, так ён як бач і перакінуўся зноў у чалавека.
    Кароль, угледзеўшы іх, надта ўзрадаваўся, зараз ім справіў вялікі банкет, усе каралі на ім былі, віно лілося рэкамі, і я там была, мёдвіно піла, па барадзе цякло, а ў роце не было.
    Два ў кораб арэшкі
    Жылібылі дзед і баба. Было ў іх тры дачкі. Гэтыя дочкі ўсё пралі ўтрох. Раз пралі яны ў лазні, а ехаў цар з фурманам. Едзець і кажаць:
    — Што такое? Ніколі агню не было ў гэтай лазні, а цяпер аганёк гарыць. Пайдзі паглядзі.
    Зайшоў гэты фурман у лазню. Глядзіць: тры дзеўкі прадуць. Пастаяў ён пад дзвярмі. Пастаяў ён пад дзвярмі, чуець, адна кажаць:
    — Го, каб я за цара пайшла, нічога б не хацела, увесь бы свет абаткала:
    А другая кажаць:
    — А каб я пайшла за цара, так бы аднэй ба нітачкай увесь свет адзела.
    А трэцяя кажаць:
    — А я каб пайшла за цара, за пана круля, дык ба двух
    Казкі
    сынкоў прывяла: аднаго зпад мясёнца, вакол гвяздачкі, а другога зпад слонца, слонца б свяціла. На адным слонца, на другім месяц і звёзды свяцілі.
    Гэты фурман пазваў караля. Падыйшоў гэты кароль, паслухаў, паслухаў.
    — Ну,— кажаць,— як гэтак, паедзем дамоў.
    Паехалі яны дамоў. Прыязджаець назаўтра кароль да іх у сваты. Прыехаў гэты ўжо кароль у сваты і кажаць:
    — Дзе тая, каторая казала, што двух сыноў прывядзець: аднаго зпад слонца, а другога зпад месяца і звёздачкі.
    Гэта была самая меншая. Ну, і ўзяў ён ажаніўся ўжо, гэты кароль. Ажаніўся ён, кароль гэты, ну і жывець з ёй. Жывець. Прыходзіць яму аб’яўленне на вайну ехаць. Паехаў ён на вайну, а ў яе яшчэ не было гэтых сыноў. Прыйшлі ейныя дзве сястрыцы, старэйшых яна забрала к сабе, гэтых абедзвюх, каб яны ўжо жылі і ёй весялей было. Нарадзіліся ў яе два сыночкі. Адзін — у лобе месяц свеціць і звёзды, а ў другога слонца над галавой. Як ён ідзець, так слонца свеціць, дзе ні йдзець, усюды слонца свеціць. Толькі як шапкі надзенуць — тады нічога не відаць. Як шапачкі здзенуць,— тады відаць.
    He панравілася гэтым сёстрам, што яна маладзейшая, а яна царыцай.
    Напісала яна пісьмо ўжо цару гэтаму, каралю. Напісала яна пісьмо каралю, што ў яе два сыны нарадзіліся, што адзін ужо зпад слонца, другі зпад мясёнца. Паслала, слуга ж нёс, а сёстры яго перанялі, напаілі ў хаце там недзека. Узялі пісьмо, перапісалі ягонае і напісалі, што яна двух шчанючкоў прывяла, два шчанюкі ёсць у яе. Ну што ж. Пачуў цар гэта пісьмо, ну ўсё роўна, што ні ёсць, пускай будзець. «Да майго вяртання нічога штоб не дзелалі. Пусць яны гадуюцца, гэтыя самыя шчанючкі». Прынёс слуга зноў гэта пісьмо. Яны зноў перанялі яго, прачыталі пісьмо, зноў напісалі, каб выкінулі яе вон, вывезлі саўсём, дажа ў лес, штоб яе нагі не стала ў хаце. Ну што, узялі гэтыя слугі ўсе сабраліся, мусяць жа ж прыказ цара слухаць. Узялі яе, адзежу ейну царскую здзелі з яе ўсю, дзяцей гэтых саўсём павыкідвалі голенькіх на двор, не было нічога ў яе, што надзець. Тады яна нейкіх там анучак знайшла рваных, паўкручвала гэтых рабятак ужо і пайшла ў свет. Торбамі абчапілася на плечы і пайшла ўжо жабраваць. Ну, хадзіла яна доўга, жабравала, жабравала, гэтыя сынкі падраслі, настаяшчыя ўжо сталі, па пяць, па шэсць гадоў ім ужо. Выраслі яны і ходзяць па свету ўсё і жабруюць.
    Вярнуўся гэты цар з вайны. Ну, сказалі яны, што яна сама кінула ўсё і ўшла за тое, што гэтакія шчаняты прывяла яму. Шчаняты ў яе. Ну, што ж ён будзець рабіць.
    451
    Казкі
    452
    Тады яна ўжо раз ідзець каля возера. Прыйшла ўжо ў возера. Цяжка хадзіць, трудна жабраваць і кажаць:
    — Mae вы дзеткі, я ўжо вас падгадавала, а я вазьму і ўтаплюся ўжо ў гэта возера.
    Яны сталі плакаць:
    — Мама, не тапіся, мы падрасцём, будзем жыць, тады і цябе будзем глядзець.
    Ну, пайшлі яны.
    — Пойдзем да бацькі да нашага, да цара свайго, пойдзем туды.
    А там баль, сільна залажыў баль вялікую цар гэты. Гасцей сазваў са ўсяго свету, якія толькі былі госці, усіх гасцей паззываў ён туды на гэта ўжо, на баль. Ну, прыйшлі, прыйшлі яны ў кухню, у служанкі просяцца:
    — Можа вы пусцілі б нас нанач?
    Дык яна:
    — Ой, у нас нідзе месца няма сёння — гэтулькі многа людзей, не магу нідзе вас пусціць.
    Дык яны:
    — Ну, хоць мы пад краваццю, хоць дзе, пазвольце вы нам ужо хоць дзенебудзь схавацца, то няма нідзе, ноч на двары.
    Ну, служанка каець:
    — Толькі схавайцеся і ціханька сядзіце, каб ніхто вас не ўвідзеў, бо, барані бог, хто увідзіць, дык і мяне выганяць вон за вас.
    Ну, тады гэдак ужо схаваліся яны і ляжаць пад ложкам. Ну, балявалі, пілі яны там, гулялі, тады цар прынёс цэлы кораб арэхаў і кажаць:
    — Хто разгадаець гэты кораб арэхаў, таму апішу палавіна свайго царства.
    Усе разгадвалі, усе разгадвалі — ніхто не разгадаў. Тады гэтыя хлопчыкі просяцца:
    — Мама, мы папросімся ў служанкі, мы разгадаем гэты кораб арэхаў.
    Яна кажаць:
    — Дурачкі, ён вас не прымець абадраных, гэтакіх страшных.
    — He, мы разгадаем.
    I вот тады яны прасіліся, прасіліся, служанка гаворыць:
    — Ну я схаджу, я схаджу, папрашу ў цара гэтага, ці прымець ён вас.
    Пайшла, спыталася:
    — У мяне жабрачка начуець, двое ў іх мальчыкаў, яны просяцца, яны кажуць, што яны разгадаюць ужо гэты кораб арэхаў.
    Казкі
    — Ну, пускай ідуць.
    Прыйшлі яны і сталі разгадваць абодва, адзін і другі. Вот адзін бярэць пару арэшкаў і кладзець у другі кораб арэхаў, у парожны кораб. I кажа:
    — Два ў кораб арэшкі, быў стары, два ў кораб арэшкі, былі ў яго тры дачкі, два ў кораб арэшкі, яны пралі, два ў кораб арэшкі, і гаварылі, два ў кораб арэшкі: «Каб мы пайшлі за пана круля, два ў кораб арэшкі, адна казала, два ў кораб арэшкі,— я б аднэй ба нітачкай увесь свет бы абвязала, два ў кораб арэшкі». Другая казала, два ў кораб арэшкі: «Каб я выйшла за пана круля, два ў кораб арэшкі, я ўсім ба кросны ткала, два ў кораб арэшкі, я ўсіх ба аднэй ба адзежкай адзела, два ў кораб арэшкі». А трэцяя кажаць: самая меншая, два ў кораб арэшкі: «Я каб пайшла за пана круля, два ў кораб арэшкі, я б двух бы сынкоў прывяла, два ў кораб арэшкі, аднаго зпад мясёнка кала звёздачкі, два ў кораб арэшкі, а другога зпад слонца, два ў кораб арэшкі». Пан круль ехаў, два ў кораб арэшкі, пачуў, што гэтак гаварылі тры сястры, два ў кораб арэшкі. Ён ажаніўся з гэтай, два ў кораб арэшкі, каторая гаварыла, два ў кораб арэшкі, двух сынкоў прывядзе, два ў кораб арэшкі. Пану крулю прыйшлося, два ў кораб арэшкі, ехаць на вайну, два ў кораб арэшкі, а крулёва нарадзіла двух сынкоў, два ў кораб арэшкі: аднаго зпад мясёнца, два ў кораб арэшкі, а друтога зпад слонца, два ў кораб арэшкі. Напісала пісьмо, два ў кораб арэшкі, пану крулю, каб ён ведаў, два ў кораб арэшкі, што яна прывяла двух сынкоў, два ў кораб арэшкі. Паслала слугу, два ў кораб арэшкі, а слугу сёстры перанялі, два ў кораб арэшкі, пісьмо перапісалі, два ў кораб арэшкі, што прывяла двух шчанючкоў, два ў кораб арэшкі. Ён, цар, сказаў, два ў кораб арэшкі, што толькі ні прывяла, няхай гадуе, два ў кораб арэшкі. I адпісаў пісьмо, два ў кораб арэшкі. Яны перанялі, два ў кораб арэшкі, адпісалі, каб яна вон выхадзіла, два ў кораб арэшкі, каб яе выгналі, два ў кораб арэшкі. Яны выгналі яе з дварца, два ў кораб арэшкі. Яна пайшла жабраваць, два ў кораб арэшкі. Яна хадзіла, два ў кораб арэшкі, прыйшла да возера, два ў кораб арэшкі, хацела ўтапіцца, два ў кораб арэшкі, а сынкі сталі плакаць, два ў кораб арэшкі: «Не тапіся, мама, мы цябе глядзець будзем, два ў кораб арэшкі». У пана круля быў баль вялікі, два ў кораб арэшкі. Кажуць: «Мама, пойдзем да свайго папы, два ў кораб арэшкі, сходзім, паглядзім, які ён ёсць, два ў кораб арэшкі». I мы прыйшлі, два ў кораб арэшкі, а там служанка не пушчала, два ў кораб арэшкі. Папрасіліся нанач, два ў кораб арэшкі, а яна пусціла, два ў кораб арэшкі. Пад ложкам мы схаваліся, два ў кораб арэшкі. Мы паляжалі, два
    453
    Казкі
    454
    ў кораб арэшкі. Пан круль прынёс кораб арэшкаў і сказаў, два ў кораб арэшкі, хто разгадае гэты кораб, два ў кораб арэшкі, таму поўцарства, два ў кораб арэшкі.